Вы­ці­наць. Тва­рыць. Лю­біць

№ 38 (1529) 17.09.2021 - 24.09.2021 г

“Ха­чу, каб вы­ці­нан­ка ста­ла на­шым на­цы­яна­ль­ным брэн­дам!” — ска­за­ла 20 га­доў та­му Во­ль­га БА­БУ­РЫ­НА. Ця­пер яна мае га­на­ро­вае зван­не на­род­на­га май­стра і за­гад­вае сек­цы­яй вы­ці­нан­кі ў Бе­ла­рус­кім са­юзе май­строў на­род­най твор­час­ці. А сё­ле­та Во­ль­га Ба­бу­ры­на ў но­ва­на­бы­тай ха­це ў вёс­цы Лоск Ва­ло­жын­ска­га ра­ёна ад­кры­ла Му­зей вы­ці­нан­кі, які сме­ла мож­на на­зваць не то­ль­кі пер­шым у Бе­ла­ру­сі, а і ўво­гу­ле ўні­ка­ль­ным. З май­страм і мас­та­ком Во­ль­гай Ба­бу­ры­най мы па­га­во­рым і пра му­зей, і пра ад­мет­насць бе­ла­рус­кай вы­ці­нан­кі, і на­ват пра ня­даў­нюю па­ездку да іркуц­кіх бе­ла­ру­саў.

/i/content/pi/cult/869/18418/8.jpg— Ці доў­га вы ішлі да гэ­тай мэ­ты — ства­рэн­не му­зея? На­ко­ль­кі да­ўняя та­кая ма­ра?

— Пра му­зей я спа­чат­ку і не ду­ма­ла. Але за­ўсё­ды не про­ста са­ма ства­ра­ла вы­ці­нан­кі, але і ці­ка­ві­ла­ся тым, хто што ро­біць, ха­це­ла ве­даць, як гэ­та бы­вае ў нас, як у іншых кра­інах. Трэ­ба ска­заць, што ўжо ка­ля дзе­ся­ці га­доў я за­гад­ваю сек­цы­яй вы­ці­нан­кі ў Бе­ла­рус­кім са­юзе май­строў на­род­най твор­час­ці, і праз мя­не ідзе мно­га інфар­ма­цыі, збо­ль­ша­га я ве­даю пра ўсё, што ў Бе­ла­ру­сі ў гэ­тай га­лі­не ад­бы­ва­ецца. Уво­гу­ле, на ма­іх ва­чах і пры ма­ім удзе­ле ад­бы­ва­ла­ся ад­ра­джэн­не вы­ці­нан­кі, бо я бы­ла ад­ной з пер­шых ву­ча­ніц Вік­то­рыі Мі­кі­таў­ны Чыр­вон­ца­вай: са­мы моц­ны штур­шок гэ­тай спра­ве быў да­дзе­ны ме­на­ві­та ў Ма­ла­дзеч­не, ка­лі Вік­то­рыя Мі­кі­таў­на да­вя­ла спра­ву ад кур­са вы­ці­нан­кі ў дзі­ця­чай мас­тац­кай шко­ле да цэ­ла­га ад­дзя­лен­ня дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва ў Ма­ла­дзе­чан­скім дзяр­жаў­ным му­зыч­ным ка­ле­джы, дзе вы­ці­нан­ка і па сён­няш­ні дзень вы­кла­да­ецца як асоб­ны прад­мет. Ка­неш­не, і да та­го бы­лі май­стры: што ад­мет­на, ра­ней вы­ці­нан­кай за­йма­ла­ся мно­га муж­чын, не тое што ця­пер, — Вя­час­лаў Ду­бін­ка, Ста­ніс­лаў Му­лі­ца, Алесь Лось, Аляк­сандр Аўчын­ні­каў, іншыя. Але спра­ва ў тым, што ніх­то не даў та­кой ко­ль­кас­ці вуч­няў, як Вік­то­рыя Чыр­вон­ца­ва. Яна ства­ры­ла ма­ла­дзе­чан­скую шко­лу вы­ці­нан­кі.

Дык вось, за га­ды ў мя­не саб­ра­ла­ся мно­га ма­тэ­ры­ялу — і вы­дан­няў роз­ных, і са­міх ра­бот. Ка­лі я ба­чы­ла вы­ці­нан­ку, што трап­ля­ла мне про­ста ў ду­шу, то на­бы­ва­ла яе для ся­бе ці аб­ме­нь­ва­ла на сваю ра­бо­ту. А час­та мне і да­ры­лі. Пад­абра­лі­ся і ці­ка­выя кні­гі пра май­стэр­ства вы­ра­зан­ня з па­пе­ры: на­прык­лад, ёсць у мя­не цэ­лае вы­дан­не з вы­раз­ка­мі па­вод­ле тво­раў Ган­са Хрыс­ці­яна Андэр­сэ­на, ёсць лі­тоў­скія, укра­інскія, поль­скія кні­гі… Ка­ра­цей, усё збі­ра­ла­ся са­мо са­бою, без дум­кі пра му­зей.

— І ха­ту ў вёс­цы вы на­бы­ва­лі так­са­ма не пад му­зей?

— Я за­ўжды ма­ры­ла мець не­шта на зям­лі. Са­ма я на­ра­дзі­ла­ся і вы­рас­ла ў Ма­ла­дзеч­не, по­тым па­жы­ла ў Мін­ску, у Грод­не — там скон­чы­ла Гро­дзен­скі ўні­вер­сі­тэт па спе­цы­яль­нас­ці “вы­яўлен­чае мас­тац­тва і чар­чэн­не”, а да та­го ў Мі­ры атры­ма­ла спе­цы­яль­насць рэ­стаў­ра­та­ра. І бы­ла ў мя­не та­кая бла­кіт­ная ма­ра — мець до­мік у вёс­цы. І тут я знай­шла цу­доў­ную мясц­іну, якая мя­не про­ста ўра­зі­ла, — вёс­ку Лоск у Ва­ло­жын­скім ра­ёне: з пры­го­жы­мі па­гор­ка­вы­мі кра­яві­да­мі, з за­мка­вай га­рой, са ста­рым драў­ля­ным кас­цё­лам і свя­той ку­пел­лю ка­ля рэ­чкі. Мяс­тэч­ка про­ста пра­сяк­ну­тае гіс­то­ры­яй, і мне па­шчас­ці­ла паў­та­ра го­да та­му на­быць у ім вя­лі­кую ха­ту. У сва­іх ма­рах я ўяў­ля­ла, што гэ­та бу­дзе та­кое пры­емнае мес­ца, дзе я зма­гу за­ймац­ца твор­час­цю і па­каз­ваць яе лю­дзям, а ці­каў­ныя бу­дуць пры­язджаць гля­дзець на вы­ці­нан­кі і са­мі ву­чыц­ца гэ­та­му мас­тац­тву. І ад­ной­чы ра­ні­цай я пра­чну­ла­ся і зра­зу­ме­ла, што ха­чу ства­рыць ме­на­ві­та Му­зей вы­ці­нан­кі — про­ста ра­ней сваё жа­дан­не я не на­зы­ва­ла та­кім сло­вам. І паў­го­да та­му ў ма­ёй агра­ся­дзі­бе (та­кі афі­цый­ны ста­тус) ён быў за­рэ­гіс­тра­ва­ны. У гэ­тай сфе­ры мя­не да­ўно ве­да­юць, для ўсіх бы­ло на­ту­ра­ль­на, што му­зей з’явіў­ся, мне про­ста хо­рам ка­за­лі: “А хто, як не ты!” Зра­зу­ме­ла, му­зей ро­біць то­ль­кі пер­шыя кро­кі, бо і чыс­та гас­па­дар­чых спраў па ад­на­ўлен­ні ста­рой ха­ты, якая ста­яла без гас­па­да­роў 12 га­доў, яшчэ ха­пае. Але быў ужо і пер­шы ве­ль­мі ці­ка­вы дос­вед з пле­нэ­рам — мы пра­вя­лі Paper-plener, і лю­дзі па­ча­лі пры­язджаць.

/i/content/pi/cult/869/18418/9.jpg— Звы­чай­на му­зей — уста­но­ва да­во­лі рэ­гла­мен­та­ва­ная. Ці мож­на ваш Му­зей вы­ці­нан­кі на­зваць кла­січ­ным, тра­ды­цый­ным?

— Я ха­чу, каб гэ­та бы­ло жы­вое, во­ль­нае мес­ца. Не так, каб экс­па­на­ты за шклом і ўсе маў­чаць, а стро­гі экс­кур­са­вод з указ­кай во­дзіць і рас­каз­вае. Я пла­ную інтэ­рак­тыў­ны му­зей, так ска­жам. Амаль усё мож­на па­ма­цаць, па­тры­маць у ру­ках — на­прык­лад, роз­ныя ста­ра­даў­нія інстру­мен­ты для вы­ра­зан­ня, усё мож­на па­спра­ба­ваць зра­біць са­мім, я бу­ду пра­во­дзіць май­стар-кла­сы, ла­дзіць пле­нэ­ры… Я ха­чу, каб быў му­зей, які за­хап­ляе. І ўсё гэ­та ве­ль­мі доб­ра су­па­дае з маж­лі­вас­ця­мі ме­на­ві­та агра­ся­дзі­бы. Мно­гае па­куль у пла­нах, як ужо бу­дзе да кан­ца скон­ча­ны ра­монт, але і за­раз усім ці­каў­ным я ма­гу арга­ні­за­ваць змяс­тоў­ную экс­кур­сію. Му­зей па­чы­нае жыць.

— А ці мно­га экс­па­на­таў у ва­шым му­зеі і што гэ­та за экс­па­на­ты?

— Ко­ль­кі іх уся­го, я да­клад­на і не ад­ка­жу — бо­льш за па­ў­ты­ся­чы. Асно­ву ка­лек­цыі вы­ці­на­нак, зра­зу­ме­ла, скла­да­юць мае ра­бо­ты. Але ня­ма­ла тво­раў і іншых май­строў — Ні­ны Шу­рак, На­тал­лі Клім­ко, На­тал­лі Су­хой, Ста­ніс­ла­ва Му­лі­цы, Га­лі­ны Жу­раў­лё­вай, На­тал­лі Га­ма­юна­вай… Усіх не пе­ра­лі­чыць. Ёсць па­пя­ро­выя вы­ра­зан­кі з іншых кра­ін — кі­тай­скія, япон­скія, укра­інскія, аме­ры­кан­скія і іншыя. Ёсць кні­гі, на­жні­цы, роз­ныя пры­ла­ды, прад­ме­ты, зроб­ле­ныя пад вы­ці­нан­ку, — на­прык­лад, драў­ля­ны га­дзін­нік. Ёсць вы­ра­за­нае з ду­ба Дрэ­ва жыц­ця па­вод­ле ма­ёй вы­ці­нан­кі. Шмат роз­на­га.

— У Бе­ла­ру­сі та­кі му­зей пер­шы, а ці ёсць у све­це не­шта пад­обнае?

— І ў све­це та­ко­га ня­шмат. Ве­даю, што ў аме­ры­кан­скім Піт­сбур­гу пра­цуе му­зей па­пя­ро­ва­га вы­ра­зан­ня, у кі­тай­скім Янчжоў: гэ­тым элі­тар­ным, я б ска­за­ла, мас­тац­твам за­йма­юцца паўсюд­на. Звы­чай­на да яго пра­ні­ка­юцца лю­дзі, якія ма­юць эстэ­тыч­ны густ, а ча­ла­век без гус­ту і фан­та­зіі ба­чыць што — то­ль­кі па­пе­ру. Ад­мет­на тое, што гэ­ты від на­род­най твор­час­ці бе­ла­ру­сы са­мі ў са­бе ўзрас­ці­лі, са­мі вы­га­да­ва­лі стаў­лен­не да вы­ці­нан­кі як да мас­тац­тва, — гэ­та не мо­да, якая пры­йшла з За­ха­ду ці з Усхо­ду. Зноў та­кі паў­та­ру­ся, што на ма­іх ва­чах ад­бы­ва­ла­ся ад­ра­джэн­не вы­ці­нан­кі, я ба­чы­ла, як яна вый­шла з не­быц­ця і ста­ла на­цы­яна­ль­ным брэн­дам. Ха­ця яшчэ 20 га­доў та­му бы­ло так, што ка­лі ў меж­ах фес­ты­ва­лю “Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску” пра­хо­дзіў тра­ды­цый­ны між­на­род­ны фес­ты­валь на­род­на­га мас­тац­тва, то ў кон­кур­се я бы­ла адзі­ным май­страм па вы­ці­нан­цы, мя­не на­ват не бы­ло з кім па­ра­ўноў­ваць! І та­ды я ска­за­ла са­бе — ха­чу, каб ка­лі-не­будзь вы­ці­нан­ка ста­ла на­шым на­цы­яна­ль­ным брэн­дам! Так і ад­бы­ло­ся.

— Вы лі­чы­це, што яна ўжо ста­ла пры­зна­ным на­цы­яна­ль­ным брэн­дам?

— Вы ж па­гля­дзі­це, ко­ль­кі ў апош­нія га­ды ва­кол нас вы­ці­нан­кі! Мож­на зга­даць тыя ж Еўра­пей­скія гу­ль­ні ў Мін­ску, дзе гэ­тая сты­ліс­ты­ка шы­ро­ка вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся. Жы­ран­до­лі на но­вай стан­цыі мет­ро “Ка­ва­льс­кая сла­ба­да” зроб­ле­ны па ма­ты­вах ма­іх і Лі­за­ве­ты Чыр­вон­ца­вай тво­раў. Пе­рад Но­вым го­дам на вок­нах ужо ня­ма­ла пры­го­жых вы­ці­на­нак, а не про­ста сня­жы­нак, — яшчэ 20 га­доў та­му падоб­на­га не бы­ло. Уз­оры на па­ліг­ра­фіч­ных вы­дан­нях, на ву­ліч­ных інста­ля­цы­ях… Сво­еа­саб­лі­вы па­ка­за­ль­нік па­пу­ляр­нас­ці — пла­гі­ят, і на­ват з за­меж­жа: бе­ла­рус­кія май­стры ця­пер з гэ­тым ня­рэд­ка су­ты­ка­юцца. А ў Рас­іі, гле­дзя­чы на тое, як вы­ці­нан­ка раз­ві­ва­ецца ў Бе­ла­ру­сі, так­са­ма ста­лі бо­льш ці­ка­віц­ца па­пя­ро­вым вы­ра­зан­нем. У ся­рэ­дзі­не 2000-х у Да­ма­дзе­да­ве і ў Мас­кве пра­хо­дзі­лі пер­шыя між­на­род­ныя сім­по­зі­умы па вы­ра­зан­ні з па­пе­ры, а апош­ні та­кі між­на­род­ны сім­по­зі­ум пра­хо­дзіў ужо ў Ма­ла­дзеч­не як у пры­зна­най ста­лі­цы вы­ці­нан­кі.

— Якія асаб­лі­вас­ці ва­ша­га аўтар­ска­га сты­лю, якія ў вас як у твор­цы лю­бі­мыя воб­ра­зы, якія ад­мет­ныя тво­ры?

— Я вы­ка­рыс­тоў­ваю па­пе­ру роз­ных ко­ле­раў, ха­ця бо­льш тра­ды­цый­ны­мі лі­чац­ца вы­ці­нан­кі з ад­на­го, мак­сі­мум з двух ко­ле­раў. Уво­гу­ле ў кож­на­га мас­та­ка, кож­на­га сап­раў­дна­га май­стра вы­ці­нан­кі ёсць свой по­чырк, свой па­зна­ва­ль­ны стыль. Тут да сло­ва яшчэ хо­чац­ца ска­заць, што хоць вы­ці­нан­ка і лі­чыц­ца на­род­ным мас­тац­твам і мае сваю тра­ды­цый­ную сіс­тэ­му воб­ра­заў і вы­яў, але ад­ро­джа­ная яна бы­ла пра­фе­сій­ны­мі мас­та­ка­мі, і на сён­ня атрым­лі­вац­ца так, што лю­бая вы­ці­нан­ка — мы га­во­рым, ка­неш­не, пра пра­фе­сій­ны ўзро­вень — мае свай­го аўта­ра. Кож­ная кве­тач­ка і пту­шач­ка, кож­ны ўзор­чык — аўтар­скія, ня­хай на­ват і за­сна­ва­ныя на тра­ды­цый­ных воб­ра­зах. У сек­цыі вы­ці­нан­кі ў на­шым Са­юзе ка­ля 30 май­строў, і іх тво­ры не зблы­та­еш. Я ў сва­іх вы­ці­нан­ках ня­рэд­ка ад­ыхо­джу ад тра­ды­цыі і спра­бую на­ват са­мае не­ча­ка­нае. Га­доў дзе­сяць та­му я ства­ры­ла, на­прык­лад, се­рыю па­вод­ле “Усе­агу­ль­най дэк­ла­ра­цыі пра­воў ча­ла­ве­ка” — та­кім чы­нам мне за­ха­це­ла­ся прад­эман­стра­ваць маг­чы­мас­ці гэ­тай тэх­ні­кі, 30 арты­ку­лаў дэк­ла­ра­цыі — 30 вы­ці­на­нак. Ра­бі­ла я ка­лек­цыю і на эка­ла­гіч­ную тэ­му, і ка­лек­цыю з ула­да­ра­мі Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га…

— Зу­сім ня­даў­на вы па­бы­ва­лі ў Іркуц­ку па за­пра­шэн­ні Іркуц­ка­га та­ва­рыс­тва бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры імя Яна Чэр­ска­га. Атры­ма­ла­ся здзі­віць вы­ці­нан­кай?

— Сап­раў­ды, ці­ка­васць да гэ­та­га май­стэр­ства бы­ла вя­лі­кай. Ездзі­лі мы з гур­том “Вер­бні­ца”, і гэ­та бы­лі та­кія тра­ды­цый­ныя Дні бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры ў Іркуц­ку, якія пад­трым­лі­вае мясц­овая ўла­да. Гэ­так жа, як пад­трым­лі­вае і іншыя на­цы­яна­ль­нас­ці, што там жы­вуць: за мно­гія га­ды іркуц­кія бе­ла­ру­сы ме­лі маг­чы­масць сус­трэц­ца з вя­лі­кім мнос­твам зна­ка­мі­тых твор­цаў з Бе­ла­ру­сі, мя­не та­кая іні­цы­яты­ва ве­ль­мі ра­дуе. І па­ра­да­ва­ла ўва­га да ма­ёй спра­вы. Я ла­дзі­ла май­стар-кла­сы, мі­ні-вы­ста­вы, пра вы­ці­нан­ку зня­лі цэ­лы фі­льм. Бы­ла і пра­гра­ма на іркуц­кім тэ­ле­ба­чан­ні, якую гля­дзе­лі не то­ль­кі мясц­овыя бе­ла­ру­сы. Так што з пун­кту гле­джан­ня па­пу­ля­ры­за­цыі бе­ла­рус­кай вы­ці­нан­кі па­ездка атры­ма­ла­ся ве­ль­мі ўда­лай.