Ме­тал як род­ная сты­хія

№ 41 (1532) 09.10.2021 - 15.10.2021 г

Сло­ва “ка­валь” фе­мі­ні­тыў­на­га ад­па­вед­ніка не мае. Але змяш­чаць гу­тар­ку з Ма­ры­яй ТАР­ЛЕЦ­КАЙ у руб­ры­ку з дзя­жур­най на­звай кштал­ту “(Не)жа­но­чыя пра­фе­сіі” бы­ло б проста не­так­тоў­на. Бо за­слу­га гэ­тай мас­тач­кі па ме­та­ле — да­лё­ка не то­ль­кі ў са­мім фак­це яе існа­ван­ня. Яна да­ка­за­ла, што да­ўняе ра­мяство мо­жа не то­ль­кі быць за­пат­ра­ба­ва­ным у аздаб­лен­ні гра­мад­ска­га ася­род­дзя, але і стаць ад­экват­най мо­вай для су­час­ных аўтарскіх вы­каз­ван­няў. Не дзіва, што на нядаўнім фестывалі “Art-Minsk” Марыя стала адным з пераможцаў у намінацыі “Скульптура”.

/i/content/pi/cult/872/18484/18.jpg— Ці моц­на ка­ва­льс­кая спра­ва эва­лю­цы­яна­ва­ла ў пла­не тэх­на­ло­гій з сі­вой да­ўні­ны і да на­шых дзён?

— Пры­нцы­по­ва — ні­як! На­гра­ва­еш ты жа­лез­ку да 900 гра­ду­саў — і ра­бі з ёю што хо­чаш. Коў­ка — гэ­та ж, улас­на, і ёсць ме­ха­ніч­нае ўздзе­янне на ме­тал, на­грэ­ты да ад­па­вед­най тэм­пе­ра­ту­ры. Так бы­ло і так бу­дзе за­ўсё­ды, што тут мо­жа змя­ніц­ца? Хі­ба ню­ансы кштал­ту спо­са­бу на­грэ­ву.

Іншая рэч, што ка­ва­лі роз­ны­мі бы­ва­юць. Хто­сь­ці зай­ма­ецца мас­тац­твам, хтось вы­раб­ляе, да­пус­цім, ка­лек­цый­ную зброю, хто­сь­ці ўмее хвац­ка пад­ка­ваць ка­ня… Я б на­ўрад ці да­ла ра­ды гэ­та зра­біць.

— Пэў­на, гэ­тае пы­тан­не да­ўно ўжо вам над­аку­чы­ла. Але ўсё ж ад яго не ўстры­ма­юся. Ча­му су­час­ная дзяў­чы­на вы­бра­ла та­кое арха­ічнае і пра­ца­ёмкае ўме­льс­тва, а не які-не­будзь мод­ны камп’ютар­ны ды­зайн?

— Шчы­ра? Мне про­ста ха­це­ла­ся вы­лу­чыц­ца. Ка­лі ў 1999 го­дзе я па­сту­па­ла ў Ака­дэ­мію мас­тац­тваў, зда­ва­ла­ся, што гэ­та зра­біць ве­ль­мі скла­да­на. А мне ча­му­сь­ці над­та кар­це­ла. І та­му вы­ра­шы­ла: што ж, трэ­ба па по­ўнай...

— Ня­ўжо про­ста каб вы­лу­чыц­ца?

— На пер­шы мо­мант, ма­быць, так. Але ўрэш­це ўсё не­як скла­ла­ся: ме­тал мя­не пры­няў. Я ве­ль­мі яму за гэ­та ўдзяч­ная.

— Ад­нак, пэў­на, гэ­та па­тра­ба­ва­ла шмат на­стой­лі­вас­ці ды вы­сіл­каў…

— Вы на­ват не ўяў­ля­еце, якіх! Але ў Пед­уні­вер­сі­тэ­це, дзе я ра­ней ву­чы­ла­ся на мас­тац­ка-гра­фіч­ным, мне бы­ло… за­над­та лёг­ка. Скон­чы­ла там тры кур­сы, па­тра­пі­ла на пер­шую пра­кты­ку ў шко­лу… І зра­зу­ме­ла, што пед­аго­гі­ка — зу­сім не маё. Та­му вы­ра­шы­ла па­шу­каць са­бе не­йкі бо­льш скла­да­ны шлях. А тут аку­рат па­шчас­ці­ла.

— Як па­ста­ві­лі­ся да ва­ша­га ра­шэн­ня іншыя?

— У Ака­дэ­міі ёсць вы­твор­чая май­стэр­ня, дзе ста­іць горн, грэецца жа­ле­за, чут­ны гру­кат мо­ла­та. І вось, з’яўля­ецца на яе па­ро­зе дзяў­чын­ка ва­гою ў 49 кі­лаг­рам... Уба­чыў­шы мя­не, “акса­ка­лы” ад­ра­зу ска­за­лі: не, та­кі ка­валь нам не па­трэб­ны (зрэш­ты, гэ­тую фра­зу я і да­сюль чую пры­нам­сі што­ты­дзень). Ад­нак па­ко­ль­кі я бы­ла ня­дрэн­на пад­рых­та­ва­ная па ўсіх дыс­цып­лі­нах, у вы­ні­ку пра­йшла па кон­кур­се.

/i/content/pi/cult/872/18484/19.jpg— Па­сту­піць ад­но, а вось не кі­нуць…

— Гэ­та бы­ло і сап­раў­ды скла­да­на, пры­чым не столь­­кі фі­зіч­на, ко­ль­кі псі­ха­ла­гіч­на. Я ж ча­ла­век не з твор­ча­га ася­род­дзя: у ма­ім ро­дзе мас­та­коў ня­ма. Та­му ся­род прад­стаў­ні­коў сла­ву­тых ды­нас­тый па­чу­ва­ла­ся да­во­лі ня­ўпэў­не­на. Але праз упар­тасць ды энту­зі­язм у 2004 го­дзе я Ака­дэ­мію скон­чы­ла. За­явак на раз­мер­ка­ван­не на та­ко­га ка­ва­ля, вя­до­ма, не па­сту­пі­ла — ка­му я бы­ла па­трэб­ная? Та­му па­йшла на бір­жу пра­цы, по­тым мне да­лі ма­лют­кі крэ­дыт, я на­бы­ла аб­ста­ля­ван­не і па­ча­ла шу­каць за­моў­цаў. З та­го ча­су так і пра­цую.

— Мяр­ку­ючы па ва­шым парт­фо­ліа, да­во­лі па­спя­хо­ва. Пры­чым за­моў­цы ў вас са­мыя роз­ныя — і му­ні­цы­па­ль­ныя ўла­ды, і цар­коў­ныя пры­хо­ды, і пры­ват­ныя асо­бы… Ці лёг­ка ўда­ецца зна­хо­дзіць па­ра­зу­мен­не?

— Мя­не рых­та­ва­лі ме­на­ві­та як мас­та­ка дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га — і, ад­па­вед­на, я па­він­на ўмець да не­ча­га сваё мас­тац­тва пры­клас­ці. Зра­біць гус­тоў­ную і пра­фе­сій­ную рэч у той сты­ліс­ты­цы, якую вы­ма­гае за­каз­чык. У мя­не, пэў­на, ня­ма тых прац, за якія бы­ло б со­рам­на.

— Ці не бы­ва­ла та­ко­га, што ва­шы з за­моў­цам уяў­лен­ні пра густ кар­ды­на­ль­на раз­ыхо­дзі­лі­ся?

— Най­перш, за­моў­цу трэ­ба ства­рыць та­кі вы­бар, каб вы­ба­ру ў яго не бы­ло (смя­ецца). Але гэ­та, вя­до­ма, жарт… амаль. На­сам­рэч вель­мі важ­на, каб ён сам удзель­ні­чаў у пра­цэ­се, каб ідэя на­ра­дзі­ла­ся ў вы­ні­ку на­шай агу­ль­най твор­час­ці. Так, бы­лі за­мо­вы, ад якіх да­во­дзі­ла­ся ад­маў­ляц­ца, але зу­сім ня­шмат.

Дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное мас­тац­тва за­ўсё­ды кан­тэк­сту­аль­нае. Вось і я пра­па­ную за­моў­цу зра­біць твор у кан­тэк­сце яго пра­сто­ры, яго па­мкнен­няў, яго ду­мак і па­жа­дан­няў. Ка­лі я ў той кан­тэкст па­тра­пі­ла — лі­чы, па­ра­зу­мен­не да­сяг­ну­тае. А я ўмею трап­ляць! Ад­чу­ваць і раз­умець, што ча­ла­век хо­ча. Бо я ж не жа­ле­за прад­аю, а па­вет­ра ўнут­ры май­го жа­ле­за. Ства­раю ва­шую ж улас­ную пра­сто­ру, у якой вы па­він­ны доб­ра ся­бе ад­чу­ваць. Мой унё­сак му­сіць пад­крэс­лі­ваць ва­шу інды­ві­ду­аль­насць, ад­люс­троў­ваць ме­на­ві­та ва­шае ба­чан­не све­ту. І та­кі пад­ыход за­звы­чай пра­цуе. Пра гэ­та я ма­гу мер­ка­ваць, па­ко­ль­кі мно­гія за­моў­цы вяр­та­юцца. Атры­маў­шы адзін аб’ект, ты спас­ці­га­еш жа­дан­не пра­цяг­ваць да­лей. Зда­ва­ла­ся б, ужо пяць тон та­го жа­ле­за на тва­ім учас­тку, а ўсё ні­як не мо­жаш спы­ніц­ца.

— Апра­ча ку­ды бо­льш амбіт­ных тво­раў, у ва­шым акты­ве ёсць і аб­са­лют­на ўты­лі­тар­ны аб’ект — ве­ла­пар­коў­ка. Як пры­му­сіць ся­бе пад­ысці да яго твор­ча?

— Тут важ­на ўдак­лад­ніць, што яна зна­хо­дзіц­ца ля цар­квы Усіх Свя­тых у Мін­ску. І вось, я ўяў­ля­ла са­бе, як свя­тар у пад­рас­ні­ку пад’язджае да гэ­тай па­ркоў­кі, каб па­кі­нуць там свой ро­вар. Па­га­дзі­це­ся, ве­ль­мі пры­го­жая сцэ­на: храм, ба­цюш­ка, ве­ла­сі­пед… Зна­чыць, і да та­ко­га дроб­на­га аб’екта мне не­ль­га ста­віц­ца фар­ма­ль­на. Ён па­ві­нен стаць саў­дзе­ль­ні­кам усёй гэ­тай са­ма­ві­тай пра­сто­ры. Без воб­раз­на­га мыс­лен­ня ў пра­цы з ме­та­лам на­огул не аб­ысці­ся. І ў ства­рэн­ні тых воб­ра­заў па­ві­нен аб­авяз­ко­ва ўдзе­ль­ні­чаць сам за­моў­ца.

— На­ко­ль­кі цяж­ка ўва­саб­ляць у та­кім цвёр­дым ма­тэ­ры­яле тон­кія ідэі?

— Жа­ле­за шмат што да­руе, мно­гія па­мыл­кі. Гэ­та не дрэ­ва або ка­мень — ма­тэ­ры­ялы кап­рыз­ныя. Ме­тал мож­на доў­га му­чыць, і па­куль ты не спа­ліш яго ў гор­не ўшчэнт, ён бу­дзе тры­ваць. І, з інша­га бо­ку, дае ве­ль­мі шмат маг­чы­мас­цей. Па­га­тоў, у да­да­так да ка­ва­льс­тва да­па­соў­ва­юцца і но­выя тэх­на­ло­гіі — на­прык­лад, ла­зер­ная рэ­зка.

— І тут ад­ра­зу пры­гад­ва­юцца вя­ліз­ныя ме­та­ліч­ныя вы­ці­нан­кі на стан­цыі мет­ро “Ка­ва­льс­кая сла­ба­да”…

— Гэ­тая пра­ца ра­бі­ла­ся скла­да­на, доў­га, але не без за­да­ва­ль­нен­ня. Мая зо­на ад­каз­нас­ці там не­вя­лі­кая. Па­ра­мет­ры за­да­ва­лі архі­тэк­та­ры, і ў гэ­тых вуз­кіх рам­ках нам з Па­ўлам Вай­ніц­кім трэ­ба бы­ло зра­біць аб’ект. Я пры­гад­ва­ла, што на тым мес­цы не­ка­лі бы­ло прад­мес­це Мін­ска, дзе жы­лі ка­ва­лі — тро­хі на­вод­даль, каб не пе­ра­шка­джаць іншым. Ад­сюль дрэ­вы, птуш­кі, пры­ро­да… Па­зна­ва­ль­ныя воб­ра­зы ма­ла­дзе­чан­скай шко­лы вы­ці­нан­кі, тво­раў Лі­за­ве­ты Чыр­вон­ца­вай.

— Ці ёсць у вас падзел на тво­ры “для ся­бе” і для за­каз­чы­ка?

— На­ту­ра­ль­на! Бы­лі пе­ры­яды, ка­лі я га­да­мі не ме­ла рэ­сур­саў на ўлас­ную твор­часць. Ця­пер усё на­адва­рот: і рэ­сур­саў і жа­дан­ня ба­га­та. Тэ­мы чэр­паю з улас­ных па­чуц­цяў, і ня­ста­чы так­са­ма не маю. Рых­тую вось пра­цу на чар­го­вую тры­ена­ле су­час­на­га мас­тац­тва.

— Наколькі для вас быў важны дыплом “Арт-Мінска”, які атрымаў ваш “Аўтапартрэт” па выніках глядацкага галасавання?

— Па­вер­це, для май­го псі­ха­ты­пу гэ­та зна­чыць ве­ль­мі мно­гае. Лю­бо­му мас­та­ку пры­знан­не важ­нае, а та­ко­му, як я — удвая. Ве­льмі пры­емна, што за­ўва­жы­лі маю пра­цу, хай са­бе і та­кую змрач­на­ва­тую, ство­ра­ную праз боль… Спа­дзя­юся, ужо на­ле­та лю­дзі бу­дуць ахвот­ней ад­гу­кац­ца на тво­ры свет­лыя ды ра­дас­ныя.

— А мед­ыцын­ская мас­ка на тва­ры ску­льп­ту­ры за­ста­нец­ца мар­ке­рам ад­но ця­пе­раш­ня­га ча­су...

— Так, мне ўжо да­во­дзі­ла­ся чуць: маў­ляў, хай­па­ну­ла на га­ра­чай тэ­ме. Але для мя­не тая пра­ца — зу­сім пра іншае, не пра ка­ра­на­ві­рус. Пра сваё, улас­нае… Ду­маю, га­доў праз дзе­сяць яна бу­дзе ўспры­мац­ца іна­чай.

— Ці лёг­ка спа­лу­чаць пра­цу па на­тхнен­ні і па за­мо­ве?

— Не ба­чу тут пра­блем. На­тхнен­не мо­жа быць, а мо­жа і не быць. А вось сі­лы на тое, каб ка­ваць жа­ле­за, трэ­ба мець за­ўсё­ды. Па­га­тоў, у мя­не ня­ма­ла су­пра­цоў­ні­каў, якіх трэ­ба за­бяс­печ­ваць пра­цай. Я ж не той ка­валь, які ро­біць твор ад па­чат­ку і да кан­ца.

— А ра­ней лі­чы­ла­ся, што мас­так па­ві­нен усё ра­біць сва­імі ру­ка­мі…

— Ру­ка­мі я раб­лю да­стат­ко­ва шмат: вунь у мя­не збі­тыя па­зног­ці і аб­па­ле­ная ску­ра. Усё як у сап­раў­дна­га ка­ва­ля. Але пра­цэс ад па­чат­ку і да кан­ца… На­вош­та? Па­га­тоў, у ім ня­ма­ла роз­ных чыс­та тэх­ніч­ных эта­паў. Ад­на спра­ва, ка­лі ты бя­рэш ка­ва­лак жа­ле­за, за­соў­ва­еш яго ў горн і пе­ра­ўва­саб­ля­еш у твор мас­тац­тва — гэ­та я, вя­до­ма, ні­ко­му не да­ве­ру. Але ж тую жа­лез­ку яшчэ трэ­ба апра­ца­ваць, ад­рэ­заць, зва­рыць... По­тым па­чыс­ціць горн. Твор­чай аса­ло­ды ад гэ­та­га ні­якай: са­нач­кі ва­зіць я не люб­лю. Та­му шчас­лі­вая, што маю маг­чы­масць і срод­кі, каб “дэ­ле­га­ваць па­ўна­моц­твы”. На доў­гім шля­ху ад ідэі да тво­ра я бя­ру на ся­бе то­ль­кі са­мыя важ­ныя эта­пы.

— Урэш­це ха­цеў бы спы­таць: ці не бы­ло жа­дан­ня па­спра­ба­ваць ся­бе не ў ме­та­ле, а ў не­йкім іншым ма­тэ­ры­яле?

— На­ват ду­мак та­кіх не ўзні­ка­ла! У мя­не ёсць глы­бо­кая па­ва­га да “май­го” ма­тэ­ры­ялу, яго раз­умен­не — з усі­мі ды­ямет­ра­ль­ны­мі су­пра­ць­лег­лас­ця­мі. Ме­тал — ён і тры­ва­лы, і мяк­кі, і плас­тыч­ны, і жор­сткі, і ха­лод­ны, і цёп­лы... Я ад­чу­ваю яго як род­ную сты­хію, і мне зда­ецца, што на­шы па­чуц­ці ўза­емныя. Та­му ні­ко­лі яму не здра­джу з якой-не­будзь плас­тма­сай.