Бляс­кам со­нца хай успых­не згод­нас­ці ча­сі­на

№ 38 (1529) 17.09.2021 - 24.09.2021 г

Ад­чу­ван­не еднас­ці з род­ным кра­ем, на­ват у ча­сы рас­стан­ня з ім, па­мкнен­не як ма­га хут­чэй вяр­нуц­ца на Ра­дзі­му, а так­са­ма пра­га да та­го, каб зем­ля­кі жы­лі друж­на ў адзі­най моц­най і не­за­леж­най дзяр­жа­ве, — гэ­тыя дум­кі і ма­ры не да­ва­лі спа­кою чул­лі­вай ду­шы кла­сі­ка бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры Яку­ба Ко­ла­са ў пер­шай па­ло­ве XX ста­год­дзя.

/i/content/pi/cult/869/18414/1.jpgБез­умоў­на, кож­ная на­цыя мае па­трэ­бу ў та­ле­на­ві­тай твор­чай асо­бе, якая б на вы­со­ка­мас­тац­кім уз­роў­ні вы­ра­жа­ла па­мкнен­ні на­ро­да і ста­ла на­цы­яна­ль­ным пра­ро­кам, прад­ка­за­ль­ні­кам бу­ду­чы­ні род­най кра­іны. Та­кой зна­ка­вай по­стац­цю для бе­ла­ру­саў стаў на­род­ны па­эт Бе­ла­ру­сі Якуб Ко­лас. Яго імя па­сту­по­ва пе­ра­ўтва­ры­ла­ся ў ле­ген­ду, ста­ла сім­ва­лам, які аб’ядноў­вае на­цыю.

Ты не менш за ма­ну­мен­та­ль­нас­цю фі­гу­ры кла­сі­ка ха­ваў­ся жы­вы ча­ла­век, асо­ба са сва­імі па­чуц­ця­мі, по­гля­да­мі і жыц­цё­вы­мі па­мкнен­ня­мі. Тое, як ста­віў­ся кла­сік да гіс­та­рыч­ных падзей, што зда­ра­лі­ся ў кра­іне, ярка ад­люс­тра­ва­на ў яго па­этыч­ных і пра­за­ічных тво­рах, ліс­тах да род­ных і зна­ёмых, у пуб­лі­цыс­ты­цы.

“Рва­лась сэр­ца к родным го­ням”

За да­рэ­ва­лю­цый­ным ча­сам Якуб Ко­лас успры­маў­ся як ся­лян­скі па­эт, на све­та­пог­ляд яко­га, тым не менш, знач­на паў­плы­ва­ла рас­ста­ван­не з ра­дзі­май пад­час Пер­шай сус­вет­най вай­ны.

У па­чат­ку во­се­ні 1915 г. раз­ам з сям’ёй ён эва­ку­іра­ваў­ся ў Мас­коў­скую гу­бер­ню, але не ад­се­джваў­ся ў ты­ле, а быў ма­бі­лі­за­ва­ны на вай­ско­вую служ­бу. Скон­чыў Аляк­сан­драў­скае ва­еннае ву­чы­ліш­ча, слу­жыў у Пяр­мі ў за­пас­ным па­лку. Ад­нак, ня­гле­дзя­чы на цяж­кас­ці ва­енна­га ча­су, па­эт не апус­каў ру­кі і пра­цяг­ваў пі­саць свае тво­ры, у якіх чу­ла­ся шчы­рае асу­джэн­не вай­ны, а так­са­ма ту­га па род­ных мясц­інах і тры­во­га за лёс Ба­ць­каў­шчы­ны, жа­дан­не як ма­га хут­чэй уз’яднац­ца з Ра­дзі­май. На­прык­лад, у вер­шы “На чу­жы­не” Ко­лас пi­саў:

Рва­лась сэр­ца к род­ным го­ням

Птуш­кай лёг­как­ры­лай,

К свет­лым рэ­чкам, цi­хiм то­ням

Бе­лай Ру­сi мi­лай.

Пяс­няр ад­люс­троў­ваў і ўнут­ра­ны свет, дум­кі, па­чуц­ці се­ля­ні­на — удзе­ль­ні­ка вай­ны:

Сi­ра­тою гля­дзiць поле,

Сум­на ўдаль бя­гуць шну­ры.

Хто ж ад­ка­жа, што за до­ля

I дзе iх гас­па­да­ры?

(“Поле”)

/i/content/pi/cult/869/18414/2.jpgНа­рэш­це, да ра­дас­ці Кан­стан­ці­на Мі­хай­ла­ві­ча, пры­язджае ў Перм жон­ка Ма­рыя Дзмiт­ры­еўна з сы­нам Да­нi­лам. Там жа ў сям’і на­ра­джа­ецца дру­гі сын Гео­ргій (род­ныя зва­лі хлоп­ца Юркам). У хут­кім ча­се — у лi­пе­нi 1917 го­да — Якуб Ко­лас быў пры­зна­ча­ны на­ча­ль­нi­кам эша­ло­на, якi ру­шыў на ру­мын­скi фронт. Ма­рыя Дзміт­ры­еўна з дзе­ць­мі едзе да ма­ці ў го­рад Аб­аянь Кур­скай гу­бер­ні. Цяж­ка бы­ло па­эту раз­віт­вац­ца з род­ны­мі:

Раз­ва­жае бя­дак, дом не йдзе з га­ла­вы,

Па­хі­лі­ла­ся з го­ра яна.

I зда­ва­ла­ся, з ім пла­каў лес ба­ра­вы,

Быц­цам дум­ка бы­ла ў іх ад­на.

(“Дум­кі сал­да­та”)

Хут­кае ня­шчас­це, тым не ме­ней, да­па­ма­гае ся­м’і ўз’яд­нац­ца — у су­вя­зі з цяж­кай хва­ро­бай Ко­лас атрым­лі­вае ад­па­чы­нак і мо­жа ехаць да род­ных у Аб­аянь. Там з імпэ­там пра­цуе на­стаў­ні­кам, шко­ль­ным інструк­та­рам у го­ра­дзе і на­ва­ко­ль­ных вёс­ках. Але ж на чу­жой зям­лі ду­шы ня­ма спа­кою — па­эт ад­чу­вае ся­бе “ма­ле­нь­кай пу­шын­кай у ка­ла­ва­ро­це віх­роў”, ма­ры аб вяр­тан­ні на ра­дзі­му не па­кі­да­юць яго.

 

У лiс­це да сяб­ра і ка­ле­гі па пя­ру Янкi Ку­па­лы ён пi­ша: “Бра­тец мой ми­лый! Слу­ча­лось те­бе ког­да-ни­будь за­стрять где-ни­будь на же­лез­но­до­рож­ной стан­ции, ждать по­езда? Вот в та­ком по­ло­же­нии чув­ствую я се­бя те­перь… Всё жду, ког­да же на­сту­пит воз­мож­ность оста­вить эту Мос­ков­щи­ну и вновь очу­ти­ть­ся сре­ди сво­их лю­дей… Бо­лит моя ду­ша по Бе­ло­рус­сии. Чув­ству­ешь ли, бра­тец, как тяж­ко жить на чуж­би­не? Мне час­то при­хо­дит на ум наш ти­хий, сум­рач­ный, но мяг­кий сердц­ем и доб­рый ду­шою бе­ло­рус. На­чи­ная с Но­во­го го­да, я по­те­рял все свя­зи с род­ным кра­ем, жи­ву вос­по­ми­на­ни­ями о про­шлом, меч­та­ми об уте­рян­ном...”

І на­пры­кан­цы ліс­та па­эт ро­біць вы­сно­ву, што ёсць вы­хад на­ват з са­ма­га цяж­ка­га ста­но­віш­ча, га­лоў­нае — пра­бу­дзіць у зем­ля­ках пра­гу да аб’­яднан­ня дзе­ля ба­ра­ць­бы з чу­жын­ца­мі, каб да­біц­ца пра­ва на не­за­леж­насць род­най кра­іны: “Что же нам де­лать? Про­буж­дать в на­ро­де са­мо­соз­на­ние, ори­ента­ция дол­жна быть на са­мо­го се­бя”.

Аб сва­ёй твор­час­ці ў гэ­ты пе­ры­яд Ко­лас на­пі­ша ў 1926 го­дзе ў аўта­бі­ягра­фіі: “За ча­сы вай­ны і пры­бы­ван­ня ў Рас­іі пі­саў ма­ла, урыў­ка­мі. У Кур­шчы­не скон­чыў “Сы­мо­на-му­зы­ку” і на­пі­саў адзін ці два раз­дзе­лы “Но­вай зям­лі”. Су­вязь з Бе­ла­рус­сю бы­ла вы­пад­ко­вая з пры­чы­ны падзей ва­енна-па­лі­тыч­на­га ха­рак­та­ру. Моц­на сму­ціў­ся па Бе­ла­ру­сі”. Раз­дзел па­эмы “Но­вая зям­ля” “Зi­ма ў Па­рэч­чы” пад­крэс­лі­вае гэ­тую дум­ку:

Да­лё­ка я ад меж­аў род­ных

Ся­род лю­дзей, ду­шой ха­лод­ных

І сэр­цам чэр­ствых. Я га­даю,

Я род­ны край успа­мi­наю,

Я iм жы­ву, я ў iм ду­шою

І сэр­цам кож­наю па­рою.

/i/content/pi/cult/869/18414/3.jpgЯкуб Ко­лас быў раз­лу­ча­ны з Бе­ла­рус­сю на пра­ця­гу шас­ці га­доў, якія зда­лі­ся яму веч­нас­цю. На­рэш­це, 100 га­доў та­му, у лю­тым 1921 го­да, На­рка­мас­ве­ты Бе­ла­рус­кай ССР на­кi­роў­вае На­род­на­му ка­мi­са­ру асве­ты РСФСР А. В. Лу­на­чар­ска­му тэ­ле­гра­му з про­сь­бай “не­мед­лен­но от­ко­ман­ди­ро­вать в рас­по­ря­же­ние На­рком­про­са Бе­ло­рус­сии шко­ль­но­го ин­струк­то­ра Кон­стан­ти­на Миц­ке­ви­ча, псев­до­ним Якуб Ко­лас, од­но­го из луч­ших бе­ло­рус­ских пи­са­те­лей”.

За непраходнай мяжой

15 мая 1921 го­да па­эт з род­ны­мі вяр­та­ецца ў Мiнск. Сус­трэ­ча з Ра­дзі­май на­тхняе пес­ня­ра, дае сі­лы жыць і пі­саць. Але ж ра­дасць па­эта і зем­ля­коў азмро­ча­на. 1921 год пры­но­сіць но­вую бя­ду шмат­па­кут­на­му на­ро­ду Бе­ла­ру­сі — 18 са­ка­ві­ка, па­вод­ле Рыж­ска­га мір­на­га да­га­во­ру, За­ход­няя Бе­ла­русь ад­ыхо­дзіць Поль­шчы. Ме­на­ві­та там, за не­пра­ход­най мя­жой, за­ста­ла­ся ма­лая ра­дзі­ма па­эта — род­ныя сэр­цу мясц­іны Стаў­бцоў­шчы­ны, дзе жы­лі блі­жэй­шыя род­ныя (у тым лі­ку і ма­ці па­эта), а так­са­ма сяб­ры і па­плеч­ні­кі. “Воб­ра­зы мі­лыя род­на­га краю” зноў за­ста­ва­лі­ся то­ль­кі ва ўспа­мі­нах…

Лі­та­ра­ль­на праз пяць дзён па­сля пад­пі­сан­ня Рыж­ска­га да­га­во­ру (яшчэ да вяр­тан­ня ў БССР) Якуб Ко­лас ства­рае верш “Ду­бы”, дзе але­га­рыч­на апіс­вае, што ста­ла­ся з сім­ва­лам лю­бай ста­рон­кі па­сля та­го, як “на­ля­це­лі бу­ры злыя”:

Эх, ду­бы, ду­бы! Вя­ка­мі

Вы збі­ра­лі сі­лы,

Не зва­ло­даў ві­хар з ва­мі,

Вас зда­ле­лі пі­лы.

/i/content/pi/cult/869/18414/4.jpgБе­ла­рус­кая зям­ля па Рыж­скім да­га­во­ры, якім за­кан­чва­ла­ся вай­на з бе­ла­пан­скай Поль­шчай, — пі­саў Я. Ко­лас, — бы­ла падзе­ле­на на дзве амаль роў­ныя час­ткі. Ба­лю­ча бы­ло ўсве­дам­ляць, што мя­жа, раз­дзя­ляў­шая ад­на­літ­ную кра­іну, пра­йшла па са­мым сэр­цы яе”.

Хут­ка Кан­стан­цін Мі­хай­ла­віч мо­вай па­эзіі звяр­та­ецца да зем­ля­коў з па­лы­мя­ным за­клі­кам да яднан­ня:

Друж­на і згод­на ста­нь­ма

сця­ною.

До­ля не пры­йдзе са­ма,

Во­ля не зой­дзе к нам ста­ра­ною,

Збо­ку да­рог ёй ня­ма.

Бу­дзем мы са­мі гас­па­да­ра­мі,

Бу­дзем свой скарб ра­та­ваць!

Го­дзе той крыў­ды! Ў но­гу

з бра­та­мі

По­йдзем наш край вы­зва­ляць.

Верш “Бе­ла­рус­ка­му лю­ду” быў пры­зна­ны кон­тррэ­ва­лю­цый­ным. Па­сля пуб­лі­ка­цыі ў 1922 го­дзе і ў збо­ры тво­раў 1928 г. бо­льш ні­дзе не дру­ка­ваў­ся. Яго ўклю­чы­лі цал­кам то­ль­кі ў апош­ні збор тво­раў па­эта.

Тэ­ма падзе­лу гу­чыць і ва ўсту­пе да трэ­ця­га раз­дзе­ла па­эмы “Сы­мон-му­зы­ка”:

Род­ны край! Ты раз­арва­ны

I на за­хад ад мя­жы

Пан пых­лі­вы, надзі­ма­ны

Моц­на сцяг­вае гу­жы...

Па­сля вяр­тан­ня з Кур­шчы­ны ў БССР Ко­лас з сям’ёй што­год пра­во­дзіў свой ад­па­чы­нак у сель­скай мясц­овас­ці — ве­ль­мі кла­па­ціў­ся пра зда­роў­е дзя­цей і сам імкнуў­ся па­быць на ўлон­ні пры­ро­ды, якую так лю­біў. І ка­неш­не, той факт, што ад­па­чыць на ма­лой ра­дзі­ме ня­ма маг­чы­мас­ці, ве­ль­мі за­сму­чаў па­эта. Ко­лас моц­на су­ма­ваў па Стаў­бцоў­шчы­не, час­та пры­гад­ваў яе ў сва­іх тво­рах, у пе­ра­піс­цы, у раз­мо­вах з сяб­ра­мі і род­ны­мі. Стра­шэн­най ра­най на сэр­цы па­эта ста­ла­ся і тая ака­ліч­насць, што ён не змог пры­ехаць на па­ха­ван­не ма­ці, якая па­мер­ла ў 1929-м.

У вер­шах “Пан­ам”, “Бра­там За­ход­няй Бе­ла­ру­сі”, “Бе­ла­ру­сі пад Поль­шчай”, “Во­ра­гам”, “Пан­ам-ва­якам”, “Поль­скім ка­там” і іншых Якуб Ко­лас ад­кры­та і рэ­зка вы­сту­пае су­праць гвал­ту над жы­ха­ра­мі За­ход­няй Бе­ла­ру­сі.

У су­вя­зі з раз­гро­мам Бе­ла­рус­кай ся­лян­ска-ра­бот­ніц­кай гра­ма­ды і ма­са­вым тэ­ро­рам у За­ход­няй Бе­ла­ру­сі га­зе­та “Са­вец­кая Бе­ла­русь” у сту­дзе­ні 1927 го­да дру­куе пад­пі­са­ны Я. Ко­ла­сам, Я. Ку­па­лам, М. Пі­яту­хо­ві­чам, І. За­мо­ці­ным і іншы­мі зва­рот да ву­чо­ных За­ха­ду. Там жа раз­мяш­ча­ецца верш Я. Ко­ла­са “Бра­там За­ход­няй Бе­ла­ру­сі”:

Бра­ты! Мі­нец­ца

лі­ха-го­ра,

I пан­скі шал за­тхнец­ца

ско­ра…

То­ль­кі праз двац­цаць га­доў па­сля рас­стан­ня з род­най зям­лёй да­вя­ло­ся Я. Ко­ла­су па­ба­чыць яе з акна ва­го­на, ка­лі ён ехаў на Між­на­род­ны кан­грэс пі­сь­мен­ні­каў у аб­аро­ну ку­ль­ту­ры ў Па­рыж у 1935 го­дзе. “З вя­лі­кім хва­ля­ван­нем і жа­лем па­зі­раў я на тыя мясц­іны, — пі­саў Я. Ко­лас, — дзе ко­лісь ха­дзіў я і ездзіў. Тыя ж убо­гія, ву­зе­нь­кія па­лос­кі зям­лі, тыя ж пан­скія ма­ёнткі... Усю­ды на стан­цы­ях пыш­ныя по­ста­ці пан­оў, па­ўпан­каў і роз­ных дроб­ных шлях­цю­коў. І то­ль­кі дзе-ні­дзе на за­двор­ках мі­ль­га­ла за­но­ша­ная світ­ка бе­ла­ру­са”.

Не­за­быў­ныя дні

Але ж на­рэш­це пры­йшоў час, і “ма­гут­ная Чыр­во­ная Армія пе­ра­йшла гра­ні­цу і ў не­ка­ль­кі дзён вы­зва­лі­ла За­ход­нюю Бе­ла­русь, не­су­чы ёй доў­га­ча­ка­нае зба­вен­не і во­лю, — пі­саў Я. Ко­лас. — Не бы­ло кан­ца ра­дас­ці бе­ла­рус­ка­га на­ро­да. З якою шчы­рас­цю, з якім за­хап­лен­нем сус­тра­каў ён сва­іх бра­тоў, во­інаў Чыр­во­най Арміі! Гэ­та бы­лі не­за­быў­ныя дні, гэ­та бы­ло шчас­лі­вае ад­ра­джэн­не на­ро­да, які амаль двац­цаць га­доў жыў у цяж­кай пан­скай ня­во­лі”.

Ні­які­мі сло­ва­мі не­ль­га апі­саць шчас­це, якім по­ўні­ла­ся ду­ша пі­сь­мен­ні­ка! 19 ве­рас­ня 1939 г. Якуб Ко­лас ві­таў пра­цоў­ных За­ход­няй Бе­ла­ру­сі з днём вы­зва­лен­ня ў арты­ку­ле “Бра­ты За­ход­няй Бе­ла­ру­сі”, над­ру­ка­ва­ным у га­зе­це “Звяз­да”. Там жа праз ко­ль­кі дзён быў змеш­ча­ны верш Я. Ко­ла­са “Свай­му на­ро­ду”:

На пра­стор, на шы­ро­кі раз­лог

Вы­ха­дзі, мой на­род, гра­ма­дою, —

Со­тні но­вых і ясных да­рог

Рас­сці­лае жыц­цё прад та­бою!..

Па­эту цяж­ка стрым­лі­ваць эмо­цыі. У кан­цы ве­рас­ня 1939 го­да ён зноў звяр­та­ецца да зем­ля­коў:

“Да­ўно мя­не цяг­не свой род­ны ку­ток, дзе я га­да­ваў­ся, ву­чыў­ся, дзе пра­вёў свае ма­ла­дыя ле­ты, ку­ток, яко­га я не ба­чыў ужо з 1915 го­да. З гэ­та­га ча­су я бы­ваў у Мі­ка­ла­еўшчы­не то­ль­кі ў мыс­лях ды ў сне. Сні­лі­ся мне і Кан­цы­ва­ло­кі, і Мі­ха­лаў Крыж, і Дуб­роў­кі, і Ля­дзі­ны, і Бер­вя­нец, і Рай­му­са­ва шы­ро­кая, і Вы­со­кі бе­раг, і со­тні іншых уро­чышч, якія цяж­ка пе­ра­лі­чыць і на­звы якіх мо­жа за­бы­лі­ся або пе­ра­йна­чы­лі­ся”.

Па­сля доў­га­га рас­стан­ня Ко­лас упер­шы­ню на­ве­дае Мі­ка­ла­еўшчы­ну то­ль­кі ў кан­цы чэр­ве­ня 1940 го­да…

“Дні беспрасвецця ў нябыт адышлі”

А 8 кас­трыч­ні­ка 1939 го­да для пра­вя­дзен­ня твор­чых ве­ча­роў і ўдзе­лу ў пад­рых­тоў­цы да вы­ба­раў у На­род­ны сход Якуб Ко­лас вы­язджае ў Бе­лас­ток у скла­дзе бры­га­ды бе­ла­рус­кіх пі­сь­мен­ні­каў, вы­сту­пае пе­рад інтэ­лі­ген­цы­яй.

Раз­ам з Я. Ку­па­лам пі­ша зва­рот да пі­сь­мен­ні­каў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі, дзе за­клі­кае іх “у во­ль­ную сям’ю пес­ня­роў і пі­сь­мен­ні­каў” і пра­цяг­вае ру­ку “брат­няй да­па­мо­гі”.

28 кас­трыч­ні­ка 1939 дэ­пу­та­ты На­род­на­га Схо­ду За­ход­няй Бе­ла­ру­сі ў Бе­лас­то­ку пры­ня­лі ра­шэн­не аб да­лу­чэн­ні За­ход­няй Бе­ла­ру­сі да БССР. Пяс­няр не мог за­стац­ца ў ба­ку ад гэ­тай падзеі. У га­зе­це “Звяз­да” дру­ку­ецца верш “На­пе­рад” з падза­га­лоў­кам “Да дня 28. Х. 1939”.

Дні бес­прас­вец­ця ў ня­быт ад­ышлі,

Со­нца ўзы­хо­дзіць над кра­ем.

Во­ль­ныя лю­дзі рас­ку­тай зям­лі,

Пес­няю вас мы ві­та­ем.

Збі­ты кай­да­ны чор­нае но­чы,

Сцёр­ты ста­рыя скры­жа­лі.

Сме­ла на­пе­рад, люд наш ра­бо­чы,

К шчас­цю ў шы­ро­кія да­лі...

У ліс­та­па­дзе 1939 г. Ко­лас пі­ша верш “Во­ль­на­му на­ро­ду”, які быў пры­све­ча­ны пры­няц­цю За­ко­на аб уклю­чэн­ні За­ход­няй Бе­ла­ру­сі ў склад СССР і ўз’яднан­ні яе з БССР:

Спе­та бяс­слаў­на пан­ская пес­ня.

Кон­ча­на з пан­ам,

пан не ўвас­крэс­не,

У край наш не зной­дзе да­рог.

Во­ль­ным на­ро­дам ста­лі вы сён­ня.

Ва­шы ўсе по­жні, ва­шы ўсе го­ні,

І шлях вам, як со­нца, пра­лёг.

У ліс­це да па­эта і пе­ра­клад­чы­ка Сяр­гея Га­ра­дзец­ка­га ад 2 ліс­та­па­да 1939 г. Якуб Ко­лас адзна­чае: “Вче­ра воз­вра­тил­ся из по­ездки в За­пад­ную Бе­ло­рус­сию. Ездил в со­ста­ве де­ле­га­ции от тру­дя­щих­ся Со­вет­ской Бе­ло­рус­сии для при­вет­ствия На­род­но­го соб­ра­ния. По­тря­са­ющее, глу­бо­ко вол­ну­ющее впе­чат­ле­ние про­изве­ло это соб­ра­ние. Мне ни­ког­да еще не слу­ча­лось ви­деть та­кой съезд, та­кой на­род­ный сход, где бы с та­кой си­лой из­ли­ва­лась ду­ша на­ро­да, его го­рь­кая об­ида…

У 1938 го­дзе Якуб Ко­лас па­чы­нае пра­цу над бу­ду­чай па­эмай “Ры­ба­ко­ва ха­та”. Як успа­мі­наў у кні­зе “Пад ба­ць­коў­скім да­хам” ма­лод­шы сын па­эта Мі­хась Кан­стан­ці­на­віч Міц­ке­віч, “спа­чат­ку бы­ла за­дум­ка на­пі­саць твор аб цяж­кім лё­се жан­чы­ны ў пан­скай Поль­шчы пад на­зваю “На крэ­сах усход­ніх”. Але ў ча­се рас­пра­цоў­кі тэ­мы рам­кі тво­ра знач­на па­шы­ры­лі­ся, пра­ца вы­лі­ла­ся ў па­эму”. У га­зе­це “Са­вец­кі се­ля­нін”, дзе быў апуб­лі­ка­ва­ны ўры­вак з па­эмы, па­эт за­ўва­жаў: “Тэ­ма і змест па­эмы — ба­ра­ць­ба бе­ла­рус­ка­га на­ро­да за сваё на­цы­яна­ль­нае і са­цы­яль­нае вы­зва­лен­не з-пад пан­ска­га гнё­ту”.

У 1949 го­дзе Яку­бу Ко­ла­су за па­эму “Ры­ба­ко­ва ха­та” бы­ла пры­су­джа­на Ста­лін­ская прэ­мія СССР дру­гой сту­пе­ні.

Свой па­этыч­ны твор на­род­ны па­эт скон­чыў па­жа­дан­нем, якое не страч­вае аку­та­ль­нас­ці і сён­ня:

Ня­хай не бу­дзе бо­льш згры­зот

І змоў­кнуць не­пры­язні сло­вы!

Во­ль­га НА­ВА­ЖЫ­ЛА­ВА,
на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік
Дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­турна-
ме­ма­ры­яль­на­га му­зея
Яку­ба Ко­ла­са.

Фо­та з фон­даў му­зея

Аўтар вы­каз­вае падзя­ку ўнуч­цы Яку­ба Ко­ла­са М. М. Міц­ке­віч, а так­са­ма га­лоў­на­му за­ха­ва­ль­ні­ку фон­даў До­ма-му­зея Яку­ба Ко­ла­са пра­ўнуч­цы Пес­ня­ра В. В. Міц­ке­віч за да­па­мо­гу.