За­ру­чо­ны з ку­ль­ту­рай

№ 43 (1534) 23.10.2021 - 29.10.2021 г

Ра­бот­ні­кі ку­ль­тур­най сфе­ры — час­тка бе­ла­рус­кай інтэ­лі­ген­цыі, якая, як ніх­то іншы, усве­дам­ляе вы­со­кую мі­сію ку­ль­ту­ры ў гра­мад­стве. У га­на­ро­вым імё­нас­ло­ве на­ра­джэн­цаў Бя­рэ­зін­шчы­ны зна­чыц­ца за­слу­жа­ны ра­бот­нік ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі Усе­ва­лад Фё­да­ра­віч Жу­коў­скі, для ка­го слу­жэн­не ку­ль­ту­ры бы­ло сэн­сам і сты­лем уся­го жыц­ця.

/i/content/pi/cult/874/18521/23.jpgНа­ра­дзіў­ся зям­ляк 24 чэр­ве­ня 1924 го­да ў мяс­тэч­ку Па­гост — буй­ным на­се­ле­ным пун­кце бя­рэ­зін­ска­га краю (на той час тут пра­жы­ва­ла 1200 жы­ха­роў). Ба­ць­ка і дзед вы­раб­ля­лі скрып­кі, бы­лі скры­па­ча­мі-са­ма­вуч­ка­мі. Ні ад­но вя­сел­ле ў на­ва­кол­лі не аб­ыхо­дзі­ла­ся без іх ма­жор­най му­зы­кі. Скрып­ка спя­ва­ла, вяр­та­ла да ве­ся­лос­ці лю­дзей.

Вяс­ко­вае жыц­цё ма­ле­нь­ка­га Усе­ва­ла­да за­па­ла­ні­ла пра­цай з ран­ніх га­доў, ды хлоп­чык змал­ку вы­каз­ваў пры­род­нае му­зыч­нае да­ра­ван­не. Ён за­мі­лоў­ваў­ся ба­ць­ка­вым ігран­нем на скры­пач­цы. Умеў слу­хаць пту­шак. У по­шу­ме вет­ру і ша­ма­цен­ні ліс­то­ты на бя­роз­ках ад­чу­ваў роз­ныя ме­ло­дыі…

У са­мым па­чат­ку яго ма­ла­до­га лё­су за­гу­ча­лі са­мыя ніз­кія тры­вож­ныя акор­ды, якія прадоўжы­лі­ся на ге­ра­ічнай но­це. Ка­лі Усе­ва­ла­ду споў­ні­ла­ся 17 га­доў, грым­ну­ла Вя­лі­кая Айчын­ная вай­на і ад­ра­зу аха­пі­ла юна­ка сва­імі вог­нен­ны­мі спо­ла­ха­мі, на­ка­на­ва­ла су­ро­вую да­ро­гу. Раз­ам з ба­ць­кам ён апы­нуў­ся ў эва­ку­ацыі ў Ста­лін­град­скай воб­лас­ці. Як то­ль­кі Жу­коў­ска­му споў­ні­ла­ся 18 га­доў, ён быў пры­зва­ны ў армію. Хло­пец стаў кур­сан­там 25-га ву­чэб­на­га па­лка ў г. Кур­ган Ча­ля­бін­скай воб­лас­ці. У лю­тым 1943 го­да слу­жыў ра­дыс­там 2-га За­ход­ня­га тан­ка­ва­га па­лка ў г. Ніж­ні Та­гіл. Ле­там 1943 г. пра­йшоў праз гар­ні­ла ба­ёў на Кур­скай ду­зе, дзе ад­бы­ла­ся біт­ва з фа­шыс­та­мі, якой не бы­ло роў­ных па жор­сткас­ці і на­по­ру.

Усе­ва­лад быў па­ра­не­ны і апы­нуў­ся ў шпі­та­лі на Па­лтаў­шчы­не. Па­сля вы­зда­раў­лен­ня слу­жыў у 89-ым гвар­дзей­скім па­лку 28-ай гвар­дзей­скай Хар­каў­скай страл­ко­вай ды­ві­зіі 3-ага Укра­інска­га фрон­ту, по­тым ву­чыў­ся ў ву­чы­ліш­чы, і зноў ва­яваў. З арміі Жу­коў­скі дэ­ма­бі­лі­за­ваў­ся вяс­ной 1947 го­да. Уз­на­га­ро­джа­ны ордэ­нам Чыр­во­най Зор­кі і шмат­лі­кі­мі мед­аля­мі.

У мір­ны час Усе­ва­лад Жу­коў­скі не па­ры­ваў з му­зы­кай — скон­чыў Мін­скае му­зыч­нае ву­чы­ліш­ча. Па­зней бы­лі пра­ца ў сім­фа­ніч­ным аркес­тры Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі, вы­клад­чыц­кая дзей­насць у Ня­свіж­скім пед­ву­чы­ліш­чы, агу­ль­на­аду­ка­цый­ных шко­лах, клуб­ных уста­но­вах. З лю­та­га 1960 го­да Жу­коў­скі ўзна­ча­ль­ваў Мар’іна­гор­скую дзі­ця­чую му­зыч­ную шко­лу, уз­яў ад­каз­насць за вя­лі­кі ка­лек­тыў вы­клад­чы­каў і на­ву­чэн­цаў. Пра­ца­ваў ды­рэк­та­рам 24 га­ды да вы­ха­ду на пен­сію. Пры ім шко­ла год ад го­да на­бі­ра­ла моц і знач­насць, ад­кры­ва­лі­ся но­выя кла­сы. На за­слу­жа­ны ад­па­чы­нак У. Ф. Жу­коў­скі па­йшоў з доб­рым сэр­цам, пе­рад­аўшы пра­цоў­ную эста­фе­ту ма­ла­дым пе­ра­емні­кам.

У Бе­ла­ру­сі і за яе меж­амі У.Ф.Жу­коў­ска­га ве­да­юць як ад­мыс­ло­ва­га май­стра на­род­ных інстру­мен­таў. Ён пры­мно­жыў інстру­мен­та­ль­ныя тра­ды­цыі Бе­ла­ру­сі. За ўсё твор­чае жыц­цё ім ство­ра­на 85 скры­пак, 37 аль­тоў, 18 лір, 3 цым­ба­лаў, мнос­тва ду­дак, жа­ле­ек, кла­січ­ная гі­та­ра, не­ка­ль­кі ба­сэт­ляў. Сваю пер­шую скрып­ку майстар змай­стра­ваў у Ня­сві­жы ў 1953 го­дзе. На яе вы­раб пры­йшло­ся за­тра­ціць ка­ля 2 ме­ся­цаў што­дзён­най кар­пат­лі­вай пра­цы. Кор­пус скрып­кі быў вы­раб­ле­ны з елкі, іншыя дэ­та­лі — з ясе­ня.

Ці­ка­вы факт: у 1974 го­дзе Жу­коў­скі змай­стра­ваў для ансам­бля “Пес­ня­ры” за­бы­тую на той час лі­ру. Для вы­біт­на­га фа­льк­лор­на­га ансам­бля “Кру­піц­кія му­зы­кі” ства­рыў цэ­лую па­літ­ру ста­ра­даў­ніх му­зыч­ных інстру­мен­таў, якія гу­ча­лі пад час іх гас­тро­ляў у Гер­ма­ніі, Югас­ла­віі, Поль­шчы, Га­лан­дыі, Іта­ліі, Фран­цыі і Япо­ніі. Вы­раб­ле­ныя май­страм му­зыч­ныя інстру­мен­ты і сён­ня гу­чаць у зна­ка­мі­тых бе­ла­рус­кіх ка­лек­ты­вах “Ха­рош­кі”, “Бяс­еда”, мно­гіх ама­тар­скіх ансам­блях, на сцэ­не Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі. Ад­мет­на, што яго скрып­ка і лі­ра зна­хо­дзяц­ца ў ад­ным з Лон­дан­скіх му­зе­яў, шэ­раг інстру­мен­таў прад­стаў­ле­ны ў му­зеі Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва. Май­стар­скую спра­ву ба­ць­кі пе­ра­няў і сын Аляк­сандр.

…Но­та жыц­ця Усе­ва­ла­да Жу­коў­ска­га аб­арва­ла­ся 18 га­доў та­му са­мот­на-да­жджлі­вым кас­трыч­ніц­кім днём 2003 го­да. Лёс ад­лі­чыў та­ле­на­ві­та­му ча­ла­ве­ку пра­жыць 79 яркіх га­доў. Ад­гу­ча­ла яго пес­ня, але вы­раб­ле­ныя май­страм інстру­мен­ты пра­цяг­ва­юць да­рыць лю­дзям ра­дасць. На лад са­лаў­іны раз­маў­ляе жа­лей­ка, кво­лым го­ла­сам клен­чыць ду­да, дроб­ным ма­кам рас­сы­па­ючы­ся, шэп­чуць цым­ба­лы, за­ла­ціс­тым го­ла­сам мо­ліц­ца лі­ра… Зна­чыць, май­стар жыў не­здар­ма!

Та­ма­ра КРУ­ТА­ЛЕ­ВІЧза­гад­чык ад­дзе­лу мар­ке­тын­гу Бя­рэ­зін­скай цэн­тра­ль­най ра­ённай біб­лі­ятэ­кі