“Каб лю­біць Бе­ла­русь на­шу мі­лую...”

№ 49 (1540) 04.12.2021 - 10.12.2021 г

Мі­ну­лы ты­дзень у сфе­ры ку­ль­ту­ры быў адзна­ча­ны цэ­лым шэ­ра­гам ме­рап­ры­емстваў, на­кі­ра­ва­ных на су­пра­цоў­ніц­тва з за­меж­ны­мі парт­нё­ра­мі ды бе­ла­рус­кай ды­яспа­рай у роз­ных кра­інах све­ту. Па­пу­ля­ры­за­цыя айчын­най ку­ль­ту­ры за меж­амі Бе­ла­ру­сі з’яўля­ецца ад­ным з най­леп­шых і асноў­ных срод­каў рас­па­вес­ці аб мі­ну­лым і су­час­нас­ці на­шай кра­іны, а так­са­ма ства­рыць і ўзмац­ніць су­вя­зі як з інша­зем­ны­мі парт­нё­ра­мі, так і з су­айчын­ні­ка­мі, якія жы­вуць у роз­ных кут­ках пла­не­ты.

/i/content/pi/cult/880/18639/05.jpgУ су­час­ным све­це кан­ку­рэн­таз­до­ль­насць дзяр­жа­вы вы­зна­ча­ецца не за­па­са­мі пры­род­ных рэ­сур­саў, а інтэ­лек­там і твор­чым па­тэн­цы­ялам лю­дзей. Ку­ль­ту­ра з’яўля­ецца важ­ным рэ­сур­сам дып­ла­ма­тыі, які мо­жа быць вы­ка­рыс­та­ны для пра­мо­цыі інта­рэ­саў дзяр­жа­вы і па­ляп­шэн­ня ўза­ема­ра­зу­мен­ня па­між на­ро­да­мі. З 24 па 26 ліс­та­па­да ў Мін­ску на ба­зе На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі ад­быў­ся Рас­ійска-бе­ла­рус­кі фо­рум но­вых ку­ль­тур­ных іні­цы­ятыў, арга­ні­за­та­ра­мі яко­га вы­сту­пі­лі Мі­ніс­тэр­ствы ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі і Рас­ійскай Фе­дэ­ра­цыі.

Пле­нар­нае па­ся­джэн­не фо­ру­му бы­ло пры­све­ча­нае ку­ль­тур­ным іні­цы­яты­вам як асно­ве раз­віц­ця твор­чых індус­трый у Бе­ла­ру­сі і Рас­іі. Ге­не­ра­ль­ны ды­рэк­тар На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі Акса­на Кніж­ні­ка­ва рас­па­вя­ла аб асноў­ных на­прам­ках су­пра­цоў­ніц­тва між бе­ла­рус­кі­мі і рас­ійскі­мі біб­лі­ятэ­ка­мі, уз­ае­ма­дзе­янні ў сфе­ры між­на­род­на­га да­ку­мен­та­абме­ну, фар­мі­ра­ван­ні агу­ль­ных ліч­ба­вых ка­лек­цый, ад­на­ўлен­ні по­мні­каў кніж­най ку­ль­ту­ры. На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кай Бе­ла­ру­сі за­клю­ча­ныя два­нац­цаць па­гад­нен­няў аб су­пра­цоў­ніц­тве з біб­лі­ятэ­ка­мі і іншы­мі ўста­но­ва­мі сфе­ры ку­ль­ту­ры шэ­ра­гу ад­мі­ніс­тра­тыў­на-тэ­ры­та­ры­яль­ных адзі­нак Рас­ійскай Фе­дэ­ра­цыі.

БІБ­ЛІ­ЯТЭ­КА

Най­бо­льш актыў­на раз­ві­ва­ецца сфе­ра між­на­род­на­га да­ку­мен­та­абме­ну. За апош­нія па­ўта­ра го­да ка­ля ты­ся­чы ся­мі­сот да­ку­мен­таў бы­лі пе­рад­адзе­ныя рас­ійскім бо­кам у На­цы­яна­ль­ную біб­лі­ятэ­ку Бе­ла­ру­сі, у зва­рот­ным жа на­прам­ку бы­ло пе­рад­адзе­на ка­ля ты­ся­чы ва­сь­мі­сот да­ку­мен­таў. Актыў­на вя­дзец­ца ра­бо­та па ства­рэн­ні агу­ль­ных ліч­ба­вых ка­лек­цый да­ку­мен­таў: тут мож­на адзна­чыць пра­ект “За­ла­тая ка­лек­цыя Еўра­зіі”, на­кі­ра­ва­ны на прэ­зен­та­цыю най­бо­льш вы­дат­ных і каш­тоў­ных вы­дан­няў, якія прад­стаў­ля­юць ку­ль­ту­ры кра­ін Сад­руж­нас­ці Не­за­леж­ных Дзяр­жаў. У рам­ках гэ­та­га пра­екта На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кай Бе­ла­ру­сі бы­лі прад­стаў­ле­ныя сто пяць вы­дан­няў — зрэш­ты, Бе­ла­русь з’яўля­ецца лі­да­рам ся­род усіх кра­ін-удзе­ль­ніц па ко­ль­кас­ці вы­дан­няў, да­ступ­ных у пра­екце.

Су­мес­на з Прэ­зі­дэн­цкай біб­лі­ятэ­кай імя Б.М.Ель­цы­на На­цы­яна­ль­ная біб­лі­ятэ­ка Бе­ла­ру­сі бя­рэ ўдзел у ства­рэн­ні элек­трон­най ка­лек­цыі “Па­мяць аб вя­лі­кай пе­ра­мо­зе”, у якую бе­ла­рус­кім бо­кам бы­ло прад­стаў­ле­на ка­ля шас­ці­сот да­ку­мен­таў. Рас­ійскія ж ка­ле­гі, у сваю чар­гу, пе­рад­алі для на­шых ліч­ба­вых ка­лек­цый ко­піі амаль усіх па­мят­ных кні­жак бе­ла­рус­кіх гу­бер­няў, якія вы­да­ва­лі­ся што­год у ча­сы Рас­ійскай імпе­рыі і з’яўля­юцца каш­тоў­ны­мі кры­ні­ца­мі ў гіс­то­рыі гэ­та­га пе­ры­яду на­шай агу­ль­най мі­нуў­шчы­ны. Сё­ле­та На­цы­яна­ль­ная біб­лі­ятэ­ка Бе­ла­ру­сі да­лу­чы­ла­ся так­са­ма да пра­екта агу­ль­на­еўра­пей­ска­га ку­ль­тур­на­га мар­шру­та “Свя­ты­ні не­па­дзе­ле­на­га хрыс­ці­янства”, на­кі­ра­ва­на­га на па­пу­ля­ры­за­цыю агу­ль­нах­рыс­ці­янскай ку­ль­тур­най і ду­хоў­най спад­чы­ны.

МУ­ЗЕЙ

На­мес­нік ге­не­ра­ль­на­га ды­рэк­та­ра На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Сяр­гей Ве­чар рас­па­вёў аб пер­спек­ты­вах раз­віц­ця гэ­тай уста­но­вы. Га­лоў­ны кор­пус, збу­да­ва­ны ў 1957 го­дзе, да­ўно зра­біў­ся цес­ным для раз­мяш­чэн­ня ўсіх экс­па­зі­цый, фон­даў і служ­баў му­зея. Роў­на праз па­ўста­год­дзя, у 2007 го­дзе, быў уз­ве­дзе­ны но­вы кор­пус, які пры­мы­кае да ста­ро­га з бо­ку два­ра. Сён­ня ка­лек­цыя му­зея на­ліч­вае бо­льш за трыц­цаць дзве ты­ся­чы тво­раў мас­тац­тва, та­му ў пэў­ны мо­мант уз­нік­ла пы­тан­не аб чар­го­вым па­шы­рэн­ні плош­чаў.

Старт ства­рэн­ню но­ва­га му­зей­на­га ком­плек­су быў да­дзе­ны ў 2011 го­дзе, і ў вы­ні­ку сё­ле­та ў ся­рэ­дзі­не снеж­ня му­сяць быць зда­дзе­ныя два бу­дын­кі па ву­лі­цах Кар­ла Мар­кса і Кі­ра­ва — аб­одва яны не на­ваў­зве­дзе­ныя, а збу­да­ва­ныя яшчэ ў па­чат­ку мі­ну­ла­га ста­год­дзя, а ця­пер рэ­стаў­ра­ва­ныя і пры­ста­са­ва­ныя пад но­выя па­трэ­бы. У ад­ным з іх, што па ву­лі­цы Кі­ра­ва, 25, раз­мес­цяц­ца рэ­стаў­ра­цый­ныя май­стэр­ні, а так­са­ма фон­ды. Рэ­стаў­ра­цый­ная служ­ба му­зея — най­вя­лік­шая ў кра­іне, тут пра­цу­юць тры дзя­сят­кі рэ­стаў­ра­та­раў, якія здзяй­сня­юць ра­бо­ты па дзе­ся­ці спе­цы­ялі­за­цы­ях, та­му па­шы­рэн­не плош­чаў для яе па­трэб да­ўно на­спе­ла. А ў дру­гім бу­дын­ку, па ву­лі­цы Кар­ла Мар­кса, 24, ад­кры­юцца но­выя экс­па­зі­цыі — та­кім чы­нам да­да­ецца 900 м плош­чы. Раз­мес­цяц­ца тут так­са­ма ка­вяр­ня і зо­на для ган­длю су­ве­нір­най прад­укцы­яй. Вы­ста­вач­ны кор­пус злу­ча­ны з га­лоў­ным бу­дын­кам му­зея надзем­най га­ле­рэ­яй. Да ад­крыц­ця но­вых пра­сто­раў му­зей рых­туе ад­мыс­ло­вую вы­ста­ву сва­іх шэ­дэў­раў.

ДЫ­ЯСПА­РЫ

Ня­змен­ным за­ста­ецца і кло­пат аб на­шых су­айчын­ні­ках за мя­жой. З 21 па 27 ліс­та­па­да ў Бе­ла­ру­сі ад­бы­ва­ла­ся ста­жы­роў­ка прад­стаў­ні­коў твор­чых ка­лек­ты­ваў і гра­мад­скіх арга­ні­за­цый бе­ла­ру­саў за­меж­жа, арга­ні­за­та­рам якой тра­ды­цый­на вы­сту­паў Рэ­спуб­лі­кан­скі цэнтр на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур. Сё­ле­та ў ёй бра­лі ўдзел трыц­цаць ча­ла­век з Рас­іі, Ка­зах­ста­на, Лат­віі, Эсто­ніі, Укра­іны, Уз­бе­кіс­та­на і Іта­ліі. Прад­стаў­ні­кі ды­яспа­ры зна­ёмі­лі­ся з бе­ла­рус­кі­мі пес­ня­мі, тан­ца­мі, на­цы­яна­ль­ны­мі аб­ра­да­мі, для іх пра­во­дзі­лі­ся май­стар-кла­сы па дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ным мас­тац­тве, ва­ка­ле і ха­рэ­агра­фіі. Ад­бы­лі­ся так­са­ма вы­езды ў рэ­гі­ёны — у Ма­гі­лёў, Ра­каў і Івя­нец, пад­час якіх гос­ці здо­ле­лі блі­жэй і глы­бей азна­ёміц­ца з ку­ль­тур­ным жыц­цём кра­іны.

А 26 ліс­та­па­да зем­ля­коў ча­ка­ла экс­кур­сія па бу­дын­ку На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га Вя­лі­ка­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та. Удзе­ль­ні­кі ста­жы­роў­кі здо­ле­лі на­ве­даць служ­бо­выя па­мяш­кан­ні тэ­атра, за­ві­таць за сцэ­ну, збліз­ку азна­ёміц­ца з тэ­атра­ль­ным рэ­кві­зі­там і на­ват па­бы­ваць у па­мяш­кан­нях пад сцэ­най і агле­дзець ліф­ты, якія пад­час спек­так­лю пад­ыма­юць акцё­раў уверх у па­трэб­ны мо­мант. Мно­гія з гас­цей са здзіў­лен­нем да­ве­да­лі­ся, што бу­ды­нак тэ­атра, уз­вя­дзен­не яко­га бы­ло за­вер­ша­на яшчэ ў 1939 го­дзе, мае ва­сям­нац­цаць па­вер­хаў — сем падзем­ных і адзі­нац­цаць над зям­лёй.

Па­сля экс­кур­сіі ўдзе­ль­ні­каў ста­жы­роў­кі ча­ка­ла сус­трэ­ча з мі­ніс­трам ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лі­ем Мар­ке­ві­чам. Па вы­ні­ках дзей­нас­ці гра­мад­скіх аб’­яднан­няў бе­ла­ру­саў за­меж­жа прад­стаў­ні­кі ды­яспа­ры бы­лі ўзна­га­ро­джа­ныя га­на­ро­вы­мі гра­ма­та­мі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь аль­бо падзя­кай мі­ніс­тра. Уз­на­га­ро­джан­не ад­бы­ло­ся ў ка­мер­най за­ле тэ­атра, а на за­вяр­шэн­не на­шы зем­ля­кі атры­ма­лі му­зыч­ны пад­ару­нак ад тэ­атра — пе­рад імі вы­сту­пі­лі вя­ду­чыя са­ліс­ты опе­ры, лаў­рэ­аты дзяр­жаў­ных і між­на­род­ных прэ­мій.

На­пры­кан­цы ж сус­трэ­чы са­мі ўдзе­ль­ні­кі ста­жы­роў­кі зра­бі­лі пад­ару­нак у ад­каз для гас­па­да­роў, вы­ка­наў­шы зна­ка­мі­тую пес­ню Іга­ра Лу­чан­ка на сло­вы Але­ся Ста­ве­ра “Жу­раў­лі на Па­лес­се ля­цяць”.

На раз­ві­тан­не з зем­ля­ка­мі Ана­то­лій Мар­ке­віч за­ўва­жыў: “За тыя пяць дзён, якія вы пра­вя­лі ў Бе­ла­ру­сі, уз­нік­ла ўра­жан­не, ні­бы­та мы бы­лі раз­ам усё жыц­цё — і так і ёсць, бо ду­ша, тая та­ямні­ца, якой мы не ве­да­ем, са­ма ро­біць за нас гэ­тую спра­ву: да­лу­чае да мас­тац­тва і аб’ядноў­вае ва ўсіх на­шых ма­рах і дзея­ннях, а гэ­та свед­чыць аб тым, што мы раз­ам пра­цу­ем дзе­ля та­го, каб бы­ло доб­ра на зям­лі бе­ла­рус­кай і на зям­лі кож­най дзяр­жа­вы, якую сён­ня вы прад­стаў­ля­еце”.