Ква­тэ­ра, дзе жы­ве му­зы­ка

№ 42 (1533) 16.10.2021 - 22.10.2021 г

Сён­няш­ні імклі­вы свет не дае ча­ла­ве­ку спы­ніц­ца, пад­умаць, пан­азі­раць, ён вы­ма­гае хут­ка­га пры­няц­ця ра­шэн­няў, ма­лан­ка­вай рэ­акцыі на ўзнік­лыя пра­бле­мы. Але па­ра­докс — чым з бо­ль­шай хут­кас­цю жы­ве ча­ла­век, тым, зда­ецца, хут­чэй бя­жыць час. Ці за­ста­ло­ся ў на­шым жыц­ці што­сь­ці, што не пад­да­ецца гэ­та­му ко­лаз­ва­ро­ту мі­тус­ні і ня­стрым­на­га імкнен­ня на­пе­рад? На маю дум­ку, то­ль­кі дзве рэ­чы мо­гуць сён­ня спы­ніць ча­ла­ве­ка і да­па­маг­чы яму знай­сці гар­мо­нію ў са­бе — зно­сі­ны з пры­ро­дай і му­зы­ка. Гу­тар­ка з жы­хар­кай Ашмян, акам­па­ні­ята­рам ад­ной з га­рад­скіх школ Ва­лян­ці­най Фё­да­раў­най Рэ­ут то­ль­кі па­цвер­дзі­ла маю дум­ку.

Да­рэ­чы, з Ва­лян­ці­най Рэ­ут ве­ль­мі ці­ка­ва раз­маў­ляць: яна ад­на­ча­со­ва і про­сты ў по­бы­та­вых ста­сун­ках ча­ла­век, і скла­да­ны, не­вы­чэр­пны, ці­ка­вы, ка­лі гу­тар­ка да­ты­чыц­ца му­зы­кі і, асаб­лі­ва, ха­ра­во­га вы­ка­нан­ня. Па спе­цы­яль­нас­ці Ва­лян­ці­на Фё­да­раў­на — вы­клад­чык му­зыч­на-тэ­арэ­тыч­ных і ха­ра­вых дыс­цып­лін, не адзін дзя­ся­так га­доў ад­да­ла пра­цы.

Ка­лі му­зыч­ны свет за­ха­піў яе і стаў сэн­сам жыц­ця, яна і са­ма не ве­дае, то­ль­кі сён­ня цвёр­да ўпэў­не­на, што без му­зы­кі жыць не­ль­га. Маг­чы­ма, та­му не за­ўва­жы­ла, што на­ра­дзі­ла­ся ўжо з му­зы­кай у ду­шы. Ве­ль­мі му­зы­ка­ль­ным ад пры­ро­ды быў ба­ць­ка Ва­лян­ці­ны — Фё­дар Сяр­ге­евіч Про­нін. Ён, не ве­да­ючы нот­най гра­ма­ты, мог з лёг­кас­цю сыг­раць лю­бую па­чу­тую ме­ло­дыю, пры­чым на роз­ных інстру­мен­тах. Ён ва­ло­даў і пі­сь­мен­ніц­кім да­рам — пра­ўда, пі­саў бо­льш для ся­бе — ды доч­кі ча­сам ка­рыс­та­лі­ся яго тво­ра­мі, ка­лі па­трэб­на бы­ло пі­саць са­чы­нен­ні ў шко­ле. Але скла­ла­ся так, што Фё­да­ру Про­ні­ну спа­чат­ку пры­йшло­ся кі­ра­ваць кал­га­сам у Ашмян­скім ра­ёне, па­зней — птуш­ка­фер­май, а му­зы­ка так і за­ста­ла­ся ма­рай. Вось і ха­цеў ба­ць­ка, каб хоць ад­на з ча­ты­рох да­чок пры­свя­ці­ла жыц­цё му­зы­цы, ува­со­біў­шы ў рэ­аль­насць яго імкнен­ні.

/i/content/pi/cult/873/18510/22.jpgВа­лян­ці­на з дзя­цін­ства бы­ла му­зы­ка­ль­на ад­ора­ным дзі­цём. У Ашмян­скую дзі­ця­чую му­зыч­ную шко­лу яна па­сту­пі­ла ў ня­поў­ных шэсць год, а ў пер­шым кла­се ўжо вы­сту­па­ла на сцэ­не га­рад­ско­га клу­ба. Вя­лі­кай ува­гі за­нят­кам ігры на фар­тэ­пі­яна дзяў­чын­ка не над­ава­ла, але пры­род­ныя здо­ль­нас­ці да­па­маг­лі з лёг­кас­цю здаць экза­ме­ны ў шко­ле і па­сту­піць у Ма­ла­дзе­чан­скае му­зыч­нае ву­чы­ліш­ча на ды­ры­жор­ска-ха­ра­вое ад­дзя­лен­не. Ці­ка­ва, што ў гэ­ты ж час, то­ль­кі на ста­рэй­шым кур­се, ву­чыў­ся ігры на акар­дэ­оне бу­ду­чы вя­до­мы спя­вак Юрый Анто­наў.

Ва­лян­ці­не бы­ло ча­тыр­нац­цаць год, ка­лі ёй упер­шы­ню пры­йшло­ся на пра­кты­цы кі­ра­ваць сап­раў­дным хо­рам — і не дзі­ця­чым, а на прад­пры­емстве. Але стра­ху пе­рад хо­рам у яе не бы­ло ні­ко­лі. З па­зі­цыі сён­няш­ня­га во­пы­ту тыя пер­шыя спро­бы Ва­лян­ці­на Фё­да­раў­на лі­чыць не ве­ль­мі пра­фе­сій­ны­мі, але за­нят­кі пры­но­сі­лі аса­ло­ду, а ка­лі ка­лек­тыў атры­маў яшчэ і пер­шае мес­ца на га­рад­скім кон­кур­се, то ў дзяў­чы­ны, як ка­жуць, вы­рас­лі кры­лы.

Па­сля ву­чы­ліш­ча бы­ла Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная кан­сер­ва­то­рыя і не­за­быў­ныя га­ды ву­чо­бы пад кі­раў­ніц­твам вы­дат­на­га дзея­ча бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, са­ма­адда­на­га пры­хі­ль­ні­ка ха­ра­во­га мас­тац­тва Вік­та­ра Ула­дзі­мі­ра­ві­ча Роў­ды. Ён стаў лю­бі­мым пед­аго­гам і “дру­гім ба­ць­кам”, з якім Ва­лян­ці­на Фё­да­раў­на пад­трым­лі­ва­ла сяб­роў­скія ад­но­сі­ны аж да смер­ці май­стра. Яго шко­ла ста­ла­ся пад­мур­кам яе пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства.

Сва­ім са­мым плён­ным у пра­цы ча­сам Ва­лян­ці­на Фё­да­раў­на лі­чыць га­ды, пра­жы­тыя ва Ула­дзі­вас­то­ку, ку­ды яна пры­еха­ла з му­жам — афі­цэ­рам-пад­вод­ні­кам. Там яе ча­ка­ла ра­бо­та вы­клад­чы­кам ха­ра­вых дыс­цып­лін, а па­зней за­гад­чы­цай му­зыч­на-пед­ага­гіч­на­га ад­дзя­лен­ня пед­ву­чы­ліш­ча го­ра­да, пра­ца кі­раў­ні­ком са­ма­дзей­на­га ха­ра­во­га ка­лек­ты­ву ў во­інскай час­тцы, вы­кла­дан­не на ка­фед­ры ха­ра­во­га ды­ры­жы­ра­ван­ня ў мясц­овым пед­інсты­ту­це мас­тац­тваў… По­тым быў пе­ра­езд у ла­тыш­скі Лі­епай, дзе Ва­лян­ці­на Фё­да­раў­на за­йма­ла­ся лю­бі­май спра­вай — ву­чы­ла дзя­цей у му­зыч­най і ся­рэд­няй шко­ле спя­ваць у хо­ры, кі­ра­ва­ла звод­ным рус­кім хо­рам на свя­це пес­ні, што ла­дзіў­ся ў мяс­тэч­ку.

Па­сля вяр­тан­ня ў Ашмя­ны Ва­лян­ці­на Рэ­ут па­ча­ла пра­ца­ваць у ся­рэд­няй шко­ле №3 і ад­на­ча­со­ва бы­ла рэ­ген­там цар­коў­на­га хо­ра. Дзя­ку­ючы на­ма­ган­ням Ва­лян­ці­ны Фё­да­раў­ны на па­са­дзе на­мес­ні­ка ды­рэк­та­ра па ву­чэб­най ра­бо­це ў шко­ле з’яві­лі­ся агу­ль­на­эстэ­тыч­ныя кла­сы. За га­ды яе дзей­нас­ці вы­рас­ла не ад­но па­ка­лен­не му­зы­кан­таў, сфар­мі­ра­ва­ла­ся не­ка­ль­кі твор­чых ка­лек­ты­ваў. Уз­орны хор “То­ні­ка” з’явіў­ся па­чат­кам ва­ка­ль­ных ансам­бляў “Гар­мо­нія”, “То­ні­ка”, “Вя­сё­лыя нот­кі”. Пра мно­гія з іх ве­да­юць не то­ль­кі ў ра­ёне, але ў воб­лас­ці і ў Бе­ла­ру­сі.

Па­кры­се ва­кол Ва­лян­ці­ны Фё­да­раў­ны саб­раў­ся та­кі ж, як яна, са­ма­адда­ны твор­чы ка­лек­тыў пед­аго­гаў: Га­лі­на Яскель, Але­на Ко­зар, Во­ль­га Трай­мак, Люд­мі­ла Вы­соц­кая. За­гу­ча­лі ансамбль цым­ба­ліс­таў “Пе­ра­звон”, ансам­блі ба­яніс­таў “Туц­ці” і “Кно­пач­кі”, сту­дыя эстрад­ных спе­ваў. Ва­лян­ці­на Фё­да­раў­на і сён­ня пра­цуе ў шко­ле, то­ль­кі акам­па­ні­ята­рам — зда­роў­е ўжо не да­зва­ляе спя­ваць. Але да яе во­пы­ту і па трап­ную па­ра­ду за­ўсё­ды звяр­та­юцца ма­ла­дзей­шыя ка­ле­гі.

Амаль кож­ны дзень у ква­тэ­ры Ва­лян­ці­ны Фё­да­раў­ны на трэ­цім па­вер­се ад­бы­ва­юцца кан­цэр­ты: Бет­хо­ве­на, Мо­цар­та ці іншых сус­вет­на вя­до­мых кам­па­зі­та­раў. Да яе фар­тэ­пі­янных ну­ма­роў даў­но пры­звы­ча­ілі­ся су­се­дзі — ва ўся­кім разе, ніх­то ні­ко­лі не па­скар­дзіў­ся, ды і гас­па­ды­ня ква­тэ­ры ста­ра­ецца іграць днём, ка­лі бо­ль­шасць лю­дзей на пра­цы, і не кра­нае кла­віш у вы­хад­ныя дні. Ча­сам унук Яўген вы­кон­вае свае кам­па­зі­цыі на гі­та­ры — Ва­лян­ці­на Фё­да­раў­на для яго не то­ль­кі лю­бі­мая ба­бу­ля, але і да­рад­ца, і на­стаў­нік.

Вуч­ні Ва­лян­ці­ны Фё­да­раў­ны сён­ня пра­цу­юць у роз­ных уста­но­вах Бе­ла­ру­сі, Рас­іі і Лат­віі. І ня­хай не­хта з іх не звя­заў сваё пра­фе­сій­нае жыц­цё з му­зы­кай, але, не­сум­нен­на, што ў кож­ным сва­ім на­ву­чэн­цы яна змаг­ла вы­ха­ваць лю­боў да пес­ні, на­ву­чы­ла глы­бо­ка раз­умець му­зыч­ныя тво­ры і ад­чу­ваць сап­раў­днае мас­тац­тва.

Іры­на БРА­ЗОЎ­СКАЯ