Газета — рэгіёны — чытач

№ 40 (1531) 02.10.2021 - 08.10.2021 г


— 22 ве­рас­ня ў Ба­ра­на­ві­чах ад­бы­ла­ся зна­ка­вая на­ра­да, якая пра­хо­дзі­ла па вы­ні­ках пра­вя­дзен­ня ра­ней­шых сус­трэч прад­стаў­ні­коў мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры з гра­ма­дзя­на­мі і пра­мых тэ­ле­фон­ных лі­ній па Брэс­тчы­не. Не­ўза­ба­ве кіраўнікі структурных падраздзяленняў міністэрства культуры збі­ра­юцца на­ве­даць Ві­цеб­шчы­ну, каб вы­свет­ліць на­ба­ле­лыя пы­тан­ні га­лі­ны і там. Ці га­то­вы да та­кой пра­цы з мі­ніс­тэр­ствам у Сен­нін­скім ра­ёне?

Тац­ця­на Па­га­рэ­льс­кая, на­мес­нік на­ча­ль­ні­ка ад­дзе­ла ідэ­ала­гіч­най ра­бо­ты, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Сен­нін­ска­га рай­вы­кан­ка­ма:

— Мы, без­умоў­на, ве­да­ем пра на­ра­ду ў Ба­ра­на­ві­чах, ра­бо­ту прад­стаў­ні­коў мі­ніс­тэр­ства на Брэс­тчы­не. Чы­та­лі мы пра гэ­та так­са­ма і ў “Ку­ль­ту­ры”. Спра­ва ве­ль­мі важ­ная, і ме­ха­нізм вы­свят­лен­ня пра­блем пад­абра­ны пра­ві­ль­на. У сваю чар­гу Сен­нін­скі ра­ён га­то­вы да пад­обнай су­мес­най пра­цы.

Мы імкнем­ся ста­віц­ца да да­ру­ча­най пра­цы з ад­каз­нас­цю ва ўсіх уста­но­вах ку­ль­ту­ры ра­ёна і рэ­гу­ляр­на су­пра­цоў­ні­ча­ем з Ві­цеб­скім аб­лвы­кан­ка­мам. Да та­го ж, ха­чу на­га­даць, што адзін з пер­шых сва­іх пра­цоў­ных ві­зі­таў мі­ністр Ана­то­лій Мар­ке­віч здзей­сніў ме­на­ва­іта на Ві­цеб­шчы­ну, дзе на на­ра­дзе з вы­ка­рыс­тан­нем ві­дэ­асу­вя­зі аб­мяр­коў­ва­лі­ся пы­тан­ні рэ­гі­ёна. Ду­маю, што пра­бле­мы ў га­лі­не ў нас бу­дуць пад­обны­мі на агу­ль­на­рэс­пуб­лі­кан­скія: гэ­та, перш за ўсё, не­вя­лі­кія за­роб­кі.

— Над­ышла во­сень з улас­ці­вым ёй дрэн­ным над­вор’ем, а ў бу­дын­ку фі­лі­яла Дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­тур­на­га му­зея імя Янкі Ку­па­лы ў Вя­зын­цы ўсё яшчэ не пе­ра­кры­ты дах. Ка­лі ж урэш­це пе­ра­кры­юць дах у бу­дын­ку фі­лі­яла?

Ды­рэк­тар уста­но­вы “Дзяр­жаў­ны лі­та­ра­тур­ны му­зей Янкі Ку­па­лы” Але­на Ляш­ко­віч:

— Сён­ня саб­ра­на ўся па­трэб­ная да­ку­мен­та­цыя ад “Бел­рэс­таў­ра­цыі”, і мы ча­ка­ем то­ль­кі вы­дзя­лен­ня срод­каў, каб пра­вес­ці за­куп­ку ма­тэ­ры­ялаў. Ад­мыс­ло­вы гонт для нас га­то­ва вы­ра­біць са­ма “Бел­рэс­таў­ра­цыя”, а, на­прык­лад, крок­вы мя­няць у бу­дын­ку не трэ­ба. Ра­ней на­ша цэн­тра­ль­ная ўста­но­ва ра­бі­ла ра­монт у фі­лі­яле ў Ляў­ках Аршан­ска­га ра­ёна. Так, гро­шы за­раз ве­ль­мі ба­лю­чае пы­тан­не для пра­вя­дзен­ня ра­мон­ту.

— Што­год у дру­гую ня­дзе­лю кас­трыч­ні­ка ў Бе­ла­ру­сі адзна­ча­ецца Дзень ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры. Да гэ­та­га пра­фе­сій­на­га свя­та ма­юць да­чы­нен­не 65 ты­сяч ча­ла­век у кра­іне. Як бу­дуць сус­тра­каць свя­та ў Ма­ла­ры­це?

Га­лі­на Ста­сюк, на­ча­ль­нік ідэ­ала­гіч­най ра­бо­ты, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Ма­ла­рыц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма:

— У нас га­то­ва пра­гра­ма пра­вя­дзен­ня ўра­чыс­та­га кан­цэр­та ў га­рад­скім До­ме ку­ль­ту­ры, дзе бу­дуць уз­на­га­ро­джвац­ца ра­бот­ні­кі і ве­тэ­ра­ны га­лі­ны. Вы­сту­паць для нас бу­дуць пед­аго­гі і вуч­ні гім­на­зіі. Але гэ­тым пла­нам мо­жа пе­ра­шко­дзіць эпі­дэ­мі­яла­гіч­ная сі­ту­ацыя. Да­рэ­чы з гэ­тай пры­чы­ны на Дзень го­ра­да 2 кас­трыч­ні­ка, на жаль, у нас ад­ме­не­ны амаль усе ме­рап­ры­емствы.

Пад­рых­та­ваў Па­вел СА­ЛАЎ­ЁЎ