Адсвяткавалі юбілей пісьменніка і ў Астравецкай раённай бібліятэцы. Тут была падрыхтавана літаратурная гадзіна “Я праўду сэрца адкрываю свету” для вучняў 11 класа Астравецкай гімназіі. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі выступілі ў ролі вядучых. На мерапрыемстве гучалі вершы, біяграфічныя звесткі, а таксама цікавыя факты пра пісьменніка. Асаблівую цікавасць выклікала аднайменная выстава літаратуры. Зборнікі твораў, выбранае, энцыклапедычныя дадзеныя — усё знайшло месца на выставе.
Ніл Гілевіч вучыў і вучыць моладзь сумленнасці, узаемадапамозе і павазе. Ён і зараз жывы ў сваіх творах.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”