Усе фар­бы род­на­га краю

№ 47 (1538) 20.11.2021 - 27.11.2021 г

Біб­лі­ятэ­кі Зе­ль­вен­шчы­ны ла­дзяць шэ­раг акцый, скі­ра­ва­ных на па­тры­ятыч­нае вы­ха­ван­не дзя­цей і мо­ла­дзі. Пра не­ка­то­рыя апош­нія ме­рап­ры­емствы, на маю дум­ку — са­мыя ці­ка­выя, і хо­чац­ца рас­па­вес­ці.

/i/content/pi/cult/878/18597/7.jpgУсё на­ша жыц­цё звя­за­на з гіс­то­ры­яй на­шай кра­іны. А які ўклад у яе раз­віц­цё ўнес­лі мае зем­ля­кі? Юныя чы­та­чы Елкаў­скай сель­скай біб­лі­ятэ­кі раз­ам з біб­лі­ятэ­ка­рам пры­ня­лі ўдзел у гіс­та­рыч­най ма­за­іцы “Сваё імя ўпі­са­лі ў гіс­то­рыю ра­ёна”. На ста­ра­даў­ніх фо­та­здым­ках, у тэк­стах успа­мі­наў усе раз­ам шу­ка­лі і зна­хо­дзі­лі зна­ёмыя тва­ры і імё­ны: Мі­ка­лай Ма­лоч­ка (парт­ыйны і дзяр­жаў­ны дзеяч), Ула­дзі­мір Маз­го (па­эт, член Са­юза пі­сь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі, га­на­ро­вы гра­ма­дзя­нін Зэ­ль­вен­ска­га ра­ёна), Юрка Го­луб (па­эт), Ва­лян­ці­на Ад­аду­ра­ва (па­этка), Мі­ха­іл Ма­кей (га­на­ро­вы гра­ма­дзя­нін Зэ­ль­вен­ска­га ра­ёна), Свят­ла­на Літ­він­чык (мясц­овая па­этка). Ме­на­ві­та пра іх лёс, жыц­цё, дзей­насць і вя­ла­ся га­вор­ка пад­час ме­рап­ры­емства.

Ба­ро­дзіц­кая сель­ская біб­лі­ятэ­ка пра­па­на­ва­ла сва­ім чы­та­чам ад­пра­віц­ца ў не­звы­чай­нае вір­ту­аль­нае пад­арож­жа па род­ным краі “Мі­лыя сэр­цу кут­кі Бе­ла­ру­сі”. Дзе­ці ад­кры­ва­лі для ся­бе на­шы ста­ра­жыт­ныя га­ра­ды і за­мкі, рэ­кі і азё­ры, зна­ёмі­лі­ся з этніч­ным скла­дам на­се­ль­ніц­тва... А по­тым кож­ны ўдзе­ль­нік ван­дроў­кі па­зна­ёміў усіх пры­сут­ных са сва­ім лю­бі­мым ку­точ­кам ма­лой ра­дзі­мы.

Га­лын­каў­ская сель­ская біб­лі­ятэ­ка для вуч­няў 4-5 кла­саў у му­зеі сель­ска­га по­бы­ту агра­га­рад­ка Га­лын­ка пра­вя­ла ўрок гіс­то­рыі “Усе фар­бы род­на­га краю”. Пад­час пра­вя­дзен­ня ме­рап­ры­емства дзе­ці па­зна­ёмі­лі­ся з прад­ме­та­мі бы­ту на­шых про­дкаў, да­ве­да­лі­ся пра гіс­то­рыю ства­рэн­ня му­зея.

У сек­та­ры па аб­слу­гоў­ван­ні дзі­ця­ча­га чы­та­ча ра­ённай біб­лі­ятэ­кі са шко­ль­ні­ка­мі СШ №3 быў пра­ве­дзе­ны лі­та­ра­тур­ны ды­лі­жанс “Ле­ген­ды род­най зям­лі”. Пад­час яго дзе­ці па­зна­ёмі­лі­ся з гіс­то­ры­яй Зэ­ль­вен­шчы­ны, да­ве­да­лі­ся аб пры­го­жых мясц­інах на­ша­га краю і архі­тэк­тур­ных по­мні­ках род­най ста­рон­кі, з мясц­овы­мі ле­ген­да­мі і пад­ання­мі. На­пры­кан­цы ме­рап­ры­емства хлоп­цы і дзяў­ча­ты раз­ам з біб­лі­ятэ­ка­ра­мі зра­бі­лі не­вя­ліч­кую экс­кур­сію і на­ве­да­лі Кас­це­ль­ную га­ру, гіс­та­рыч­нае мес­ца па­сёл­ка, з вы­шы­ні яко­га ад­кры­ва­юцца пры­го­жыя кра­яві­ды на­шай Зэ­ль­вы і яе ва­ко­іц.

Во­ль­га КА­МЯ­КЕ­ВІЧ, на­мес­нік ды­рэк­та­ра Зэ­ль­вен­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі