Новае жыццё старых млыноў

№ 42 (1533) 16.10.2021 - 22.10.2021 г

7 кас­трыч­ні­ка ў На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы Бе­ла­ру­сі ад­бы­ла­ся прэ­зен­та­цыя кні­гі да­след­чы­ка Фран­ціш­ка Жыл­кі “Млы­нар­ства ў Бе­ла­ру­сі: гіс­то­рыя і су­час­насць”, што зра­бі­ла­ся доб­рай на­го­дай пры­га­даць аб гэ­тым не­зас­лу­жа­на за­бы­тым май­стэр­стве і яго сля­дах, што за­ха­ва­лі­ся ў бе­ла­рус­кіх вёс­ках і мяс­тэч­ках.

/i/content/pi/cult/873/18502/8.jpgВін­шу­ючы аўта­ра кні­гі, стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га фон­да ку­ль­ту­ры Та­дэ­вуш Стру­жэц­кі пад­крэс­ліў, што млы­нар­ства і ва­дзя­ныя млы­ны — ве­ль­мі важ­ная час­тка гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны Бе­ла­ру­сі, ха­ця і амаль за­бы­тая ды за­няд­ба­ная, якая сён­ня па­тра­буе пі­ль­най ува­гі. Млы­ны ў Бе­ла­ру­сі бы­лі ве­ль­мі важ­ны­мі аб’екта­мі — не то­ль­кі чыс­та пра­мыс­ло­вы­мі, але і са­цы­яль­на-ку­ль­тур­ны­мі, дзе лю­дзі збі­ра­лі­ся не то­ль­кі для та­го, каб про­ста зма­лоць зер­не на му­ку, але так­са­ма дзя­лі­лі­ся на­ві­на­мі, аб­мяр­коў­ва­лі надзён­ныя пра­бле­мы.

Вы­сту­поў­ца пры­га­даў, што, ка­лі яго ба­ць­ка ехаў на млын, ён збі­раў­ся як на свя­та, апра­наў леп­шую воп­рат­ку, бо вёз ту­ды са­мае да­ра­гое, што меў — збож­жа, якое ён сам вы­га­да­ваў — каб на­зад да­до­му пры­вез­ці му­ку, якая бы­ла асно­вай для хле­ба, які са­мі ж у сям’і і вы­пя­ка­лі. Ула­да­ль­ні­ка­мі млы­ноў за­ўжды бы­лі не про­ста за­мож­ныя лю­дзі, але і ве­ль­мі ад­ука­ва­ныя, якія ка­рыс­та­лі­ся за­слу­жа­ным аўта­ры­тэ­там ся­род су­се­дзяў.

Ад бо­ль­шас­ці млы­ноў да на­шых дзён, на жаль, за­ха­ва­лі­ся толь­кі рэ­шткі — але ёсць яшчэ маг­чы­масць мно­гія млы­ны ад­на­віць, пе­ра­тва­рыў­шы іх у аб’екты, якія бу­дуць ці­ка­выя для мясц­овых жы­ха­роў і ту­рыс­таў. Стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га фон­да ку­ль­ту­ры вы­ка­заў спа­дзя­ван­не, што кні­га ста­не штур­шком да ад­на­ўлен­ня ста­рых млы­ноў і ства­рэн­ня ад­мыс­ло­вых ту­рыс­тыч­ных мар­шру­таў, ім пры­све­ча­ных.

Стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га ге­агра­фіч­на­га та­ва­рыс­тва Аляк­сей Яро­таў, у сваю чар­гу, за­зна­чыў, што аўтар кні­гі здо­леў па­ка­заць ма­гіч­ную ро­лю гас­па­дар­чай па­бу­до­вы — млы­на, які мог змя­няць по­быт і ку­ль­тур­ную спад­чы­ну цэ­ла­га рэ­гі­ёна. Так­са­ма ў кні­зе па­ка­за­ная важ­ная ро­ля гід­ра­ла­гіч­ных аб’ектаў: ста­воў, азё­раў, пла­цін, і прад­эман­стра­ва­ная так­са­ма не менш па­ва­жа­ная ро­ля млы­нар­ства, якое ця­гам не­ка­ль­кіх со­цень га­доў вы­зна­ча­ла раз­віц­цё на­шай кра­іны.

КВАТЭРА НАД ВОДНАЮ ПЛЫННЮ

Фран­ці­шак Жыл­ка рас­па­вя­дае, што га­лоў­ная мэ­та ства­рэн­ня гэ­тай кні­гі — за­фік­са­ваць той стан, у якім да сён­няш­ня­га дня за­ха­ва­лі­ся ва­дзя­ныя млы­ны Бе­ла­ру­сі, бо, на жаль, з ця­гам ча­су мы пра­цяг­ва­ем страч­ваць та­кія аб’екты. Аўтар пад­крэс­лі­вае, што для яго бы­ло ве­ль­мі важ­ным ства­рыць та­кое да­сле­да­ван­не ме­на­ві­та па-бе­ла­рус­ку, бо на­ша мо­ва мае ба­га­тую тэх­ніч­ную тэр­мі­на­ло­гію, якая дэ­та­ль­на апіс­вае пра­цэ­сы млы­нар­ства.

У кні­зе ад­люс­тра­ва­на бо­льш за сто пя­ць­дзя­сят млы­ноў, якія за­ха­ва­лі­ся ў Бе­ла­ру­сі ў са­мым роз­ным ста­не: не­дзе гэ­та цэ­лыя бу­дын­кі, не­дзе — рэ­шткі сцен аль­бо на­ват пад­мур­кі. Аздо­бі­лі кні­гу ка­ля па­ўты­ся­чы архіў­ных і су­час­ных фо­та­здым­каў млы­ноў, а так­са­ма пры­све­ча­ныя ім кар­ці­ны бе­ла­рус­кі мас­та­коў. Асоб­ны раз­дзел кні­гі пры­све­ча­ны іншым ві­дам млы­ноў, акра­мя ва­дзя­ных: вет­ра­кам, па­ра­вым, кон­ным. У да­дат­ку змеш­ча­ныя спі­сы бе­ла­рус­кіх млы­ноў, скла­дзе­ныя ў XVIII — XIX ста­год­дзях, а так­са­ма пры­кла­ды млы­на­роў­ска­га фа­льк­ло­ру: пад­анні, пры­маў­кі, за­гад­кі, жар­ты, пры­пеў­кі.

Сён­ня ста­рыя млы­ны ўжы­ва­юцца па-роз­на­му: так, у Скі­дзе­лі, на­прык­лад, у ко­ліш­нім бу­дын­ку млы­на раз­мяш­ча­ецца ад­дзя­лен­не мі­лі­цыі. Ёсць у на­шай кра­іне на­ват адзін млын, дзе сён­ня жы­вуць лю­дзі — пад пад­ло­гай ця­чэ ва­да, але ўмо­вы ў па­мяш­кан­ні цал­кам кам­фор­тныя, на­ват уз­імку. Мно­гія бу­дын­кі млы­ноў за­ха­ва­лі­ся ў доб­рым ста­не і зна­хо­дзяц­ца ў на­се­ле­ных мясцо­вас­цях — на дум­ку Фран­ціш­ка Жыл­кі, пры на­леж­ным пад­ыхо­дзе іх так­са­ма мож­на бы­ло б вы­ка­рыс­тоў­ваць для жыл­ля аль­бо ла­дзіць там му­зей­ныя экс­па­зі­цыі. На жаль, мно­гія млы­ны зна­хо­дзяц­ца і ў вёс­ках, якія па­кры­се ад­ыхо­дзяць у ня­быт — ча­сам, шу­ка­ючы та­кія аб’екты, на­ват не бы­ло ў ка­го ўдак­лад­ніць, дзе зна­хо­дзіц­ца не­абход­ны аб’ект, але аўтар кні­гі спрак­ты­ка­ва­ным во­кам ужо на­ву­чыў­ся вы­зна­чаць мясц­іны, дзе вы­год­на бы­ло б раз­мяш­чац­ца млы­ну.

МЛЫН — УСЯМУ ГАЛАВА

Вы­ка­рыс­тоў­ваць энер­гію ва­ды лю­дзі па­ча­лі яшчэ ў чац­вёр­тым ста­год­дзі да на­шай эры, і гэ­та па­кла­ла па­ча­так сап­раў­днай тэх­ніч­най рэ­ва­лю­цыі, да­зво­ліў­шы ўдас­ка­на­ліць зда­бы­чу жа­ле­за, вы­раб па­пе­ры і по­ра­ху — уся індус­трыя па­чы­на­ла­ся з млы­ноў. На­ват у па­сля­ва­енныя га­ды на млы­нах яшчэ пра­ца­ва­лі кар­та­наж­ныя і ткац­кія фаб­ры­кі. Бу­даў­ніц­твам млы­ноў спрад­ве­ку за­йма­лі­ся надзвы­чай кам­пе­тэн­тныя і ад­ука­ва­ныя спе­цы­яліс­ты, якіх сён­ня мы маг­лі б на­зваць гід­ра­тэх­ні­ка­мі. Для раз­віц­ця ту­рыз­му так­са­ма ад­мет­на, што млы­ны за­ўжды раз­мяш­ча­юцца ў са­мых ма­ляў­ні­чых мясц­інах, бо для та­го, каб яны пра­ца­ва­лі, па­трэб­ныя аб­ры­віс­тыя бе­ра­гі і вя­лі­кая хут­касць ця­чэн­ня ра­кі.

Што ты­чыц­ца рас­паў­сю­джа­на­га ў тра­ды­цый­най на­род­най твор­час­ці пе­ра­ка­нан­ня, ні­бы­та млы­ны з’яўля­юцца пры­стан­кам чар­цей і ўся­ля­кіх ня­чыс­ці­каў, Фран­ці­шак Жыл­ка та­ко­га мер­ка­ван­ня не падзя­ляе. Зрэш­ты, за­зна­чае да­след­чык, не дзі­ва, што та­кія сю­жэ­ты звя­за­ныя ме­на­ві­та з млы­на­мі — не­здар­ма ж лю­дзі, еду­чы на млын, час­та бра­лі з са­бой моц­ныя на­поі, каб ад­дзя­чыць млы­на­ра, дый са­мі іх там ужы­ва­лі — то зра­зу­ме­ла, што не­ка­му маг­лі па­сля та­ко­га і пры­мро­іцца не­йкія зда­ні.

ЛЁСЫ ГАСПАДАРОЎ

Мно­гія звес­ткі ў кні­зе атры­ма­ныя ў гу­тар­ках са сва­яка­мі ко­ліш­ніх млы­на­роў. Пры­па­мі­на­ючы най­ці­ка­выя гіс­то­рыі млы­ноў і іх ула­да­ль­ні­каў, Фран­ці­шак Жыл­ка згад­вае, на­прык­лад, пра млын у Ві­цеб­скім ра­ёне, які на­ле­жаў Фё­да­ру Мах­но­ву — сла­ву­та­му во­ла­ту, які на­ра­дзіў­ся тут у 1878 го­дзе і лі­чыў­ся, па­вод­ле ад­ной з вер­сій, най­вы­шэй­шым ча­ла­ве­кам, які ка­лі-ко­ль­век жыў на зям­лі: яго рост скла­даў дзвес­це во­сем­дзе­сят пяць сан­ты­мет­раў.

Доў­гі час Фё­дар Мах­ноў вы­сту­паў у цыр­ку, гас­тра­лю­ючы па ўсім све­це, але по­тым асеў на сва­ёй ра­дзі­ме, па­ся­ліў­шы­ся ў мясц­іне, якую мясц­овыя жы­ха­ры пра­зва­лі Ве­лі­ка­на­вым ху­та­рам. Цяж­кая пра­ца на млы­не пад­арва­ла зда­роў­е во­ла­та, і ён па­мёр у ве­ку трыц­ца­ці ча­ты­рох год. Пры­клад Фё­да­ра Мах­но­ва доб­ра ха­рак­та­ры­зуе ты­по­вы лёс гас­па­да­роў млы­ноў, які час­та бы­ваў тра­гіч­ным. Гэ­тыя лю­дзі цяж­ка пра­ца­ва­лі і ня­рэд­ка ра­бі­лі­ся ахвя­ра­мі не­спра­вяд­лі­ва­га пе­ра­сле­ду — у га­ды са­вец­кай ула­ды іх час­та за­ліч­ва­лі да ку­ла­коў, пры­су­джа­лі да кан­фіс­ка­цыі ма­ёмас­ці і вы­сыл­кі.

Сам Фран­ці­шак Жыл­ка на­ра­дзіў­ся і рос у Жо­дзіш­ках за пя­ць­сот мет­раў ад там­тэй­ша­га млы­на, які быў збу­да­ва­ны ў 1781 го­дзе мясц­овы­мі ка­ль­ві­ніс­та­мі. На­пры­кан­цы ХІХ ста­год­дзя млын зра­біў­ся ўлас­нас­цю сям’і Жыл­каў, а ў 1951 го­дзе да­стаў­ся кал­га­су. Доў­гі час бу­ды­нак ста­яў за­няд­ба­ным, а рэ­стаў­ра­цыя яго па­ча­ла­ся ў 1996 го­дзе, па­сля та­го, як Фран­ці­шак Жыл­ка па­абя­цаў сва­ім дзя­дзь­кам ад­на­віць млын, які не­ка­лі на­ле­жаў іх сям’і.

Да­след­чык пры­зна­ецца, што, асэн­са­ваў­шы маш­та­бы ра­бот па ад­на­ўлен­ні млы­на, на­ват па­шка­да­ваў бы­ло пра да­дзе­нае аб­яцан­не, але ўсё ж, ня­гле­дзя­чы ні на што, на­ва­жыў­ся яго вы­ка­наць. Пры­чым для Фран­ціш­ка Жыл­кі важ­ным бы­ло за­ха­ваць, па маг­чы­мас­ці, усе аўтэн­тыч­ныя эле­мен­ты, якія збе­раг­лі­ся ў бу­дын­ку. Сён­ня ён з’яўля­ецца адзі­ным дзе­ючым ста­рым млы­ном у кра­іне, а так­са­ма тут раз­меш­ча­ная ад­мыс­ло­вая экс­па­зі­цыя, пры­све­ча­ная гіс­то­рыі млы­нар­ства, якая пры­цяг­вае ўва­гу гас­цей Жо­дзі­шак.

МЛЫНЫ — ТУРЫСТЫЧНЫЯ АБ’ЕКТЫ

Ва­дзя­ныя млы­ны ма­юць надзвы­чай­ны па­тэн­цы­ял як ту­рыс­тыч­ныя аб’екты. Раз­меш­ча­ныя ў ма­ляў­ні­чых мясц­інах, аве­яныя ле­ген­да­мі і пад­ання­мі, звя­за­ныя з лё­са­мі вы­дат­ных асо­баў, яны мо­гуць зра­біц­ца сап­раў­дны­мі пер­лі­на­мі ту­рыс­тыч­ных мар­шру­таў у са­мых роз­ных кут­ках кра­іны. Вар­та то­ль­кі пад­ысці з фан­та­зі­яй і за­ці­каў­ле­нас­цю да вы­ву­чэн­ня і ад­на­ўлен­ня гэ­тых не­звы­чай­ных бу­дын­каў — і кож­ны з іх мо­жа атры­маць ша­нец на но­вае жыц­цё. Спра­ва за тым, каб знай­сці не­абы­яка­вых і іні­цы­ятыў­ных лю­дзей, якія па­ста­вяц­ца да ста­ра­даў­ніх млы­ноў з та­кой жа па­ша­най, як і іх ко­ліш­нія гас­па­да­ры.