Свят­ло на­ву­ко­вых ідэй

№ 41 (1532) 09.10.2021 - 15.10.2021 г

Скон­чы­ла­ся зям­ное жыц­цё пра­фе­са­ра, док­та­ра мас­тац­тваз­наў­ства Іны На­зі­най. Але яе ўнё­сак у да­сле­да­ван­не і раз­віц­цё на­цы­яна­ль­най му­зыч­най ку­ль­ту­ры на­сто­ль­кі вя­лі­кі, што скла­да­ецца ўра­жан­не, быц­цам Іна Дзміт­ры­еўна пра­жы­ла ад­ра­зу не­ка­ль­кі жыц­цяў.

/i/content/pi/cult/872/18488/23.jpgПер­шае на­ўпрост звя­за­на з ра­ялем: вы­пус­кні­ца фар­тэ­пі­янна­га ад­дзя­лен­ня Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най кан­сер­ва­то­рыі, вы­дат­ная пі­яніс­тка, сваю пер­шую ма­наг­ра­фію яна пры­свя­ці­ла бе­ла­рус­кім фар­тэ­пі­янным кан­цэр­там. І тым са­мым за­кла­ла асно­вы вы­ву­чэн­ня гэ­та­га жан­ра ў рэ­спуб­лі­цы і ад­на­ча­со­ва сты­му­ля­ва­ла кам­па­зі­тар­скую ці­ка­васць да інстру­мен­та­ль­ных кан­цэр­таў уво­гу­ле.

Дру­гое жыц­цё Іны На­зі­най звя­за­на з бе­ла­рус­кім на­род­ным інстру­мен­та­ры­ем. У той час, як усе звяр­та­лі­ся най­перш да пе­сен­на­га фа­льк­ло­ру, а да бе­ла­рус­кіх на­род­ных інстру­мен­таў пры­ліч­ва­лі амаль вы­ключ­на цым­ба­лы, яна ад­кры­ла ўсё ба­гац­це тра­ды­цый­най інстру­мен­та­ль­най спад­чы­ны. Звяр­ну­ла ўва­гу на раз­на­стай­ныя на­род­ныя ана­ла­гі вя­до­мых аркес­тра­вых інстру­мен­таў, ад­шу­ка­ла іх ста­ра­даў­ніх на­цы­яна­ль­ных “про­дкаў”. І ў вы­ні­ку ад­бу­да­ва­ла строй­ную сіс­тэ­му бе­ла­рус­ка­га інстру­мен­та­рыя і тэм­бра­вых упа­да­бан­няў на­ша­га на­ро­да, пры­чым у раз­ма­ітых су­вя­зях-спля­цен­нях-скры­жа­ван­нях з той жа яўрэй­скай і іншы­мі ку­ль­ту­ра­мі, што кро­чы­лі по­бач з бе­ла­рус­кай на на­шых зем­лях і пры­во­дзі­лі да не­ча­ка­ных мік­стаў. Іна Дзміт­ры­еўна ста­ла пер­шай, хто ўклю­чыў у інстру­мен­та­ль­нае ко­ла, год­нае сур’ёзна­га на­ву­ко­ва­га пад­ыхо­ду, уся­ля­кія трыс­цін­кі-ча­ра­цін­кі ды іншыя пры­ста­са­ва­ныя срод­кі пры­род­на­га ці по­бы­та­ва­га па­хо­джан­ня. А по­тым пе­ра­клю­чы­ла­ся яшчэ і на зва­ны. Бо яе ці­ка­ві­ла, ка­лі мож­на так ска­заць, уся му­зыч­ная фо­нас­фе­ра Бе­ла­ру­сі. І ад­на­ча­со­ва так зва­ная арга­на­ло­гія — са­мі кан­струк­цыі на­род­ных інстру­мен­таў, што па­слу­жы­ла штур­шком для мно­гіх су­час­ных май­строў па вы­ра­бе інстру­мен­та­рыя.

Трэ­цяе жыц­цё ня­стом­най да­след­чы­цы — гэ­та яе вуч­ні, аспі­ран­ты На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук, а па­зней Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі. Пад­рых­тоў­ка та­кіх кад­раў — аб­авя­зак пра­фе­су­ры. Але ж з-пад яе апе­кі вы­хо­дзі­лі скрозь зор­кі на­ша­га му­зы­каз­наў­ства, у тым лі­ку не­ка­ль­кі дак­та­роў на­вук. Во­ль­га Да­дзі­ёма­ва пры­свя­ці­ла ся­бе да­сле­да­ван­ню ста­ра­даў­няй му­зы­кі Бе­ла­ру­сі. На­тал­ля Яка­нюк — га­лоў­ны спе­цы­яліст кра­іны па раз­віц­ці на­шых на­род­ных аркес­траў і іх рэ­пер­ту­ары, дзе без­ліч ары­гі­на­ль­ных тво­раў бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў. Мі­ха­іл Каз­ло­віч, пра­рэк­тар Інсты­ту­та су­час­ных ве­даў па ву­чэб­най і на­ву­ко­вай ра­бо­це, — плён­ны да­след­чык інстру­мен­та­ль­ных тра­ды­цый бе­ла­рус­кай аб­ра­да­вас­ці. Та­ма­ра Лі­хач — леп­шы знаў­ца цар­коў­ных му­зыч­ных тра­ды­цый роз­ных ве­ра­выз­нан­няў, што пан­ава­лі на на­шых тэ­ры­то­ры­ях. Але­на Ша­ць­ко — тэ­арэ­тык і пра­ктык пра­вас­лаў­ных зва­ноў. У час на­ву­чан­ня зда­ра­лі­ся і слё­зы, і не­па­ра­зу­мен­ні, і аб­ві­на­вач­ван­ні на­ву­ко­ва­га кі­раў­ні­ка ў за­ліш­няй стро­гас­ці і па­тра­ба­ва­ль­нас­ці (ні­чо­га не зро­біш, яна ж Скар­пі­ён па га­рас­ко­пе, што джа­ліць най­перш ся­бе, а раз­ам і астат­ніх). А по­тым усе ў адзін го­лас га­ва­ры­лі, што гэ­та бы­ло яшчэ і вы­ха­ван­не ха­рак­та­ру, той муж­нас­ці і ад­да­нас­ці, без якой сап­раў­дныя на­ву­ко­выя по­шу­кі не­маг­чы­мыя.

Чац­вёр­тая жыц­цё­вая лі­нія Іны На­зі­най бы­ла скі­ра­ва­на на па­пу­ля­ры­за­цыю ўся­го зной­дзе­на­га — не то­ль­кі ў Бе­ла­ру­сі, але і ў за­меж­жы. Не­вы­пад­ко­ва яна ста­ла ўла­да­ль­ні­цай Гран-пры ЮНЕС­КА за маг­ні­та­аль­бом з тра­ды­цый­най пе­сен­на-інстру­мен­та­ль­най ку­ль­ту­рай Па­лес­ся. А ко­ль­кі ўво­гу­ле бы­ло пад­рых­та­ва­на і вы­да­дзе­на та­кіх за­пі­саў! Сва­імі фа­льк­лор­ны­мі экс­пе­ды­цы­ямі-ван­дроў­ка­мі яна аха­пі­ла ўсе кут­кі на­шай кра­іны. І, што ве­ль­мі важ­на, шчод­ра дзя­лі­ла­ся ўсім на­за­па­ша­ным: апош­ні дыск з яе па­ля­вы­мі му­зыч­ны­мі за­пі­са­мі вы­йшаў сё­ле­та. Кло­пат пра як ма­га бо­льш по­ўнае за­ха­ван­не на­род­най спад­чы­ны пры­вёў яе ў кі­на­да­ку­мен­та­ліс­ты­ку, бо фа­льк­лор­ныя пер­лі­ны трэ­ба не то­ль­кі слу­хаць, але і ба­чыць — ва ўсёй шмат­гран­нас­ці этна­му­зыч­на­га кос­ма­су. Вы­ні­кам ста­лі ка­ля дзе­ся­ці ві­дэ­асту­жак, дзе Іна Дзміт­ры­еўна вы­сту­пі­ла сцэ­на­рыс­там і аўта­рам.

На яе апош­нім кам­пак­це — пры­свя­чэн­не: “Свет­лай па­мя­ці на­род­ных му­зы­кан­таў, якія шчод­ра дзя­лі­лі­ся са мной сва­імі ве­да­мі і дум­ка­мі”. Гэ­тыя сло­вы мож­на на­поў­ні­цу ад­ра­са­ваць і са­мой На­зі­най: яе па­кут­лі­ва вы­най­дзе­ныя на­ву­ко­выя ідэі і свет­лыя дум­кі яшчэ доў­га бу­дуць аза­раць да­лей­шыя шля­хі на­шай этна­му­зы­ка­ло­гіі і інстру­мен­таз­наў­ства, а разам з тым — усёй бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"