У “Бярэзінскай рампы” вялікія планы

№ 42 (1533) 16.10.2021 - 22.10.2021 г

Мі­ка­лай Пыт­ляк, рэ­жы­сёр Бя­рэ­зін­ска­га на­род­на­га тэ­атра, лі­чыць, што ку­ль­тур­ны брэнд у лю­бым мес­цы не­ль­га ства­рыць штуч­на. Трэ­ба, каб тра­ды­цыя “на­ста­яла­ся”, пра­йшла па­цвяр­джэн­не ча­сам. Вось за свай­го га­да­ван­ца, тэ­атра­ль­ны фес­ты­валь “Бя­рэ­зін­ская рам­па”, Мі­ка­лай Мі­ка­ла­евіч ру­ча­ецца: ка­лі за ты­дзень да па­чат­ку ме­рап­ры­емства вы­ве­сіць па го­ра­дзе афі­шы, 90% квіт­коў на спек­так­лі аб­авяз­ко­ва рас­ку­пяць. Ды і рых­ту­юцца бя­рэ­зін­цы да гэ­тай падзеі за­га­дзя, ве­да­юць, што яна пра­хо­дзіць раз у два га­ды ў ліс­та­па­дзе вось ужо 25 га­доў. Та­му “Бя­рэ­зін­ская рам­па” і з’яў­ля­ецца ку­ль­тур­ным брэн­дам для гэ­та­га не­вя­лі­ка­га, але ўту­ль­на­га га­рад­ка.

/i/content/pi/cult/873/18508/18.jpgМі­ка­лай Пыт­ляк на­зы­вае ся­бе рэ­жы­сё­рам кла­січ­най ака­дэ­міч­най шко­лы. На­ра­дзіў­ся ён да­лё­ка ад Бе­ра­зі­но, у вёс­цы Ску­ра­ты Іва­цэ­віц­ка­га ра­ёна. У 17 га­доў па­сту­піў на па­ста­янна дзе­ючыя кур­сы мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры для клуб­ных ра­бот­ні­каў, по­тым у 1970 го­дзе ў Тэ­атра­ль­на-мас­тац­кі інсты­тут, ця­пер БДАМ, на ку­ль­тур­на-асвет­ніц­кую ра­бо­ту і рэ­жы­су­ру са­ма­дзей­на­га тэ­атра. Ту­ды заў­сё­ды цяж­ка бы­ло па­сту­піць, пры­зна­ецца Мі­ка­лай Мі­ка­ла­евіч, але, на­пэў­на, на ста­ноў­чы зы­ход па­ўплы­ва­лі па­спя­хо­ва про­йдзе­ныя кур­сы, і тое, што юнак быў з вёс­кі, і на­пі­саў пі­сь­мо­вы экза­мен: экс­плі­ка­цыю п’есы Кан­дра­та Кра­пі­вы “Парт­ыза­ны” на бе­ла­рус­кай мо­ве.

Па­сля атры­ма­ных ве­даў у леп­шай твор­чай ВНУ Бе­ла­ру­сі па­ча­ла­ся да­рос­лае жыц­цё. Год пра­кты­кі ў Ла­гой­скім До­ме ку­ль­ту­ры, армія, па­сля пра­ца ку­ль­тур­на-асвет­ніц­кім су­пра­цоў­ні­кам у мін­скім Па­ла­цы ку­ль­ту­ры пра­фса­юзаў. Праз пяць га­доў — Мі­ка­лай Пыт­ляк ужо на­мес­нік ды­рэк­та­ра ва ўзор­ным До­ме на­род­най твор­час­ці. Тут ён актыў­на пра­цуе па спе­цы­яль­нас­ці рэ­жы­сё­ра, ста­вя­чы спек­так­лі з ама­тар­скі­мі тру­па­мі ка­лек­ты­ваў Ака­дэ­міі фі­зі­кі і па­ўпра­вад­ні­коў і Інсты­ту­та тор­фу. Праз не­йкі час Мі­ка­лай Мі­ка­ла­евіч ста­но­віц­ца на­мес­ні­кам ды­рэк­та­ра На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра імя Гор­ка­га.

Ма­ла­ды рэ­жы­сёр актыў­на вя­дзе кан­цэр­ты па кра­іне і воб­лас­ці. І вось у Бе­ра­зі­но сус­тра­кае бу­ду­чую жон­ку. Твор­ча­му ча­ла­ве­ку спа­да­ба­ла­ся ў го­ра­дзе, тут бы­ла вя­лі­кая ко­ль­касць ме­рап­ры­емстваў у той час, і ён улад­коў­ва­ецца рэ­жы­сё­рам ура­чыс­тас­цяў у га­рад­скім До­ме ку­ль­ту­ры, а по­тым і рэ­жы­сё­рам На­род­на­га тэ­атра.

/i/content/pi/cult/873/18508/19.jpgМі­ка­лаю Пыт­ля­ку прый­шло­ся зноў­ку збі­раць тру­пу, бо да­сюль спек­так­лі па­каз­ва­лі ў гэ­тым тэ­атры то­ль­кі з мэ­тай аб­ара­няць зван­не на­род­на­га. Пер­шы яго спек­такль мясц­овая пуб­лі­ка пры­ня­ла доб­ра. У рэ­жы­сё­ра ўзні­кае ідэя арга­ні­за­ваць фес­ты­валь па ана­ло­гіі з са­вец­кай “Рам­пай сяб­роў­ства”, якая пра­хо­дзі­ла ў Пры­бал­ты­цы, Бе­ла­ру­сі і Рас­іі. Мэ­та бы­ла доб­рая, бо та­ды ва­ка­ль­ныя і ха­рэ­агра­фіч­ныя гру­пы бы­лі ма­бі­ль­ныя, па­ста­янна рэ­пе­та­ва­лі і пра­вя­ра­лі сваё май­стэр­ства на фес­ты­ва­лях, а вось тэ­атры ў га­лі­не “ва­ры­лі­ся ў сва­ім со­ку”. Трэ­ба бы­ло ім так­са­ма даць сты­мул кан­ку­ра­ваць, даць маг­чы­масць пра­са­чыць за сва­імі і чу­жы­мі по­спе­ха­мі і не­дап­ра­цоў­ка­мі. Так у 1996 го­дзе су­мес­на з упраў­лен­нем ку­ль­ту­ры Мі­наб­лвы­кан­ка­ма Мі­ка­лай Пыт­ляк збі­рае 6 на­род­ных тэ­атраў для ўдзе­лу ў пер­шым фес­ты­ва­лі “Бя­рэ­зін­ская рам­па”. Падзея сап­раў­ды ўда­ла­ся. Фес­ты­валь вы­ра­ша­на бы­ло пра­во­дзіць у го­ра­дзе раз у два га­ды. Та­кім чы­нам, у на­ступ­ным го­дзе ён про­йдзе 13 раз.

— Мі­ка­лай Мі­ка­ла­евіч, якія тэ­атры час­цей пры­язджа­юць у Бе­ра­зі­но на фэст?

— Ужо за­ма­ца­ва­ла­ся тра­ды­цыя за­пра­шаць Ба­ры­саў­скі, Слуц­кі, Ня­свіж­скі, Жо­дзін­скі, Ма­ла­дзе­чан­скі тэ­атры, яшчэ ха­ця б па ад­ным тэ­атру з воб­лас­ці. Звы­чай­на так­са­ма да­ем сваю прэм’еру, а так­са­ма спек­такль па-за кон­кур­сам. Уся­го во­сем спек­так­ляў на сцэ­не Бя­рэ­зін­ска­га До­ма ку­ль­ту­ры. Што ты­чыц­ца рэ­пер­ту­ара, то тут у кож­на­га свой густ. На апош­няй “Рам­пе” ле­тась ба­ры­саў­скі рэ­жы­сёр Ігар Ку­ніц­кі па­ка­заў па­ста­ноў­ку па ўлас­ным сцэ­на­ры. На­тал­ля Ра­дзі­во­на­ва з Жо­дзі­на ўжо не­адна­ра­зо­ва пры­во­зіць спек­так­лі Ры­го­ра Го­ры­на, якія сап­раў­ды кра­на­юць. Мы так­са­ма ста­ві­лі спек­такль па яго тво­ры “За­быть Ге­рос­тра­та!” на па­за­мі­ну­лым фес­ты­ва­лі.

Наш фес­ты­валь дэ­мак­ра­тыч­ны, ён не пры­све­ча­ны то­ль­кі асоб­на­му аўта­ру ці тэ­ме. Ды і па­ста­віць Шэк­спі­ра на на­шай сцэ­не цяж­ка. Та­му і я, і іншыя рэ­жы­сё­ры пад­бі­ра­юць ад­па­вед­ныя на­шым мэ­там і маг­чы­мас­цям тэ­мы.

/i/content/pi/cult/873/18508/20.jpg— Ка­го за­пра­ша­еце ў жу­ры на “Бя­рэ­зін­скую рам­пу”?

— У нас да­стат­ко­ва пра­фе­сій­нае жу­ры. Гэ­та лю­дзі, якія ба­чы­лі со­тні і ты­ся­чы спек­так­ляў, зда­ра­ла­ся, яны і са­мі іх ста­ві­лі і ў іх дзей­ні­ча­лі. Я да­паў­няю жу­ры так­са­ма мас­та­ка­мі і кам­па­зі­та­ра­мі. Вось на 10-м фес­ты­ва­лі стар­шы­нёй на “Рам­пе” быў Ула­дзі­мір Міш­чан­чук, дэ­кан тэ­атраль­на­га фа­ку­ль­тэ­та БДАМ, за­слу­жа­ны артыст Бе­ла­ру­сі, ад­ным з чле­наў — Ма­ры­на За­ха­рэ­віч, на­род­ная артыс­тка Бе­ла­ру­сі, пра­фе­сар. Яшчэ — Ана­толь Аку­шэ­віч, бы­лы на­ча­ль­нік га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня куль­ту­ры Мі­наб­лвы­кан­ка­ма, і мно­гія іншыя знаў­цы сва­ёй спра­вы.

— Як пад­бі­ра­еце акцё­раў?

— Важ­на, каб ча­ла­век сам ха­цеў ся­бе пра­явіць на сцэ­не. По­шу­кам акцё­раў я за­йма­юся ўвесь час, у кож­ную па­ста­ноў­ку ха­чу за­пра­сіць па­чат­коў­цаў, каб іх зна­ёмыя ска­за­лі: “Вось, па­гля­дзі, і ён на сцэ­не!» Ацэн­ка дзея­ння і та­лен­ту акцё­ра — та­кі мой кры­тэр. Чуць, ба­чыць, што ад­бы­ва­ецца з акцё­рам пад­час ігры, і ад­па­вед­на рэ­ага­ваць. Але, як па­каз­вае пра­кты­ка, на­ват са­мыя не­пас­рэд­ныя лю­дзі мо­гуць апы­нуц­ца за­ня­во­ле­ны­мі на сцэ­не. Та­ды яны са­мі вяр­та­юць тэкст і ад­маў­ля­юцца. Але за­тое тыя, хто за­ста­юцца, хо­чуць іграць яшчэ і яшчэ. Яны ве­да­юць, якое за­да­ва­ль­нен­не пры­хо­дзіць па­сля прэм’еры.

Та­му і па­ста­віць са­ма­дзей­ны спек­такль да­ўжэй, чым пра­фе­сій­ны. Гэ­та як пад­рых­тоў­ка да зда­чы экза­ме­ну вуч­няў 1 і 11 кла­саў. Трэ­ба за­ўсё­ды з чыс­та­га ліс­та ву­чыць па­чат­коў­цаў, як іграць. Та­му пра­кты­ка па­каз­вае, што ства­рыць спек­такль ама­та­рам больш-менш рэ­аль­на за год. Амаль не­маг­чы­ма зра­біць два сас­та­вы акцё­раў, як у пра­фе­сі­яна­лаў, бо ча­ла­век ад­дае ся­бе, пры­клад­вае ста­ран­ні, а яму за гэ­та не пла­цяць. А бы­вае, зда­ра­юцца не­спа­дзя­ван­кі, ка­ман­дзі­роў­кі ці хва­ро­ба. Та­ды пры­хо­дзіц­ца ча­каць, а спек­такль “раз­ва­ль­ва­ецца”.

— Ці за­йма­еце­ся з дзе­ць­мі і пад­лет­ка­мі, ці ка­рыс­на гэ­та для іх?

— Пэў­ны час та­му вёў сту­дыю для пад­лет­каў сам, ця­пер гэ­тым за­йма­ецца наш су­пра­цоў­нік Аляк­сандр Ба­ба­шаў. За ўвесь час “з-пад ма­ёй ру­кі” вы­йшла 18 ча­ла­век, якія па­сту­пі­лі і за­кон­чы­лі ўста­но­вы ад­ука­цыі ку­ль­ту­ры. Вось ця­пер у БДАМ ву­чац­ца Кі­рыл Са­ка­лоў­скі і Мі­кі­та Сі­вец. Іры­на Яка­вец ця­пер актры­са Ма­зыр­ска­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра, а Дзя­ніс Ба­ярэ­віч — артыст ад­на­го з тэ­атраў у Мас­кве. Акцёр­скае май­стэр­ства ву­чыць ка­му­ні­ка­бе­ль­нас­ці. Шка­да, што ў Бе­ра­зі­но ня­ма ся­рэд­не-спе­цы­яль­най на­ву­ча­ль­най уста­но­вы, бо та­ды мож­на бы­ло б пад­клю­чаць на­ву­чэн­цаў да па­ста­но­вак.

— Рас­ка­жы­це пра за­баў­ныя вы­пад­кі і сак­рэ­ты рэ­жы­сёр­ска­га май­стэр­ства.

— Ад­ной­чы я ледзь не пе­ра­ка­наў­ся, што бес­та­лен­тных лю­дзей не бы­вае. У пер­шым сва­ім бя­рэ­зін­скім спек­так­лі, ка­лі я яшчэ не ве­даў мясц­овых жы­ха­роў, па­пра­сіў на­шу тэх­ніч­ку вы­ка­наць про­стую ро­лю, дзе трэ­ба бы­ло пад­ысці да тэ­ле­фо­на, зняць труб­ку і ска­заць: “Не, яго сён­ня не бу­дзе” Па­чы­на­юцца рэ­пе­ты­цыі, а ў яе быц­цам га­вор­ка ад­ыма­ецца! У іншым сва­ім спек­так­лі я так­са­ма пры­цяг­нуў для эпі­за­дыч­най ро­лі на­ша­га за­гад­чы­ка гас­па­дар­кі. Яму трэ­ба бы­ло ў ро­лі па­сту­ха пра­йсці з ад­ной ку­лі­сы ў іншую, ка­жу­чы: “Гас­па­ды­ня, вы­га­няй ка­роў”. У дзень па­ста­ноў­кi ён тро­хі вы­піў, і ка­лі вы­йшаў на сцэ­ну, “га­няў” па сцэ­не ка­роў цэ­лых тры хві­лі­ны. З та­го ча­су я за­рок­ся браць у спек­так­лі па зна­ёмстве. А ад­на з ма­іх на­пра­цо­вак — вы­чыт­ка тэк­сту про­ста се­дзя­чы ў ка­бі­не­це. Гэ­та да­зва­ляе доб­ра вы­ву­чыць тэкст і раз­абраць скраз­ное дзея­нне.

— Над чым ця­пер пра­цу­еце?

— Цал­кам за­ня­ты арга­ні­за­цы­яй 13-га фес­ты­ва­лю. Про­йдзе ён або 27 са­ка­ві­ка ў Між­на­род­ны дзень тэ­атраў, або ў на­ступ­ным ліс­та­па­дзе. Пра­цу­ем за­раз над п’есай Вла­ды Аль­хоў­скай з су­час­най на­звай “Хайп”. Пра што яна — за­пра­шаю Вас па­гля­дзець!