І аб­ярэг, і су­ве­нір

№ 47 (1538) 20.11.2021 - 27.11.2021 г

Ад­но з па­чэс­ных мес­цаў ся­род тра­ды­цый­ных бе­ла­рус­кіх ра­мёс­тваў за­ймае руч­ное ткац­тва па­ясоў. Яны ў на­шай на­род­най ку­ль­ту­ры з’яўля­юцца вы­ключ­на шмат­фун­кцы­яна­ль­ны­мі. По­яс не то­ль­кі важ­ны эле­мент адзен­ня, але і дзей­сны аб­ярэг. У якас­ці ма­тэ­ры­ялу вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца воў­на і лён. Най­бо­льш ха­рак­тэр­ны ко­лер ні­так — чыр­во­ны, але да­паў­ня­лі арна­мент і зя­лё­ным, сі­нім, бе­лым, жоў­тым, фі­яле­та­вым, чор­ным.

/i/content/pi/cult/878/18598/8.jpgДля май­строў ад­дзе­ла ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры Свіс­лац­ка­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці мно­гія тра­ды­цый­ныя ра­мёс­твы ста­лі спра­вай жыц­ця. Май­стар ад­дзе­ла ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры Жан­на Сы­ра­ежка на пра­ця­гу 10 га­доў за­йма­ецца руч­ным ткац­твам па­ясоў. Стуж­ка по­яса на­ра­джа­ецца на не­муд­ра­ге­ліс­тых пры­ста­са­ван­нях для руч­но­га ткац­тва. Так Жан­на Сы­ра­ежка, пра­кты­ку­ючы пля­цен­не на ні­ту, ка­рыс­та­ецца драў­ля­ны­мі ста­ноч­ка­мі пра­ма­ву­го­ль­най фор­мы з вы­цяг­ну­тай ад­ту­лі­най унут­ры (каб бы­ла пра­сто­ра для ру­ху рук).

Та­кіх ста­ноч­каў у май­стры­хі не­ка­ль­кі, і ад­роз­ні­ва­юцца яны то­ль­кі па­ме­ра­мі. На мет­ро­вым мож­на атры­маць двух­мет­ро­вы вы­раб, на па­ўта­ра­мет­ро­вым — вы­плес­ці трох­мет­ро­вы по­яс. Сва­імі на­вы­ка­мі і ўмен­ня­мі жан­чы­на з вя­лі­кім за­да­ва­ль­нен­нем дзе­ліц­ца на май­стар-кла­сах, якія пра­во­дзіць для ўсіх ахвот­ных.

У вы­ні­ку ма­ляў­ні­чыя па­ясы, вы­ка­на­ныя ў тра­ды­цый­ных тэх­ні­ках пля­цен­ня і ткац­тва, ста­лі на сён­ня ад­ным з са­мых па­пу­ляр­ных су­ве­ні­раў.

Акса­на ВА­СІ­ЛЬ­КО, за­гад­чык ад­дзе­ла ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры Свіс­лац­ка­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці