Каб за­ці­ка­віць чы­та­ча, трэ­ба за­ці­ка­віць ся­бе

№ 38 (1529) 17.09.2021 - 24.09.2021 г

Па­пу­ля­ры­за­цыя сель­скіх біб­лі­ятэк Гро­дзен­ска­га ра­ёна ў Instagram
Біб­лі­ятэ­кар у наш час — му­ль­тып­ро­фі­ль­ны спе­цы­яліст, які не то­ль­кі ва­ло­дае ве­да­мі з воб­лас­ці біб­лі­ятэч­най спра­вы, але і ўме­ла ка­рыс­тац­ца кам­п’ю­та­рам. А су­час­ная біб­лі­ятэ­ка — гэ­та ўжо не то­ль­кі кні­гі, бо яна па­шы­рае свае межы і да­дае да рэ­аль­най пра­сто­ры вір­ту­аль­ную.

/i/content/pi/cult/869/18417/7.jpgВя­дзен­не акаў­нта біб­лі­ятэ­кі ў Інстаг­ра­ме — гэ­та маг­чы­масць рэ­алі­за­ваць твор­чы па­тэн­цы­ял для яе су­пра­цоў­ні­каў, а так­са­ма пры­цяг­нуць па­тэн­цы­яль­ных чы­та­чоў і ка­рыс­та­ль­ні­каў, пад­тры­маць ста­ноў­чы імідж біб­лі­ятэ­кі ў на­се­ль­ніц­тва ды й на­огул па­пу­ля­ры­за­ваць чы­тан­не ў но­вым фар­ма­це.

У су­вя­зі з пан­дэ­мі­яй зно­сі­ны з чы­та­ча­мі праз са­цы­яль­ныя сет­кі ста­лі ад­ным з важ­ных на­прам­каў у біб­лі­ятэч­ным жыц­ці. І, без­умоў­на, пра­ца ў анлайн-рэ­жы­ме бу­дзе пра­цяг­вац­ца ўжо як не­ад’ем­ная час­тка ўза­ема­дзе­яння біб­лі­ятэ­кі з яе чы­та­ча­мі.

ДА­ПА­МА­ГА­ЮЦЬ АКАЎ­НТЫ

Біб­лі­ятэ­ка­ры Азёр­скай сель­скай біб­лі­ятэ­кі (@biblio­teka­ozery) — Інэ­са Ва­сі­ле­віч, Скі­дзе­льс­кай га­рад­ской біб­лі­ятэ­кі ся­мей­на­га чы­тан­ня (@skdb_tut.by) — Мар­га­ры­та Ку­лі­нок, Свіс­лац­кай сель­скай біб­лі­ятэ­кі (@book_svisloch) — Улля­на Сяў­ко, Ра­ціц­кай сель­скай біб­лі­ятэ­кі (@ratichi_sb) — Юлія Яно­віч, Пут­рыш­каў­скай сель­скай біб­лі­ятэ­кі (@putrishki_biblioteka) — Але­на Яку­сік ства­ры­лі акаў­нты ў Інстаг­ра­ме і актыў­на вя­дуць пра­цу са сва­імі чы­та­ча­мі. Гэ­так жа не за­стаў­ся ўба­ку інфар­ма­цый­на-біб­лі­ятэч­ны ад­дзел (@ibo.grodno), акаўнт яко­га вя­дзе аўтар гэ­тых рад­коў. Рэ­кар­дсме­нам па ко­ль­кас­ці фо­ла­ве­раў у Інстаг­ра­ме (на да­дзе­ны мо­мант іх на­ліч­ва­ецца ка­ля 1200) з’яў­ля­ецца Азёр­ская сель­ская біб­лі­ятэ­ка. Ся­род пад­піс­чы­каў акаў­нта біб­лі­ятэ­кі — Вік­тар Ліс­ко­віч, стар­шы­ня Па­ста­яннай ка­мі­сіі Са­ве­та Рэ­спуб­лі­кі На­цы­яна­ль­на­га схо­ду Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па ад­ука­цыі, на­ву­цы, ку­ль­ту­ры і са­цы­яль­ным раз­віц­ці, член Са­ве­та Рэ­спуб­лі­кі На­цы­яна­ль­на­га схо­ду Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь сё­ма­га склі­кан­ня ад Гро­дзен­скай воб­лас­ці; Іры­на Лу­кан­ская, сяб­ра Па­ста­яннай ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­яна­ль­на­га схо­ду Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па за­ка­на­даў­стве; Ма­ры­на Ігна­то­віч, ды­рэк­тар Гро­дзен­скай аб­лас­ной на­ву­ко­вай біб­лі­ятэ­кі імя Яўхі­ма Кар­ска­га. Акаўнт быў ство­ра­ны ў ліс­та­па­дзе 2019 го­да, а пер­шую пуб­лі­ка­цыю Інэ­са Ва­сі­ле­віч зра­бі­ла ў вы­гля­дзе фо­та сва­ёй біб­лі­ятэ­кі. У ця­пе­раш­ні час кож­ная яе пуб­лі­ка­цыя на­бі­рае ў ся­рэд­нім 100 пад­аба­ек, што з’яў­ля­ецца доб­рым па­каз­чы­кам для сель­скай біб­лі­ятэ­кі.

ЗА ШТО СТА­ВЯЦЬ ПАД­АБАЙ­КІ

Ці­ка­выя фак­ты, вы­ста­вы, кон­кур­сы Інэ­са Ва­сі­ле­віч для чы­та­чоў за­ха­ва­ла ў акту­аль­ных гіс­то­ры­ях, каб яны ні­чо­га не пра­пус­ці­лі. Біб­лі­ятэ­кар так­са­ма пад­рых­та­ва­ла для сва­іх чы­та­чоў біб­лі­ятэч­ны анлайн-пра­ект “SEE BOOKS” (гля­дзі­це кні­гі), які да­па­мо­жа па­зна­ёміц­ца з экра­ні­за­ва­най лі­та­ра­ту­рай. Пра­ект “SEE BOOKS” — гэ­та кад­ры з фі­ль­ма “пе­ра­пле­це­ныя” з цы­та­та­мі з кні­гі.

Пер­шы пост у Скі­дзе­льс­кай га­рад­ской біб­лі­ятэ­цы ся­мей­на­га чы­тан­ня з’я­віў­ся ў па­чат­ку лі­пе­ня 2020 го­да, і на да­дзе­ны мо­мант акаўнт на­ліч­вае 60 уні­ка­ль­ных па­стоў, якія саб­ра­лі звыш ся­мі ты­сяч пя­ці­ста пад­аба­ек. “Каб за­ці­ка­віць чы­та­ча, трэ­ба за­ці­ка­віць ся­бе!” — ка­жа біб­лі­ятэ­кар Скі­дзе­льс­кай га­рад­ской біб­лі­ятэ­кі ся­мей­на­га чы­тан­ня Мар­га­ры­та Ку­лі­нок. На сён­няш­ні дзень на акаўнт пад­пі­са­ла­ся бо­льш за 900 фо­ла­ве­раў. У інстаг­рам-акаў­нце Мар­га­ры­та звяр­тае асаб­лі­вую ўва­гу на афар­млен­не про­фі­лю і вя­дзе яго ў акту­аль­ным ды­зай­не.

Ёсць цудоўная руб­ры­ка “Кні­гі для ся­мей­на­га чы­тан­ня”. Акаўнт стаў па­пу­ляр­ны не то­ль­кі ся­род чы­та­чоў біб­лі­ятэк, але і ся­род аўта­раў кніг. Так па­пу­ляр­ная аме­ры­кан­ская пі­сь­мен­ні­ца Са­ра Джыо ста­віць пад­абай­кі на пуб­лі­ка­цы­ях, а Ма­ры­на Сцяп­но­ва на­пі­са­ла хва­леб­ны ка­мен­та­рый пад фо­та з яе кні­гай.

У КОЖ­НА­ГА — СВОЙ ПРО­ФІЛЬ

У лі­пе­ні 2019 го­да біб­лі­ятэ­кар Свіс­лац­кай сель­скай біб­лі­ятэ­кі Улля­на Сяў­ко ства­ры­ла акаўнт у па­пу­ляр­най са­цы­яль­най сет­цы. Бібліятэкар вы­ра­шы­ла вес­ці акаўнт біб­лі­ятэ­кі як спо­саб вір­ту­аль­ных зно­сін з пад­піс­чы­ка­мі, якіх на­ліч­ва­ецца бо­льш за 180. Гос­ці яе гіс­то­рый мо­гуць па­ўдзе­ль­ні­чаць у анлайн-вік­та­ры­нах, кон­кур­сах і роз­ных чэ­лен­джах.

Юлія Яно­віч, біб­лі­ятэ­кар Ра­ціц­кай сель­скай біб­лі­ятэ­кі, у чэр­ве­ні 2020 го­да да­да­ла пер­шую пуб­лі­ка­цыю ў фар­ма­це ві­дэа, якое пры­све­ча­на 75-год­дзю Пе­ра­мо­гі ў Вя­лі­кай Айчын­най вай­не. У гэ­тым про­фі­лі мож­на ўба­чыць, як пра­хо­дзяць ме­рап­ры­емствы ў біб­лі­ятэ­цы, анон­сы акцый, вы­стаў. Біб­лі­ятэ­кар для сва­іх пад­піс­чы­каў (бо­льш за 120) падзя­лі­ла акту­аль­ныя гіс­то­рыі па лі­та­ра­тур­ных жан­рах, што да­па­ма­гае чы­та­чам не то­ль­кі ўба­чыць на­він­кі свай­го лю­бі­ма­га жан­ру, але і за­ці­ка­віц­ца іншым.

Са­мы “ма­ла­ды” акаўнт у Інстаг­ра­ме ў біб­лі­ятэ­ка­ра Пут­рыш­каў­скай сель­скай біб­лі­ятэ­кі, ство­ра­ны ў сту­дзе­ні гэ­та­га го­да. У сва­ім про­фі­лі біб­лі­ятэ­кар над­ае асаб­лі­вую ўва­гу ме­рап­ры­емствам і вы­ста­вам. Дзя­ку­ючы яркім і ма­ляў­ні­чым пуб­лі­ка­цы­ям на акаўнт пад­пі­са­ла­ся ўжо бо­льш за дзвес­це пад­піс­чы­каў.

У акаў­нце інфар­ма­цый­на-біб­лі­ятэч­на­га ад­дзе­ла мож­на ўба­чыць усе ме­рап­ры­емствы, якія ла­дзяць біб­лі­ятэ­кі Гро­дзен­ска­га ра­ёна.

Ад­ным сло­вам ра­бо­та, якая пра­во­дзіц­ца ў Інстаг­ра­ме, за­клі­кае лю­дзей бо­льш актыў­на на­вед­ваць біб­лі­ятэ­кі, кан­тэнт на гэ­тай пля­цоў­цы ўспры­ма­ецца мэ­та­вай аўды­то­ры­яй пра­сцей, ён зра­зу­ме­лы і бліз­кі ка­рыс­та­ль­ні­кам.

Ка­ры­на ОШВА, га­лоў­ны біб­лі­ятэ­кар па арга­ні­за­цый­на-мар­ке­тын­га­вай ра­бо­це інфар­ма­цый­на-біб­лі­ятэч­на­га ад­дзе­ла Гро­дзен­ска­га ра­ённа­га ку­ль­тур­на-інфар­ма­цый­на­га цэн­тра