«17 ве­рас­ня ў лё­се бе­ла­рус­ка­га на­ро­да»

№ 38 (1529) 17.09.2021 - 24.09.2021 г

Пра вы­ста­вы, пры­све­ча­ныя Дню на­род­на­га адзін­ства
Аб’­яднан­не За­ход­няй Бе­ла­ру­сі і БССР ста­ла ад­ной з са­мых важ­ных падзей у гіс­то­рыі кра­іны. У вы­ні­ку па­хо­ду Чыр­во­най Арміі, які па­чаў­ся 17 ве­рас­ня 1939 го­да, бе­ла­рус­кі на­род зноў атры­маў згуб­ле­нае ў 20-я га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя адзін­ства. Поль­скія вой­скі ад­сту­па­лі, пра­ктыч­на не аказ­ва­ючы су­пра­ці­ву сі­лам Чыр­во­най Арміі. Па­ход у За­ход­нюю Бе­ла­русь у наш час да­дае но­выя сэн­сы, бо аб’­яднан­не ўсход­ніх і за­ход­ніх зя­мель у адзі­най кра­іне ства­ры­ла пад­ста­вы для раз­віц­ця і ўма­ца­ван­ня дзяр­жаў­нас­ці Бе­ла­ру­сі і су­по­ль­на­га жыц­ця яе жы­ха­роў у су­ве­рэн­най кра­іне.

/i/content/pi/cult/869/18426/17.jpgЯк у За­ход­няй Бе­ла­ру­сі сус­тра­ка­лі са­вец­кіх сал­да­таў? Ме­на­ві­та гэ­та­му сю­жэ­ту пры­све­ча­на кар­ці­на бе­ла­рус­ка­га мас­та­ка Мо­на­са Іса­ка­ві­ча Ма­нас­зо­на. Мас­так быў свед­кам вы­зва­лен­ня За­ход­няй Бе­ла­ру­сі ў 1939 го­дзе і ў сва­ёй пра­цы па­спра­ба­ваў ад­люс­тра­ваць тое, што ба­чыў сва­імі ва­чы­ма, — сус­трэ­чу тан­кіс­таў на ву­лі­цах Бе­лас­то­ка.

Па­лат­но ство­ра­на па ме­та­дзе са­цы­яліс­тыч­на­га рэ­аліз­му і ўва­саб­ляе са­бой асноў­ныя пры­нцы­пы гэ­та­га на­прам­ку — сю­жэт да­ступ­ны для раз­умен­ня кож­на­му ча­ла­ве­ку.

На па­лат­не ад­люс­тра­ва­ны мо­мант, ка­лі праз ра­ніш­нюю сму­гу пра­хо­дзіць танк, — так ства­ра­ецца цэнтр кам­па­зі­цыі, яе асноў­ны пункт. Гэ­ты цэнтр пры­цяг­вае да ся­бе роз­ных лю­дзей, якія не ха­ва­юць сва­ёй уз­ру­ша­най ці­ка­вас­ці да та­га­час­ных падзей. Дэ­та­лё­ва ство­ра­ны сю­жэт, амаль што “жы­вая”пе­рад­ача под­ыху та­го ча­су ад­люс­троў­ва­юць май­стэр­ства ма­ла­до­га мас­та­ка, а так­са­ма ўмен­не да­нес­ці да гле­да­ча па­трэб­ную эмо­цыю. Як бы там ні бы­ло, але ўва­соб­ле­ная ў фар­бе падзея — ува­ход са­вец­кіх тан­кіс­таў у За­ход­нюю Бе­ла­русь — да­зво­лі­ла на­ша­му на­ро­ду кан­чат­ко­ва атры­маць адзін­ства, жыць у адзі­най кра­іне, вы­бу­доў­ваць сваю бу­ду­чы­ню.

— Да­дзе­ная экс­па­зі­цыя — не пер­шая вы­ста­ва На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея, пры­све­ча­ная 17 ве­рас­ня, — пад­крэс­лі­вае Во­ль­га Архі­па­ва, ку­ра­тар вы­ста­вы, вя­ду­чы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік ад­дзе­ла су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея. — У 2009 го­дзе быў арга­ні­за­ва­ны буй­ны пра­ект, звя­за­ны з ся­мі­дзе­ся­ці­год­дзем аб’­яднан­ня за­ход­няй і ўсход­няй час­так Бе­ла­ру­сі. У пра­екце бра­лі ўдзел шмат якія му­зеі, уклю­ча­ючы му­зей Літ­вы, бо ў Ві­ль­ню­се жы­лі і ву­чы­лі­ся бе­ла­рус­кія мас­та­кі та­го ча­су. Сё­ле­та на вы­ста­ве, апроч кар­ці­ны Мо­на­са Ма­нас­зо­на, пад­адзе­ны так­са­ма дзве ма­ляў­ні­чыя пра­цы Фё­да­ра Ма­до­ра­ва: «Пі­яне­ры ві­та­юць на­род­ны сход у За­ход­няй Бе­ла­ру­сі» і “На­род­ны сход у За­ход­няй Бе­ла­ру­сі”. Гэ­так жа на на­шым сай­це змеш­ча­на вір­ту­аль­ная вы­ста­ва “За­ход­няя Бе­ла­русь у мас­тац­тве”, да­ступ­ная да пра­гля­ду.

Цэн­трам на­ву­кі і ку­ль­ту­ры ў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі быў го­рад Ві­ль­ня (су­час­ны Ві­ль­нюс). Най­бо­лей вя­до­мыя мас­та­кі За­ход­няй Бе­ла­ру­сі: Язэп Драз­до­віч, Пёт­ра Сер­гі­евіч, Мі­ха­іл Сеў­рук, Па­вел Южык, Бер За­лкінд, Сяр­гей Віш­неў­скі і Змі­цер Крач­коў­скі. Усе яны бы­лі злу­ча­ны з Ві­лен­скай мас­тац­кай шко­лай, якая пры­нес­ла ў іх мас­тац­тва ака­дэ­міч­насць і ры­сы не­арэ­аліс­тыч­нас­ці. Мас­та­кі, якія сфар­ма­ва­лі­ся ў бе­ла­рус­кім ася­род­дзі, афар­ба­ва­лі свае тво­ры тра­ды­цый­ны­мі ма­ты­ва­мі. Яны ад­роз­ні­ва­лі­ся інды­ві­ду­аль­ным по­гля­дам на свет, раз­умен­нем пры­ро­ды і ча­ла­ве­ка. Вір­ту­аль­ная га­ле­рэя па­лот­наў “За­ход­няя Бе­ла­русь у мас­тац­тве”, ство­ра­ная На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зе­ем, да­клад­на пе­рад­ае атмас­фе­ру та­го ча­су, та­му што твор­часць за­ход­не­бе­ла­рус­кіх мас­та­коў ад­люс­троў­вае асноў­ныя тэн­дэн­цыі раз­віц­ця рэ­аліс­тыч­на­га мас­тац­тва 1920–1930-х га­доў. Зра­зу­мець асаб­лі­вас­ці ад­чу­ван­ня пры­го­жа­га мож­на анлайн на афі­цый­ным сай­це му­зея.

Не пра­йшла мі­ма Дня на­род­на­га адзін­ства і На­цы­яна­ль­ная біб­лі­ятэ­ка. З 20 жніў­ня па 20 ве­рас­ня ў за­ле пра­ва­вой інфар­ма­цыі пра­цуе тэ­ма­тыч­ная вы­ста­ва “17 ве­рас­ня 1939 го­да ў лё­се бе­ла­рус­ка­га на­ро­да”.

На­цы­яна­ль­ная біб­лі­ятэ­ка дае на­вед­ва­ль­ні­кам вы­ста­вы маг­чы­масць пра­са­чыць ход падзей, звя­за­ных з аб’яднан­нем за­ход­няй і ўсход­няй час­так кра­іны. Агляд і вы­ву­чэн­не прад­стаў­ле­ных кніг, аўта­рэ­фе­ра­таў, ды­сер­та­цый, пры­све­ча­ных гэ­тай тэ­ме, да­па­мо­жа су­час­на­му бе­ла­ру­су ўзна­віць у сва­ім уяў­лен­ні кар­ці­ну мі­ну­ла­га, асэн­са­ваць падзеі, зра­зу­мець умо­вы і вы­ні­кі, зра­біць пэў­ныя вы­сно­вы. Каб ажыц­ця­віць гэ­ты ўмоў­ны зва­рот да мі­ну­ла­га, мож­на вы­ка­рыс­таць “ма­шы­ну ча­су” — сап­раў­дныя да­ку­мен­ты, якіх у экс­па­зі­цыі на­ліч­ва­ецца бо­льш за трыц­цаць.

Вы­ста­ва мае тэ­ма­тыч­ныя раз­дзе­лы: аб’­яднан­не За­ход­няй Бе­ла­ру­сі з БССР — этап на шля­ху рэ­алі­за­цыі бе­ла­рус­кай на­цы­яна­ль­най ідэі; зна­чэн­не акта ўз’яд­нан­ня За­ход­няй Бе­ла­ру­сі з БССР для раз­віц­ця бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­нас­ці; між­на­род­ныя ад­но­сі­ны ў пры­зме падзей 17 ве­рас­ня 1939 го­да; 17 ве­рас­ня ў гіс­то­рыі кра­іны: да­ку­мен­ты, ма­тэ­ры­ялы.

Экс­па­зі­цыя раз­лі­ча­на на шы­ро­кае ко­ла на­ву­ко­вых су­пра­цоў­ні­каў — юрыс­таў, гіс­то­ры­каў, па­лі­то­ла­гаў, а так­са­ма вы­клад­чы­каў, сту­дэн­таў, кра­язнаў­цаў і ўсіх, ка­го ці­ка­віць гіс­то­рыя Ра­дзі­мы.

Са спі­сам лі­та­ра­ту­ры, якая ўвай­шла ў кніж­ную вы­ста­ву, мож­на азна­ёміц­ца на афі­цый­ным сай­це біб­лі­ятэ­кі, але яшчэ лепш прый­сці і па­ба­чыць усё сва­імі ва­чы­ма.

 

Ганна БАРАНОК