Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Суб­стан­цыя ідэ­аль­на­га ў віб­ра­цыі Сус­ве­ту
Ад­ной­чы вы­дат­ны армя­нін Мар­ты­рос Сар’ян рас­па­вёў, як у юнац­тве вы­пад­ко­ва ўба­чыў свай­го зям­ля­ка Іва­на Айва­зоў­ска­га, які імчаў­ся ў ка­рэ­це. На ўсё жыц­цё за­пом­ніў ён гэ­ты мо­мант. Яму зда­ва­ла­ся, што ка­рэ­та тая ля­ціць на ня­бё­сы, да со­нца, у Кос­мас і за­бі­рае не­йкі та­емны дух про­дкаў. Я ўспом­ніў пра гэ­та, ка­лі па­чаў пі­саць пра май­го сён­няш­ня­га ге­роя — надзвы­чай­на­га, дзі­вос­на­га жы­ва­піс­ца і гра­фі­ка Грэ­га­ра Да­не­ля­на, для яко­га Бе­ла­русь ста­ла дру­гой ра­дзі­май у апош­нія 30 га­доў яго жыц­ця — з та­го ча­су, ка­лі ён па­кі­нуў з сям’ёй ахоп­ле­ны жор­сткі­мі са­цы­яль­ны­мі кан­флік­та­мі і раз­ру­хай Каў­каз. Бе­ла­русь да­ла яму пры­ту­лак, аб­да­ры­ла цеп­лы­нёй і лю­боў­ю. Ме­на­ві­та тут, на бе­ла­рус­кай зям­лі, ён ства­рыў для ся­бе ўні­ка­ль­ную мас­тац­кую пра­гра­му, мэ­тай якой, па сло­вах мас­та­ка, з’яўля­ла­ся “ад­люс­тра­ван­не віб­ра­цыі ча­ла­ве­ча­га ду­ху”.
Сло­ва на раз­ві­тан­не
Па­йшоў з жыц­ця адзін з пер­шых ма­іх вуч­няў, бе­ла­рус­кі гра­фік і гра­мад­скі дзеяч Ба­рыс Ці­то­віч. Гор­ка і шка­да раз­віт­вац­ца з та­ле­на­ві­тым твор­цам з яркім лё­сам, які так шмат зра­біў для сва­ёй ра­дзі­мы…
Пра эстра­ду — ма­ну­мен­та­ль­на
700 ста­ро­нак тэк­сту, ва­га 2,5 кг., 1800 фо­та, ска­на­ва­ных афіш, пра­гра­мак кан­цэр­таў, ко­пій фі­лар­ма­ніч­ных за­га­даў — усё гэ­та пра но­вую кні­гу Во­ль­гі Бры­лон “Бе­ло­рус­ская эстра­да. Нос­та­ль­ги­чес­кий ди­вер­тис­мент”.
Міжнароднае свята анімацыі ў Магілёве
У панядзелак 25 кастрычніка ў магілёўскім кінатэатры “Радзіма” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XXIV Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2021”. Акрамя шматлікіх паказаў і іншых цікавых мерапрыемстваў у межах фестывалю традыцыйна праводзяцца тры конкурсы — анімацыйных фільмаў, дзіцячай анімацыйнай творчасці і дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Пераможцы будуць абвешчаны 27 кастрычніка на закрыцці фестывалю “Анімаёўка-2021”.
Гран-пры на фестывалі ў Сан-Рэма
Ку­рор­тны га­ра­док Сан-Рэ­ма на бе­ра­зе Лі­гу­рый­ска­га мо­ра — ку­ль­та­вае мес­ца для пры­хі­ль­ні­каў іта­ль­янскай му­зы­кі: ужо 60 га­доў там пра­хо­дзіць сла­ву­ты пе­сен­ны фес­ты­валь. Але ця­пер у Сан-Рэ­ма пад па­тра­на­жам UNICEF — Дзі­ця­ча­га фон­да ААН — што­год пра­хо­дзіць і вя­лі­кі між­на­род­ны дзі­ця­чы му­зыч­ны фес­ты­валь Sanremo Junior. Фі­нал сё­лет­ня­га кон­кур­су ад­быў­ся 14 кас­трыч­ні­ка, і пе­ра­маг­ла ў ім бе­ла­рус­ка Ксе­нія ГА­ЛЕЦ­КАЯ, якая два га­ды та­му атры­ма­ла Гран-пры дзі­ця­ча­га кон­кур­су фес­ты­ва­лю “Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску”.
Каб за­квіт­неў сад
Су­пра­цоў­ні­кі мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры на ча­ле з мі­ніс­трам Ана­то­лі­ем Мар­ке­ві­чам пра­вя­лі суб­отнік у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным му­зеі на­род­най архі­тэк­ту­ры i по­бы­ту. Вы­кон­ва­лі спрад­веч­на доб­рую і ка­рыс­ную спра­ву: са­джа­лі пла­до­выя дрэ­вы, а акра­мя та­го, пры­бі­ра­лі апа­лае ліс­це.
“Во­сень у За­вос­сі”
16 кас­трыч­ні­ка ў Му­зеі-ся­дзі­бе Міц­ке­ві­чаў “За­вос­се”, фі­лі­яле Дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры, пра­йшоў лі­та­ра­тур­на-му­зыч­ны фес­ты­валь “Во­сень у За­вос­сі”. Наш ка­рэс­пан­дэнт на пад­ста­ве улас­ных на­зі­ран­няў, а так­са­ма ка­мен­та­роў арга­ні­за­та­раў ме­рап­ры­емства ў на­ступ­ным ну­ма­ры рас­па­вя­дзе, як пра­хо­дзі­ла гэ­та ці­ка­вае свя­та.
Увас­кра­шэн­не на­род­най скар­бні­цы
15 кас­трыч­ні­ка ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі стар­та­ваў вы­ста­вач­ны пра­ект, пры­све­ча­ны 100-год­дзю Ві­лен­ска­га бе­ла­рус­ка­га му­зея імя Іва­на Луц­ке­ві­ча, які, фак­тыч­на, з’яўляў­ся пер­шым бе­ла­рус­кім на­цы­яна­ль­ным му­зе­ем, дзе бы­ла зроб­ле­на спро­ба саб­раць і прадэ­ман­стра­ваць най­леп­шыя артэ­фак­ты бе­ла­рус­кай мі­нуў­шчы­ны і тво­ры на­цы­яна­ль­на­га мас­тац­тва. Якім ака­заў­ся лёс яго ка­лек­цый і на­ко­ль­кі про­ста бы­ло сён­ня ад­шу­каць і прад­ста­віць пуб­лі­цы гэ­тыя каш­тоў­ныя прад­ме­ты?
Му­зей удзяч­най па­мя­ці
Кож­ны раз, ка­лі спус­ка­юся ў крып­ту Хра­ма-по­мні­ка ў го­нар Усіх Свя­тых і ў па­мяць пра ахвяр, вы­ра­та­ван­ню Айчы­ны на­шай па­слу­жыў­шых, мне зда­ецца, што за­то­ены пры­це­мак гэ­тай пра­сто­ры за­ха­ваў­ся яшчэ з тых ча­соў, ка­лі яна бы­ла ў хрыс­ці­ян падзем­най га­ле­рэ­яй, мес­цам на­ба­жэн­ства і па­ха­ван­ня па­мер­лых. А за­раз шмат­вя­ко­вае ад­чу­ван­не па­вет­ра ста­ла яшчэ бо­льш пе­ра­ка­наў­чым. Тут, у пры­лег­лых да крып­ты па­мяш­кан­нях агу­ль­най плош­чай 263 квад­рат­ныя мет­ры, пер­шай экс­па­зі­цы­яй фак­тыч­на ад­крыў­ся Му­зей Па­мя­ці. Ахвяр­ная сут­насць гэ­тай па­мя­ці пе­ра­ка­на­ль­ная ва ўсім, што ба­чыш і ад­чу­ва­еш па-за ўся­кі­мі ча­са­вы­мі меж­амі. Не­спас­ці­га­ль­на на­блі­жа­юцца падзеі ўсіх вой­наў, ла­ка­ль­ных кан­флік­таў, тэх­на­ген­ных і пры­род­ных ка­тас­троф. І не то­ль­кі тых, якія ад­бы­ва­лі­ся ў Бе­ла­ру­сі. Не за­бы­та ахвяр­ная сут­насць вы­ка­наў­цаў вай­ско­вых і служ­бо­вых аб­авяз­каў да­лё­ка за яе меж­амі. А гэ­та — ча­са­вая пра­сто­ра ад ХІ да ХХ ста­год­дзя.
Дзень ма­ці і “Мас­ты надзей”
Ся­рэ­дзі­на кас­трыч­ні­ка — гэ­та, ужо тра­ды­цый­на, шмат­лі­кія імпрэ­зы з на­го­ды Дня ма­ці. Ме­на­ві­та пра гэ­тыя свя­ты пе­ра­важ­на і рас­каз­ва­лі аўта­ры тых ліс­тоў, што пры­хо­дзяць ця­пер на по­шту “К”. Але ж, зра­зу­ме­ла, бы­лі ў на­шай рэ­дак­цый­най “скар­бон­цы” і до­пі­сы пра іншыя ад­мет­ныя ды ці­ка­выя ме­рап­ры­емствы, што ла­дзяц­ца ў мно­гіх кут­ках Бе­ла­ру­сі. Пра ўсё гэ­та — у тра­ды­цый­ным агля­дзе тыд­нё­вай по­шты “К”.
Артэ­фак­ты Та­дэ­ву­ша Рэ­йта­на
Мы пра­цяг­ва­ем рас­па­вя­даць пра гіс­то­рыю куб­ка, які быў пад­ара­ва­ны Та­дэ­ву­шу Рэ­йта­ну На­ваг­рад­скай шлях­тай у го­нар пры­знан­ня яго вы­со­кіх за­слуг пе­рад Ба­ць­каў­шчы­най. Ку­бак гэ­ты ў скла­дзе дэ­па­зі­та ў 1929 го­дзе быў вы­ве­зе­ны з ся­дзі­бы Рэ­йта­наў у Гру­шаў­цы ў Кра­каў. І знік. Мы ад­на­ўля­ем яго гіс­та­рыч­ны шлях. А так­са­ма шлях іншых прад­ме­таў дэ­па­зі­та.
Атлан­ты­да му­зы­каў-са­ма­ву­каў
Збор­нік “На­род­ная му­зы­ка Бе­ла­ру­сі” з’явіў­ся зу­сім не­за­доў­га да ад­ыхо­ду ў веч­насць яго ўкла­да­ль­ні­цы — зна­ка­мі­та­га му­зы­ко­ла­га Іны На­зі­най. Дыск мае не­вя­лі­кі на­клад, і да­сяг­не ён, мяр­ку­ючы па ўсім, то­ль­кі вуз­ка­га ко­ла тых, хто ўсур’ёз ці­ка­віц­ца фа­льк­ло­рам. Ха­ця ўва­гі ён вар­ты. Бо слу­ха­ючы най­гры­шы і чы­та­ючы грун­тоў­ныя ка­мен­та­рыі, ты ад­кры­ва­еш для ся­бе не над­та за­сво­ены па­куль бо­ль­шас­цю фе­но­мен бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры. Ка­лі на­род­ныя спе­вы кож­ны з нас у той ці іншай ме­ры ве­дае, інстру­мен­та­ль­ная му­зы­ка ча­му­сь­ці за­ста­ецца не­зас­лу­жа­на аб­дзе­ле­най ува­гай. А гэ­та — так­са­ма Клан­дайк.
Па­гос­цкая бе­ра­гі­ня
Ка­ця­ры­на Пан­чэ­ня — звы­чай­ная сель­ская пра­цаў­ні­ца і зна­ка­мі­тая спя­вач­ка з вёс­кі Па­гост Жыт­ка­віц­ка­га ра­ёна Го­ме­льс­кай воб­лас­ці, за­ха­ва­ль­ні­ца тра­ды­цый Ту­раў­шчы­ны — сё­ле­та адзна­чае юбі­лей — 80 га­доў. Ня­даў­на Жыт­ка­віц­кі рай­вы­кан­кам уша­на­ваў яе зван­нем га­на­ро­ва­га гра­ма­дзя­ні­на.
Тра­ды­цыя жы­ве: 35 ліс­та­па­даў Ві­цеб­ска
Уні­ка­ль­ны не то­ль­кі для Бе­ла­ру­сі, але і для ўсёй по­стса­вец­кай пра­сто­ры фес­ты­валь аўтар­скай пес­ні “Ві­цеб­скі ліс­та­пад” пра­йшоў на мі­ну­лым тыд­ні ў Ві­цеб­ску. І быў ён 35-м! — не про­ста рэ­кар­дсмен-доў­га­жы­хар ся­род усіх бар­даў­скіх фес­ты­ва­ляў, што ад­бы­ва­юцца ў за­кры­тым па­мяш­кан­ні, але і ад­на з ві­зі­то­вак ку­ль­тур­на­га жыц­ця Ві­цеб­ска, адзін з яго твор­чых брэн­даў. Ка­лі­сь­ці “Ві­цеб­скі ліс­та­пад” па­чы­наў­ся як га­рад­ское свя­та аўтар­скай пес­ні, а ця­пер гэ­та — Ад­кры­ты фес­ты­валь аўтар­скай пес­ні, па­эзіі і ві­зу­аль­ных мас­тац­тваў, які збі­рае гас­цей і ўдзе­ль­ні­каў з роз­ных кра­ін і на­ват кан­ты­нен­таў. З 1987-га не бы­ло го­да, каб фес­ты­валь не ад­быў­ся. Ня­гле­дзя­чы ні на што, пра­йшоў ён і сё­ле­та — і зноў быў на­поў­не­ны яскра­вы­мі па­этыч­ны­мі, му­зыч­ны­мі і мас­тац­кі­мі імпрэ­за­мі.
Ад ай-сто­пе­ра да флэш­бу­ка
У апош­нія га­ды ў біб­лі­ятэ­ка­раў Гро­дзен­ска­га ра­ёна з’яві­лі­ся но­выя фор­мы ра­бо­ты. Ся­род іх ёсць і ай-сто­пер, і дэ­ма­тэ­ка, і флэш­бук ды мно­гія іншыя.
За­ру­чо­ны з ку­ль­ту­рай
Ра­бот­ні­кі ку­ль­тур­най сфе­ры — час­тка бе­ла­рус­кай інтэ­лі­ген­цыі, якая, як ніх­то іншы, усве­дам­ляе вы­со­кую мі­сію ку­ль­ту­ры ў гра­мад­стве. У га­на­ро­вым імё­нас­ло­ве на­ра­джэн­цаў Бя­рэ­зін­шчы­ны зна­чыц­ца за­слу­жа­ны ра­бот­нік ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі Усе­ва­лад Фё­да­ра­віч Жу­коў­скі, для ка­го слу­жэн­не ку­ль­ту­ры бы­ло сэн­сам і сты­лем уся­го жыц­ця.
Вік­тар Ту­раў. Под­ых жыц­ця
85 га­доў з дня на­ра­джэн­ня Вік­та­ра Ту­ра­ва, сла­ву­та­га бе­ла­рус­ка­га кі­на­рэ­жы­сё­ра і кла­сі­ка на­ша­га кі­не­ма­тог­ра­фа, адзна­ча­ецца шэ­ра­гам па­мят­ных ме­рап­ры­емстваў і кі­на­па­ка­заў. На ра­дзі­ме рэ­жы­сё­ра ў Ма­гі­лё­ве ідзе тра­ды­цый­ная “Ту­раў­ская во­сень”, у Му­зеі гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га кі­но рых­ту­ецца вы­ста­ва, у кі­на­тэ­атрах і на тэ­ле­ка­на­лах за­пла­на­ва­ныя рэ­трас­пек­тыў­ныя па­ка­зы. А яшчэ — у Мас­кве пад час Дзён ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі ў Рас­іі ад­бу­дзец­ца пер­шы па­каз ад­рэс­таў­ра­ва­най стуж­кі “Я ро­дам з дзя­цін­ства”, юбі­лей на­род­на­га артыс­та СССР Вік­та­ра Ту­ра­ва ста­не ад­ной са знач­ных тэм сё­лет­ня­га кі­на­фес­ты­ва­лю “Ліс­та­пад”.
Успа­мі­на­ючы мясц­іны Ка­рат­ке­ві­ча
26 ліс­та­па­да споў­ніц­ца 91 год з дня на­ро­дзі­наў Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча. Мно­гія на­шы зем­ля­кі па­чы­на­лі зна­ёмства з бе­ла­руш­чы­най ме­на­ві­та з яго тво­раў. Ка­рат­ке­ві­чаз­наў­цы мяр­ку­юць, што для ра­ман­ты­за­цыі Бе­ла­ру­сі ён зра­біў та­кі ж уклад, як Ва­ль­тэр Скот для Англіі або Ген­рык Сян­ке­віч для Поль­шчы. За­ха­це­ла­ся да­ве­дац­ца, якія мясц­іны на­шай кра­іны Ула­дзі­мі­ру Ся­мё­на­ві­чу бы­лі най­блі­жэй­шыя, бо­льш за ўсё на­тхня­лі на пра­цу.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»