Сло­ва на раз­ві­тан­не

№ 43 (1534) 23.10.2021 - 29.10.2021 г

Па­йшоў з жыц­ця адзін з пер­шых ма­іх вуч­няў, бе­ла­рус­кі гра­фік і гра­мад­скі дзеяч Ба­рыс Ці­то­віч. Гор­ка і шка­да раз­віт­вац­ца з та­ле­на­ві­тым твор­цам з яркім лё­сам, які так шмат зра­біў для сва­ёй ра­дзі­мы…

/i/content/pi/cult/874/18523/19.jpgПа­мя­таю Ба­ры­са Ці­то­ві­ча яшчэ зу­сім ма­ла­дым сім­па­тыч­ным хлоп­цам, які па­сту­піў у Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны тэ­атраль­на-мас­тац­кі інсты­тут на курс, якім кі­ра­ваў Па­вел Лю­ба­муд­раў, і ку­ды я то­ль­кі ня­даў­на пры­йшоў вы­клад­чы­кам. Па­мя­таю, якім ста­ран­ным і та­ле­на­ві­тым сту­дэн­там ён быў. Ко­ль­кі пра­цаз­до­ль­нас­ці і на­ма­ган­няў пры­кла­даў пад­час ву­чо­бы. Да дып­ло­ма, да­рэ­чы, на гэ­тым кур­се з дзе­вя­ці па­сту­піў­шых сту­дэн­таў да­йшло то­ль­кі ча­ты­ры. І кож­ны з іх стаў твор­цам.

Па­тра­піў­шы ў агу­ль­ны стру­мень та­га­час­най ці­ка­вас­ці да кні­гі, ад­мет­най фі­ла­со­фіі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры, ён хут­ка за­ха­піў­ся кніж­най гра­фі­кай. Ба­рыс Ці­то­віч па­сту­піў у інсты­тут у той мо­мант, ка­лі яшчэ не бы­ла сфар­мі­ра­ва­на ка­фед­ра гра­фі­кі, і асоб­ныя гру­пы гра­фі­каў існа­ва­лі пры ка­фед­ры ма­люн­ку. Але гэ­та не пе­ра­шко­дзі­ла яму раз­ам з іншы­мі апан­та­ны­мі гэ­тай га­лі­ной мас­тац­тва сту­дэн­та­мі на­поў­ні­цу раз­гар­нуць свой та­лент.

Ці­то­віч быў уся­го на ад­но па­ка­лен­не ма­ла­дзей­шы за мя­не, але мне да­вя­ло­ся кі­ра­ваць яго дып­лом­най ра­бо­тай — Ба­рыс аб­раў для ілюс­тра­ван­ня ра­ман Іва­на Ме­ле­жа “Лю­дзі на ба­ло­це”. Ма­люн­кі атры­ма­лі­ся на­сто­ль­кі ўда­лы­мі, што вы­да­вец­тва вы­ра­шы­ла вы­пус­ціць іх асоб­ным вы­дан­нем. Да мо­ман­та вяр­тан­ня Ба­ры­са Ці­то­ві­ча з вой­ска кні­га ўжо вы­йшла.

Па­мя­таю цёп­лы і пры­ця­га­ль­ны парт­рэт Іва­на Ме­ле­жа, які ў 1973 го­дзе Ба­рыс Ці­то­віч зра­біў у да­да­так да гра­фіч­ных ілюс­тра­цый яго ра­ма­на. Гэ­ты парт­рэт стаў за­га­лоў­ным і ў вы­да­дзе­най кні­зе. Та­кім чы­нам, ма­ла­ды мас­так стаў у ка­гор­ту тых кніж­ных ілюс­тра­та­раў, хто па­ру­шыў тра­ды­цыю па­каз­ваць аўта­раў лі­та­ра­тур­ных тво­раў у вы­дан­нях про­ста фо­та­здым­кам, раз­ві­ваў да­ўнія зда­быт­кі сус­вет­най кніж­най гра­фі­кі ства­раць воб­ра­зы май­строў пры­го­жа­га пі­сь­мен­ства.

За­ймаў­ся Ба­рыс Ці­то­віч і стан­ко­вай гра­фі­кай. Згад­ва­юцца яго яркія гра­фіч­ныя се­рыі, пры­све­ча­ныя ад­на­вяс­коў­цам, род­ным мясц­інам, воб­ра­зам бы­лых фран­та­ві­коў. Ба­ры­са ад­роз­ні­ва­ла пра­фе­сій­нае ва­ло­дан­не гра­фіч­ны­мі тэх­ні­ка­мі, умен­не вы­бу­доў­ваць, ад­точ­ваць кам­па­зі­цыю, ства­раць воб­ра­зы без за­ліш­няй шмат­слоў­нас­ці. Але га­лоў­нае — умен­не пе­рад­аваць ха­рак­та­ры ге­ро­яў, та­кія яркія, на­пру­жа­ныя, тра­гіч­ныя і ве­ль­мі вы­раз­ныя.

Ад­нак спра­екта­ва­лі яго бу­ду­чае твор­чае жыц­цё ўсё ж та­кі ілюс­тра­цыі — да ра­ма­наў “Лю­дзі на ба­ло­це”, “Под­ых на­ва­ль­ні­цы”, “За­веі, сне­жань...” Іва­на Ме­ле­жа, кніг Янкі Бры­ля, Іва­на Ша­мя­кі­на, Іва­на На­ву­мен­кі, Пет­ру­ся Броў­кі, Вік­та­ра Ка­ра­ма­за­ва. З мно­гі­мі пі­сь­мен­ні­ка­мі ён бліз­ка сяб­ра­ваў. Гэ­та бы­ло не дзіў­на, у 1970-1980-х га­дах на­ша твор­чая су­по­ль­насць ме­ла ве­ль­мі бліз­кія ста­сун­кі, жы­ла ад­ны­мі ідэ­ямі і па­мкнен­ня­мі. Мас­та­кі, пі­сь­мен­ні­кі, на­ву­коў­цы, гіс­то­ры­кі ад­чу­ва­лі не­ве­ра­го­дую еднасць, за­йма­ючы­ся пы­тан­ня­мі бе­ла­рус­кай спад­чы­ны. Мы шмат спра­ча­лі­ся, час­та збі­ра­лі­ся раз­ам, на­ват і на ад­лег­лас­ці ці­ка­ві­лі­ся ад­ны­мі і ты­мі ж тэ­ма­мі. Шу­ка­лі ў кра­мах но­выя кні­гі, дыс­ку­та­ва­лі на вы­ста­вах аб но­вых срод­ках мас­тац­ка­га вы­яўлен­ня, ра­да­ва­лі­ся архе­ала­гіч­ным зна­ход­кам, аб­мяр­коў­ва­лі на­ноў ад­кры­тыя фак­ты з гіс­та­рыч­на­га мі­ну­ла­га кра­іны.

Мне зда­ецца, што ў лё­се Ба­ры­са Ці­то­ві­ча гэ­ты не­ве­ра­год­ны час — ад­крыц­ця для кож­на­га сва­ёй Бе­ла­ру­сі — ад­ыграў кар­ды­на­ль­ную ро­лю. Ужо бу­ду­чы да­стат­ко­ва вя­до­мым мас­та­ком, удзе­ль­ні­кам вы­стаў, ілюс­тра­та­рам кніг, су­пра­цоў­ні­кам Мас­тац­ка­га фон­ду БССР, ён пры­няў не­ча­ка­нае і не ўсім зра­зу­ме­лае ра­шэн­не раз­ві­тац­ца з мін­скай пра­піс­кай і пе­ра­ехаць жыць у вёс­ку. Ці­то­ві­чы на­бы­лі дом у вёс­цы За­брод­дзе Ві­лей­ска­га ра­ёна, у жы­ва­піс­ных мясц­інах, не­па­да­лёк ад ра­кі. Яго жон­ка Ва­лян­ці­на, тэ­атра­ль­ны рэ­жы­сёр па ад­ука­цыі (з ёю Ба­рыс па­зна­ёміў­ся яшчэ сту­дэн­там у інсты­ту­це) хут­ка ства­ры­ла дзі­ця­чы ля­ляч­ны тэ­атр “Ялін­ка”. У За­брод­дзі на­ра­дзіў­ся сын Да­ні­ла, ця­пер так­са­ма мас­так…

Ба­рыс ілюс­тра­ваў кні­гі і пі­саў кар­ці­ны. Ме­на­ві­та тут ён ад­чуў у са­бе ця­гу і моц за­няц­ца іка­на­пі­сам. Ву­чыў дзе­так у мас­тац­кай сту­дыі. Па­са­дзіў на бе­ра­зе На­ра­чан­скі гай, дзе кож­ны ду­бок, кож­ная бя­роз­ка — імя і па­мяць пра за­гі­ну­ла­га ці сы­шоў­ша­га ве­тэ­ра­на сус­вет­ных ды іншых вой­наў. Рас­туць у гэ­тым гаі і дрэ­вы, што па­са­дзі­лі Ва­сіль Бы­каў і Алесь Ад­амо­віч, тыя, хто зве­даў на са­бе вай­ну і здо­леў мно­гім на­ступ­ным па­ка­лен­ням рас­ка­заць пра яе жах­лі­вую сут­насць.

Ці мож­на бы­ло гэ­ту но­вую да­ро­гу, якая ўзя­ла мас­та­ка ў жыц­цё­вы і твор­чы па­лон, на­зваць вы­пра­ба­ван­нем?.. Хут­чэй шчас­лі­вым лё­сам, пад­час яко­га та­лент Ба­ры­са Ці­то­ві­ча рас­крыў­ся іншы­мі гра­ня­мі. Ма­ле­нь­кая ге­агра­фіч­ная кроп­ка на ма­пе Бе­ла­ру­сі ста­ла для яго кроп­кай жыц­цё­ва­га ад­лі­ку, эпі­цэн­трам пе­ра­жы­ван­няў, шля­хам, на якім ён спас­ціг­нуў са­мо­га ся­бе, сваё пры­зна­чэн­не. За­брод­дзе з’яві­ла­ся для Ба­ры­са Ці­то­ві­ча тым мас­тац­кім апі­рыш­чам, на якім твор­ца знай­шоў ве­ль­мі важ­ную для ся­бе і для ўсіх нас спра­ву — ства­рыць тут му­зей Пер­шай сус­вет­най вай­ны.

Для мя­не, як і для ўсіх твор­чых лю­дзей на­шых па­ка­лен­няў, бы­ло ве­ль­мі зра­зу­ме­лым і бліз­кім імкнен­не Ба­ры­са Ці­то­ві­ча за­ха­ваць гіс­то­рыю сва­ёй кра­іны, у тым лі­ку і ма­ла­вя­до­май нам на той час вай­ны па­чат­ку ХХ ста­год­дзя. Тым бо­льш у ля­сах не то­ль­кі Ві­лей­шчы­ны, але і ма­ёй род­най Мя­дзе­льш­чы­ны бы­ло шмат па­ха­ван­няў з Пер­шай сус­вет­най, за­бы­тых, без кры­жоў або са зва­ле­ны­мі на зям­лю ка­мен­ны­мі по­мні­ка­мі.

Ба­рыс Ці­то­віч ад­ра­зу за­ха­піў­ся ідэ­яй уве­ка­ве­чыць гэ­ту гіс­та­рыч­ную па­мяць. Ха­дзіў у ві­лей­скія ля­сы, вы­ву­чаў ма­гі­ль­ныя па­гор­кі, чы­таў гіс­та­рыч­ную лі­та­ра­ту­ру. Па кру­пін­ках збі­раў інфар­ма­цыю. Па­чаў са­ма­стой­на ра­біць і ўста­лёў­ваць кры­жы, по­мні­кі, час­та пе­ра­адо­ль­ва­ючы не­па­ра­зу­мен­не і не­за­да­во­ле­насць мясц­овых ула­даў. Стаў за­пра­шаць у За­брод­дзе са­мых роз­ных лю­дзей. Як ча­ла­век твор­чы, ду­хоў­ны, з фі­ла­соф­скім пад­ыхо­дам да жыц­ця, Ба­рыс сцвяр­джаў, што трэ­ба по­мніць вой­ны роз­ныя, што ўва­га да мо­гі­лак і ахвяр Пер­шай сус­вет­най — гэ­та і сплач­ван­не на­шых да­ўгоў тым, хто пра­йшоў праз Вя­лі­кую Айчын­ную... Так яго важ­ным і сап­раў­ды зна­ка­вым жыц­цё­вым кло­па­там ста­ла ства­рэн­не му­зея Пер­шай сус­вет­най вай­ны. Гла­ба­ль­ны пра­ект, што ахоп­лі­вае тэ­ры­то­рыю ад Ві­лей­кі да Смар­го­ні і На­ра­чы. Так зва­ны “тэ­атр ва­енных дзея­нняў”. А яшчэ па­ста­віць по­бач кап­ліч­ку — як сім­вал ду­хоў­най еднас­ці…

А лю­дзі да­па­ма­га­лі Ба­ры­су Ці­то­ві­чу ў яго спра­ве. Яго імкнен­не бы­ло час­ткай на­шай агу­ль­най за­кла­по­ча­нас­ці лё­сам ба­ць­каў­шчы­ны — Бе­ла­ру­сі. Та­му да­па­ма­га­лі Ба­ры­су мас­та­кі, свя­та­ры, пі­сь­мен­ні­кі, му­зы­кан­ты, му­зей­ныя ра­бот­ні­кі, вай­скоў­цы, кра­язнаў­цы, вяс­ко­выя лю­дзі, на­ват дзе­ці… Да­па­ма­га­лі, бо ад­чу­ва­лі шчы­расць яго пра­цы, без афі­цы­ёзу і па­тэ­ты­кі, з ця­жа­рам смут­ку і пра­ўды…

Ідэі Ба­ры­са Ці­то­ві­ча не знік­нуць. За­ста­лі­ся яго спад­чын­ні­кі, яго сяб­ры і па­плеч­ні­кі. Спра­ва мас­та­ка бу­дзе пра­цяг­вац­ца…

Ва­сіль ША­РАН­ГО­ВІЧ, на­род­ны мас­так Бе­ла­ру­сі