Мес­ца, зна­ка­мі­тае сва­імі лю­дзь­мі

№ 48 (1539) 27.11.2021 - 03.12.2021 г

Пу­ха­віч­чы­на — слын­ны ку­то­чак Мін­шчы­ны. Лі­чыц­ца, што ме­на­ві­та тут зна­хо­дзіц­ца цэнтр на­шай кра­іны. На Пу­ха­віч­чы­не на­ра­дзі­лі­ся на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі і СССР, кам­па­зі­тар Ігар Лу­ча­нок, Ге­рой Са­вец­ка­га Са­юза Але­на Ма­за­нік — не­пас­рэд­ны лік­ві­да­тар гаў­ляй­та­ра Ві­ль­ге­ль­ма Ку­бэ, доў­гі час жыў і пры­язджаў на ад­па­чы­нак кла­сік Якуб Ко­лас… Пра ўсё гэ­та мож­на да­ве­дац­ца ў мясц­овым кра­язнаў­чым му­зеі.

/i/content/pi/cult/879/18621/10.jpgПу­ха­віц­кі ра­ённы кра­язнаў­чы му­зей за­сна­ва­ны ў 1968 г. як шко­ль­ны ў вёс­цы Ду­ко­ра, а ў 1974 го­дзе стаў дзяр­жаў­ным. Арга­ні­за­та­рам і пер­шым ды­рэк­та­рам быў Аляк­сандр Пра­но­віч.

З 1993 го­да му­зей раз­мяш­ча­ецца ў агра­га­рад­ку Блонь у ся­дзіб­ным до­ме асвет­ні­ка і рэ­ва­лю­цы­яне­ра Ана­то­ля Бонч-Асма­лоў­ска­га. Гэ­ты на­шча­дак ста­ра­жыт­на­га два­ран­ска­га ро­ду быў ахвя­ра­даў­цам мін­скай дру­кар­ні “Чор­ны пе­радзел”, актыў­ным чле­нам парт­ыі эсэ­раў, пра­моў­цам на Пер­шым Усе­бе­ла­рус­кім з’ездзе. Ме­на­ві­та ў бу­дын­ку драў­ля­на­га ад­на­па­вяр­хо­ва­га ма­ёнтка ство­ра­ны экс­па­зі­цыі пер­ша­га фі­лі­яла му­зея: “Жыц­цё і дзей­насць асвет­ні­каў Бонч-Асма­лоў­скіх”; “На­род­ны по­быт краю”; “Па­се­ліш­чы Пу­ха­віч­чы­ны”; “У га­ды лі­ха­лец­ця. Вай­на”; “Зна­ка­мі­тыя лю­дзі краю”; “Лі­та­ра­тур­ная Пу­ха­віч­чы­на”; “Ме­ма­ры­яль­ны па­кой Гле­ба Бонч-Асма­лоў­ска­га (архе­ола­га, сы­на Ана­то­ля Во­сі­па­ві­ча)”.

Тут зна­хо­дзяц­ца архе­ала­гіч­ная ка­лек­цыя з рас­ко­пак га­ра­дзіш­чаў, ма­тэ­ры­ялы пра зем­ля­коў — удзе­ль­ні­каў роз­ных па­дзей гіс­то­рыі Пу­ха­віч­чы­ны, пры­ла­ды пра­цы і хат­ня­га ўжыт­ку, інтэр’ер ся­лян­скай ха­ты, вы­ра­бы са­ло­мап­ля­цен­ня, разь­бы па дрэ­ве, вы­шы­ван­кі і на­цы­яна­ль­ныя строі.

У 2012 г. шмат­лі­кія на­шчад­кі ро­ду Бонч-Асма­лоў­скіх на­ве­да­лі Блонь, каб па­зна­ёміц­ца з гіс­то­ры­яй свай­го ро­ду. 30 ча­ла­век пры­еха­лі з са­мых роз­ных кра­ін: Рас­іі, Злу­ча­ных Шта­таў, Ка­на­ды, Гер­ма­ніі. Іні­цы­ята­рам та­кой сус­трэ­чы ў го­нар 500-год­дзя ро­ду ста­ла ўнуч­ка Гле­ба Бонч-Асма­лоў­ска­га Ма­ры­на Андрэ­еўна, член Са­юза пі­сь­мен­ні­каў Рас­іі. Яна ж скла­ла ге­не­ала­гіч­нае дрэ­ва ўсёй ся­м’і, якое ёсць у му­зеі.

Шмат­лі­кія кар­ці­ны бе­ла­рус­кіх твор­цаў і ра­бо­ты ску­льп­та­раў экс­па­ну­юцца ў дру­гім фі­лі­яле Пу­ха­віц­ка­га му­зея, мас­тац­кай га­ле­рэі ў рай­цэн­тры — Ма­р’і­най Гор­цы. Тут за­сна­ва­ны за­лы “Якуб Ко­лас і Пу­ха­віч­чы­на”, дзе мож­на ўба­чыць аса­біс­тыя рэ­чы пес­ня­ра, да­ва­енныя вы­дан­ні. Так­са­ма тут за­ла ўра­джэн­ца Пу­ха­віч­чы­ны, за­слу­жа­на­га дзея­ча ку­ль­ту­ры БССР, па­эта, пе­ра­клад­чы­ка, жур­на­ліс­та Але­ся Ба­чы­лы. На за­вяр­шэн­не ў фі­лі­яле мож­на пра­йсці­ся па за­ле пры­ро­ды род­на­га краю. Ад­мет­на, што на фо­та ў экс­па­зі­цыі пра Яку­ба Ко­ла­са лю­дзі па­зна­юць сва­іх род­ных! Ад­ной­чы гэ­ты фі­лі­ял му­зея на­ве­да­ла ўнуч­ка Кле­му­са Жу­ка, мясц­ова­га жы­ха­ра, бліз­ка­га сяб­ра кла­сі­ка, і па­зна­ла дзя­ду­лю на вы­яве.

Ад­дзел му­зея “Ге­роі і подзві­гі” змяш­ча­ецца ў га­рад­ской шко­ле №3, дзе шы­ро­ка прад­стаў­ле­ны ма­тэ­ры­ялы аб Ге­ро­ях Са­вец­ка­га Са­юза — ура­джэн­цах Пу­ха­віч­чы­ны і лю­дзей, звя­за­ных лё­сам з гэ­тым кра­ем.

У ба­за­вай шко­ле агра­га­рад­ка Блу­жа пра­цуе му­зей Ге­роя Са­вец­ка­га Са­юза Мі­ка­лая Чэ­пі­ка. Ма­тэ­ры­ялы, саб­ра­ныя тут, апа­вя­да­юць пра ка­рот­кае жыц­цё ге­роя і іншых во­інаў-інтэр­на­цы­яна­ліс­таў. У шко­ле, дзе ву­чыў­ся Ге­рой, ство­ра­ны рос­піс мас­та­ком Сяр­ге­ем Крыш­та­по­ві­чам агу­ль­най плош­чай 250 кв. мет­раў.

Пра парт­ызан­скае мі­ну­лае ра­ёна мож­на да­ве­дац­ца ў вёс­цы Га­рэ­лец. Экс­па­ну­юцца ў мясц­овым ад­дзе­ле му­зея ма­тэ­ры­ялы пра ба­ра­ць­бу ру­дзен­скіх пад­по­ль­ных рай­ка­маў парт­ыі і кам­са­мо­ла, парт­ызан­скіх бры­гад “Бе­ла­русь”, “Бу­ра­вес­нік”, 2-й і 3-й Мін­скіх, асоб­ных атра­даў “Мсці­вец” і імя Ста­лі­на.

Агу­ль­ная плош­ча му­зея і яго ад­дзе­лаў скла­дае 1092 квад­рат­ных мет­раў. У 2021 г. у му­зеі бы­ло ад­кры­та бо­льш за 30 вы­стаў, пра­йшло бо­льш за 40 ку­ль­тур­на-ад­ука­цый­ных ме­рап­ры­емстваў.