Шчырасць сэрца, адданага музыцы

№ 42 (1533) 16.10.2021 - 22.10.2021 г

Зу­сім ня­даў­на мы пі­са­лі аб тым, як з на­го­ды чар­го­ва­га Дня на­ра­джэн­ня Мі­ха­ла Кле­афа­са Агін­ска­га ў яго ся­дзі­бе, што ў За­лес­сі, ад­бы­ла­ся зна­ка­вая імпрэ­за. Там, прад­стаў­ля­ючы пра­ект “Ліс­ты аб му­зы­цы”, вы­сту­пі­ла вя­до­мая бе­ла­рус­кая му­зы­каз­наў­ца спа­да­ры­ня Свят­ле­на Не­ма­гай (гл. “К” № 40, 2021). Свят­ле­на Не­ма­гай — кан­ды­дат мас­тац­тваз­наў­ства, на­мес­нік мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка “Бе­ла­рус­кай ка­пэ­лы”, аўтар дзвюх кніг і бо­льш чым ста на­ву­ко­вых пуб­лі­ка­цый, пе­ра­клад­чык ва­каль­най лі­та­ра­ту­ры, вы­ка­наў­ца на арга­не і фар­тэ­пі­яна, а яшчэ ча­ла­век, які бяс­кон­ца ўлю­бё­ны ў сваю спра­ву і ве­ль­мі ці­ка­вы су­раз­моў­ца. У сфе­ры яе ці­ка­вас­цяў як да­след­чы­ка ўжо трыц­цаць год зна­хо­дзіц­ца род Агін­скіх, а так­са­ма асо­ба кам­па­зі­та­ра Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі і му­зыч­на-па­этыч­ная спад­чы­на прад­стаў­ні­коў та­ва­рыс­тваў Фі­ла­ма­таў. Аб усім гэ­тым мы і вя­лі га­вор­ку ў штаб-ква­тэ­ры “Бе­ла­рус­кай ка­пэ­лы” ў Вя­лі­кім опер­ным тэ­атры.

/i/content/pi/cult/873/18504/11.jpgБЕ­ЛА­РУС­КАЙ КА­ПЭ­ЛЕ 30 ГОД!

— Спа­да­ры­ня Свят­ле­на, ка­лі лас­ка, па­зна­ёмце на­шых чы­та­чоў з гіс­то­ры­яй ка­пэ­лы, якая сё­ле­та адзна­чае сваё трыц­ца­ці­год­дзе.

— Сап­раў­ды, як дня­мі па­ве­да­міў Вік­тар Іва­на­віч Ска­ра­ба­га­таў, наш кі­раў­нік, у кас­трыч­ні­ку 1991 го­да ад­быў­ся пер­шы кан­цэрт “Бе­ла­рус­кай ка­пэ­лы”. Асноў­ная мэ­та дзей­нас­ці “Б.К.” — рэ­кан­струк­цыя з за­быц­ця бе­ла­рус­кай пра­фе­сій­най му­зы­кі, па­чы­на­ючы ад пе­ры­яду Еўфра­сін­ні По­ла­цкай, “По­ла­цка­га сшыт­ка” і да XX ста­год­дзя. Бо доў­гі час не­ка­то­рыя на­шы му­зы­каз­наў­цы сцвяр­джа­лі, што бе­ла­рус­кай му­зы­кі да 1917 го­да не існа­ва­ла, і ўсё ў нас па­ча­ло­ся з рэ­ва­лю­цыі. Вя­до­ма ж, усё ака­за­ла­ся не так. І гэ­та ві­да­воч­на, бо ка­лі бы­лі мас­та­кі, па­эты, лі­та­ра­та­ры, то па­він­на бы­ла быць і му­зы­ка. Дзя­ку­ючы “Б.К.” гэ­тая бе­лая пля­ма ўсё бо­льш і бо­льш афар­боў­ва­ецца яркі­мі ко­ле­ра­мі і імклі­ва зні­кае, ад­на­ча­со­ва ста­но­віц­ца зра­зу­ме­ла, што бе­ла­рус­кая му­зыч­ная ку­ль­ту­ра бы­ла моц­на інтэг­ра­ва­на ў агу­ль­наеўра­пей­скую пра­сто­ру і бы­ла прад­стаў­ле­на вя­до­мы­мі імё­на­мі. Дру­гая мэ­та — па­пу­ля­ры­за­цыя ста­ра­даў­ніх на­ві­нак бе­ла­рус­кай му­зы­кі праз кан­цэр­ты і фес­ты­ва­лі. Ка­лі я бы­ла сту­дэн­ткай, я не раз бы­ва­ла на гэ­тых кан­цэр­тах і па­мя­таю тую аб­са­лют­на фан­тас­тыч­ную атмас­фе­ру, тыя аншла­гі, ка­лі на кан­цэр­ты, якія ла­дзі­лі­ся ў Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі ці ў яе ка­мер­най за­лі на За­ла­той гор­цы (сён­ня кас­цёл св. Ро­ха) не­маг­чы­ма бы­ло па­тра­піць. На­сто­ль­кі ў 90-х га­дах бы­ла вя­лі­кая за­ці­каў­ле­насць у гэ­тых ад­крыц­цях. Ме­на­ві­та та­кая не­ве­ра­год­ная кан­цэр­тная атмас­фе­ра бы­ла, ні­бы парт­ал у но­вы, аб­са­лют­на не­вя­до­мы свет, атмас­фе­ра, на якой я ўзрас­ла. Гэ­та і па­ўплы­ва­ла на мой вы­бар, пра які я ні­ко­лі не шка­да­ва­ла. Так, па­сту­па­ючы ў Ака­дэ­мію му­зы­кі, я аб­ра­ла то­ль­кі што ство­ра­ную спе­цы­яль­насць “Бе­ла­ру­сіс­ты­ка”. Чы­та­ючы лі­та­ра­ту­ру, якую вы­да­ва­ла “Б.К.”, кні­гі май­го пра­фе­са­ра Во­ль­гі Ула­дзі­мі­раў­ны Да­дзі­ёма­вай, я ма­ры­ла аб тым, каб су­пра­цоў­ні­чаць з “Б.К.”. І ма­ра тая здзей­сні­ла­ся.

Яшчэ адзін важ­ны аспект — пе­ра­клад ва­ка­ль­ных тво­раў на бе­ла­рус­кую мо­ву. Вік­тар Ска­ра­ба­га­таў і Ула­дзі­мір Мар­хель не­як звяр­ну­лі ўва­гу на тое, што поль­ска­моў­ныя тво­ры, на­пі­са­ныя на на­шых зем­лях у XVIII-XIX ста­год­дзях бо­льш арга­ніч­на гу­чаць па-бе­ла­рус­ку. Так, яшчэ на­па­чат­ку 90-х рас­па­чаў­ся надзвы­чай важ­ны пра­цэс, бо ён даў маг­чы­масць і му­зы­кан­там і слу­ха­чам асэн­са­ваць пры­на­леж­насць тых тво­раў да на­шай гіс­то­рыі. Бо, ка­лі б яны гу­ча­лі па-поль­ску, та­ко­га эфек­ту не ад­бы­ло­ся б. І тое, што Ма­нюш­ка за­гу­чаў па-бе­ла­рус­ку ве­ль­мі важ­на, бо са­ма яго му­зы­ка за­сна­ва­на на ту­тэй­шым ме­ла­се. З-за ча­го па­ля­кі , ча­сам, не пры­зна­юць Ма­нюш­ку за свай­го, бо інта­на­цыі Ма­нюш­кі не ад­па­вя­да­юць сап­раў­днай поль­скас­ці. Ка­лі ж ад­быў­ся кан­цэрт спе­ваў Яна Ча­чо­та з му­зы­кай Ма­нюш­кі, у су­пра­ва­джэн­ні на­род­ных інстру­мен­таў, то гэ­та бы­ло на­сто­ль­кі арга­ніч­на, што ні ў ко­га не ўзнік­ла сум­ні­ваў, што гэ­та бе­ла­рус­кая му­зы­ка.

За гэ­ты час бы­лі вы­да­дзе­ны опе­ры “Агат­ка”, “Фаўст”, лі­та­ра­ту­ра на­ву­ча­ль­на­га ха­рак­та­ру, ва­каль­­ныя хрэс­та­ма­тыі, му­зы­ка Ма­нюш­кі на сло­вы Ча­чо­та, Сы­ра­ком­лі, Міц­ке­ві­ча і апош­ні на сён­ня маш­таб­ны пра­ект з пя­ці та­моў “Пес­ні на­ша­га кас­цё­ла”. Гэ­та рэ­лі­гій­ная му­зы­ка Ма­нюш­кі для арга­на і для го­ла­су і арга­на. Ла­ці­ну не пе­ра­кла­да­лі, а поль­ска­моў­ныя тво­ры бы­лі пе­ра­кла­дзе­ны на бе­ла­рус­кую мо­ву. Та­кім чы­нам, спа­дзя­емся, гэ­тыя тво­ры бу­дуць вы­ка­рыс­та­ны ў рэ­пер­ту­ары кас­це­ль­ных і дзі­ця­чых хо­раў.

АГІН­СКІЯ

— Як мы ве­да­ем, роў­на трыц­цаць год та­му вы­йшла Ва­ша пер­шая пра­ца, пры­све­ча­ная му­зыч­най спад­чы­не ро­ду Агін­скіх. Рас­па­вя­дзі­це, ка­лі лас­ка, як усё па­ча­ло­ся і якія но­выя ста­рон­кі гіс­то­рыі Агін­скіх уда­ло­ся за гэ­ты час рас­крыць?

— Мая за­ці­каў­ле­насць Агін­скі­мі на­ра­дзі­ла­ся трыц­цаць год та­му, ка­лі на 4 кур­се му­зыч­най ву­чэ­ль­ні імя Мі­ха­ла Глін­кі тэ­май кур­са­вой пра­цы я аб­ра­ла му­зыч­ную твор­часць Мі­ха­ла Ка­зі­мі­ра і Мі­ха­ла Кле­афа­са Агін­скіх. Та­кая мая за­ці­каў­ле­насць пры­вя­ла праз не­каль­­кі год да дзвюх до­сыць аб’ёмных кні­жак “Жыц­цё і твор­часць М.К. Агін­ска­га ў ка­арды­на­тах яго ча­су і ку­ль­тур­на­га ася­род­дзя” (2007) і “Ліс­ты аб му­зы­цы” (2018). Мною бы­лі на­пі­са­ны і ка­ля ся­мі­дзе­ся­ці арты­ку­лаў, пры­све­ча­ных пе­рад­усім му­зыч­най твор­час­ці Агін­ска­га. Па­зней, ка­лі я па­сту­пі­ла ў Ака­дэ­мію му­зы­кі, і ў нас па­чаў­ся прад­мет “Му­зыч­ная ку­ль­ту­ра Бе­ла­ру­сі”, які вя­ла пра­фе­сар Во­ль­га Ула­дзі­мі­раў­на Да­дзі­ёма­ва, ве­ль­мі апан­та­ны на­стаў­нік і да­след­чык, яна пра­па­на­ва­ла мне пра­цяг­нуць гэ­тую тэ­му. Так му­зыч­ная ку­ль­ту­ра ча­соў Агін­ска­га і яго ўлас­ная твор­часць ста­лі тэ­май ма­ёй дып­лом­най пра­цы, а па­сля ўжо і ды­сер­та­цыі.

/i/content/pi/cult/873/18504/12.jpgЗа мі­ну­лы час бы­лі зроб­ле­ны ці­ка­выя зна­ход­кі і ад­крыц­ці. Па-пер­шае, зной­дзе­ны не­ка­то­рыя но­выя тво­ры, якія за­хоў­ва­лі­ся ў поль­скіх і ві­лен­скіх біб­лі­ятэ­ках. На­прык­лад, “Марш фа ма­жор”, які ўлас­на і з’яўля­ецца тым са­мым раз­ві­тан­нем з та­га­час­най Бе­ла­рус­сю. Бо вя­до­мы “Па­ла­нэз” з’явіў­ся знач­на па­зней — у 1830 ці 1831 го­дзе. А “Марш” быў над­ру­ка­ва­ны ў 1802 го­дзе ў Пе­цяр­бур­гу, кло­па­там Во­сі­па Каз­лоў­ска­га. Быў зной­дзе­ны збор­нік пес­няў Агін­ска­га, які, ве­ра­год­на, па­ўстаў пад­час яго пада­рож­жа ў Іта­лію, Фран­цыю і г.д. Ёсць там ра­ман­сы, кан­ста­нь­ета і шан­сон. У хут­кім ча­се мы пла­ну­ем вы­дан­не гэ­та­га збор­ні­ка на бе­ла­рус­кай мо­ве. Зной­дзе­ны 83 ліс­ты Агін­ска­га, уні­ка­ль­ная кры­ні­ца, якая да гэ­та­га ча­су за­ста­ецца ма­ла­дас­ле­да­ва­най, бо ліс­ты на­пі­са­ны на фран­цуз­скай мо­ве, мо­ве та­га­час­най элі­ты, якая лі­чы­ла поль­скую мо­ву не­дас­тат­ко­ва шля­хет­най. Упер­шы­ню апуб­лі­ка­ва­ны 9 ліс­тоў вя­до­май пі­яніс­ткі Ма­рыі Шы­ма­ноў­скай (цеш­чы Ад­ама Міц­ке­ві­ча) да Агін­ска­га, у ад­ным з якіх яна про­сіць па­кла­па­ціц­ца гра­фа пра лёс вя­до­ма­га па­эта, які пла­на­ваў у 1829 го­дзе з’ехаць з Пе­цяр­бур­га ў Фла­рэн­цыю.

Ака­дэ­мія на­вук Бе­ла­ру­сі рых­туе му­ль­ты­ме­дый­ны пра­ект, пры­све­ча­ны жыц­цю і твор­час­ці Мі­ха­ла Кле­афа­са Агін­ска­га, які бу­дзе ба­га­та ілюс­тра­ва­ны. Бя­ру ўдзел у гэ­тым пра­екце і я.

Ня­даў­на ва ўспа­мі­нах сяб­роў Агін­ска­га зной­дзе­на інфар­ма­цыя пра шля­хец­кі сход, які ў 1811 го­дзе ён арга­ні­за­ваў у Мін­ску. На гэ­тым схо­дзе ён, вя­до­мы па­лі­тык, дып­ла­мат, пра­соў­ваў ідэю аўта­но­міі сён­няш­ніх бе­ла­рус­кіх зем­ляў, якія ён вы­лу­чыў у асоб­ную тэ­ры­то­рыю. Пры­чым, за мес­ца схо­ду свя­до­ма быў аб­ра­ны Мінск, а не Ві­ль­ня. Ні­бы ён не­шта та­кое прад­чу­ваў. На жаль, усё гэ­та ад­бы­ва­ла­ся на­пя­рэ­дад­ні вай­ны 1812 го­да, а ідэі бы­лі на­сто­ль­кі рэ­ва­лю­цый­ны­мі на той час, што на­ша элі­та па­ста­ві­ла­ся да пра­па­но­вы пра­ха­лод­на. Іншы­мі сло­ва­мі, Агін­скі — гэ­та та­кая на­ша Атлан­ты­да, якую пры­йдзец­ца рас­кры­ваць і па­зна­ваць не то­ль­кі нам, але і іншым па­ка­лен­ням да­след­чы­каў.

СТА­НІС­ЛАЎ МА­НЮШ­КА

— Яшчэ ад­ным на­кі­рун­кам Ва­шай дзей­нас­ці з’яўля­ецца да­сле­да­ван­не і па­пу­ля­ры­за­цыя жыц­ця і твор­час­ці Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі. Доў­гі час у Бе­ла­ру­сі імя Ма­нюш­кі бы­ло не­вя­до­ма, па­зней яго асо­ба за­ня­ла дру­гас­нае мес­ца ся­род за­меж­ных кам­па­зі­та­раў. Ці пры­йшло на­рэш­це раз­умен­не на ра­дзі­ме кам­па­зі­та­ра, што Ма­нюш­ка не­ад’емная і ве­ль­мі знач­ная час­тка бе­ла­рус­кай му­зыч­най ку­ль­ту­ры?

— У ча­сы ма­ёй ву­чо­бы ў Ака­дэ­міі му­зы­кі мы вы­ву­ча­лі твор­часць Ма­нюш­кі на­пры­кан­цы го­да, у кур­се “За­меж­ная му­зы­ка”. То-бок, ён пад­аваў­ся і як за­меж­нік, і як аб­са­лют­на дру­гас­ная асо­ба, у па­раў­нан­ні з тым жа чэш­скім кам­па­зі­та­рам Бед­ржы­хам Сме­та­най. Але ча­сы змя­ні­лі­ся. На мой по­гляд, бе­ла­рус­кі му­зы­каз­наў­ца не мо­жа аб­ысці па-за ўва­гай асо­бу Ма­нюш­кі, бо на ХІХ ста­год­дзе гэ­та про­ста квін­тэ­сэн­цыя бе­ла­рус­кас­ці. Ці­ка­ва, што мно­гія па­ля­кі не ад­чу­ва­юць у яго твор­час­ці поль­ска­га ду­ху. Ад­ной­чы пра­фе­сар з По­зна­ні пры­знаў­ся, што яму “за­ма­ла поль­скас­ці ў му­зы­цы ба­ць­кі поль­скай опе­ры”. Што мя­не ве­ль­мі здзі­ві­ла і па­це­шы­ла. Бо, сап­раў­ды, інта­на­цыя ў Ма­нюш­кі ве­ль­мі бе­ла­рус­кая, ці бе­ла­рус­ка-літ­він­ская, бо ён быў пра­мым на­шчад­кам той ста­рой ку­ль­ту­ры ВКЛ. Ма­нюш­ка быў на­ступ­ным па­ка­лен­нем па­сля Фі­ла­ма­таў, па­ка­лен­нем па­этаў-ра­ман­ты­каў, якія пад­рых­та­ва­лі для яго твор­час­ці про­ста фан­тас­тыч­ную гле­бу. І ён гэ­тым шан­цам ска­рыс­таў­ся.

Што да май­го ўнёс­ку, то хо­чац­ца зга­даць цыкл па­пу­ляр­ных арты­ку­лаў пра апе­рэ­ты, якія ста­ві­лі­ся на на­шых зем­лях у Мін­ска-Ві­лен­скі пе­ры­яд. Гэ­та тэ­ма най­менш асвет­ле­ная ў поль­скай гіс­та­ры­ягра­фіі, у ёй яшчэ шмат бе­лых пля­маў. Але ў апош­ні час ці­ка­васць да гэ­тых ма­лых опер уз­рас­ла. На­прык­лад, у Поль­шчы кож­ны год ста­віц­ца ад­на но­вая ма­ле­нь­кая опе­ра, якая ста­но­віц­ца сен­са­цы­яй. Бо ў Поль­шчы Ма­нюш­ку ве­да­юць як “тра­гіч­на­га” кам­па­зі­та­ра, дзя­ку­ючы опе­ры “Га­ль­ка”. А тут вы­свят­ля­ецца, што быў ён фан­та­зій­ным, крэ­атыў­ным і з доб­рым па­чуц­цём гу­ма­ру. Што да­ты­чыц­ца су­пра­цы Ма­нюш­кі і Він­цэн­та Ду­ні­на-Мар­цін­ке­ві­ча, то мной бы­ла зроб­ле­на вы­сно­ва, што звес­ткі пра іх плён­нае су­пра­цоў­ніц­тва, якія падаў у свой час Аляк­сандр Ва­ліц­кі, знач­на пе­ра­бо­ль­ша­ны. Акра­мя су­пра­цы ў “Ся­лян­цы”, усё астат­няе з’яўля­ецца не­да­ка­за­ным і не­да­ка­зу­емым. У 2015 го­дзе мной быў за­вер­ша­ны пе­ра­клад дву­хак­то­вай опе­ры “Га­ль­ка” на бе­ла­рус­кую мо­ву. Ра­бі­ла­ся гэ­та, што на­зы­ва­ецца, “ у стол”. Але ў 2019 го­дзе дзя­ку­ючы Вік­та­ру Ска­ра­ба­га­та­му гэ­ту опе­ру ўда­ло­ся па­ста­віць на сцэ­не Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі. Зроб­ле­ны дзве прэ­зен­та­цыі “Ва­ко­лі­цы Мін­ска” і “Мінск”, якія вы­стаў­ле­ны на сай­це “Moniuszko200”, які на­ле­жыць вар­шаў­ска­му Вя­лі­ка­му опер­на­му тэ­атру. Гэ­тыя прэ­зен­та­цыі зна­ёмяць нас з ма­нюш­ка­вы­мі мясц­іна­мі і яго­ным ко­лам. Доб­ра за­ўваж­на, што ў апош­ні час ад­бы­лі­ся моц­ныя зру­хі ў свя­до­мас­ці бе­ла­ру­саў у да­чы­нен­ні да Ма­нюш­кі і Агін­ска­га. Мно­гія ні­бы знай­шлі той гіс­та­рыч­ны ду­хоў­ны пад­му­рак, на які мож­на “аба­пер­ці­ся”, і яко­га доў­гі час не бы­ло.

ФІ­ЛА­МА­ТЫ

— Ве­даю, што Вы актыў­на да­сле­ду­еце і па­пу­ля­ры­зу­еце спеў­ную спад­чы­ну прад­стаў­ні­коў сту­дэн­цкіх та­ва­рыс­тваў Фі­ла­ма­таў і Фі­ла­рэ­таў. Ад­куль та­кая ці­ка­васць да, зда­ва­ла­ся б, “бо­гам за­бы­тых па­этаў-ра­ман­ты­каў”?

— Зна­ёмства з Фі­ла­ма­та­мі так­са­ма ад­бы­ло­ся яшчэ ў сту­дэн­цкія га­ды, праз кра­язнаў­чую і ра­ман­тыч­ную лі­та­ра­ту­ру. Чы­та­ла Міц­ке­ві­ча і па-бе­ла­рус­ку і ў ары­гі­на­ле. Па­зней, у час пра­цы ў ві­лен­скай біб­лі­ятэ­цы Уруб­леў­скіх, мне па­тра­піў­ся збор­нік фі­ла­мац­кіх спе­ваў, саб­ра­ны Бры­гі­дай Свя­та­рэц­кай, жон­кай Та­ма­ша За­на. Збор­нік быў ска­пі­ра­ва­ны на ноў­тбук. Так на­ра­дзіў­ся вя­до­мы пра­ект “Пес­ні Фі­ла­ма­таў”, які быў рэалізаваны сумеснымі высілкамі  выканаўца Аляксея  Жбанава і мастацкага кіраўніка праекта Алены Прохаравай. Та­кім чы­нам у Бе­ла­ру­сі, Літ­ве і Поль­шчы бы­лі па­чу­ты тыя да­ўно за­бы­тыя пес­ні. А тое, што яны бы­лі ў ама­тар­скім, бар­даў­скім вы­ка­нан­ні, сыг­ра­ла ім на ка­рысць, бо лю­дзі маг­лі да­лу­чыц­ца і па­спя­ваць ра­зам. Акра­мя гэ­та­га збор­ні­ка, “Б.К.” пад­рых­та­вала яшчэ збор­нік “Тры­яле­ты” Та­ма­ша За­на, якія спя­ва­лі­ся ў Ві­ль­ні і не то­ль­кі. Рых­ту­ецца так­са­ма збор­нік Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі на сло­вы Яна Ча­чо­та, Аляк­сан­дра Хо­дзь­кі, Та­ма­ша За­на, Юль­яна Кор­са­ка і Анто­на Эдвар­да Ад­ынца. Не трэ­ба за­бы­ваць, што дзя­ку­ючы па­эзіі Ад­ама Міц­ке­ві­ча ў твор­час­ці Ма­нюш­кі паў­ста­лі “Крым­скія са­не­ты”, кан­та­та “Пры­ві­ды”, на пад­ста­ве па­эмы “Дзя­ды”. Ве­ль­мі ма­ру аб тым, каб “Дзя­ды” бы­лі па­стаў­ле­ны на бе­ла­рус­кай мо­ве на сцэ­не на­шай Фі­лар­мо­ніі.

Раз­ам з Та­ма­рай Рэ­мез, са­ліс­ткай Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі, час ад ча­су мы зай­ма­емся па­пу­ля­ры­за­цы­яй твор­час­ці Фі­ла­ма­таў на роз­на­га кштал­ту імпрэ­зах. У блі­жэй­шую суб­оту наш праект бу­дзе браць удзел у фес­ты­ва­лі “Во­сень у За­вос­сі”, які ад­бу­дзец­ца на пад­вор­ку ся­дзі­бы Ад­ама Міц­ке­ві­ча.

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар