Тка­ныя кры­лы і мроі пра па­лёт

№ 37 (1528) 11.09.2021 - 17.09.2021 г

Рэ­спуб­лі­кан­ская вы­ста­ва мас­тац­ка­га тэк­сты­лю “Мроі-кры­лы” ад­кры­ла­ся 7 ве­рас­ня ў двух му­зе­ях Ві­цеб­ска. Ві­цебск пе­ра­няў эста­фе­ту ад Грод­на, дзе пра­ект экс­па­на­ваў­ся ўвес­ну: ся­род май­строў з усёй кра­іны ў ві­цеб­скіх мас­та­коў з’яві­ла­ся маг­чы­масць бо­льш по­ўна па­ка­заць сваю твор­часць. “Бо Ві­цебск жа ста­лі­ца тэк­сты­лю, ві­цеб­ская тэк­сты­ль­ная шко­ла асаб­лі­вая!” — з го­на­рам га­во­раць мясц­овыя мас­та­кі. Ура­чыс­тыя ад­крыц­ці экс­па­зі­цый у Ві­цеб­скім мас­тац­кім му­зеі і ў Арт-пра­сто­ры на Тал­сто­га, 7, Ві­цеб­ска­га цэн­тра су­час­на­га мас­тац­тва саб­ра­лі вя­лі­кую ко­ль­касць за­ці­каў­ле­ных лю­дзей — і са­міх мас­та­коў, і ама­та­раў мас­тац­тва, і прад­стаў­ні­коў Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў, і — сту­дэн­таў.

/i/content/pi/cult/867/18410/pages-13--2.jpg

/i/content/pi/cult/867/18410/pages-13--3.jpgЧа­му вар­та асоб­на вы­лу­чыць сту­дэн­таў — бо акра­мя зна­ка­мі­та­га мас­тац­ка-гра­фіч­на­га фа­ку­ль­тэ­та Ві­цеб­ска­га пед­ага­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ў Ві­цеб­ску ёсць ка­фед­ра ды­зай­ну і мо­ды ў Дзяр­жаў­ным тэх­на­ла­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це: там тэк­сты­лем за­йма­юцца на пра­фе­сій­ным уз­роў­ні. А яшчэ ёсць дзве спе­цы­ялі­за­ва­ныя ўста­но­вы ся­рэд­няй ад­ука­цыі, дзе вы­ву­ча­юць ся­род інша­га і тэк­стыль, ткац­тва. Рэ­спуб­лі­кан­ская вы­ста­ва “Мроі-кры­лы” ў Ві­цеб­ску аб’ядна­ла ра­бо­ты і пры­зна­ных май­строў, і ра­бо­ты сту­дэн­таў. Вы­стаў­ля­юцца ра­бо­ты вы­клад­чы­каў Ві­цеб­ска­га тэх­на­ла­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та На­тал­лі Лі­соў­скай, Іры­ны Кі­ры­ла­вай, Тац­ця­ны Мак­ля­цо­вай, Свят­ла­ны Оксінь. А яшчэ на ад­крыц­ці ў Мас­тац­кім му­зеі быў зла­джа­ны па­каз мод­най ка­лек­цыі: ме­на­ві­та ён саб­раў вя­лі­кі на­тоўп мо­ла­дзі. Сту­дэн­цкі тэ­атр мо­ды тэх­на­ла­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та прад­эман­стра­ваў ка­лек­цыю Sweet look так­са­ма сту­дэн­та фа­ку­ль­тэ­та ды­зай­ну Мі­кі­ты За­хар­чу­ка — ме­на­ві­та з ёй Мі­кі­та сё­ле­та стаў лаў­рэ­атам фес­ты­ва­лю-кон­кур­су “Млын мо­ды — 2021”. У асно­ве воб­ра­заў — са­лод­кая фі­яле­та­вая цы­бу­ля з яе шмат­лі­кі­мі сла­ямі: та­кім чы­нам аб­ыгры­ва­ецца на­зва ка­лек­цыі. Бе­лую бязь Мі­кі­та ўлас­на­руч па­фар­ба­ваў у роз­ныя ко­ле­ры, а кас­цю­мы па­бу­да­ваў на пры­нцы­пах мна­гас­лой­нас­ці і ге­амет­рыч­ных фі­гур.

Асноў­ны арга­ні­за­тар пра­екта Рэ­спуб­лі­кан­скай вы­ста­вы “Мроі-кры­лы” — Бе­ла­рус­кі са­юз мас­та­коў, тво­ры для вы­ста­вы ад­бі­ра­ла экс­пер­тная гру­па Са­юза, а над са­мой вы­ста­вай пра­ца­ва­ла ка­ман­да ку­ра­та­раў. Пад­рых­тоў­ка Рэ­спуб­лі­кан­скай вы­ста­вы — спра­ва ня­хут­кая. Аўта­рам ідэі “Мроі-кры­лы” бы­ла Ала Не­па­ча­ло­віч — мас­так, пед­агог, сап­раў­дны ру­ха­вік бе­ла­рус­ка­га ткац­тва і га­бе­ле­на, май­стар, якая ме­ла аўта­ры­тэт і пры­знан­не: ле­тась яна атры­ма­ла зван­не лаў­рэ­ата На­цы­яна­ль­най прэ­міі ў га­лі­не вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва, яе га­бе­ле­ны ўпры­гож­ва­юць Па­лац не­за­леж­нас­ці і На­цы­яна­ль­ную біб­лі­ятэ­ку Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, за­хоў­ва­юцца ў дзяр­жаў­ных му­зе­ях, вя­до­мыя ва ўсім све­це. На са­мым па­чат­ку го­да Ала Іва­наў­на па­кі­ну­ла гэ­ты свет. Асоб­ная час­тка экс­па­зі­цыі ў Ві­цеб­скім мас­тац­кім му­зеі пры­све­ча­на яе па­мя­ці і па­мя­ці яшчэ двух зна­ных май­строў, якія ста­ялі ля вы­то­каў вя­лі­кіх вы­ста­вак мас­тац­ка­га тэк­сты­лю і якіх сё­ле­та так­са­ма не ста­ла, — Ла­ры­сы Гус­та­вай і Ула­дзі­мі­ра Лі­са­вен­кі. Ме­на­ві­та іх тво­ры раз­меш­ча­ны ў цэн­тра­ль­най час­тцы экс­па­зі­цыі, іх імё­ны з удзяч­нас­цю бы­лі зга­да­ныя ў пра­мо­вах ка­лег на ад­крыц­ці.

Ідэя вы­ста­вы ад­люс­тра­ва­ная ў на­зве. Як ска­за­на ў ана­та­цыі: “Аўта­ры пра­екта “Мроі-кры­лы” Ала Не­па­ча­ло­віч, Во­ль­га Рэ­дні­кі­на, Але­на Об­ада­ва і На­тал­ля Лі­соў­ская пра­па­на­ва­лі мас­та­кам маг­чы­масць уз­вы­сіц­ца над про­стай рэ­аль­нас­цю, ад­люс­тра­ваць свае ма­ры і фан­та­зіі ў воб­раз­ных ра­шэн­нях твор­чых ра­бот, узяў­шы за асно­ву сім­ва­лізм птуш­кі і па­лё­ту або воб­раз­на пе­рад­аўшы са­му ма­ру пра па­лёт”. Та­кім чы­нам, у Ві­цеб­скім мас­тац­кім му­зеі прад­стаў­ле­ны тво­ры 30 пра­фе­сій­ных мас­та­коў з Мін­ска, По­ла­цка, Го­ме­ля, Грод­на, Брэс­та, Ві­цеб­ска і іншых га­ра­доў. Усіх не­маг­чы­ма пе­ра­лі­чыць, да­зво­лю то­ль­кі не­вя­ліч­кі спіс про­звіш­чаў: Ва­лян­ці­на Бар­тла­ва, Ні­на Пі­лю­зі­на, Люд­мі­ла Пет­руль, На­тал­ля Смо­ляк, Га­лі­на Кры­ваб­лоц­кая, На­тал­ля Ша­па­ва­ла­ва, Але­на Ша­ці­ла… Так, усе мас­та­кі — жан­чы­ны: муж­чы­ны ў гэ­тым тэк­сты­ль­ным све­це вя­лі­кая рэ­дкасць.

/i/content/pi/cult/867/18410/pages-13--1.jpgРа­бо­ты на вы­ста­ве са­мыя роз­ныя, з са­мы­мі роз­ны­мі тэх­ні­ка­мі. На гэ­та ўва­гу гас­цей звяр­ну­ла член ку­ра­тар­скай гру­пы Але­на Об­ада­ва: “Кож­ны мас­так па тэк­сты­лі за­кла­по­ча­ны не то­ль­кі тэ­май і вы­яўлен­чы­мі срод­ка­мі, але і по­шу­кам ма­тэ­ры­ялу. Тут мы мо­жам уба­чыць і шэрсць, і ба­воў­ну, і лён, і акрыл, і са­мыя не­ча­ка­ныя ма­тэ­ры­ялы: ме­та­ліч­ны дрот, па­пя­ро­выя шну­ры, рэ­за­ныя джын­сы… Мо­жам уба­чыць і тра­ды­цый­нае ткац­тва — ра­міз­нае і іншае, а мо­жам і змя­ша­ныя тэх­ні­кі, і не­йкія не­ча­ка­ныя ра­шэн­ні”.

Вы­ста­вы мас­тац­ка­га тэк­сты­лю ў Ві­цеб­ску ад­бы­ва­юцца да­ўно, ад­бы­ва­юцца час­та. А з 2009 го­да скла­ла­ся тра­ды­цыя і вя­лі­кіх рэ­спуб­лі­кан­скіх, на­ват між­на­род­ных вы­стаў. Ад­на з мас­та­чак, член ку­ра­тар­скай гру­пы ві­цеб­скай вер­сіі вы­ста­вы — На­тал­ля Лі­соў­ская, да­цэнт ка­фед­ры ды­зай­ну і мо­ды Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га тэх­на­ла­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та. Ме­на­ві­та яна актыў­на ру­хае тэк­сты­ль­нае мас­тац­тва ў Ві­цеб­ску, яна ў цэн­тры падзей, якія час­та са­ма і пры­дум­ляе і арга­ні­зоў­вае. Наталля Сяргееўна згад­вае, як ка­лі­сь­ці на­тхні­ла­ся Бі­ена­ле дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва ў Мін­ску і за­ду­ма­ла пад­обныя падзеі ла­дзіць і ў Ві­цеб­ску. З та­го ча­су тут пра­йшлі та­кія вя­лі­кія фес­ты­ва­лі, як “Бе­ла­рус­кі тэк­стыль”, “Ка­ля­ро­вая ніз­ка”, “Су­гуч­ча”, “Свя­зу­ющая нить” і мно­гія іншыя, не­ка­то­рыя з якіх бы­лі між­на­род­ны­мі.

Так скла­ла­ся, што ўлас­ны пра­ект На­тал­лі Лі­соў­скай — вы­ста­ва “Цяп­ло на­ша­га до­ма”, што ішла ле­там ў Арт-пра­сто­ры на Тал­сто­га, 7, — бы­ла пра­цяг­ну­та і ста­ла час­ткай Рэ­спуб­лі­кан­скай вы­ста­вы “Мроі-кры­лы”. Ка­лі­до­ры Мас­тац­ка­га му­зея не здо­ле­лі ўмяс­ціць усе ра­бо­ты, і вя­лі­кая час­тка тво­раў — у тым лі­ку і тво­ры сту­дэн­таў роз­ных ВНУ Бе­ла­ру­сі, у пер­шую чар­гу Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га тэх­на­ла­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, — за­ня­ла мес­ца ў гэ­тым крэ­атыў­ным па­мяш­кан­ні Ві­цеб­ска­га цэн­тра су­час­на­га мас­тац­тва на Тал­сто­га, 7. Крэ­атыў­ная гэ­тая пра­сто­ра, мо­жа, не ад вя­лі­ка­га ба­гац­ця — бу­ды­нак у са­мым цэн­тры го­ра­да не­адра­ман­та­ва­ны, не­пры­ча­са­ны, але ж з ве­ль­мі ба­гем­ным вы­гля­дам і жы­вым ду­хам: мас­та­кі і іх па­клон­ні­кі, пе­ра­мяс­ціў­шы­ся сю­ды па­сля афі­цый­на­га ад­крыц­ця ў Мас­тац­кім му­зеі, на­ват раз­ня­во­лі­лі­ся і раз­ве­ся­лі­лі­ся. Як адзна­чы­ла пер­шы на­мес­нік стар­шы­ні Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў На­тал­ля Ша­ран­го­віч, “са­мі гэ­тыя сце­ны пры­му­сі­лі тво­ры за­гу­чаць па-но­ва­му”. І да­да­ла: “Ча­сы за­раз ве­ль­мі ня­прос­тыя, і час­та мож­на па­чуць — а на­вош­та, а які сэнс у вы­ста­вах, у твор­час­ці? Але ж сэнс на­ша­га існа­ван­ня ме­на­ві­та ў тым, што мы па­він­ны не­шта ства­раць. Я ў за­хап­лен­ні ад та­го, як вось у гэ­тай арт-пра­сто­ры гу­чыць тэк­стыль — бо гэ­та тое мас­тац­тва, якое мо­жа трас­фар­ма­вац­ца і хут­ка ра­біць лю­бое па­мяш­кан­не сва­ім: яно мо­жа быць і ў па­мпез­ных за­лах, і ў та­кіх да­стат­ко­ва аван­гар­дных. Та­му што гэ­та — сап­раў­днае мас­тац­тва. Шчы­ра дзя­кую мас­та­кам, што вы пра­цу­еце, што не апус­ка­еце ру­кі”.

Рэ­спуб­лі­кан­ская вы­ста­ва мас­тац­ка­га тэк­сты­лю “Мроі-кры­лы” бу­дзе пра­ца­ваць да 3 кас­трыч­ні­ка ў Ві­цеб­скім мас­тац­кім му­зеі і ў Арт-пра­сто­ры на Тал­сто­га, 7, Ві­цеб­ска­га цэн­тра су­час­на­га мас­тац­тва.