Быў захоплены Агінскім

№ 49 (1540) 04.12.2021 - 10.12.2021 г

Месца, дзе жыве часцінка душы Уладзіміра Шчаснага
Год та­му, 15 ліс­та­па­да, не ста­ла Ула­дзі­мі­ра Шчас­на­га, слын­на­га сы­на смар­гон­скай зям­лі: бе­ла­рус­ка­га дып­ла­ма­та, пі­сь­мен­ні­ка, пе­ра­клад­чы­ка і пуб­лі­цыс­та, га­на­ро­ва­га гра­ма­дзя­ні­на го­ра­да Смар­го­ні. Свой апош­ні спа­чын Ула­дзі­мір Ры­го­ра­віч знай­шоў на мо­гіл­ках у Кеў­лах, по­бач па­ха­ва­ны яго про­дкі, у тым лі­ку і ба­ць­кі. 14 ліс­та­па­да гэ­та мес­ца на­ве­да­лі су­пра­цоў­ні­кі му­зея Мі­ха­ла Кле­афа­са Агін­ска­га, а на ся­дзі­бе зла­дзі­лі ве­ча­ры­ну па­мя­ці Ула­дзі­мі­ра Шчас­на­га.

/i/content/pi/cult/880/18645/13.jpgУла­дзі­мір Ры­го­ра­віч на­ра­дзіў­ся 25 ліс­та­па­да 1948 го­да ў Смар­го­ні, скон­чыў СШ № 2. Па­сту­піў у Мін­скі пед­інсты­тут за­меж­ных моў. У 1972 го­дзе ста­жы­ра­ваў­ся ў Па­кіс­та­не. Пра­ца­ваў вы­клад­чы­кам у Мін­скім пед­інсты­ту­це за­меж­ных моў. Скон­чыў кур­сы ААН пры Мас­коў­скім інсты­ту­це за­меж­ных моў імя Ма­ры­са Та­рэ­за. Быў су­пра­цоў­ні­кам служ­бы рус­кіх пі­сь­мо­вых пе­ра­кла­даў Сак­ра­та­ры­ята ААН у Нью-Ёр­ку. За­тым пра­ца­ваў на роз­ных па­са­дах у Мі­ніс­тэр­стве за­меж­ных спраў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.

У яго па­служ­ным спі­се — па­ве­ра­ны ў спра­вах Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь у Літ­ве, Надзвы­чай­ны і Па­ўна­моц­ны па­сол Рэ­спуб­лі­кі ў Вя­лі­каб­ры­та­ніі, стар­шы­ня На­цы­яна­ль­най ка­мі­сіі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па спра­вах ЮНЕС­КА.

У 2003 го­дзе Ула­дзі­мір Ры­го­ра­віч быў іні­цы­ята­рам пра­вя­дзен­ня ў За­лес­сі між­на­род­най кан­фе­рэн­цыі «Гіс­та­рыч­ныя ся­дзі­бы. Стан і пер­спек­ты­вы», а так­са­ма пад­рых­тоў­кі пры са­дзей­ні­чан­ні ЮНЕС­КА да­ку­мен­таў на рэ­стаў­ра­цыю бы­ло­га ма­ёнтка М. К. Агін­ска­га і атры­ман­не ко­піі архі­ва кам­па­зі­та­ра з Дзяр­жаў­на­га архі­ва ста­ра­жыт­ных актаў у Мас­кве — і гэ­та да­лё­ка не ўсё, што зра­біў Ула­дзі­мір Шчас­ны для ад­на­ўлен­ня му­зея-ся­дзі­бы ў За­лес­сі. Пра гэ­та га­ва­ры­лі і ды­рэк­тар му­зея Люд­мі­ла Гра­дзіц­кая, і на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ку­ль­ту­ры рай­вы­кан­ка­ма Тац­ця­на Ра­жа­ва.

“У кож­ным ку­точ­ку на­шай ся­дзі­бы ёсць час­цін­ка ду­шы Шчас­на­га. Мож­на асоб­на рас­каз­ваць пра му­зей­ныя рэ­чы, гіс­то­рыю іх з’яўлен­ня. Пра­ктыч­на ў кож­най гіс­то­рыі бу­дзе пры­сут­ні­чаць асо­ба Ула­дзі­мі­ра Ры­го­ра­ві­ча. Па­сля яго смер­ці сва­які пе­рад­алі нам у му­зей шмат яго аса­біс­тых рэ­чаў. Яны бу­дуць у нас за­хоў­вац­ца. Гэ­та наш го­нар, — за­зна­чы­ла Люд­мі­ла Гра­дзіц­кая. — У ма­ёй па­мя­ці на­заў­сё­ды за­ста­нец­ца воб­раз Ула­дзі­мі­ра Шчас­на­га. Аку­рат­ны, у пры­го­жым, доб­ра ад­пра­са­ва­ным кас­цю­ме, з роў­най спі­най. А як ён цу­доў­на вы­кон­ваў па­ла­нэз — мож­на бы­ло лю­ба­вац­ца!”

Ці­ка­вы факт: у юнац­тве Ула­дзі­мір Шчас­ны быў удзе­ль­ні­кам ансам­бля пес­ні і тан­ца імя Агін­ска­га. У скла­дзе тан­ца­ва­ль­най гру­пы вы­кон­ваў па­ла­нэз, “Смар­гон­скія аба­ран­кі” і іншыя кам­па­зі­цыі. З та­го ча­су імя Мі­ха­ла Кле­афа­са су­пра­ва­джа­ла Ула­дзі­мі­ра Ры­го­ра­ві­ча на пра­ця­гу жыц­ця.

Люд­мі­ла Ула­дзі­мі­раў­на зра­бі­ла яшчэ не­ка­ль­кі штрыш­коў да парт­рэ­та Ула­дзі­мі­ра Шчас­на­га: “У яго быў пры­ват­ны дом пад Мін­скам. Ула­дзі­мір Ры­го­ра­віч вы­дат­на спраў­ляў­ся з гас­па­дар­чы­мі спра­ва­мі: га­та­ваў, пры­бі­раў, ка­сіў… Ка­лі ён пры­язджаў да нас уво­сень, то за­ўсё­ды пры­во­зіў вя­лі­кі ко­шык з яблы­ка­мі і ві­наг­ра­дам”.

Да­поў­ні­ла апо­вед ды­рэк­та­ра му­зея і Тац­ця­на Ра­жа­ва: “Ка­лі мы па­зна­ёмі­лі­ся з Ула­дзі­мі­рам Ры­го­ра­ві­чам, ён пад­аўся мне не­да­ся­га­ль­най вы­шы­нёй. Ка­лі па­ча­лі су­пра­цоў­ні­чаць, ака­за­ла­ся, што ён ве­ль­мі про­сты ў зно­сі­нах ча­ла­век. Рэ­дка мож­на сус­трэць лю­дзей, якія шмат да­сяг­ну­лі ў жыц­ці, але пры гэ­тым за­ста­ва­лі­ся та­кі­мі сціп­лы­мі. Ула­дзі­мір Ры­го­ра­віч, ка­лі што­сь­ці ра­іў, то ра­біў гэ­та да­лі­кат­на, так­тоў­на. Умеў слу­хаць. Яго дып­ла­ма­тыч­насць ад­чу­ва­ла­ся ў ста­сун­ках з лю­дзь­мі.

Ён моц­на лю­біў Смар­гонь. Са сва­імі ад­на­клас­ні­ка­мі ўвесь час пад­трым­лі­ваў су­вя­зі. Яму ха­це­ла­ся зра­біць не­шта пры­емнае для лю­дзей. З на­мі ён шчы­ра дзя­ліў­ся не то­ль­кі сва­ім во­пы­там, раз­умен­нем та­го, як бу­дзе лепш, але і ма­тэ­ры­яль­ны­мі зда­быт­ка­мі, мно­гія экс­па­на­ты ён пад­арыў му­зею”.

Сва­імі ўспа­мі­на­мі пра Ула­дзі­мі­ра Шчас­на­га падзя­лі­ла­ся Надзвы­чай­ны і Па­ўна­моц­ны Па­сол Аўстрыі ў Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь Ала­ізія Вер­гэ­тэр. Яны па­зна­ёмі­лі­ся на ба­лі ў За­лес­сі ў ве­рас­ні 2019 го­да і па­сля гэ­та­га ме­лі ста­сун­кі.

“Ён па­ка­заў аўстрый­цам, у тым лі­ку і мне, што ў Бе­ла­ру­сі так цэ­няць тан­цы і тан­ца­ва­ль­ную ку­ль­ту­ру. Аўстрый­скі баль не­маг­чы­мы без па­ла­нэ­за. Пра­ўда, што та­кое сап­раў­дны па­ла­нэз, я да­ве­да­ла­ся то­ль­кі тут, на ба­лі ў За­лес­сі. Ула­дзі­мір Шчас­ны быў эле­ган­тным парт­нё­рам па тан­цах і вы­дат­ным знаў­цам гіс­то­рыі ро­ду Агін­ска­га”, — адзна­чы­ла Ала­ізія Вер­гэ­тэр.

Ве­чар па­мя­ці ад­быў­ся ў му­зыч­най за­ле, дзе быў ство­ра­ны “ку­ток Шчас­на­га” — саб­ра­ны аса­біс­тыя рэ­чы Ула­дзі­мі­ра Ры­го­ра­ві­ча: мэб­ля, уз­на­га­ро­ды, кні­гі, фо­та­здым­кі…

Пры­сут­ныя ста­лі ўдзе­ль­ні­ка­мі ад­крыц­ця вы­ста­вы “Бе­ла­русь на ге­агра­фіч­ных кар­тах ХVI — XIX”. Экс­па­на­ты — з ка­лек­цыі Ула­дзі­мі­ра Шчас­на­га, якія ён у свой час пе­рад­аў му­зею. “Гэ­та ары­гі­на­лы і ко­піі кар­таг­ра­фіч­ных пуб­лі­ка­цый, вы­да­дзе­ных у За­ход­няй Еўро­пе. Ка­лек­цыя апіс­вае асноў­ныя эта­пы раз­віц­ця кар­таг­ра­фіч­на­га аб­ліч­ча бе­ла­рус­кіх зя­мель на пра­ця­гу амаль ча­ты­рох ста­год­дзяў. Кар­ты, у асноў­ным, Ула­дзі­мір Шчас­ны куп­ляў у антык­вар­ных кра­мах Лон­да­на і на аўкцы­ёнах, — адзна­чыў су­пра­цоў­нік му­зея Юрый Шэ­лег. — Сваю ка­лек­цыю ён вы­стаў­ляў у мно­гіх му­зе­ях Бе­ла­ру­сі, ад­нак кан­чат­ко­вым мес­цам экс­па­на­ван­ня вы­браў му­зей-ся­дзі­бу М. К. Агін­ска­га, бо ме­на­ві­та ў гэ­та мес­ца Ула­дзі­мір Ры­го­ра­віч уклаў час­цін­ку сва­ёй ду­шы”.

Галіна АНТОНАВА. Фота аўтара