У мэтах рэалізацыі прынцыпу галоснасці нарматворчай дзейнасці, усебаковага і поўнага разгляду праект Закона вынесены на грамадскае абмеркаванне на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (kultura.by) і на сайце “Прававы форум Беларусі”.
Праект Закона прадугледжвае ўнясенне змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры і іншыя законы ў мэтах забеспячэння іх узгодненасці са зменамі, што ўносяцца ў Кодэкс.
Распрацоўка праекта Закона выклікана неабходнасцю ўдасканалення парадку надання культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурных каштоўнасцяў і пазбаўлення іх такога статусу, унясення іншых змен, абумоўленых практыкай прымянення Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, па пытаннях дзейнасці творчых саюзаў, вывазу культурных каштоўнасцяў, бібліятэчнай і музейнай справы, народных мастацкіх рамёстваў, арганізацыі і правядзення культурных мерапрыемстваў, дзейнасці клубных фарміраванняў.
Арганізатар грамадскага абмеркавання — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Свае заўвагі і прапановы па праекце Закона можна накіроўваць па 10 кастрычніка 2021 года ўключна на электронны адрас ministerstvo@kultura.by, а таксама з 1 па 10 кастрычніка 2021 года выкласці ў адмысловай тэме на Прававым форуме Беларусі.
Вынікі грамадскага абмеркавання будуць улічаныя пры падрыхтоўцы праекта Закона да першага чытання ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.