Упершыню тэма бітвы за Маскву атрымае такое шырокае асвятленне ў рамках узаемадзеяння Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўнага музея абароны Масквы і Музея Перамогі. Маскоўская бітва — адна з найбуйнейшых у гісторыі сусветных войнаў як па колькасці ўдзельнікаў, так і па колькасці ваеннай тэхнікі і ўзбраення.
На выстаўцы прадстаўлена каля двухсот пяцідзесяці прадметаў з калекцый фатаграфій, дакументаў, лістоў, плакатаў, узнагарод, асабістых рэчаў, зброі, прадметаў выяўленчага мастацтва з фондаў Дзяржаўнага музея абароны Масквы, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Музея Перамогі. Дзяржаўны музей абароны Масквы прадставіць унікальныя сведчанні бессмяротнага подзвігу абаронцаў Масквы — здымкі ваенных фотакарэспандэнтаў Аляксандра Усцінава, Уладзіміра Мінкевіча, Міхаіла Савіна, плакаты і дакументальныя матэрыялы.
Сапраўдныя прадметы з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны арганічна ўпісаны ў апавяданне аб абароне і контрнаступленні пад Масквой. Гэта матэрыялы, якія расказваюць пра лёсы байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі, ураджэнцаў Беларусі і Расіі, якіх звязала разам вайна. А фотадакументальныя матэрыялы Музея Перамогі, размешчаныя ў цэнтральнай частцы экспазіцыі, раскажуць аб падрыхтоўцы і правядзенні ўнікальнага парада 7 лістапада 1941 г. на Краснай плошчы ў Маскве. Больш падрабязны расповед аб выставе і яе экспанатах будзе змешчаны ў нашым наступным нумары.