Пра эстра­ду — ма­ну­мен­та­ль­на

№ 43 (1534) 23.10.2021 - 29.10.2021 г

700 ста­ро­нак тэк­сту, ва­га 2,5 кг., 1800 фо­та, ска­на­ва­ных афіш, пра­гра­мак кан­цэр­таў, ко­пій фі­лар­ма­ніч­ных за­га­даў — усё гэ­та пра но­вую кні­гу Во­ль­гі Бры­лон “Бе­ло­рус­ская эстра­да. Нос­та­ль­ги­чес­кий ди­вер­тис­мент”.

/i/content/pi/cult/874/18514/32.jpgПры­знац­ца, гэ­та адзі­ная ў ма­ім жыц­ці кні­га, якую ў якас­ці стыль-рэ­дак­та­ра і ка­рэк­та­ра я пра­чы­таў ажно пяць раз­оў. І ўжо па­сля пер­ша­га зна­ёмства са змес­там ру­ка­пі­су я быў надзвы­чай ура­жа­ны маш­та­бам і зна­чэн­нем зроб­ле­на­га аўта­рам. У сва­ёй прад­мо­ве да кні­гі Во­ль­га цал­кам слуш­на на­пі­са­ла, што за не­ка­ль­кі дзе­ся­ці­год­дзяў праз Бел­джярж­фі­лар­мо­нію пра­йшлі і пра­сла­ві­лі яе со­тні эстрад­ных артыс­таў, што імё­ны не­ка­то­рых з іх на слы­ху, а мно­гія не­спра­вяд­лі­ва за­бы­тыя за да­ўні­ной га­доў. Не даць усім ім згу­біц­ца ў гіс­то­рыі — та­кую мэ­ту па­ста­ві­ла пе­рад са­бой Во­ль­га Бры­лон бо­льш як тры з па­ло­вай га­ды та­му, ка­лі на­ра­дзі­ла­ся за­дум­ка па­чаць не­йма­вер­на скла­да­ны пра­ект.

Сус­трэ­чы са сва­яка­мі тых артыс­таў, якія па­йшлі з жыц­ця, мно­гія га­дзі­ны пра­цы ў архі­вах і біб­лі­ятэ­ках, на­рэш­це, на­пі­сан­не тэк­стаў і ўпа­рад­ка­ван­не на­пі­са­на­га ў ча­ты­рох глав­ах. За­ўва­жу, што пад­обныя пра­екты звы­чай­на ўва­саб­ля­юцца цэ­лы­мі ка­лек­ты­ва­мі да­след­чы­каў. А тут яна пра­ца­ва­ла ад­на пры пад­трым­цы Ма­ры­ны Му­ля­ві­най (ад­каз­ная за вы­дан­не), Сяр­гея Ма­ха­ва (ды­зайн і вёр­стка).

Та­кім чы­нам, ча­ты­ры главы кні­гі ахоп­лі­ва­юць ча­ты­ры дзе­ся­ці­год­дзі з гіс­то­рыі Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі ад 1930-х і па 1980-я га­ды. Пра па­ча­так Бел­дзяр­жэс­тра­ды на­огул вя­до­ма ня­шмат, а та­му рас­по­вед пра 30-ыя асаб­лі­ва ка­рыс­ны інфар­ма­цый­на. Асаб­лі­ва каш­тоў­ныя фо­та афіш кан­цэр­таў бе­ла­рус­кіх артыс­таў мі­ну­ла­га і ко­піі за­га­даў па фі­лар­мо­ніі. Дзе ж яшчэ іх мо­жа па­ба­чыць за­ці­каў­ле­ны ў гіс­то­рыі айчын­най эстра­ды ча­ла­век?! А тут — не­ве­ра­год­на аб’ёмная па інфар­ма­цыі і фак­та­ло­гіі, уні­ка­ль­ная кры­ні­ца! Да та­го ж, у кні­зе ма­ецца і спіс зга­да­ных на яе ста­рон­ках асоб, што да­зва­ляе апе­ра­тыў­на ары­ента­вац­ца ў змес­це. Кні­га ад­кры­ва­ецца фо­та­здым­кам пер­ша­га ды­рэк­та­ра Бел­дзяр­жэс­тра­ды Ры­го­ра Пра­гі­на і за­кан­чва­ецца арты­ку­лам пра фі­лар­ма­ніч­ную рок-гру­пу “Су­зор’е”. Ці­ка­вы мо­мант: ка­лі ру­ка­піс кні­гі быў ужо звяр­ста­ны, пры­хі­ль­ні­кі гэ­та­га ка­лек­ты­ву вы­да­лі на CD за­пі­са­ны яшчэ ў 1984 го­дзе маг­ні­та­аль­бом “Рок-те­ра­пия”, і гэ­тая інфар­ма­цыя па­спе­ла тра­піць на ста­рон­кі вы­дан­ня.

Вар­та адзна­чыць і вы­дат­нае па­ліг­ра­фіч­нае вы­ка­нан­не гэ­та­га опу­са (вы­да­вец­тва “Аль­ти­ора Фор­те”). Трэ­ба зга­даць, што гэ­та ўжо дру­гая ма­ну­мен­та­ль­ная кні­га, зроб­ле­ная ду­этам Бры­лон — Му­ля­ві­на. Пер­шай бы­ла вы­да­дзе­ная ў 2016 го­дзе ў іх су­аўтар­стве так­са­ма вя­лі­кая па аб’ёму і фак­та­ло­гіі кні­га “Вла­ди­мир Му­ля­вин и Ли­дия Кар­ма­льс­кая. Не­дос­ка­зан­ное…”. Яе, як і кні­гу “Бе­ло­рус­ская эстра­да…”, пад­тры­маў Бе­лаг­рап­рам­банк, стар­шы­ня пра­ўлен­ня яко­га Ана­толь Лы­сюк ва ўступ­ным сло­ве адзна­чыў: “Важ­насць і каш­тоў­насць гэ­тай маш­таб­най на­ву­ко­вай пра­цы без­умоў­ныя, бо бе­ла­рус­кая эстра­да ўяў­ляе з сябе са­ма­быт­ны, не­паў­тор­ны пласт на­шай ку­ль­тур­най спад­чы­ны, які вя­до­мы не толькі на по­стса­вец­кай пра­сто­ры, але і да­лё­ка за яе меж­амі”.

У свой час Во­ль­га Бры­лон, та­ды яшчэ сту­дэн­тка Бе­ла­рус­кай кан­сер­ва­то­рыі, бы­ла ў мя­не на рэ­дак­тар­скай пра­кты­цы ў ча­со­пі­се “Мас­тац­тва”. Ужо та­ды я для ся­бе адзна­чыў яе ўпар­тасць у ад­стой­ван­ні ўлас­най па­зі­цыі і мэ­та­на­кі­ра­ва­насць на да­сяг­нен­не па­стаў­ле­най за­да­чы. Вось ча­му я аса­біс­та ве­ль­мі ра­ды та­му, што, на­пэў­на, не­йкім чы­нам па­спры­яў яе твор­ча­му ста­лен­ню як да­след­чы­ка гіс­то­рыі айчын­най му­зы­кі. А та­му з за­да­ва­ль­нен­нем уз­яўся за ва­лан­цёр­скую да­па­мо­гу для вы­дан­ня дзвюх на­пі­са­ных ёю кніг, хоць, пры­знац­ца, пад­час чы­так кні­гі і да­вя­ло­ся та­кі з ёй не ад­ной­чы спра­чац­ца.

Ці бу­дзе пра­цяг яе тво­раў? Упэў­не­ны: аб­авяз­ко­ва! Во­ль­га здо­ль­ная пры­ду­маць не­шта ары­гі­на­ль­нае, не­паў­тор­нае. Тым ча­сам кні­га “Бе­ло­рус­ская эстра­да” яўна мо­жа прэ­тэн­да­ваць на са­мую вы­со­кую ўзна­га­ро­ду на вы­да­вец­кім рын­ку за 2021 год.

Дзміт­рый ПАД­БЯ­РЭЗ­СКІ