За значны асабісты ўклад у развіццё культуры Рэспублікі Беларусь мастацкаму кіраўніку Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Валянціну Елізар’еву, дырэктару — мастацкаму кіраўніку Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Міхаілу Фінбергу, а таксама дырэктару Нацыянальнага гістарычнага музея Аляксандру Храмому была аб’яўленая Падзяка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Мастацкаму кіраўніку Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята” Вячаславу Статкевічу і вядучаму майстру сцэны Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Віктару Цыркуновічу была аб’яўленая Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры былі ўзнагароджаныя намеснік начальніка ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Васілій Галаван, артыст-вакаліст Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Таццяна Глазунова, начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір і прафесар кафедры струнных народных шчыпкова-ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Леанід Чарняк.
Граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь атрымалі начальнік аддзела арганізацыйнай работы і дакументазвароту Міністэрства культуры Алена Быкава і кансультант юрыдычнага аддзела Міністэрства культуры Таццяна Пайрэт Саура.
Падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь была абвешчаная галоўнаму спецыялісту аддзела па арганізацыі навукова-праектнага і метадычнага забеспячэння ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Вікторыі Бусько, начальніку аддзела бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Але Гурыновіч, кансультанту ўпраўлення прафесійнага мастацтва галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Людміле Манаковай, вядучаму рэферэнту аддзела па кінематаграфіі Інэсе Мільчонак, намесніку начальніка фінансава-эканамічнага ўпраўлення Але Сямашка, вядучаму інжынеру аддзела кадравай работы і дзяржаўных узнагарод Уладзіміру Харсееву, вядучаму эканамісту ўпраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Алегу Хвашчэўскаму і начальніку аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і інфармацыйнага забеспячэння Вікторыі Ратабыльскай, якая таксама была ўзнагароджаная граматай Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў за актыўную работу па ўмацаванні і развіцці культурнага супрацоўніцтва.
Старшыня беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава ўручыла прэміі саюза. У намінацыі “Літаратура, журналістыка, крытыка” лаўрэатам прэміі стаў пісьменнік, публіцыст, драматург, грамадскі і культурны дзеяч, ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч. У намінацыі “Тэатральнае, экраннае, цыркавое мастацтва” — настаўнік па класе тэатра, кіраўнік узорнай тэатральнай студыі “У кропку!” Магілёўскай школы мастацтваў № 1 Вольга Бялова. У намінацыі “Музычнае мастацтва” — артыст-вакаліст Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. І. Жыновіча Андрэй Коласаў. У намінацыі “Жывапіс, скульптура, графіка, дызайн і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” — майстар народных мастацкіх промыслаў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Ірына Шавельская. У намінацыі “Народная творчасць” — загадчык філіяла “Глыбоцкі дом рамёстваў” Глыбоцкай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Святлана Скавырка. У намінацыі “Бібліятэчная справа” — калектыў Шчучынскай раённай бібліятэкі імя Цёткі, а ў намінацыі “Музейная справа” — калектыў Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музея.
Завяршыў мерапрыемства творчы падарунак для ўзнагароджаных — канцэрт салістаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета.