Ад “не­пра­лі­ва­ек” да ста­ра­даў­ніх бук­ва­роў

№ 37 (1528) 11.09.2021 - 17.09.2021 г

Па­ча­так но­ва­га на­ву­ча­ль­на­га го­да на­тхняе му­зеі на но­выя ад­мет­ныя і крэ­атыў­ныя вы­стаў­кі. У Му­зеі гіс­то­рыі го­ра­да Мін­ска ў пер­шы во­се­ньс­кі дзень та­кая вы­ста­ва і ад­кры­ла­ся — на­зы­ва­ецца яна “Ізноў у шко­лу”. Ма­быць, і не зной­дзеш ча­ла­ве­ка, у ду­шы яко­га гэ­тая да­та — 1 ве­рас­ня — не ад­гук­ва­ецца як ад­на з са­мых знач­ных і за­па­мі­на­ль­ных: на­ват праз 20, 30 ці 50 га­доў па­сля за­кан­чэн­ня шко­лы мы па­мя­та­ем пра 1 ве­рас­ня. А на­ноў свят­ку­ем яго з на­шы­мі дзе­ць­мі і ўну­ка­мі. Му­зей гіс­то­рыі го­ра­да Мін­ска з вы­ста­вай “Ізноў у шко­лу” за­зір­нуў у на­шу шко­ль­ную гіс­то­рыю: уба­чыць мож­на бук­ва­ры, парты, дош­кі, кар­ці­ны, чар­ні­ль­ні­цы — на­ват саш­чэп­кі! — і мно­гае іншае. Па­гля­дзім і мы на тое, што чы­та­лі, чым ка­рыс­та­лі­ся шко­ль­ні­кі мі­ну­лых ча­соў.

/i/content/pi/cult/867/18400/pages-6-3.jpgМас­тац­кая га­ле­рэя Мі­ха­іла Са­віц­ка­га ўва­хо­дзіць у струк­ту­ру Му­зея гіс­то­рыі го­ра­да Мін­ска і мес­ціц­ца ў гіс­та­рыч­ным цэн­тры ста­лі­цы ў бу­дын­ку — по­мні­ку архі­тэк­ту­ры ХІХ ста­год­дзя. Ме­на­ві­та там да кан­ца кас­трыч­ні­ка бу­дзе пра­ца­ваць экс­па­зі­цыя “Ізноў у шко­лу”. Сло­ва “крэ­атыў­ны” ўжо пра­гу­ча­ла, і не­дар­ма: му­зей за­пра­сіў да су­пра­цоў­ніц­тва цэ­лы шэ­раг сва­іх парт­нё­раў, каб ства­рыць не­шта ці­ка­вае, за­па­мі­на­ль­нае, а ка­лі мець на ўва­зе та­кую мэ­та­вую ка­тэ­го­рыю на­вед­ва­ль­ні­каў, як шко­ль­ні­кі, то і до­сыць за­йма­ль­нае. На ўра­чыс­тым ад­крыц­ці ды­рэк­тар му­зея Га­лі­на Ла­дзі­са­ва зга­да­ла асаб­лі­вую бліз­касць тэ­мы ства­ра­ль­ні­кам вы­стаў­кі: бо гэ­та ця­пер яны му­зей­шчы­кі, а па пер­шай пра­фе­сіі мно­гія з іх — пе­даго­гі, са­ма Га­лі­на Пят­роў­на ка­лі­сь­ці пра­ца­ва­ла ў сель­скай шко­ле.

Ка­неш­не, у пер­шую чар­гу той, хто зой­дзе на вы­ста­ву, уба­чыць ма­ле­нь­кую драў­ля­ную шко­ль­ную парту — су­час­ныя на­ву­чэн­цы та­кіх ні­ко­лі і не ба­чы­лі, над ёй — шко­ль­ную дош­ку з на­пі­са­най фор­му­лай, а по­бач — цем­нас­ку­рую дзяў­чын­ку ў шко­ль­най фор­ме і з пі­янер­скім га­льш­ту­кам: ко­лер ску­ры ма­не­ке­на даў на­го­ду па­жар­та­ваць, што вось та­кі­мі па­сля га­ра­ча­га бе­ла­рус­ка­га ле­та дзе­ці ідуць у шко­лу 1 ве­рас­ня. Уся раз­ам кам­па­зі­цыя быц­цам вяр­тае га­доў на 50 на­зад, і спра­ва не ў пі­янер­скім га­льш­ту­ку, а ў па­рце: экс­па­нат для вы­стаў­кі пра­даста­віў Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны му­зей на­род­най архі­тэк­ту­ры і по­бы­ту, гэ­та да­клад­ная ко­пія ад­ной з пер­шых ма­дэ­лей шко­ль­най парты, якую яшчэ на­пры­кан­цы ХІХ ста­год­дзя рас­пра­ца­ваў швей­цар­ска-рас­ійскі гі­гі­еніст, афта­ль­мо­лаг Фё­дар Эрыс­ман. Та­кія парты з на­хі­ле­най пра­цоў­най па­вер­хняй, спін­кай і пад­стаў­кай для ног да­па­ма­га­лі дзе­цям за­хоў­ваць пра­ві­ль­ную по­стаць і бе­раг­чы зрок. Са­вец­кія шко­лы ка­рыс­та­лі­ся “парт­амі Эрыс­ма­на” яшчэ і ў 70-я, 80-я га­ды — по­тым парты па­ча­лі за­мя­няць ста­ла­мі. А но­вая хва­ля кло­па­ту пра зда­роў­е шко­ль­ні­каў ізноў вы­ве­ла на па­вер­хню пы­тан­не пра пра­ві­ль­ную по­стаць, і пры­нцы­пы “парты Эрыс­ма­на” ўжо вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца ў су­час­най шко­ль­най мэб­лі.

І дру­гі экс­па­нат мае ці­ка­вую гіс­то­рыю — дош­ка. На­сам­рэч яна не шко­ль­ная, а ву­чэб­ная, і гэ­та ме­ма­ры­яль­ны прад­мет, звя­за­ны з па­мяц­цю зна­ка­мі­та­га бе­ла­рус­ка­га фі­зі­ка Мі­ка­лая Ба­ры­се­ві­ча, які мно­га га­доў уз­на­ча­ль­ваў Ака­дэ­мію на­вук БССР, атры­маў зван­не Ге­роя Са­цы­яліс­тыч­най Пра­цы, за свае вы­на­ход­ніц­твы стаў лаў­рэ­атам і Дзяр­жаў­най прэ­міі, і Ле­нін­скай. Мі­ка­лай Аляк­сан­дра­віч да­жыў да 92 га­доў і па­кі­нуў гэ­ты свет у 2015-м. Згод­на з яго па­жа­дан­ня­мі архіў і шэ­раг каш­тоў­ных рэ­чаў бы­лі пе­рад­адзе­ны ме­на­ві­та Му­зею гіс­то­рыі го­ра­да Мін­ска. Як рас­ка­за­ла Га­лі­на Ла­дзі­са­ва, про­ста ён сяб­ра­ваў з мас­та­ком Мі­ха­ілам Са­віц­кім і ха­цеў, каб да­ра­гія для яго рэ­чы зна­хо­дзі­лі­ся ў га­ле­рэі імя яго сяб­ра. Акра­мя да­ку­мен­таў, фо­та­здым­каў і кніг, ёсць, на­прык­лад, і ча­ты­ры ордэ­ны Ле­ні­на, і парт­рэт Мі­ка­лая Ба­ры­се­ві­ча, на­пі­са­ны зна­ка­мі­тым мас­та­ком Ма­ем Да­нцы­гам, і кар­ці­на, якую яму ка­лі­сь­ці пад­арыў Мі­ха­іл Са­віц­кі, і мно­гае іншае. Ёсць і дош­ка з ка­бі­не­та ака­дэ­мі­ка ў Інсты­ту­це фі­зі­кі Ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі: фор­му­лу ад­на­го з на­ву­ко­вых ад­крыц­цяў Мі­ка­лая Ба­ры­се­віч на дош­цы за­пі­саў яго ву­чань-аспі­рант.

На не­ка­ль­кіх віт­ры­нах по­гля­ды за­ва­бяць кні­гі — ста­ра­даў­нія і не ве­ль­мі ста­ра­даў­нія, але ўжо з пэў­най гіс­та­рыч­най каш­тоў­нас­цю, што на­зы­ва­юцца “Бук­вар”, “Бук­вар для да­рос­лых”, “Чы­тан­ка”, “Ле­ман­тар” і г. д. Не­ка­то­рыя вы­дан­ні мож­на на­зваць про­ста ўні­ка­ль­ны­мі, а тэк­сты з іх раз­гор­ну­тых ста­ро­нак, да­ступ­ныя для пра­чы­тан­ня, здо­ль­ныя па­за­ба­віць су­час­ных лю­дзей. Гэ­тую най­каш­тоў­ней­шую ка­лек­цыю для вы­ста­вы пад­рых­та­ва­ла На­цы­яна­ль­ная біб­лі­ятэ­ка Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Са­мае ста­рое вы­дан­не і са­мае знач­нае — “Бе­ла­рус­кі ле­мэн­тар, або Пер­шая на­ву­ка чы­тан­ня” Ка­ру­ся Ка­ган­ца 1906 го­да: кні­зе 115 га­доў. Гэ­та пер­шы бук­вар на бе­ла­рус­кай мо­ве! Вы­да­дзе­ны ён быў у Санкт-Пе­цяр­бур­гу вы­да­вец­кай су­пол­кай “За­гля­не со­нца і ў на­ша акон­ца” ажно ў дзвюх вер­сі­ях — на ла­ці­ні­цы і на кі­ры­лі­цы. На ла­ці­ні­цы на­зва пі­шац­ца так: Bielaruski lementar abo Pierszaja nawuka czytannia. У гэ­тым “ле­мэн­та­ры” ўпер­шы­ню бы­ла вы­ка­рыс­та­на бе­ла­рус­кая лін­гвіс­тыч­ная тэр­мі­на­ло­гія. І гэ­ты бук­вар, і мно­гія іншыя пад­руч­ні­кі, саб­ра­ныя за ўвесь час на­ву­чан­ня гра­ма­це па-бе­ла­рус­ку, не­сум­нен­на, вы­клі­чуць ува­гу як шко­ль­ні­каў, так і лю­дзей, аб­азна­ных у гіс­то­рыі, ама­та­раў бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры і лі­та­ра­ту­ры. Ся­род рэ­дкіх вы­дан­няў — “Ле­ман­тар” 1925 го­да на­ву­коў­ца-лін­гвіс­та, пер­ша­га стар­шы­ні Інсты­ту­та бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры Сця­па­на Не­кра­шэ­ві­ча, а так­са­ма пад­руч­ні­кі 1930 го­да “Удар­нік: ле­ман­тар для га­рад­скіх школ гра­ма­ты”, “Чыр­во­ныя зор­кі: ле­ман­тар для вёс­кі. Пад­руч­нік для 1-й гру­пы вяс­ко­вых школ”, “Бук­вар для да­рос­лых” 1941 го­да.

/i/content/pi/cult/867/18400/pages-6-2.jpg

Прад­стаў­ле­ны і па­сля­ва­енныя вы­дан­ні бук­ва­роў, у тым лі­ку сла­ву­тыя бук­ва­ры аўта­ра Ана­то­ля Клыш­кі, па якіх ву­чы­лі­ся мно­гія па­ка­лен­ні:/i/content/pi/cult/867/18400/pages-6.jpg на вы­ста­ве з ра­дас­цю я па­зна­ла чыр­во­ны бук­вар, які быў у мя­не ў пер­шым кла­се! Якраз сё­ле­та “эпо­ха Клыш­кі” скон­чы­ла­ся — з гэ­та­га на­ву­ча­ль­на­га го­да ў шко­лах но­выя бук­ва­ры. Пер­шае вы­дан­не бук­ва­ра Ана­то­ля Клыш­кі ад­бы­ло­ся ў 1969 го­дзе: з не­ка­то­ры­мі ўдак­лад­нен­ня­мі і пад роз­ны­мі вок­лад­ка­мі ён пе­ра­вы­да­ваў­ся бо­льш за 40 раз­оў! Бук­вар уз­на­га­ро­джваў­ся за­ла­тым мед­алём Між­на­род­най Лей­пцыг­скай вы­ста­вы ў 1977 го­дзе, ся­рэб­ра­ным меда­лём на ВДНГ СССР, у 1999 го­дзе атры­маў пер­шую прэ­мію на кон­кур­се “Пад­руч­нік го­да” і г. д. Та­кім чы­нам, бо­льш за па­ўста­год­дзя дзе­ці ву­чы­лі­ся па гэ­тай кні­зе. Паў­го­да та­му пі­сь­мен­нік, па­эт і пед­агог Ана­толь Клыш­ка па­кі­нуў гэ­ты свет, раз­ам з ім у гіс­то­рыю ады­шоў і яго­ны бук­вар. На вы­ста­ве “Ізноў у шко­лу” якраз мож­на раз­ві­тац­ца з эпо­хай, па­гля­дзеў­шы на ўсе вы­дан­ні бе­ла­рус­кіх бук­ва­роў, і бук­ва­роў Ана­то­ля Клыш­кі ў тым лі­ку, па якіх дзе­ці ву­чы­лі­ся род­най мо­ве.

Свае экс­па­на­ты для “шко­ль­най” вы­ста­вы пада­браў і зна­ка­мі­ты мін­скі ка­лек­цы­янер Вік­тар Су­во­раў: ён па­ка­заў уні­ка­ль­ную пад­бор­ку фар­фо­ра­вых прад­ме­таў — чар­ні­ль­ні­цы, ало­вач­ні­цы, роз­ныя іншыя пры­бо­ры для пі­сь­ма. Плюс — раз­на­стай­ныя ста­ту­эткі на тэ­мы, звя­за­ныя з лі­та­ра­ту­рай, якую вы­ву­ча­юць у шко­ле: бюс­ты пі­сь­мен­ні­каў — ад рус­кіх кла­сі­каў да Яку­ба Ко­ла­са, Янкі Ку­па­лы, Ад­ама Міц­ке­ві­ча, фар­фо­ра­выя лі­та­ра­тур­ныя ге­роі. Асаб­лі­ва мно­га на вы­ста­ве “Ізноў у шко­лу” прад­стаў­ле­на роз­на­га ро­ду чар­ні­ль­ніц. Так, ка­лі­сь­ці ў шко­лах пі­са­лі чар­ні­ла­мі, і ру­чак по­ршне­вых, у якія чар­ні­лы на­бі­ра­лі­ся, так­са­ма не бы­ло: да­во­дзі­ла­ся ма­чаць спе­цы­яль­ным ме­та­ліч­ным пя­ром, ад ча­го ня­рэд­ка з’яўля­лі­ся кляк­сы. Чар­ні­ль­ні­цы-не­пра­лі­вай­кі пры­ду­ма­лі ў XVII ста­год­дзі ў Англіі, а ў са­вец­кіх шко­лах імі ка­рыс­та­лі­ся яшчэ і ў 80-я га­ды. Вік­тар Су­во­раў прад­ста­віў для вы­стаў­кі до­сыць знач­ную ка­лек­цыю пад­обных прад­ме­таў: і зу­сім про­стых, і сап­раў­дных фар­фо­ра­вых тво­раў мас­тац­тва ма­лой плас­ты­кі. І на­ват прад­эман­стра­ваў усім пры­сут­ным на ад­крыц­ці вы­ста­вы 1 ве­рас­ня, якім чы­нам пра­ца­ваў пры­нцып “не­пра­лі­ва­ек”. Вы­пус­ка­лі іх за­во­ды Укра­іны і Рас­іі, а адзі­ны на той час у БССР Мін­скі фар­фо­ра­вы за­вод чар­ні­ль­ніц не вы­раб­ляў.

Уво­гу­ле на вы­ста­ве ёсць што па­ра­згля­даць доў­га і ўваж­лі­ва — на­прык­лад, ста­ту­эткі ўсіх ге­ро­яў тво­раў Мі­ка­лая Го­га­ля “Рэ­ві­зор” і “Мёр­твыя ду­шы” ці тра­ды­цый­ныя для са­вец­ка­га ча­су ста­ту­эткі шко­ль­ні­ка Ва­ло­дзі Уль­яна­ва і г. д. А яшчэ — вя­лі­кую, у 336 экзэм­пля­раў, ка­лек­цыю саш­чэ­пак з роз­ных кра­ін, саб­ра­ную за га­ды і дзе­ся­ці­год­дзі іншым ка­лек­цы­яне­рам — Аляк­сан­драм Лу­гі­ным. Мож­на скан­цэн­тра­ваць ува­гу на рэ­пра­дук­цы­ях кар­цін, пры­све­ча­ных шко­ль­най тэ­ма­ты­цы, а за ма­ле­нь­кую парту мож­на і пры­сес­ці… На­га­даю, вы­ста­ва “Ізноў у шко­лу” пра­цуе ў ад­ным з па­мяш­кан­няў Му­зея гіс­то­рыі го­ра­да Мін­ска — Мас­тац­кай га­ле­рэі Мі­ха­іла Са­віц­ка­га — да 31 кас­трыч­ні­ка. Ёсць цу­доў­ная маг­чы­масць і са­мім па­гля­дзець, і дзе­цям па­ка­заць не­шта з гіс­то­рыі на­шай шко­лы.