Мес­ца, дзе ву­чаць на твор­цу

№ 42 (1533) 16.10.2021 - 22.10.2021 г

Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная ака­дэ­мія мас­тац­тваў ад­на з са­мых прэс­тыж­ных уста­ноў ад­ука­цыі ў сфе­ры ку­ль­ту­ры ў кра­іне. Ву­чыц­ца тут — ма­ра для бу­ду­чых акцё­раў, мас­та­коў, ды­зай­не­раў, рэ­жы­сё­раў. Мно­гія сту­дэн­ты ў гэ­тых сце­нах па­чы­на­юць пра­яўляць ся­бе твор­ча ўжо ў сту­дэн­цтве. З рэ­кта­рам БДАМ Мі­ха­ілам Ба­раз­ной па­га­ва­ры­лі аб раз­віц­ці та­лен­таў на­ву­чэн­цаў і асаб­лі­вас­цях на­ву­ча­ль­на­га пра­цэ­су.

/i/content/pi/cult/873/18501/6.jpg“Най­бо­лей пры­кмет­ных на­ву­чэн­цаў на­зы­ваць не бу­ду, каб не пе­ра­хва­ліць, — ка­жа Мі­ха­іл Ры­го­ра­віч, — але на­за­ву не­каль­кі на­шых вя­до­мых вы­пус­кні­коў. У 2020 го­дзе адзі­ным лаў­рэ­атам дзяр­жаў­най прэ­міі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь у га­лі­не архі­тэк­ту­ры і вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва стаў ма­ла­ды пед­агог ака­дэ­міі Кан­стан­цін Кас­цю­чэн­ка. Яшчэ адзін наш та­лент — Але­ся Ска­ра­ба­га­тая, шмат­ра­зо­вы пры­зёр гля­дац­кіх сім­па­тый “Во­се­ньс­ка­га са­ло­на”. Зга­даю Дзя­ні­са Чу­бу­ко­ва — май­стра ў га­лі­не ма­за­ікі. Та­му ў та­ле­на­ві­тых сту­дэн­тах у нас ад­бою ня­ма. У БДАМ шы­ро­кая ге­агра­фія на­ву­чэн­цаў. Ёсць сту­дэнт з ЗША, двое да­тчан, вя­лі­кая коль­касць кі­тай­скіх на­ву­чэн­цаў. А ўся­го ў нас ву­чац­ца больш за 1000 ча­ла­век з роз­ных кут­коў Бе­ла­ру­сі і за­меж­жа”.

— У не­ка­то­рых ВНУ кра­іны ў гэ­тым го­дзе быў не­да­бор, ці за­кра­ну­ла гэ­тая пра­бле­ма БДАМ?

— На бю­джэт­ную фор­му на­ву­чан­ня ў нас кон­курс быў вы­шэй­шы, чым у мі­ну­лым го­дзе, а вось на плат­ную, сап­раў­ды, для гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі быў не­да­бор на 3 мес­цы. Хоць не­апраў­да­на­га па­вы­шэн­ня ца­ны на­ву­чан­ня ў нас ня­ма. Ды і не ска­заць, што на плат­най фор­ме ву­чац­ца менш та­ле­на­ві­тыя сту­дэн­ты, чым на бю­джэ­це. Про­ста так атры­ма­ла­ся, што пра­хад­ны бал, як звы­чай­на, быў до­сыць вы­со­кім, і не ўсіх ра­цы­яна­ль­на бы­ло за­лі­чаць. За па­ступ­лен­нем аб­іту­ры­ентаў я са­чу да­ўно, з 1992 го­да, ка­лі па­чаў пра­ца­ваць у ака­дэ­міі, і ска­жу, што на­ша зям­ля ба­га­тая на та­лен­ты. Але, бы­вае, на не­йкім асоб­ным фа­ку­ль­тэ­це ўсплёск пад­ачы за­яў у адзін год, а ў іншы ўжо менш.

А вось пры­клад агу­ль­на­сус­вет­най тэн­дэн­цыі: ску­льп­та­ра­мі хо­ча быць зу­сім не­вя­лі­кая ко­ль­касць лю­дзей. Бо гэ­та цяж­кая пра­ца з глі­най, мар­му­рам, брон­зай, звар­кай па ме­та­ле. Тым не менш, за апош­нія 10 га­доў на­шы­мі вы­пус­кні­ка­мі ство­ра­на 70 ма­ну­мен­та­ль­ных аб’ектаў.

/i/content/pi/cult/873/18501/7.jpg— Ці ёсць у ака­дэ­міі сіс­тэ­ма мэ­та­вых на­бо­раў?

— Да гэ­та­га го­да ў нас не бы­ло мэ­та­вых на­бо­раў. Ад­нак неў­за­ба­ве бу­дуць уне­се­ны зме­ны ў ко­дэк­се аб ад­ука­цыі, па якіх та­кія на­бо­ры не бу­дуць звя­за­ны з на­се­ле­ны­мі пун­кта­мі з пэў­най не­вя­лі­кай ко­ль­кас­цю на­се­ль­ніц­тва. У та­кім вы­пад­ку мы па­чнем на­ву­чаць так. Бо трэ­ба раз­умець, што ску­льп­та­ры і кі­на­рэ­жы­сё­ры, якіх мы рых­ту­ем, мо­гуць не знай­сці ся­бе ў пра­він­цый­ным га­рад­ку. Тым не менш, маё пе­ра­ка­нан­не, што на­ву­чэн­цам не­абход­на зна­ёміц­ца з са­мы­мі ад­да­ле­ны­мі мес­ца­мі Бе­ла­ру­сі, пра­хо­дзіць там пра­кты­ку.

— Як пра­хо­дзіць на­ву­чан­не твор­чай спе­цы­яль­нас­ці?

— Шмат у чым яно мае пада­бен­ства з іншы­мі ВНУ. Ёсць тэ­арэ­тыч­ныя дыс­цып­лі­ны: за­меж­ная мо­ва, фі­ла­со­фія, гіс­то­рыя мас­тац­тваў і, ка­неш­не ж, пра­ктыч­ныя дыс­цып­лі­ны. Для мас­тац­ка­га фа­ку­ль­тэ­та і ды­зай­ну га­лоў­ным, як пры па­ступ­лен­ні, так і ў пра­цэ­се на­ву­чан­ня з’яўля­ецца ака­дэ­міч­ны ма­лю­нак. Гэ­та са­мы да­клад­ны і тон­кі прад­укт мас­тац­кай дзей­нас­ці. Ака­дэ­міч­ны ма­лю­нак — гэ­та доў­гае ма­ля­ван­не, якое па­каз­вае твор­чыя маг­чы­мас­ці ча­ла­ве­ка. Час­та та­кі пад­ыход да на­ву­чан­ня кры­ты­ку­юць і ка­жуць, што ака­дэ­мізм дрэн­на ўплы­вае на твор­чае са­ма­адчу­ван­не ча­ла­ве­ка. Але маё глы­бо­кае пе­ра­ка­нан­не, што ба­за­вая шко­ла ма­ля­ван­ня ні­ко­лі не бу­дзе ліш­няй для пра­фе­сій­на­га мас­та­ка. Ака­дэ­мія мас­тац­тваў ад­на ў Бе­ла­ру­сі, і мы кі­ру­емся пры­нцы­па­мі ўні­вер­са­ль­нас­ці. Гэ­та па­він­ны ўліч­ваць i аб­іту­ры­енты, якія па­сту­па­юць сю­ды, раз­умець прын­цы­пы на­ша­га на­ву­чан­ня. Але і кан­цэп­ту­аль­на­му мас­тац­тву ў гэ­тых сце­нах мож­на так­са­ма на­ву­чыц­ца. Пра гэ­та ка­жа ка­та­лог-што­год­нік усіх дып­лом­ных ра­бот, які вы­пус­ка­ецца ў ака­дэ­міі. Пра­гле­дзеў­шы яго, мож­на пе­ра­ка­нац­ца, што ў вы­пус­кні­коў у вы­ні­ку ня­ма, ска­жу так,“за­сіл­ля ака­дэ­міз­му”.

— Для ка­го ва­шы пад­рых­тоў­чыя кур­сы і пе­ра­пад­рых­тоў­ка? Ка­му вар­та ста­на­віц­ца ма­гіс­трам і аспі­ран­там?

— Пад­рых­тоў­чыя кур­сы кам­пен­су­юць не­да­хоп ва­ло­дан­ня спе­цы­фіч­ны­мі ве­да­мі. За­сму­чу мно­гіх ба­ць­коў — кур­сы не да­юць га­ран­тыі па­ступ­лен­ня, не азна­ча­юць, што тыя, хто іх скон­чыў, бу­дуць мець па­блаж­кі. У пе­ра­пад­рых­тоў­цы ж вель­мі па­пу­ляр­ная рэ­жы­сёр­ская спе­цы­яль­насць. Яна для тых, хто хо­ча па­тра­піць у твор­чую сфе­ру або за­ймац­ца ў ся­бе на прад­пры­емстве та­кой спе­цы­фіч­най пра­цай.

Ма­гіс­тры і аспі­ран­ты ве­ль­мі па­трэб­ныя ака­дэ­міі, дзя­ку­ючы іх важ­ка­му ўнёс­ку на­ша на­ву­ча­ль­ная ўста­но­ва раз­ві­ва­ецца. На­ву­ко­вая шко­ла ў нас існуе з 1962 го­да.

— Якія твор­чыя пла­ны аса­біс­та ў Вас, над чым пра­цу­еце?

— Су­мяш­чаю дзей­насць ву­чо­на­га і мас­та­ка з пра­цай рэ­кта­ра. За­раз я за­вяр­шаю аб’ёмную ма­наг­ра­фію, пры­све­ча­ную ві­зу­аль­най ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі XX ста­год­дзя. Так­са­ма рых­тую вы­ста­ву сва­іх ра­бот у на­ступ­ным го­дзе. Ужо 12 га­доў я ўзна­ча­ль­ваю рэ­спуб­лі­кан­скі мас­тац­ка-экс­пер­тны са­вет па ма­ну­мен­та­ль­на-дэ­ка­ра­тыў­ным мас­тац­тве. Та­му та­кія аб’екты, як Форт па­мя­ці ў Трас­цян­цы, по­мнік Ге­ды­мі­ну, по­мнік дзе­цям вай­ны ў Ма­гі­лё­ве і шмат­лі­кія іншыя ство­ра­ны дзя­ку­ючы пра­цы са­ве­та і ў тым лі­ку ма­ім на­пра­цоў­кам. Акра­мя та­го, я пад­рых­та­ваў 9 аспі­ран­таў. На­пэў­на, за ўсё гэ­та і быў уз­на­га­ро­джа­ны мед­алём Фран­цыс­ка Ска­ры­ны ў 2019 го­дзе.

— Як на­ла­джа­ны по­быт сту­дэн­таў?

— Інтэр­нат у нас уся­го на 201 ча­ла­ве­ка, што не­дас­тат­ко­ва, а па­бу­да­ваць да­дат­ко­вы за срод­кі ака­дэ­міі мы не мо­жам. Пра­цуе ка­фэ з га­ра­чым хар­ча­ван­нем. Сты­пен­дыя існуе, але яна так­са­ма мо­жа здац­ца не­вя­лі­кай, хоць мы за­раз вя­дзем пра­цу, каб даць сту­дэн­там маг­чы­масць за­ра­біць у бу­дат­ра­дах ме­на­ві­та ў сфе­ры мас­тац­тва, на­прык­лад, ро­бя­чы рос­пі­сы.

— Ча­му, па-Ва­ша­му, БДАМ прэс­тыж­ная на­ву­ча­ль­ная ўста­но­ва?

— Ду­маю та­му, што ака­дэ­мія мае кад­ра­вы па­тэн­цы­ял, пра­соў­вае на­ву­ку ў кра­іне і за мя­жой. Тут сум­лен­ны кон­кур­сны ад­бор на на­ву­чан­не. У нас у інды­ві­ду­аль­ным па­ра­дку га­ран­ту­ецца рас­крыц­цё здо­ль­нас­цяў кож­на­га сту­дэн­та. На­шы вы­пус­кні­кі дэ­ман­стру­юць ад­да­насць мас­тац­тву. У вы­ні­ку адзна­чу, што ўзро­вень ад­ука­цыі ў БДАМ до­сыць пе­рад­авы.