Ма­ну­мен­та­ль­ны ле­та­піс: ад па­чат­ку гіс­то­рыі да на­шых дзён

№ 39 (1530) 25.09.2021 - 01.10.2021 г

У той час, ка­лі ў Мін­ску адзна­чаў­ся Дзень го­ра­да, у на­шай ста­лі­цы гас­ця­ваў вя­до­мы ску­льп­тар, на­род­ны мас­так Рас­іі Са­ла­ват Шчар­ба­коў. Ён аўтар шэ­ра­гу ма­ну­мен­таў, па якіх мож­на вы­ву­чаць гіс­то­рыю кра­іны ад ста­ра­жыт­нас­ці да на­шых дзён — ле­та­піс­ная Русь, Мас­коў­ская дзяр­жа­ва, Рас­ійская імпе­рыя, Са­вец­кі Са­юз, Рас­ійская Фе­дэ­ра­цыя. Свя­та­ры і дзяр­жаў­ныя дзея­чы, лю­дзі ку­ль­ту­ры і на­ву­кі, сал­да­ты 1812 го­да, Пер­шай сус­вет­най і Вя­лі­кай Айчын­най. Твор­цу 66 га­доў. Ка­лі браць за эта­лон уз­рост Мі­ке­лан­жэ­ла, дык спа­дар Са­ла­ват ча­ла­век ад­нос­на ма­ла­ды — а зна­чыць, шмат што яшчэ здо­лее зра­біць дзе­ля сла­вы сва­ёй ра­дзі­мы, па­пу­ля­ры­за­цыі на­цы­яна­ль­най гіс­то­рыі, прэс­ты­жу рус­кай мас­тац­кай шко­лы. Акра­мя чыс­та мас­тац­кіх вар­тас­цяў, яго­ныя тво­ры ці­ка­выя тым, што ў іх ві­зу­аль­на ўва­соб­ле­ны не­ка­то­рыя чын­ні­кі ду­хоў­най ку­ль­ту­ры і дзяр­жаў­най ідэ­ало­гіі сён­няш­няй, по­стка­му­ніс­тыч­най, Рас­іі. Наш ка­рэс­пан­дэнт меў га­вор­ку са ску­льп­та­рам. Пра­па­ну­ем ува­зе яе фраг­мен­ты.

/i/content/pi/cult/870/18444/15.jpg— Вы ў Мін­ску дзе­ля ней­ка­га пра­та­ко­ль­на­га ме­рап­ры­емства аль­бо ма­еце твор­чыя пла­ны на наш го­рад?

— Тут ад­ра­зу не­ка­ль­кі сла­ёў інта­рэ­су. Па-пер­шае, я ча­лец Гра­мад­скай па­ла­ты Са­юзнай дзяр­жа­вы, і праз гэ­та ў нас кан­так­ты з Бе­ла­рус­сю па­ста­янныя. Да та­го ж я ўво­гу­ле за­ўжды з за­да­ва­ль­нен­нем пры­язжаю ў Бе­ла­русь. Тут мы ў свой час ра­бі­лі Дом Мас­квы ў Мін­ску. Ад гэ­тай пра­цы за­ста­лі­ся доб­рыя ўспа­мі­ны. Акра­мя та­го, я з за­да­ва­ль­нен­нем па­бы­ваю на тур­ні­ры па во­ль­най ба­ра­ць­бе на пры­зы Аляк­сан­дра Мя­дзве­дзя. Гэ­та ку­мір усёй мо­ла­дзі Са­вец­ка­га Са­юза, і спар­то­вай і не спар­то­вай. Я ў свой час так­са­ма за­ймаў­ся ба­ра­ць­бой, але не кла­січ­най, як Мя­дзведзь, а сам­ба. Па ма­ла­дых га­дах быў я ў Бе­ла­ру­сі са сту­дэн­цкім бу­дат­ра­дам на Го­ме­льш­чы­не, у Рэ­чы­цы. У мя­не шмат сяб­роў бе­ла­ру­саў.

За­раз жа мы за­йма­емся по­мні­кам у па­сёл­ку Ба­ра­ву­ха, ка­ля На­ва­по­лац­ка. Гэ­та бу­дзе по­мнік дэ­сан­тні­кам, што за­гі­ну­лі ў Афга­ніс­та­не пад­час уво­ду вой­скаў. Вы­ра­ша­ем арга­ні­за­цый­ныя пы­тан­ні з ад­мі­ніс­тра­цы­яй Ба­ра­ву­хі і На­ва­по­лац­ка, твор­чыя — з мас­тац­кім са­ве­там. Ду­маю, у гэ­тым го­дзе мы по­мнік па­ста­вім.

— На ва­шым твор­чым ра­хун­ку мнос­тва ма­ну­мен­та­ль­ных тво­раў і ў Рас­іі, і за яе меж­амі. Ці мо­жа­це вы ся­род іх вы­лу­чыць най­бо­льш знач­ныя?

— Я не бу­ду ары­гі­на­ль­ным, ка­лі ска­жу, што для мас­та­ка ўсе яго­ныя тво­ры як дзе­ці. Важ­ныя і вя­лі­кія, і не­вя­лі­кія, усе да­ра­гія, бо ў кож­ны ўкла­да­еш ду­шу. Ка­неш­не, ве­ль­мі важ­ныя ра­бо­ты ля сцен Крам­ля. Гэ­та Аляк­сан­драў­скі сад, по­мнік па­тры­ярху Гер­ма­ге­ну. Ён на­тхніў Мі­ні­на і Па­жар­ска­га. Гер­ма­ген быў за­ка­та­ва­ны інтэр­вен­та­мі. Знач­ныя для мя­не по­мні­кі Аляк­сан­дру І, кня­зю Ула­дзі­мі­ру, інжы­не­ру Шу­ха­ву, Ка­ра­лё­ву Сяр­гею Па­ўла­ві­чу. Хут­ка бу­дзем ад­кры­ваць у Мас­кве, на Пі­ра­гоў­цы, по­мнік подзві­гу мед­ычных ра­бот­ні­каў у ба­ра­ць­бе з Ко­від-19. Мно­гія з іх пра­яві­лі сап­раў­дны ге­ра­ізм, мно­гія на жаль за­гі­ну­лі. Яшчэ зга­даю по­мнік у Вя­зь­ме ва­енна­па­лон­ным, рас­тра­ля­ням ня­мец­кі­мі аку­пан­та­мі. Гэ­та дзя­сят­кі ты­сяч ахвяр. Я на­зваў тое, што ад­ра­зу згад­ва­ецца. Але сап­раў­ды ве­ль­мі цяж­ка не­шта вы­лу­чыць.

/i/content/pi/cult/870/18444/16.jpg— Ска­жы­це, а ці вар­та на тэ­ры­то­рыі Крам­ля ці по­бач з ім ста­віць но­выя по­мні­кі? Там жа пра­сто­ра і так на­сы­ча­ная ку­ль­тур­на-гіс­та­рыч­ны­мі каш­тоў­нас­ця­мі. Вось у нас у Мін­ску да­лё­ка не ўсім да­спа­до­бы тое, што на Верхнім го­ра­дзе — гіс­та­рыч­ным цэн­тры ста­лі­цы, з’яві­ла­ся апош­нім ча­сам сто­ль­кі ску­льп­тур са­ма­га роз­на­га ха­рак­та­ру і тэ­ма­ты­кі. Ёсць мер­ка­ван­не, што гэ­та ўжо пе­ра­бор, бо тут ужо і так за кошт архі­тэк­ту­ры пра­сто­ра эстэ­тыч­на арга­ні­за­ва­на. А не­дзе пры­га­жос­ці не стае…

— Адзі­на­га пра­ві­ла на ўсе пад­обныя вы­пад­кі, ка­лі га­вор­ка ідзе пра гіс­та­рыч­ны лан­дшафт, які фар­мі­ра­ваў­ся ста­год­дзя­мі, ня­ма. Тут трэ­ба пі­ль­насць і асця­рож­насць. Вось, на­прык­лад, гіс­то­рыя по­мні­ка па­тры­ярху Гер­ма­ге­ну. Усім вя­до­мы по­мнік Мі­ні­ну і Па­жар­ска­му на Крас­най плош­чы. Але зы­ход­на пла­на­ва­ла­ся трох­фі­гур­ная кам­па­зі­цыя — два зга­да­ныя ге­роі і па­тры­ярх Гер­ма­ген, бо ме­на­ві­та ён за­клі­каў іх на ба­ра­ць­бу з інтэр­вен­та­мі. Ад­нак атры­ма­ла­ся тое, што ёсць, а на па­чат­ку ХХ ста­год­дзя ўсё ж та­кі бы­ло вы­ра­ша­на год­на ўша­на­ваць па­мяць свя­та­ра-па­кут­ні­ка по­мні­кам так­са­ма на Крас­най плош­чы. І ста­яць ён му­сіў там, дзе за­раз маў­за­лей Ле­ні­на. У 1911 го­дзе ад­быў­ся кон­курс, у якім бра­лі ўдзел са­мыя вя­до­мыя ску­льп­та­ры та­го ча­су. Пер­шая сус­вет­ная вай­на і на­ступ­ныя падзеі пе­ра­шко­дзі­лі рэ­алі­за­цыі пра­екта. Та­кім чы­нам, Гер­ма­ген за­ставаў­ся за­бы­тым. Іні­цы­ята­рам па­бу­до­вы по­мні­ка ў на­шы дні ста­ла Рус­кая пра­вас­лаў­ная цар­ква. І, бе­ру­чы да ўва­гі знач­насць асо­бы і яе ро­лі ў гіс­то­рыі, мес­ца для по­мні­ка знай­шлі по­бач з Крам­лём у Аляк­сан­драў­скім са­дзе. Тут ён і па­ўстаў. І гэ­та не адзі­ная ску­льп­ту­ра, што тут з’яві­ла­ся апош­нім ча­сам.

Сад Аляк­сан­драў­скі на­зва­ны ў го­нар Аляк­сан­дра І. Фак­тыч­на гэ­та тры са­ды — Вер­хні, Ся­рэд­ні і Ніж­ні. Там знай­шло­ся да­стат­ко­ва пра­сто­ры і для по­мні­ка імпе­ра­та­ру. Зга­да­ныя по­мні­кі, а так­са­ма по­мнік кня­зю Ула­дзі­мі­ру, што так­са­ма по­бач з Крам­лём, да­во­лі гар­ма­ніч­на ўпі­са­лі­ся ў гіс­та­рыч­ны лан­дшафт і, мяр­кую, сэн­са­ва яго да­поў­ні­лі. Ансамбль Аляк­сан­драў­ска­га са­да не па­ру­ша­ны, але атры­маў раз­віц­цё.

— Са­ла­ват Аляк­сан­дра­віч, ці бы­вае так, што вы, пра­цу­ючы над воб­ра­зам той ці іншай гіс­та­рыч­най асо­бы, з цяж­кас­цю су­адно­сі­це яе ма­ра­ль­нае аб­ліч­ча і сап­раў­ды вя­лі­кую спра­ву, да якой тая асо­ба пры­чы­ні­ла­ся? Ці мо­жа, у та­кіх вы­пад­ках вы вы­лу­ча­еце не­йкі адзін аспект? Да пры­кла­ду, той жа князь Ула­дзі­мір не быў “бе­лым і пух­на­тым”. На яго­ным сум­лен­ні спа­ле­ны По­лацк, тра­ге­дыя Раг­не­ды…

— І тое, і іншае слушна. Па-пер­шае, зра­зу­ме­ла, вы­лу­ча­ем адзін аспект, і на яго ары­енту­емся. Та­му што ве­да­ем, што на­ват бы­лыя злачынцы ста­на­ві­лі­ся ма­на­ха­мі і за­сноў­ва­лі ма­нас­ты­ры. І ўво­гу­ле Хрыс­ці­янства — гэ­та рэ­лі­гія грэш­ных лю­дзей, якія ўсве­дам­ля­юць сваю грэ­хоў­насць і здо­ль­ныя да па­ка­яння. По­тым, ка­лі ўзяць Еўро­пу ча­соў кня­зя Ула­дзі­мі­ра, дык гэ­та аб­са­лют­на вар­вар­скі ася­ро­дак, жор­сткасць пан­ава­ла па­ўсюль. І аль­тэр­на­ты­вай гэ­та­му бы­ла ве­ра, хрыс­ці­янства. Ме­на­ві­та хрыш­чэн­ню як па­чат­ку шля­ху да ве­ры, якая ў вы­ні­ку ста­ла асноў­ным ду­хоў­ным, дзяр­жаў­ным і ку­ль­тур­ным стрыж­нем для на­шай зям­лі, і пры­све­ча­ны по­мнік.

— Тра­ды­цый­нае пы­тан­не пра ва­шы твор­чыя пла­ны.

— У нас рых­ту­ецца вя­лі­кі кон­курс, пры­све­ча­ны Кур­скай біт­ве. Я збі­ра­юся ў ім удзе­ль­ні­чаць.

— А ча­му б сён­ня про­ста не вяр­нуц­ца да та­го пра­екта, які ра­біў Ву­чэ­ціч, і рэ­алі­за­ваць яго? Ці, мо­жа, той пра­ект ма­ра­ль­на сас­та­рэў?

— Каб зра­біць не­шта па пра­екце Ву­чэ­ці­ча, трэ­ба быць Ву­чэ­ці­чам. Та­кі пра­ект сап­раў­ды быў, але па не­йкіх пры­чы­нах ён не быў рэ­алі­за­ва­ны.

У вай­ну сі­ту­ацыя бы­ла та­кая. Кур­скую ду­гу не­мцы ха­це­лі сам­кнуць. А з на­ша­га бо­ку яе рас­соў­ва­лі: адзін на­пра­мак на Хар­каў, дру­гі на Арол. Па­ўднё­вы фас, там ва­яваў Хруш­чоў, і мяр­ку­юць, ме­на­ві­та та­му Про­ха­раў­ку пад­ня­лі як га­лоў­нае сра­жэн­не Кур­скай ду­гі. І ма­ну­мент Ву­чэ­ці­ча якраз і быў пры­све­ча­ны гэ­та­му сра­жэн­ню. А на па­ўноч­ным фа­се бы­лі та­кія ж баі, на­ват бо­льш жор­сткія. Там, дзе Про­ха­раў­ка, ва­ява­лі тан­кі су­праць тан­каў. А тут бы­ла іншая сі­ту­ацыя — су­праць ня­мец­кіх тан­каў ва­ява­ла пе­хо­та. Са­пё­ры пад­цяг­ва­лі мі­ны на­ўпрост пад гу­се­ні­цы. Подзві­гаў, ге­ра­ізму бы­ло не менш, чым на па­ўднё­вым фа­се. У Про­ха­раў­цы ўжо ста­іць по­мнік, а ў Пан­ырах по­мнік бу­дзе. Каб ад­на­віць спра­вяд­лі­васць. Тэ­ма ж бу­ду­ча­га по­мні­ка та­кая: гэ­та яшчэ не зу­сім пе­ра­мо­га, але ўжо ўпэў­не­ны па­ва­рот на за­хад.

Я ха­цеў бы саб­раць ка­лек­тыў для ўдзе­лу ў кон­кур­се. Каб у ім аб­авяз­ко­ва быў бе­ла­рус­кі ску­льп­тар. Мо­жа, не­хта з Укра­іны. Каб раз­ам бы­лі рас­ія­нін, па­жа­да­на ску­льп­тар з Кур­ска, бе­ла­рус, укра­інец. Раз­ам, як ка­лі­сь­ці на вай­не. Маг­чы­ма яшчэ да­лу­чыў­ся бы і прад­стаў­нік Ся­рэд­няй Азіі. А па­ко­ль­кі я цяпер ў Мін­с­ку, дык ду­маю пра тое, хто кан­крэт­на мог бы прад­стаў­ляць у гэ­тым вя­лі­кім пра­екце Бе­ла­русь. Час, каб саб­раць аўтар­скі ка­лек­тыў, яшчэ ёсць.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"