Трыб’ют — па­ва­га на­цы­яна­ль­на­га

№ 41 (1532) 09.10.2021 - 15.10.2021 г

Но­вы біб­лі­ятэч­ны фар­мат для мо­ла­дзі
Ба­гац­це бе­ла­рус­ка­га на­ро­да не­маг­чы­ма апі­саць сло­ва­мі, яно не­абсяж­нае, бо скла­да­ецца з роз­ных ка­ва­лач­каў адзі­на­га цэ­ла­га — гэ­та і гіс­то­рыя кра­іны, леп­шыя і доб­рыя тра­ды­цыі на­ро­да, воб­раз жыц­ця бе­ла­ру­саў і, без­умоў­на, ку­ль­ту­ра — са­ма­быт­ная і не­паў­тор­ная. Ме­на­ві­та яна спры­яе эстэ­тыч­на­му, інтэ­лек­ту­аль­на­му раз­віц­цю гра­мад­ства, ро­біць ча­ла­ве­ка ча­ла­ве­кам, уз­вы­шае і ўзба­га­чае яго ду­хоў­ны свет.

За­кан­чэн­не. Па­ча­так у “К” №40.

КРЫ­НІ­ЦА НА­ТХНЕН­НЯ

Так зва­най акцы­яй го­на­ру і па­ва­гі ста­ла сет­ка­вая фо­та­акцыя #БУК­ЛУК_КНІ­ГА_НА­ТХНЯЕ”, арга­ні­за­ва­ная ся­род біб­лі­ятэч­ных су­пра­цоў­ні­каў да Між­на­род­на­га Дня род­най мо­вы. Жы­вая, пе­сен­ная, ста­ра­жыт­ная… На­ша мо­ва за­слу­гоў­вае та­го, каб яе лю­бі­лі, на ёй га­ва­ры­лі і яе ша­на­ва­лі! І леп­шае ўва­саб­лен­не род­най мо­вы — у бе­ла­рус­кай кні­зе.

Акцыя за­пра­шае да твор­час­ці, а ўдзе­ль­ні­кі пе­ра­ўтва­ра­юцца ў сап­раўд­ных фо­та­мас­та­коў, якія скла­да­юць кам­па­зі­цыі з роз­ных атры­бу­таў і аксэ­су­араў, га­лоў­ным эле­мен­там якіх па­він­на быць бе­ла­рус­кая кні­га. Да­дзе­ная акцыя ста­ла па­ўна­праў­ным раз­дзе­лам інфар­ма­цый­на­га рэ­сур­су. Тут раз­мяс­ці­лі­ся цу­доў­ныя ра­бо­ты ўсіх удзе­ль­ні­каў, а па­зна­ёміц­ца з імі мо­жа кож­ны ахвот­ны.

Бо­ль­шая ко­ль­касць га­ла­соў да­ста­ла­ся кам­па­зі­цыі — “На рос­та­нях”, дзе ве­ль­мі тон­ка бы­ла прад­стаў­ле­на кні­га і гiс­то­рыя бе­ла­рус­ка­га на­ро­да. Але год­ны­мі ака­за­лі­ся ўсе ра­бо­ты — і на кні­гі су­час­ных аўта­раў, і на кні­гі кла­сі­каў бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры. Ця­пер зра­зу­ме­ла: каб не даць на­шай мо­ве знік­нуць, тра­піць у спіс вы­мі­ра­ючых, па­трэб­ны ад­па­вед­ныя на­ма­ган­ні і за­ці­каў­ле­насць гра­мад­ства.

Мо­ла­дзі, а да­клад­ней дзе­цям і пад­лет­кам, быў пры­све­ча­ны ма­ра­фон з зор­кай “КЛАС­ныя сус­трэ­чы”які стаў сво­еа­саб­лі­вай ба­зай да­дзе­ных на на­шай лен­дзінг-ста­рон­цы. Ма­ра­фон — гэ­та се­рыя сус­трэч з ці­ка­вы­мі твор­чы­мі асо­ба­мі. У якас­ці ўдзе­ль­ні­каў вы­сту­пі­лі са­мыя чы­та­ючыя шко­лы Ма­гі­лё­ва, а ў якас­ці гас­цей — бе­ла­рус­кія дзі­ця­чыя пісь­мен­ні­кі, якія з’яўля­юцца час­ты­мі гас­ця­мі на свя­точ­ных біб­лі­ятэч­ных ме­рап­ры­емствах.

На пря­ця­гу тыд­ня ў анлайн-рэ­жы­ме на плат­фор­ме Zoom бе­ла­рус­кія аўта­ры вы­хо­дзі­лі на су­вязь з на­ву­чэн­ца­мі па­чат­ко­вых кла­саў — прад­стаў­ні­ка­мі ся­мі школ. Свя­та пад­ары­ла зна­ёмства з кніж­най фе­яй Ка­ця­ры­най Ха­да­се­віч-Лі­са­вой, “бе­ла­рус­кім і кры­ху рас­ійскім, да­рос­лым і кры­ху дзі­ця­чым пісь­мен­ні­кам” — Па­ўлам Гу­шын­цом, Але­най Стэ­ль­мах, па­этэ­сай і бар­дам — Але­най Свеш­ні­ка­вай. Аўта­ры дзя­лі­лі­ся не­звы­чай­ны­мі жыц­цё­вы­мі гіс­то­ры­ямі, кніж­ны­мі на­він­ка­мі і, спа­дзя­емся, знай­шлі надзей­ных пры­хі­ль­ні­каў сва­ёй твор­час­ці. Уся­го ў ма­ра­фо­не пры­ня­лі ўдзел ка­ля 100 хлоп­чы­каў і дзяў­чы­нак.

/i/content/pi/cult/872/18476/5.jpgГА­ВАР­КІЯ КНІ­ГІ

Па­зна­ёміц­ца з гіс­то­ры­яй сус­трэч мож­на на лен­дзінг-ста­рон­цы, але не про­ста па­зна­ёміц­ца, кож­ны чы­тач у анлайн-рэ­жы­ме мо­жа па­кі­нуць свае вод­гу­кі-па­жа­дан­ні, з якім аўта­рам ха­цеў бы сус­трэц­ца ме­на­ві­та ён. Та­кая ад­ва­рот­ная су­вязь да­зво­ліць ажыц­цяў­ляць бу­ду­чыя сус­трэ­чы з улі­кам па­жа­дан­няў на­шых ка­рыс­та­ль­ні­каў.

У гэ­тым жа го­дзе так­са­ма да дня род­най мо­вы бы­ла арга­ні­за­ва­на дзей­насць лі­та­ра­тур­най анлайн-сту­дыі “Кні­гі, якія га­во­раць”. Сту­дыя спе­цы­ялі­зу­ецца на ства­рэн­ні, вы­пус­ку і прэ­зен­та­цыі audio-book(аў) зна­ка­вых мас­тац­кіх тво­раў зна­ка­мі­тых пісь­мен­ні­каў — рус­кіх, бе­ла­рус­кіх або за­меж­ных аўта­раў. Але на на­шым рэ­сур­се мы саб­ра­лі аўды­ябу­кі то­ль­кі айчын­ных аўта­раў. Гэ­та сво­еа­саб­лі­вы пад­ару­нак як да дня на­ра­джэн­ня пісь­мен­ні­ка, так і пры­емны сюр­прыз для шы­ро­ка­га ко­ла чы­та­чоў. Аўды­ябу­кі мож­на гля­дзець, а мож­на про­ста пра­слу­хаць, кам­фор­тна раз­мяс­ціў­шы­ся ва ўту­ль­ным мес­цы.

Цу­доў­ныя аўды­япад­бор­кі бы­лі зроб­ле­ны на вер­шы вы­дат­ных бе­ла­рус­кіх па­этаў, та­кіх як Яўге­нія Яніш­чыц, Ры­гор Ба­ра­ду­лін, Тац­ця­на Цвір­ка, Во­ль­га Іпа­та­ва, Мак­сім Баг­да­но­віч і Ана­толь Вя­лю­гін, — яны скла­лі audio-book пад агу­ль­най на­звай “Пес­ні Бе­лай Зям­лі”.

Да юбі­ле­яў Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча і Кан­дра­та Кра­пі­вы так­са­ма бы­лі пад­рых­та­ва­ны аўды­ябу­кі.

Пры­емны го­лас, пад­абра­ная з гус­там му­зы­ка леп­шых кам­па­зі­та­раў све­ту, не­звы­чай­ная атмас­фе­ра ві­дэ­аро­лі­каў ува­саб­ля­юць з ся­бе адзі­ную кам­па­зі­цыю, якую хо­чац­ца слу­хаць зноў і зноў. Се­рыя audio-book(аў) да юбі­ле­яў айчын­ных пісь­мен­ні­каў бу­дзе то­ль­кі па­шы­рац­ца, тым бо­льш што па­зі­тыў­ных вод­гу­каў ад ка­рыс­та­ль­ні­каў бы­ло не­ма­ла, а агу­ль­ная коль­касць іх пра­гля­даў на YouTube скла­ла бо­льш за 800.

/i/content/pi/cult/872/18476/6.jpgПА­ГУ­ЛЯ­ЕМ!

Тым жа чы­та­чам, якія вы­бі­ра­юць не про­ста ўтуль­нае “чы­тан­не” аўды­ябу­каў, а ад­да­юць пе­ра­ва­гу твор­ча­му, за­йма­ль­на­му пра­цэ­су, мы пра­па­на­ва­лі ад­пра­віц­ца ў не­ве­ра­год­нае пад­арож­жа з “ча­роў­ны­мі” ЛІТ­бок­са­мі. ЛІТ­бокс — гэ­та інтэ­рак­тыў­ны гу­ль­ня­вы ком­плекс па бе­ла­рус­кіх кні­гах, раз­лі­ча­ны на роз­ныя ка­тэ­го­рыі чы­та­чоў ад 0+ да 16+, які ла­дзіў­ся на пра­ця­гу ле­та на сай­це ўста­но­вы. Га­лоў­ны сак­рэт кож­на­га Літ­бок­са — зна­ёмства з бе­ла­рус­кі­мі аўта­ра­мі і іх цу­доў­ны­мі кні­га­мі, якія ад­ра­зу мож­на па­чы­таць анлайн. А га­лоў­ны дэ­віз — чы­таць гу­ля­ючы! Кож­ны бокс — гэ­та сак­рэт з 5 зо­рач­ка­мі, за кож­най з якіх сха­ва­на бі­ягра­фія аўта­ра, ці­ка­выя фак­ты і ўмо­вы бе­ла­рус­кіх гу­ль­няў, у якія гу­ля­лі на­шы ба­бу­лі і дзя­ду­лі ў дзя­цін­стве: “Со­нца і ме­сяц”, “Бя­роз­ка”, “Дзя­ду­ля-ра­жок”, “Сця­жын­ка­мі Бе­ла­ру­сі”. Гeopгiй Мapчyк, Яўген Хва­лей, Ула­дзі­мір Ліп­скі, Але­на Ва­сі­ле­віч, Ана­толь Зэ­каў, Алесь Ба­дак — гэ­тыя і іншыя аўта­ры ста­лі ге­ро­ямі літ­бок­саў. У да­да­так вір­ту­аль­ныя ка­рыс­таль­ні­кі зна­ёмі­лі­ся з гіс­то­ры­яй і ку­ль­ту­рай Бе­ла­ру­сі, яе ле­ген­да­мі і пад­ання­мі.

Ве­ль­мі ба­га­ты на зна­ёмствы з но­вы­мі імё­на­мі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры стаў 2021 год. Па-сап­раўд­на­му ў гэ­ты пе­ры­яд бы­ло “ад­кры­та” шмат цу­доў­ных бе­ла­рус­кіх аўта­раў, якіх яшчэ не ве­да­лі ма­гі­лёў­скія чы­та­чы. І ўжо ле­там гэ­та­га го­да ў рам­ках ВЯ­ЛІ­КІХ ЛЕТ­НІХ ЧЫ­ТАН­НЯЎ бы­лі за­пуш­ча­ны FRIEND-сус­трэ­чы “Усмеш­ка аўта­ра”. Га­лоў­ным пад­арун­кам да­дзе­ных сус­трэч ста­лі роз­ыгры­шы кніг ад са­міх пісь­мен­ні­каў.

Кож­ны аўто­рак на пра­ця­гу трох лет­ніх ме­ся­цаў у фар­ма­це анлайн на Інстаг­рам-акаў­нце ўста­но­вы ла­дзі­лі­ся пра­мыя эфі­ры і ві­дэ­астры­мы з су­час­ны­мі бе­ла­рус­кі­мі аўта­ра­мі. Два­нац­цаць тыд­няў і два­нац­цаць аўта­раў! Ся­род іх — вя­до­мыя дзі­ця­чай аўды­то­рыі ма­гі­лёў­скія пісь­мен­ні­цы — Жан­на Мі­ус і Во­ль­га Бя­ло­ва, мін­скі аўтар і доб­ры ся­бар біб­лі­ятэк — Ула­дзі­мір Ку­лі­чэн­ка, зна­ка­мі­ты не то­ль­кі ў Бе­ла­ру­сі, але і па-за яе меж­амі — Ва­ле­рый Кві­ло­рыя. Бы­лі і тыя, якіх чы­та­чы ба­чы­лі то­ль­кі на за­га­лоў­ках кніг, і ця­пер вы­да­ла­ся маг­чы­масць уба­чыць аўта­раў на свае во­чы — бе­ла­рус­кая “Джо­ан Роў­лінг” — Іры­на То­ка­ра­ва; дзі­ця­чы аўтар з го­ра­да-ге­роя Брэс­та — На­тал­ля Кух­ліч; пісь­мен­нік і ўдзе­ль­нік між­на­род­ных лі­та­ра­тур­ных фес­ты­ва­ляў і кон­кур­саў — Ка­ця­ры­на За­лес­кая; дзі­ця­чы па­эт з Ві­лей­кі, член са­юза пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі — Вік­тар Ка­жу­ра; лаў­рэ­ат і дып­ла­мант між­на­род­ных лі­та­ра­тур­ных кон­кур­саў — Лі­на Баг­да­на­ва і на­ват га­лоў­ны рэ­дак­тар вы­да­вец­тва “На­род­ная асве­та” — Але­на Літ­ві­но­віч.

Уся­го за час пра­вя­дзен­ня FRIEND-сус­трэч бы­ло па­кі­ну­та бо­льш за 220 ка­мен­та­ры­яў, а са­мы­мі актыў­ны­мі іх удзе­ль­ні­ка­мі ста­лі ма­ла­дыя ма­мы, якія з за­да­ва­ль­нен­нем чы­та­юць кні­гі са сва­імі дзет­ка­мі. Агу­ль­ная ж ко­ль­касць пра­гля­даў усіх ві­дэ­астры­маў скла­ла амаль 2000, што га­во­рыць пра за­ці­каў­ле­насць імі з бо­ку анлайн-чы­та­чоў.

ВАН­ДРОЎ­КА ПА МА­ГІ­ЛЁ­ВЕ

Не­ад’емнай час­ткай ку­ль­тур­на-асвет­ніц­кай дзей­нас­ці біб­лі­ятэ­кі з’яўля­ецца кра­язнаў­чая ра­бо­та. Саб­раць і сіс­тэ­ма­ты­за­ваць як ма­га бо­льш інфар­ма­цыі аб род­ным краі, яго мі­ну­лым, су­час­ным і бу­ду­чым — важ­ны не­абход­ны пра­цэс. На­ват не то­ль­кі саб­раць, але і рас­паў­сю­дзіць ся­род шы­ро­ка­га ко­ла на­се­ль­ніц­тва. Раз­віц­цё інфар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій ад­кры­вае но­выя маг­чы­мас­ці, да­зва­ляе пра­соў­ваць кра­язнаў­чы ма­сіў да про­стых жы­ха­роў бо­льш эфек­тыў­на, якас­на і да­ступ­на.

Ко­ль­касць вір­ту­аль­ных ка­рыс­та­ль­ні­каў інтэр­нэ­ту ва ўсім све­це па­ста­янна рас­це. Чы­та­чы лю­бо­га ўзрос­ту ма­юць маг­чы­масць атры­маць ка­рыс­ны ма­тэ­ры­ял на сай­тах уста­ноў, з да­па­мо­гай баз да­дзе­ных, са­цы­яль­ных се­так. Апош­нія, у сваю чар­гу, за­йма­юць у гэ­тым пла­не знач­ную ні­шу.

Здзей­сніць не­звы­чай­нае пад­арож­жа па ад­ным з пры­га­жэй­шых га­ра­доў Бе­ла­ру­сі — Ма­гі­лё­ву пра­па­нуе дру­гі раз­дзел вір­ту­аль­на­га інфар­ма­цый­на­га рэ­сур­су — “Не­Рэ­аль­ны Ма­гі­лёў”. Гэ­та так зва­ны мед­ыяп­ра­ект, які сме­ла мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць у якас­ці да­па­мож­на­га ці са­ма­стой­на­га ма­тэ­ры­ялу пры пра­вя­дзен­ні лю­бых кра­язнаў­чых ме­рап­ры­емстваў.

Пра­ект уяў­ляе з ся­бе цыкл кра­язнаў­чых ма­бі­ль­ных ві­дэ­астры­маў для са­цы­яль­ных се­так “Інстаг­рам”, “ВКон­так­те”, які­мі ка­рыс­та­ецца пе­ра­важ­на мо­ладзь. Раз­лі­ча­ны пра­ект на год і рэ­алі­зу­ецца ця­гам бя­гу­ча­га. Мі­сія пра­екта про­стая — бе­раг­чы про­шлае, ад­кры­ваць бу­ду­чае. За не­вя­лі­кі час рэ­алі­за­цыі пра­екта яго ўжо па­спе­лі па­гля­дзець бо­льш за 620 анлайн-ка­рыс­та­ль­ні­каў.

Вя­ду­чыя пра­екта, а гэ­та ма­ла­дыя су­пра­цоў­ні­кі біб­лі­ятэ­кі, рас­каз­ва­юць і па­каз­ва­юць у анлайн-пра­сто­ры са­мыя ці­ка­выя і знач­ныя мес­цы, якія па­ві­нен ве­даць, а ле­пей — на­ве­даць кож­ны жы­хар і госць Ма­гі­лё­ва. Яны ад­кры­ва­юць ТОП-5 не­вя­до­мых фак­таў вя­до­мых мясц­ін го­ра­да і ТОП-5 не­ве­ра­год­ных пры­чын па­бы­ваць у Ма­гі­лё­ве. Гэ­та і цу­доў­ны Пя­чэр­скі ле­са­парк — па­пу­ляр­нае і пры­го­жае мес­ца для ад­па­чын­ку ўсёй сям’ёй; і вя­до­мы да­лё­ка за меж­амі го­ра­да пра­вас­лаў­ны жа­но­чы ма­нас­тыр, ства­рэн­не яко­га па­ча­ло­ся яшчэ ў XVII ста­год­дзі; і го­нар Ма­гі­лё­ва — плош­ча зо­рак, га­лоў­най сла­ву­тас­цю якой з’яўля­ецца вы­лі­тая з брон­зы ску­льп­ту­ра “Астро­лаг”. Тут уве­ка­ве­ча­ны па пры­кла­ду “га­лі­вуд­скай алеі” імё­ны га­на­ро­вых гра­ма­дзян Ма­гі­лё­ва, так зва­ных “зо­рак” — спарт­сме­наў, му­зы­кан­таў, ву­чо­ных, якія ўнес­лі знач­ны ўклад у раз­віц­цё аб­лас­но­га цэн­тра.

У пер­шую чар­гу ві­дэ­аро­лі­кі но­сяць ад­ука­цый­ны ха­рак­тар і на­кі­ра­ва­ны на фар­мі­ра­ван­не па­чуц­ця го­на­ру за род­ны край. Але прад­стаў­ле­ны яны ў вы­гля­дзе ці­ка­вай гу­ль­ні, удзе­ль­ні­кам якой мо­жа стаць лю­бы ахвот­ны. Га­лоў­ная ўмо­ва — да­гля­дзець ві­дэ­аро­лік да кан­ца!

Акра­мя за­йма­ль­ных пад­арож­жаў да­дзе­ны пра­ект пад­арыў жы­ха­рам Ма­гі­лё­ва і ці­ка­вую на­поль­ную МЕГА-ГУЛЬНЮ “Не­Рэ­аль­ны Ма­гі­лёў”, якая ўяў­ляе з ся­бе вя­лі­кае па­лат­но з мнос­твам пы­тан­няў і за­дан­няў. Прэ­зен­та­цыя гу­ль­ні ад­бы­ла­ся на свя­точ­ным ме­рап­ры­емстве, пры­све­ча­ным Дню Не­за­леж­нас­ці Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь і вы­клі­ка­ла вя­лі­кі рэ­за­нанс ся­род ма­гі­ляў­чан і гас­цей го­ра­да.

Са­цы­яль­ныя мед­ыя — гэ­та хут­кі да­ступ­ны шлях рас­паў­сю­джван­ня інфар­ма­цыі. Але зна­ёмства з род­ным го­ра­дам мож­на ажыц­цяў­ляць і іншы­мі шля­ха­мі.

Амаль кож­ны жы­хар го­ра­да Ма­гі­лё­ва, дзе б ён ні ву­чыў­ся ці пра­ца­ваў, што­дзень ка­рыс­та­ецца гра­мад­скім тран­спар­там. І інфар­ма­цыя, якая гу­чыць на пры­пын­ках і ў час ру­ху, аб­авяз­ко­ва па­кі­дае след у па­са­жы­раў. Гэ­та і праду­гле­джваў іна­ва­цый­ны аўды­япра­ект “Кра­язнаў­чыя мар­шру­ты”, з по­спе­хам рэ­алі­за­ва­ны ў на­шай уста­но­ве.

Да­дзе­ны пра­ект — гэ­та ўні­ка­ль­ная маг­чы­масць, не ро­бя­чы аса­біс­тых на­ма­ган­няў, да­ве­дац­ца аб сва­ім род­ным го­ра­дзе, атры­маць ці­ка­вую і каш­тоў­ную інфар­ма­цыю аб яго су­час­ным і мі­ну­лым. Га­лоў­ным аб’ектам пра­екта ста­лі аўто­бус­ныя пры­пын­кі го­ра­да, а да­клад­ней, інфар­ма­цыя аб іх, якая на пра­ця­гу ад­па­вед­на­га пе­ры­яду гу­ча­ла ў гра­мад­скім тран­спар­це. У рам­ках пра­екта бы­лі вы­бра­ны не­ка­ль­кі аўто­бус­ных мар­шру­таў ру­ху па го­ра­дзе, які­мі час­та ка­рыс­та­юцца мясц­овыя жы­ха­ры. На кож­ны пры­пы­нак пад­рых­та­ва­ны бло­кі аўды­яін­фар­ма­цыі.

Да­лё­ка не ўсе жы­ха­ры ве­да­юць, ад­куль пай­шла на­зва та­го ці інша­га аўто­бус­на­га пры­пын­ку. Пра­ект даў маг­чы­масць да­ве­дац­ца не то­ль­кі пра зна­ка­мі­тых асоб, у го­нар ка­го па­йшлі на­звы пры­пын­каў, але і рас­каз­ваў аб га­лоў­ных і зна­ка­вых бу­дын­ках у ад­па­вед­ным мес­цы, гіс­то­рыі іх уз­нік­нен­ня.

Уся арга­ні­за­ва­ная ра­бо­та ў рам­ках пра­екта ляг­ла ў асно­ву на­ступ­на­га раз­дзе­ла інфар­ма­цый­на­га рэ­сур­су, які так і на­зы­ва­ецца “Кра­язнаў­чыя мар­шру­ты”. На сай­це яны прад­стаў­ле­ны не про­ста ў вы­гля­дзе пад­кас­таў, ма­тэ­ры­ял да­поў­не­ны ад­па­вед­най інфар­ма­цы­яй і фо­та­здым­ка­мі.

У пад­арож­жа па Ма­гі­лё­ве, але ўжо ма­ле­нь­кіх чы­та­чоў, за­пра­шае ўні­ка­ль­ны пра­ект і на­ступ­ны раз­дзел лен­дзінг-ста­рон­кі — “Ма­ле­нь­кі­мі кро­ка­мі па вя­лі­кім го­ра­дзе”. За 30 хві­лін не вы­хо­дзя­чы з до­му хлоп­чы­кі і дзяў­чын­кі раз­ам з ба­ць­ка­мі мо­гуць ажыц­ця­віць шпа­цыр па га­лоў­най і ста­рэй­шай ву­лі­цы го­ра­да — Пер­ша­май­скай. Цэн­тра­ль­ная ву­лі­ца, пра­цяг­ласць якой бо­льш за шэсць кі­ла­мет­раў да­ро­гі, саб­ра­ла роз­ныя астраў­кі гіс­то­рыі — чы­гу­нач­ны вак­зал, аб­лас­ную ты­па­гра­фію, мясц­овы дом са­ве­таў, га­рад­скі тэ­атр ля­лек і іншыя. Усе яны шмат ба­чы­лі і чу­лі, і шмат пра што мо­гуць па­ве­даць. Яркія фо­та­здым­кі, па­кла­дзе­ныя ў асно­ву вір­ту­аль­най прэ­зен­та­цыі, на­гляд­на дэ­ман­стру­юць, як жыў Ма­гі­лёў ра­ней, і якім ён з’яўля­ецца сён­ня. Ад­па­чы­ваць мож­на па роз­на­му — у кам­па­ніі сяб­роў, з лю­бі­мы­мі гу­ль­ня­мі, а мы пра­па­ну­ем гэ­та зра­біць за пра­гля­дам фі­ль­ма аб род­ным го­ра­дзе.

Ма­гі­лёў за­хоў­вае шмат пры­го­жых ле­генд і та­ямніц. Але бы­лі ў го­ра­да на Дняп­ры і жу­дас­ныя пе­ры­яды, за­бы­ваць аб якіх так­са­ма мы не ма­ем пра­ва. Ле­ген­дар­най ста­рон­кай у гіс­то­рыю Дру­гой сус­вет­най вай­ны ўвай­шла ге­ра­ічная аб­аро­на Ма­гі­лё­ва 1941 го­да. Во­раг, які рваў­ся да Мас­квы, быў за­тры­ма­ны на 23 дня. Ме­на­ві­та тут раз­ве­ялі міф аб не­пе­ра­мож­нас­ці гіт­ле­раў­скіх вой­скаў і вы­йгра­лі час для ма­бі­лі­за­цыі сіл. Усе, хто пры­маў удзел у аб­аро­не Ма­гі­лё­ва, вар­тыя веч­най па­мя­ці і па­кла­нен­ня пе­рад іх подзві­гам.

З на­го­ды 80-год­дзя гэ­тай са­мот­най, але ве­ль­мі важ­най да­ты ўва­зе чы­та­чоў прад­стаў­ле­ны сво­еа­саб­лі­вы ме­ма­ры­ял — вір­ту­аль­ная інтэ­рак­тыў­ная кар­та “Там ішлі баі”.

ЗА­МЕСТ ЗА­КАН­ЧЭН­НЯ

Та­кім чы­нам, усе ку­ль­тур­на-асвет­ніц­кія акцыі і ме­рап­ры­емствы лі­та­ра­тур­на­га, кра­язнаў­ча­га і па­тры­ятыч­на­га ха­рак­та­ру, якія бу­дуць ла­дзіц­ца біб­лі­ятэ­кай у бу­ду­чы­ні, аб­авяз­ко­ва зной­дуць сваё ад­люс­тра­ван­не і ста­нуць важ­най час­ткай вір­ту­аль­на­га рэ­сур­су. Ве­даць гіс­то­рыю, ка­ра­ні, тра­ды­цыі і ку­ль­тур­ную спад­чы­ну свай­го на­ро­да — аб­авя­зак кож­на­га гра­ма­дзя­ні­на кра­іны, у гэ­тым на­ша сі­ла і на­тхнен­не.

Сва­ёй дзей­нас­цю мы ха­це­лі аб’яднаць ты­ся­чы лю­дзей, каб яны не про­ста ве­да­лі, але за­ўсё­ды па­мя­та­лі і ду­ма­лі пра агу­ль­ны да­бра­быт на­шай кра­іны.

Лі­лія КА­ПЫ­ТА­ВА, га­лоў­ны біб­лі­ятэ­кар ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу ЦГБ ім. Кар­ла Мар­кса Цэн­тра­лі­за­ва­най сіс­тэ­мы дзяр­жаў­ных пуб­ліч­ных біб­лі­ятэк г. Ма­гі­лё­ва