Гран-пры на фестывалі ў Сан-Рэма

№ 43 (1534) 23.10.2021 - 29.10.2021 г

Ку­рор­тны га­ра­док Сан-Рэ­ма на бе­ра­зе Лі­гу­рый­ска­га мо­ра — ку­ль­та­вае мес­ца для пры­хі­ль­ні­каў іта­ль­янскай му­зы­кі: ужо 60 га­доў там пра­хо­дзіць сла­ву­ты пе­сен­ны фес­ты­валь. Але ця­пер у Сан-Рэ­ма пад па­тра­на­жам UNICEF — Дзі­ця­ча­га фон­да ААН — што­год пра­хо­дзіць і вя­лі­кі між­на­род­ны дзі­ця­чы му­зыч­ны фес­ты­валь Sanremo Junior. Фі­нал сё­лет­ня­га кон­кур­су ад­быў­ся 14 кас­трыч­ні­ка, і пе­ра­маг­ла ў ім бе­ла­рус­ка Ксе­нія ГА­ЛЕЦ­КАЯ, якая два га­ды та­му атры­ма­ла Гран-пры дзі­ця­ча­га кон­кур­су фес­ты­ва­лю “Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску”.

/i/content/pi/cult/874/18530/3.jpgЗ 2010 го­да UNICEF ла­дзіць фес­ты­валь Sanremo Junior, і з кож­ным го­дам ге­агра­фія яго ўдзе­ль­ні­каў па­шы­ра­ецца. Сё­ле­та ў Сан-Рэ­ма вы­сту­пі­ла і прад­стаў­ні­ца Бе­ла­ру­сі Ксе­нія Га­лец­кая, і ад­ра­зу з та­кім вя­лі­кім по­спе­хам — ста­ла ўла­да­ль­ні­цай Гран-пры! Удзель­ні­чаць у спа­бор­ніц­тве мо­гуць юныя спе­ва­кі з уся­го све­ту ва ўзрос­це ад 6 да 15 га­доў, 14-га­до­вая Ксе­нія Га­лец­кая тра­пі­ла ў са­мую ста­рэй­шую ка­тэ­го­рыю з най­бо­ль­шай ко­ль­кас­цю кан­кур­сан­таў.

А ўво­гу­ле ў кон­кур­се сё­ле­та пры­ма­лі ўдзел 22 юныя спе­ва­кі — з Іта­ліі, ЗША, Укра­іны, Рас­іі, Гер­ма­ніі, Ізра­іля, Сла­ва­кіі, Бал­га­рыі і г. д. Кан­кур­сан­ты вы­сту­па­лі ў су­пра­ва­джэн­ні вя­лі­ка­га сім­фа­ніч­на­га аркес­тра, а са­мо шоу ад­бы­ва­ла­ся на сла­ву­тай сцэ­не Ariston, на якой у свой час спя­ва­лі са­мыя зна­ка­мі­тыя іта­ль­янскія зор­кі — ад Ад­ры­яна Чэ­лен­та­на да Эра­са Ра­ма­зоц­ці. Ксе­нія Га­лец­кая вы­ка­на­ла пес­ню Who’s Loving You з рэ­пер­ту­ару гру­пы Jackson 5 і пе­ра­ўзыш­ла ўсіх, ма­быць, не то­ль­кі ў ва­ка­ль­ным май­стэр­стве, а і ў тэм­пе­ра­мен­це і аб­ая­ль­нас­ці.

Вы­сту­паць на вя­лі­кіх сцэ­нах Ксе­нія ўмее да­ўно — яшчэ ва ўзрос­це шас­ці га­доў яна ста­ла фі­на­ліс­ткай тэ­ле­ві­зій­на­га шоу “Я пою”. Тры га­ды та­му яе сям’я пе­ра­еха­ла з Го­ме­ля ў Мінск, і юная артыс­тка па­ча­ла зай­мац­ца ў сту­дыі мас­тац­тваў прадзю­сар­ска­га цэн­тра “Спа­маш”, які і пад­рых­та­ваў яе да пе­ра­мо­гі ў фес­ты­ва­лі “Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску — 2019”. Та­ды ж Ксе­нія ста­ла сты­пен­ды­яткай Спе­цы­яль­на­га фон­да Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі.

Па вяр­тан­ні юнай артыс­ткі на Ра­дзі­му з Іта­ліі ў цэн­тры “Спа­маш” у Мін­ску бы­ла зла­джа­на цы­ры­мо­нія ша­на­ван­ня пе­ра­мож­цы, дзе Ксе­нію Га­лец­кую па­він­ша­ваў і мі­ністр ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лій Мар­ке­віч. Ён адзна­чыў, што пер­шым па­чуц­цём, ка­лі да­ве­даў­ся пра Гран-пры Ксе­ніі, у яго быў го­нар за Бе­ла­русь і яе та­ле­на­ві­тых гра­ма­дзян. Так­са­ма мі­ністр падзя­ка­ваў усім, хто рых­та­ваў гэ­тую пе­ра­мо­гу: “Я вы­дат­на ўяў­ляю, ко­ль­кі пра­цы і энер­гіі бы­ло за­тра­ча­на на да­сяг­нен­не та­ко­га вы­ні­ку. Упэў­не­насць, да­клад­нае вы­ка­нан­не, ра­бо­та з гле­да­ча­мі, дакладна пад­абра­ны рэ­пер­ту­ар — ка­ман­да пра­фе­сі­яна­лаў прадзю­сар­ска­га цэн­тра “Спа­маш” сур’ёзна над гэ­тым па­пра­ца­ва­ла”.

Так­са­ма Ана­то­лій Мар­ке­віч за­чы­таў він­ша­ва­ль­ныя сло­вы Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сан­дра Лу­ка­шэн­кі на ад­рас юнай артыс­ткі, у якіх акра­мя інша­га бы­ло адзна­ча­на, што Ксе­нія “пра­сла­ві­ла Бе­ла­русь, па­ка­за­ла ўся­му све­ту, якая ў нас та­ле­на­ві­тая і пра­ца­ві­тая мо­ладзь, што лю­біць сваю кра­іну”.