У дзень Інсты­ту­таў Кан­фу­цыя

№ 41 (1532) 09.10.2021 - 15.10.2021 г

На са­мым пры­кан­цы ве­рас­ня ў Рэ­спуб­лі­кан­скім інсты­ту­це кі­та­язнаў­ства імя Кан­фу­цыя БДУ ад­бы­ло­ся ўра­чыс­тае ад­крыц­цё фі­лі­яла ка­фед­ры ку­ль­ту­ра­ло­гіі Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў.

/i/content/pi/cult/872/18487/22.jpgДа­та ме­рап­ры­емства — 28 ве­рас­ня — бы­ла вы­бра­на не­вы­пад­ко­ва, бо ме­на­ві­та ў ве­рас­ні адзна­ча­ецца дзень Інсты­ту­таў Кан­фу­цыя, якія сён­ня ад­кры­ты па ўсім све­це, і шэсць з іх — у на­шай кра­іне. Гэ­та дзень на­ра­джэн­ня Кан­фу­цыя, аль­бо Дзень на­цы­яна­ль­на­га на­стаў­ні­ка, ста­ра­жыт­на­га фі­ло­са­фа, які ака­заў ве­лі­зар­ны ўплыў не то­ль­кі на кі­тай­скую цы­ві­лі­за­цыю, але і на­огул на сус­вет­ную ку­ль­ту­ру.

У сім­ва­ліч­най цы­ры­мо­ніі раз­ра­зан­ня чыр­во­най стуж­кі пры­ня­лі ўдзел пер­шы пра­рэк­тар БДУ Дзміт­рый Мя­дзве­дзеў, ды­рэк­тар РІКК Ана­толь То­зік, рэ­ктар БДУКМ На­тал­ля Кар­чэў­ская і за­гад­чык ка­фед­ры ку­ль­ту­ра­ло­гіі БДУКМ Аляк­сандр Смо­лік. Пры­ві­та­ль­ныя сло­вы ўдзе­ль­ні­каў бы­лі пры­зна­ча­ны акту­алі­за­цыі ўза­ема­дзе­яння дзвюх уста­ноў вы­шэй­шай ад­ука­цы­і па па­пу­ля­ры­за­цыі ку­ль­ту­ры і тра­ды­цый Кі­тая. На­тал­ля Кар­чэў­ская вы­ка­за­ла падзя­ку за маг­чы­масць су­пра­цоў­ніц­тва і адзна­чы­ла сім­ва­ліч­насць ства­рэн­ня но­вай струк­ту­ры ў год 100-год­дзя най­ста­рэй­ша­га ўні­вер­сі­тэ­та Бе­ла­ру­сі.

Пе­рад гас­ця­мі ме­рап­ры­емства вы­сту­пі­лі твор­чыя ка­лек­ты­вы БДУКМ — ансамбль бе­ла­рус­кіх цым­ба­ліс­таў і хор кі­тай­скіх сту­дэн­таў “Сад­руж­насць”. З на­ву­ко­вай дзей­нас­цю ву­чэб­ных уста­ноў мож­на бы­ло па­зна­ёміц­ца на вы­ста­ве на­ву­ко­вай і ву­чэб­най лі­та­ра­ту­ры су­пра­цоў­ні­каў РІКК і БДУКМ. Так­са­ма для кі­тай­скіх і бе­ла­рус­кіх гас­цей бы­ла арга­ні­за­ва­на экс­кур­сія па інсты­ту­це.

Па­бу­до­ва між­ку­ль­тур­на­га ды­яло­гу па­між кра­іна­мі праз ад­ука­цый­ны пра­цэс — важ­ны на­пра­мак ра­бо­ты ка­фед­ры ку­ль­ту­ра­ло­гіі БДУКМ. Пер­шы кі­тай­скі ма­гіс­трант быў вы­пуш­ча­ны ў 2013 г. За во­сем га­доў з лі­ку кі­тай­скіх сту­дэн­таў ка­фед­ра пад­рых­та­ва­ла трох да­кта­роў на­вук, 28 ма­гіс­траў, якія на­ву­ча­лі­ся на рус­кай мо­ве, і 25 ма­гіс­траў з англій­скай мо­вай на­ву­чан­ня. Ме­на­ві­та плён­ная да­след­чая пра­ца ка­фед­ры ста­ла асноў­ным ма­ты­вам ад­крыц­ця фі­лі­яла ка­фед­ры ку­ль­ту­ра­ло­гіі Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў на ба­зе Рэ­спуб­лі­кан­ска­га інсты­ту­та кі­та­язнаў­ства імя Кан­фу­цыя.

Іні­цы­яты­ва ад­крыц­ця фі­лі­яла — гэ­та шлях да аб’яднан­ня во­пы­та дзвюх кра­ін у на­прам­ку ўдас­ка­на­лен­ня пра­цэ­су адука­цыі, а так­са­ма па­шы­рэн­ня інтэг­ра­цый­ных су­вя­зей у інта­рэ­сах раз­віц­ця сіс­тэ­мы пад­рых­тоў­кі кі­тай­скіх на­ву­чэн­цаў.

Дзей­насць фі­лі­яла ка­фед­ры ку­ль­ту­ра­ло­гіі бу­дзе на­кі­ра­ва­на на ўма­ца­ван­не на­ву­ко­вых і ад­ука­цый­ных су­вя­зей РІКК БДУ са спе­цы­яліс­та­мі ў га­лі­не кі­тай­скай ку­ль­ту­ры і па­ляп­шэн­не якас­ці пад­рых­тоў­кі кі­тай­скіх ма­гіс­тран­таў і аспі­ран­таў БДУКМ. Пла­ну­ецца су­мес­ная арга­ні­за­цыя на­ву­ко­вых і на­ву­ко­ва-пра­ктыч­ных ме­рап­ры­емстваў, тэ­ма­тыч­ных круг­лых ста­лоў, лек­цый і се­мі­на­раў па гіс­то­рыі і ку­ль­ту­ры Кі­тая, пра­вя­дзен­не на­ву­ча­ль­ных і вы­твор­чых пра­ктык для кі­тай­скіх ма­гіс­тран­таў і аспі­ран­таў, удзел вы­клад­чы­каў інсты­ту­та ў рас­пра­цоў­цы тэм на­ву­ко­вых, ма­гіс­тар­скіх і кан­ды­дац­кіх прац з да­лей­шым ука­ра­нен­нем вы­ні­каў да­сле­да­ван­няў у на­ву­ко­ва-пра­ктыч­ную і ад­ука­цый­ную дзей­насць уста­ноў.

Жа­даю су­пра­цоў­ні­кам фі­лі­ялу па­спя­хо­ва­га стар­ту і плён­най пра­цы!

В. М. СА­КА­ЛО­ВА, кан­ды­дат ку­ль­ту­ра­ло­гіі, да­цэнт ка­фед­ры ку­ль­ту­ра­ло­гіі БДУКМ Фо­та Дзі­яны ПУ­ГА­ЧО­ВАЙ