Май­стар з на­ро­да

№ 48 (1539) 27.11.2021 - 03.12.2021 г

Жы­ха­ры Бе­ра­зі­но ўжо пры­вык­лі да ад­ной са сла­ву­тас­цей свай­го го­ра­да, ана­ла­гаў якой, між тым, ня­ма ў све­це. Раз­мяш­ча­ецца гэ­ты двац­ца­ці­мет­ро­вы арт-аб’ект на­ві­да­во­ку, у дво­ры­ку ра­ённа­га цэн­тра ра­мёс­тваў, не­да­лё­ка ад ад­на­го з жы­лых квар­та­лаў. Га­вор­ка ідзе пра лыж­ку-цмо­ка, якую пяць га­доў та­му пад­арыў го­ра­ду мясц­овы разь­бяр Яўген Осі­паў. За гэ­тую пра­цу, а так­са­ма за ўдзел у ства­рэн­ні му­зея драў­ля­най лыж­кі пры цэн­тры ра­мёс­тваў, та­лент і за­ла­тыя ру­кі Яўген Па­ўла­віч атры­маў па­жыц­цё­вае зван­не на­род­на­га май­стра Бе­ла­ру­сі.

/i/content/pi/cult/879/18622/11.jpgЯК У БЕ­РА­ЗІ­НО З'­ЯВІЎ­СЯ ЦМОК?

Цяж­ка ўя­віць, што зай­мац­ца разь­бяр­ствам Яўген Осі­паў па­чаў у 55 га­доў! Да­гэ­туль пра­ца­ваў на­стаў­ні­кам фі­зі­кі і ма­тэ­ма­ты­кі ў ад­ной з вяс­ко­вых школ ра­ёна. Ад­ной­чы з да­па­мо­гай ня­хіт­рых інстру­мен­таў вы­ра­заў са ста­рой спі­ла­ва­най лі­пы сем крэс­лаў, на якіх бы­лі ад­люс­тра­ва­ны ка­зач­ныя пер­са­на­жы.

“У той час я шу­каў фак­ту­ру для аб’ёмнай разь­бы, — уз­гад­вае Яўген Па­ўла­віч. — Тыя крэс­лы бы­лі па­ка­за­ныя на вы­ста­ве ў Жо­дзі­не. Атры­ма­лі­ся доб­ра, разь­ба спа­да­ба­ла­ся, уцяг­нуў­ся. Так па­сля звы­чай­ных для вяс­коў­ца спраў — дог­ля­ду гас­па­дар­кі, лю­бі­мых па­ля­ван­ня і пча­ляр­ства, — я і вы­дзе­ліў час на ўпа­да­ба­ны за­ня­так. Пры­ся­дзеш з раз­цом і ка­вал­кам дрэ­ва — пра ўсё за­бы­ва­еш і ад­па­чы­ва­еш ду­шой і це­лам. Упэў­не­ны, што каб ра­ней свой лёс звя­заў з разь­бой, то пра­цы мае ме­лі б бо­льш да­ска­на­лае за­вяр­шэн­не, свой аса­біс­ты по­чырк, мас­тац­кую апра­цоў­ку”.

Па­сту­по­ва твор­час­цю Яўге­на Осі­па­ва за­ці­ка­ві­лі­ся. Чут­кі пра не­звы­чай­на­га май­стра да­йшлі і да Ган­ны Жда­но­віч, якая ў Бе­ра­зі­но бы­ла ад­ным з за­сна­ва­ль­ні­каў ра­ённа­га цэн­тра ра­мёс­тваў, а так­са­ма пер­ша­га ў Рэ­спуб­лі­цы му­зея драў­ля­най лыж­кі. Раз­ам з Яўге­нам Па­ўла­ві­чам яны па­бы­ва­лі на шмат­лі­кіх фэс­тах і кон­кур­сах і за­ўжды пры­во­зі­лі роз­ныя ўзна­га­ро­ды.

Праз не­ка­то­ры час, ка­лі май­стар бо­льш да­клад­на па­зна­ёміў­ся са спе­цы­фі­кай пра­цы, разь­бя­ра па­ча­лі ўраж­ваць твор­чыя зна­ход­кі лыж­ка­роў уся­го све­ту.

Твор­ца вы­ра­шыў ажыц­ця­віць да­ўнюю ма­ру Ган­ны Жда­но­віч — ства­рыць у го­ра­дзе са­мую вя­лі­кую арт-лыж­ку ў све­це. З да­лё­ка­га ўро­чыш­ча для гэ­тай мэ­ты ў двор цэн­тра ра­мёс­тваў пры­вез­лі дуб-во­лат. Яўген Па­ўла­віч меў на­мер аздо­біць яго ў вы­гля­дзе ка­зач­на­га цмо­ка, упры­го­жыў­шы бе­ла­рус­кі­мі арна­мен­та­мі і ге­ра­ль­ды­кай ра­ёна.

“Ніх­то не мог уя­віць, на­ват мае па­моч­ні­кі, ма­ла­ды спе­цы­яліст цэн­тра Улад Ма­ка­вец­кі і мясц­овы май­стар Алесь Па­скроб­ка, што атры­ма­ецца не­шта тал­ко­вае, — пра­цяг­вае Яўген Осі­паў. — Адзін я ве­рыў, а та­му ўсю цяж­кую пра­цу ўзяў на ся­бе. Дуб лі­чыц­ца кла­січ­ным дрэ­вам для разь­бяр­ства та­ко­га маш­та­бу. Пра­ца­ваць з ім цяж­ка, але пры­емна. Сап­са­ваў я не адзін лан­цуг у бен­за­пі­ле і фра­зу ў фрэ­зе­ры. Пры­йшло­ся шмат па­ра­біць і про­ста ся­ке­рай. Хлоп­цы ў асноў­ным пра­ца­ва­лі са ста­мес­ка­мі. Вы­ра­за­ла­ся лыж­ка ма­руд­на, бо па­ча­лі пра­цу ў кан­цы во­се­ні. Але чым блі­жэй пад­ыхо­дзі­лі да фі­на­лу, тым бо­льш мі­наў скеп­сіс, мі­на­кі па­чы­на­лі ці­ка­віц­ца. На­рэш­це ў 2016 го­дзе лыж­ка-цмок бы­ла скон­ча­на, і на 15 аб­лас­ным свя­це-кон­кур­се май­строў драў­ля­най ма­ну­мен­та­ль­най ску­льп­ту­ры яе прэ­зен­та­ва­лі”.

ПРЫ­ЗНА­НАЕ МАЙ­СТЭР­СТВА

Не то­ль­кі са­май вя­лі­кай лыж­кай у све­це мо­жа га­на­рыц­ца Яўген Осі­паў. Яго ру­ка­мі вы­ка­на­ны іка­нас­тас у Мі­ку­лі­чыс­кай цар­кве, на якім ад­ных ві­наг­ра­дзін 1672 шту­кі. Пад­аба­ецца яму са­мо­му ўлас­ная ма­ну­мен­та­ль­ная ра­бо­та ў Ня­сві­жы “Чор­ная пан­на”. Ары­гі­на­ль­ныя яго тво­ры — ка­лек­цыя лы­жак, вы­ра­за­ных з усіх па­род дрэў Бе­ла­ру­сі. Зда­га­дац­ца, з ча­го вы­раб­ле­на лыж­ка, мож­на па ўпры­гож­ва­ючым яе квет­кам і ліс­ткам, якія ад­па­вя­да­юць гэ­та­му дрэ­ву. Шмат сіл уклаў разь­бяр ва ўпры­гож­ван­не свя­той кры­ні­цы ў вёс­цы Кру­па.

Акра­мя зван­ня на­род­на­га, май­стра це­шыць ду­шу дып­лом Міт­ра­па­лі­та Фі­ла­рэ­та “За тру­ды во сла­ву Свя­той Пра­вос­лав­ной Цер­кви”, каш­тоў­ны дып­лом з фэс­ту ў Ту­рэч­чы­не, дып­лом лаў­рэ­ата 11-га Рэ­спуб­лі­кан­ска­га фес­твы­ва­лю-кір­ма­шу на­род­ных мас­тац­кіх ра­мёс­тваў “Вяс­но­вы бу­кет”, падзя­ка гу­бер­на­та­ра ад­ной з пра­він­цый Кі­тай­скай На­род­най Рэ­спуб­лі­цы.

“Доб­ра, ка­лі ёсць уз­на­га­ро­ды, — ка­жа Яўген Паў­ла­віч, — а ня­ма — яшчэ лепш. Гэ­та пры­му­шае мац­ней сціс­нуць зу­бы і з апан­та­нас­цю брац­ца за но­вую спра­ву. Злосць на ся­бе доб­ра да­па­ма­гае. Я зма­гу! Я зраб­лю! — вось дэ­ві­зы ў разь­бе”.

МАЙ­СТАР, СПРА­ВА І ВУЧ­НІ

Рэ­гу­ляр­на Яўген Па­ўла­віч дае за­нят­кі для дзя­цей у ра­ённым цэн­тры ра­мёс­тваў. Най­вя­лік­шая пра­бле­ма тут — за­бяс­пе­чыць усіх інстру­мен­та­мі. Раз­цы ня­прос­та ад­шу­каць на­ват на ста­ліч­ных рын­ках, ды і кошт іх ку­са­ецца. Та­му час­та ба­ць­кам за­ці­каў­ле­ных дзя­цей пры­хо­дзіц­ца звяр­тац­ца да ка­ва­лёў.

“Вось яшчэ бя­да — мае ма­ле­нь­кія вуч­ні хут­ка губ­ля­юць ува­гу, — на­ра­кае май­стар. — А каб вы­ра­заць лыж­ку, якую пры­емна бы­ло б тры­маць у ру­ках, па­трэб­ны га­дзі­ны і мнос­тва пры­кла­дзе­ных сіл. Разь­ба — гэ­та ве­ль­мі цяж­кая фі­зіч­ная пра­ца. Трэ­ба мець доб­рую моц у ру­ках, каб надзей­на і тры­ва­ла дзей­ні­чаць раз­цом, я ўжо не ка­жу пра ся­ке­ру. Ка­лі я, бу­ду­чы ўжо да­рос­лым, пра­пор­ваю са­бе шта­ны, ру­кі і но­гі, што ка­заць пра дзя­цей…

На­ву­чыць мож­на то­ль­кі та­го, хто сам бу­дзе жа­даць гэ­та­га. Ве­ль­мі доб­ра, ка­лі ёсць не­йкія твор­чыя за­дат­кі. Але яшчэ не­абход­на не­звы­чай­ная ўсед­лі­васць і ўпар­тасць у да­сяг­нен­ні мэ­ты. І рэ­заць, рэ­заць, рэ­заць… Кож­ны дзень, у лю­бую во­ль­ную га­дзі­ну. А по­тым пры­вы­ка­еш і ўжо во­ль­ная га­дзі­на зна­хо­дзіц­ца са­ма па са­бе”.

“На­жом і ся­ке­рай па­ві­нен ва­ло­даць кож­ны рэ­зчык, як ва­ло­да­лі ка­лі­сь­ці на­шы дзя­ды і прадзе­ды, — за­зна­чае Яўген Па­ўла­віч. — То­ль­кі па­ра­біў­шы доб­ры час уруч­ную гэ­ты­мі інстру­мен­та­мі, мож­на па-сап­раў­дна­му ад­чу­ваць дрэ­ва, яго цеп­лы­ню, яго пад­атлі­васць або ўпар­тасць, яго ха­рас­тво і пры­га­жосць. На ад­ной “Алек­сан­дрыі” я па­зна­ёміў­ся з ве­ль­мі ці­ка­вым разь­бя­ром з Па­лес­ся, на­род­ным май­страм Іва­нам Пі­лі­па­ві­чам Суп­рун­чы­кам. Усе свае фі­гу­ры ён вы­раб­ляе вы­ключ­на ся­ке­рай. А ця­пер мно­гія рэ­зчы­кі, асаб­лі­ва за мя­жой, ка­рыс­та­юцца роз­ны­мі ме­ха­ні­за­ва­ны­мі пры­ла­да­мі. І так у іх усё хут­ка і доб­ра атрым­лі­ва­ецца, што за­йздрасць бя­рэ. За­раз час­та мож­на ўба­чыць роз­ныя пры­ваб­ныя кар­ці­ны з дрэ­ва, а зроб­ле­ны ж яны на стан­ках з ліч­ба­вым пра­грам­ным кі­ра­ван­нем. І скла­да­насць тут у тым за­клю­ча­ецца, каб склас­ці доб­рую пра­гра­му. Я ад­моў­на ад­но­шу­ся да гэ­та­га, бо лі­чу, што гэ­та не разь­ба. А іншым пад­аба­ецца…”

ШТО КІ­РУЕ ТВОР­ЦАМ?

Га­лоў­най фор­му­лай у сва­ёй спра­ве Яўген Па­ўла­віч лі­чыць умен­не ба­чыць не­звы­чай­нае ў звы­чай­ным: ка­лі ідэю ўда­ло­ся сха­піць за хвост — лі­чы, па­ло­ва ра­бо­ты зроб­ле­на, да­лей спра­ва за ажыц­цяў­лен­нем. За пры­клад са­бе Яўген Осі­паў ста­віць ра­бо­ты ка­лег з усёй Бе­ла­ру­сі. А іх бя­рэ­зін­скі твор­ца ве­дае до­сыць: на­род­ныя май­стры Ю. Ка­ман­дзір­чык, В. Сіл­коў, В. Рас­олаў, В. Каз­лоў­скі, І. Ва­сі­ле­віч, разь­бя­ры М. Зда­рэй­ка, Л. Се­нь­ка, А. Ша­пель, В. Ня­хай­чык, В. Да­вы­даў, П. Углоў, А. Гар­бу­ноў, В. Ча­рад­ні­чэн­ка. І гэ­та то­ль­кі час­тка сап­раў­дных твор­цаў, якіх ён доб­ра ве­дае і мо­жа на­зваць сяб­ра­мі і па­плеч­ні­ка­мі.

“У твор­час­ці ру­хац­ца на­пе­рад мя­не пры­му­шае імкнен­не зра­біць так, каб у ча­ла­ве­ка, які гля­дзіць на ра­бо­ту, бы­ла доб­рая ўсмеш­ка на вус­нах, здзіў­лен­не, каб яму хоць кры­шач­ку спа­да­ба­ла­ся мая пра­ца, — га­во­рыць Яўген Осі­паў. — Я імкну­ся ні­ко­лі не вы­ра­заць ня­чыс­ці­каў і стра­шыд­лаў.

Не ду­маю, што ва­ло­даю не­йкім сва­ім, асоб­ным сты­лем. Раб­лю як ро­біц­ца. На мой по­гляд, ня­ма той пра­цы, якую б не­ль­га бы­ло ўдас­ка­на­ліць, бы­вае і цал­кам пе­ра­ра­біў­шы. Са­мае важ­нае — імкнуц­ца, каб ра­бо­та бы­ла не­паў­тор­най, ары­гі­на­ль­най, за­трым­лі­ва­ла по­зірк. Вось у ску­льп­ту­рах лю­дзей мя­не ўраж­ва­юць мі­мі­ка, по­гляд, вы­раз­насць. Бы­ва­юць парт­рэ­ты, гле­дзя­чы на якія мож­на ўба­чыць увесь унут­ра­ны свет ча­ла­ве­ка, яго ду­шу, пра­чы­таць дум­кі, зда­га­дац­ца аб на­строі. А так зра­біць мо­жа то­ль­кі та­ле­на­ві­ты май­стар. Ве­ль­мі пад­аба­юцца ра­бо­ты бе­ла­рус­ка­га май­стра Ула­дзі­мі­ра Жба­на­ва”.

Яўген Па­ўла­віч Осі­паў лі­чыць, што на­род­нае ра­мяс­тво са­дзей­ні­чае раз­віц­цю ча­ла­ве­ка, пры­му­шае не за­бы­ваць свае ка­ра­ні, тра­ды­цыі про­дкаў. Сваю за­да­чу, а так­са­ма за­да­чу ўсіх да­тыч­ных гэ­та­му ра­мяс­тву лю­дзей ба­чыць у тым, каб не аб­арва­ла­ся ня­бач­ная ні­тач­ка з пра­шчу­ра­мі, бы­лі ад­мыс­ло­вая ве­ды аб іх май­стра­ві­тым жыц­ці, не па­мер­ла ад­чу­ван­не іх спра­вы. Каб кож­ны мог ска­заць: “А гэ­та­му на­ву­чыў мя­не ба­ць­ка, ма­ці, ба­бу­ля, дзя­ду­ля…”