Па­гос­цкая бе­ра­гі­ня

№ 43 (1534) 23.10.2021 - 29.10.2021 г

Ка­ця­ры­на Пан­чэ­ня — звы­чай­ная сель­ская пра­цаў­ні­ца і зна­ка­мі­тая спя­вач­ка з вёс­кі Па­гост Жыт­ка­віц­ка­га ра­ёна Го­ме­льс­кай воб­лас­ці, за­ха­ва­ль­ні­ца тра­ды­цый Ту­раў­шчы­ны — сё­ле­та адзна­чае юбі­лей — 80 га­доў. Ня­даў­на Жыт­ка­віц­кі рай­вы­кан­кам уша­на­ваў яе зван­нем га­на­ро­ва­га гра­ма­дзя­ні­на.

/i/content/pi/cult/874/18517/24.jpgГОД НА­РА­ДЖЭН­НЯ — 1941

На­ра­дзі­ла­ся Ка­ця­ры­на Пан­чэ­ня 30 ліс­та­па­да 1941 го­да, ка­лі фа­шыс­ты аку­па­ва­лі Бе­ла­русь і яе род­ную вёс­ку. Ад­нак да­ве­да­ла­ся пра сап­раў­дную да­ту на­ра­джэн­ня то­ль­кі ня­даў­на, дзя­ку­ючы зем­ля­ку Мі­ха­сю Ку­зь­мі­чу, які ле­тась на­пі­саў і вы­даў кні­гу “Мой Па­гост”.

Ба­ць­ка з са­ма­га па­чат­ку вай­ны па­йшоў на фронт, а ма­ці з ча­тыр­ма дзе­ць­мі ра­та­ва­ла­ся ў сва­якоў у вёс­цы Іва­на­ва Сла­ба­да Ле­ль­чыц­ка­га ра­ёна. Па­гост га­рэў не­ка­ль­кі раз­оў, фа­шыс­ты здзек­ва­лі­ся з мір­ных лю­дзей, за­бі­ва­лі, вы­га­ня­лі на пры­му­со­выя ра­бо­ты ў Гер­ма­нію. 22 жніў­ня 1941 го­да за­жы­ва спа­лі­лі 69 ча­ла­век...

Але го­ра ды бя­да не азло­бі­лі, не пад­ка­сі­лі пра­ца­ві­тых і моц­ных па­гос­цкіх лю­дзей. Па­сля вай­ны ад­бу­доў­ва­лі вёс­ку, пра­ца­ва­лі з ра­на да ве­ча­ра на сва­ёй пла­да­ві­тай зям­лі, ды і са­мі бы­лі пла­да­ві­ты­мі — праз дзе­сяць га­доў, як ні­ко­лі, вёс­ка пад­рас­ла на­се­ль­ні­ка­мі аж да 1222 ча­ла­век. Мо­ладзь імкну­ла­ся да та­го, каб атры­маць ад­ука­цыю, пра­сла­віць род­ны кут сва­ёй пра­цай.

СЯ­МЕЙ­НЫЯ МУ­ЗЫЧ­НЫЯ ТРА­ДЫ­ЦЫІ

Ка­ця­ры­на яшчэ пад­лет­кам вы­яві­ла ся­бе як спя­вач­ка, ды і пра­ца­ві­тас­цю так­са­ма Бог яе не аб­дзя­ліў. У прадзен­ні, ткац­тве і вы­шыў­цы не ад­ста­ва­ла ад леп­шых май­стрых. Змал­ку яе вы­хоў­ва­ла ба­бу­ля, а ў твор­чым пла­не яна шмат пе­ра­ня­ла ад цёт­кі і хрос­най ма­ці. Як пад­рас­ла, за­па­мі­на­ла на­род­ныя ле­ген­ды і пад­анні, якія чу­ла на вя­чор­ках у ба­ць­коў­скай ха­це, бы­ла здо­ль­най да тан­цаў і ме­ла вы­дат­ны слых, атры­маў­шы яго ў спад­чы­ну ад ба­ць­кі — зна­ка­мі­та­га на Ту­раў­шчы­не гар­ма­ніс­та, май­стра на ўсе ру­кі Аляк­сея Ку­зь­мі­ча. Ён ва­ло­даў рэ­дкім да­рам гу­ма­ру і за­ўсё­ды ўмеў ства­рыць свя­точ­ную атмас­фе­ру, за што яго па­ва­жа­лі ад­на­вяс­коў­цы.

Уся сям’я бы­ла му­зыч­най — кож­ны спя­вак, му­зы­кант, тан­цор. Ка­лі вы­йшла за­муж, то і сва­ім сы­нам пе­рад­ала му­зыч­ныя ге­ны дзе­да — двое ста­лі вы­дат­ны­мі гар­ма­ніс­та­мі. Змя­ніў­шы мно­гія сель­скія пра­фе­сіі, у 1980 го­дзе ста­ла пра­ца­ваць за­гад­чы­цай клу­ба і арга­ні­за­ва­ла ў Па­гос­це фа­льк­лор­на-этнаг­ра­фіч­ны гурт “Між­рэч­ча”. Да гэ­та­га ў клу­бе вы­сту­паў хор з мясц­овых спя­ва­чак, але рэ­пер­ту­ар быў сцэ­ніч­ны — ста­ві­лі сцэн­кі, чы­та­лі бай­кі, а пес­ні спя­ва­лі ў асноў­ным па­тры­ятыч­ныя і на тэ­мы кал­гас­на­га жыц­ця.

Ка­ця­ры­на Аляк­се­еўна заў­сё­ды раз­уме­ла каш­тоў­насць род­най му­зыч­най спад­чы­ны і аб­ра­да­вай ку­ль­ту­ры, та­му па­ча­ла пад­трым­лі­ваць тыя тра­ды­цыі, якія па­мя­та­ла з дзя­цін­ства, бо ба­чы­ла, што яны ста­лі за­бы­вац­ца пад уплы­вам пан­ава­лай та­ды ба­ра­ць­бы з рэ­лі­гі­яй, а за­адно і з на­род­ны­мі тра­ды­цы­ямі. Для яе і тое, і дру­гое бы­ло час­ткай ду­шы. “Без Бо­га ні да па­ро­га”, — ка­жа яна за­ўсё­ды. “Бе­ра­жы­це сваю га­вор­ку, пес­ні, аб­ра­ды, спад­чы­ну на­шу, што пе­рада­лі нам про­дкі”, — за­ўсё­ды ву­чыць мо­ладзь. Збі­ра­ла, як пчол­ка, ад ста­рэй­шых спя­ва­чак “ко­ліш­нія пес­ні”, якія падза­бы­лі­ся, ад­на­ўля­ла як ма­га па­ўней ка­лян­дар­ныя і ся­мей­ныя аб­ра­ды.

Яе пра­цу за­ўва­жыў Ва­сіль Ліц­він­ка, док­тар фі­ла­ла­гіч­ных на­вук з Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, аўтар і вя­ду­чы тэ­ле­пе­ра­да­чы “За­пра­ша­ем на вя­чор­кі”, шмат зды­маў гэ­ты ка­лек­тыў у сту­дыі Бел­тэ­ле­ра­ды­ёкам­па­ніі і ў са­мім Па­гос­це.

Пры­вёз і мя­не ў Па­гост, па­зна­ёміў з Ка­ця­ры­най Аляк­се­еўнай. У мно­гім дзя­ку­ючы яе ба­га­та­му фаль­к­лор­на­му ба­га­жу Ту­раў­шчы­на ста­ла ма­ёй па­ля­вой тэ­ры­то­ры­яй, якую я да­сле­дую з па­чат­ку 90-х га­доў. Гэ­та так зва­нае Ма­лое Па­лес­се, у якое ўва­хо­дзіць пра­ва­бя­рэж­жа Пры­пя­ці Жыт­ка­віц­ка­га ра­ёна, Ле­ль­чыц­кі ра­ён Го­ме­льс­кай воб­лас­ці, час­тко­ва Сто­лін­скі ра­ён Брэс­цкай воб­лас­ці. Па­раў­ноў­ва­ючы тра­ды­цый­ную ку­ль­ту­ру роз­ных вё­сак і яе за­ха­ва­насць да на­шых дзён, мож­на зра­біць вы­сно­ву, што най­бо­льш по­ўна фа­льк­лор­ная спад­чы­на з яе асноў­ны­мі этніч­ны­мі ры­са­мі за­ха­ва­ла­ся ў Па­гос­це.

СУС­ВЕТ­НАЯ СЛА­ВА

І яна жы­вая, гэ­тая спад­чы­на. Не­здар­ма пер­шай у на­шай кра­іне ста­тус не­ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці атры­ма­ла тра­ды­цыя свят­ка­ван­ня вес­на­во­га Юр’я з аб­ра­дам “Ка­ра­год” у вёс­цы Па­гост, якая ні­ко­лі тут не пе­ра­ры­ва­ла­ся. 23 ліс­та­па­да 2004 го­да да­ку­мен­ты раз­гле­дзе­ла Бе­ла­рус­кая рэс­пуб­лі­кан­ская на­ву­ко­ва-ме­та­дыч­ная ра­да па пы­тан­нях гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны, а 14 мая 2007 го­да за­цвер­дзіў Са­вет Мі­ніс­траў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. У 2019 го­дзе гэ­ты аб­рад уклю­ча­ны UNESCO ў Спіс не­ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны, якая па­тра­буе тэр­мі­но­вай ахо­вы. Гэ­ты аб­рад мож­на лі­чыць этніч­ным мар­ке­рам Ту­раў­шчы­ны, бо ён існуе тут спрад­ве­ку і не­ка­лі пра­во­дзіў­ся 6 мая ва ўсіх вёс­ках.

У 2012 го­дзе Ка­ця­ры­на Пан­чэ­ня бы­ла асноў­най ге­ра­іняй по­ўна­мет­раж­на­га да­ку­мен­та­ль­на­га фі­ль­ма “Дач­ка Пры­пя­ці”. Яе лёс цал­кам звя­за­ны з гэ­тай ра­кой — праз пры­род­нае ася­род­дзе, што­дзён­ную пра­цу, па­мяць пра па­мер­лых і кло­пат пра жы­вых, тра­ды­цый­ную ку­ль­ту­ру і пра­вас­лаў­ную ве­ру, ад­на­сяль­чан і сяб­ро­вак-спя­ва­чак.

Фі­льм “Ко­ла ча­су” та­го ж го­да вы­пус­ку зна­ёміць гле­да­ча з тра­ды­цый­най ку­ль­ту­рай вёс­кі Па­гост. Раз­ам з усі­мі жы­ха­ра­мі гурт “Між­рэч­ча” на пра­ця­гу га­да­во­га ко­ла на­род­на­га ка­лен­да­ра за­хоў­вае аб­ра­ды на На­ра­джэн­не Хрыс­то­вае і Шчад­рэц, гу­кан­не вяс­ны ў апош­ні дзень Мас­ле­ні­цы і на Са­ра­ка свя­тых 22 са­ка­ві­ка, звы­чаі па­мі­нан­ня про­дкаў, свя­та Юр’я, па­мя­тае ста­ра­жыт­ны аб­рад “Жа­ні­ць­ба Ко­мі­на”.

ЧА­МУ “МІЖ­РЭЧ­ЧА”?

На­зву “Між­рэч­ча” ка­лек­тыў но­сіць та­му, што вёс­ка зна­хо­дзіц­ца на па­ўвос­тра­ве ў мес­цы ўпа­дзен­ня ра­кі Сцві­га ў Пры­пяць. Мясц­іна ад­мет­ная ў гіс­то­рыі Ту­раў­шчы­ны, бо да­гэ­туль за­хоў­вае са­мы ша­на­ва­ны не­ка­лі ў гэ­тым краі ка­мен­ны “Час­ны крыж”, а пра­то­ка Тур, якая да­хо­дзіць да цэн­тра ся­ла, ве­ра­год­на, да­ла на­зву Ту­ра­ву. Праз гэ­тую пра­то­ку, сіс­тэ­му ка­на­лаў і ра­чу­лак сю­ды пры­плы­ва­лі на чаў­нах мясц­овыя жы­ха­ры на свя­та Уз­ві­жан­не 27 ве­рас­ня, каб па­кла­ніц­ца гэ­та­му кры­жу і пры­вез­ці да­ні­ну кня­зю.

Ці­ка­ва, што сло­ва “па­гост” азна­чае мес­ца збо­ру лю­дзей, та­му і вёс­ка так на­зы­ва­ецца. Вя­до­ма, што па­гос­ты ўста­наў­лі­ва­ла яшчэ кі­еўская кня­гі­ня Во­ль­га. Архе­ала­гіч­ныя зна­ход­кі ран­ня­га жа­лез­на­га ве­ку з Па­гос­та, якія за­хоў­ва­юцца ў Ту­раў­скім кра­язнаў­чым му­зеі, свед­чаць, што на­се­ль­ніц­тва тут жы­ло спрад­ве­ку і за­ста­ва­ла­ся па­ста­янным, ства­рыў­шы ба­га­тую тра­ды­цый­ную ку­ль­ту­ру. Яе за­ха­ван­не да на­ша­га ча­су — не­сум­нен­ная за­слу­га Ка­ця­ры­ны Аляк­се­еўны Пан­чэ­ня.

Да ба­бы Ка­ці, як яе лас­ка­ва на­зы­ва­юць, едуць ту­рыс­ты не то­ль­кі з роз­ных кут­коў Бе­ла­ру­сі, а і з-за мя­жы. Ад­мет­ная са­ка­ві­тая ту­раў­ская га­вор­ка, ня­змен­ны гу­мар і апты­мізм, ад­кры­тая лю­дзям ду­ша спя­вач­кі і май­стры­хі, га­то­вай усіх гас­цін­на пры­няць у сва­ёй ха­це, падзя­ліц­ца ве­да­мі і на­вы­ка­мі, ад­арыць ко­ліш­ні­мі пес­ня­мі і руч­ны­мі вы­ра­ба­мі ро­біць сус­трэ­чы з ёю не­за­быў­ны­мі. Мясц­овы клуб так­са­ма ад­кры­ты для гас­цей — яго су­пра­цоў­ні­кі раз­ам з Ка­ця­ры­най Аляк­се­еўнай і спя­вач­ка­мі гур­та зна­ёмяць з гіс­то­ры­яй вёс­кі, по­бы­там жы­ха­роў, ста­ра­даў­ні­мі ра­мёс­тва­мі, аб­ра­да­мі і звы­ча­ямі, час­ту­юць мясц­овы­мі тра­ды­цый­ны­мі стра­ва­мі.

Па­гос­цкая Бе­ра­гі­ня за­кла­по­ча­на то­ль­кі тым, каб не згі­ну­ла спад­чы­на род­най вёс­кі, бо ка­рэн­ных жы­ха­роў ста­но­віц­ца ўсё менш, мо­ладзь з’язджае ў га­ра­ды ў по­шу­ках пра­цы, во­ль­ныя ха­ты скуп­ля­юць да­чні­кі. За тое, што Ка­ця­ры­на Пан­чэ­ня збе­раг­ла да на­ша­га ча­су раз­ам з усі­мі па­гаш­ча­на­мі — ніз­кі ёй па­клон, па­жа­дан­ні зда­роў­я і 100 га­доў жыц­ця.

Рэ­гі­на ГАМ­ЗО­ВІЧ
Фо­та з архі­ву Па­гос­цка­га клу­ба