Бунтарны край, што нараджае таленты

№ 37 (1528) 11.09.2021 - 17.09.2021 г

У 1935 го­дзе ўсю За­ход­нюю Бе­ла­русь ска­ла­ну­ла вес­тка аб па­ўстан­ні ры­ба­коў на воз­еры На­рач. Чым бы­ло вы­клі­ка­нае гэ­тае вы­ступ­лен­не, які след яно па­кі­ну­ла ў на­шых гіс­то­рыі і ку­ль­ту­ры і якое да­чы­нен­не да за­бас­тоў­кі на­ра­чан­цаў меў адзін з на­род­ных па­этаў Бе­ла­ру­сі? Каб да­ве­дац­ца ад­ка­зы на гэ­тыя пы­тан­ні, мы вы­ру­шы­лі на Мя­дзе­льш­чы­ну, дзе раз­гор­тва­лі­ся зга­да­ныя падзеі ва­сь­мі­дзе­ся­ці­шас­ці­га­до­вай да­ўні­ны. Гэ­тая ван­дроў­ка — ад­но з шэ­ра­гу пад­арож­жаў у рам­ках су­мес­на­га пра­екта “К” з тэ­ле­ка­на­лам “Бе­ла­русь 3”, пры­све­ча­на­га падзе­ям між­ва­енна­га ча­су ў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі.

/i/content/pi/cult/867/18399/pages-5.jpg

Жыц­цё бе­ла­ру­саў у скла­дзе поль­скай дзяр­жа­вы вы­зна­ча­ла­ся пэў­ным на­цы­яна­ль­ным і са­цы­яль­ным уціс­кам, які за­зна­ва­лі ўсе на­цы­яна­ль­ныя мен­шас­ці. Зрэш­ты, мен­шас­цю бе­ла­ру­сы маг­лі лі­чыц­ца ад­но ў меж­ах та­га­час­най Поль­шчы на­огул, а тут, у За­ход­няй Бе­ла­ру­сі, аль­бо, як та­ды бы­ло пры­ня­та ка­заць, “на крэ­сах усход­ніх” (“ва ўсход­нім краі”), бе­ла­рус­кае на­се­ль­ніц­тва скла­да­ла ві­да­воч­ную бо­ль­шасць — па­ля­ка­мі тут ся­бе лі­чы­ла ў асноў­ным то­ль­кі час­тка на­шчад­каў шлях­ты. Вя­до­ма, пе­ра­ся­ля­лі­ся ў За­ход­нюю Бе­ла­русь і па­ля­кі з улас­на поль­скіх тэ­ры­то­рый — яны збо­ль­ша­га за­йма­лі па­са­ды ў ад­мі­ніс­тра­цыі і шко­ль­ніц­тве, шлях на якія быў за­кры­ты бе­ла­ру­сам, якіх лі­чы­лі не­ла­яль­ны­мі да поль­скай дзяр­жа­вы. А існа­ва­ла ж яшчэ і пра­кты­ка пе­ра­ся­лен­ня ў Бе­ла­русь і надзя­лен­ня зям­лёй так зва­ных асад­ні­каў — па­ля­каў з лі­ку ўдзе­ль­ні­каў са­вец­ка-поль­скай вай­ны, якія му­сі­лі, па­вод­ле за­ду­мы, пад­трым­лі­ваць поль­скі дух у гэ­тым краі.

Та­кі стан рэ­чаў аб­умоў­лі­ваў існа­ван­не шмат­на­цы­яна­ль­на­га і шмат­моў­на­га ася­род­дзя, у якім рас­ло і вы­хоў­ва­ла­ся па­ка­лен­не, да яко­га ад­но­сіў­ся ўра­джэ­нец Мя­дзе­льш­чы­ны Яўген Скур­ко — бу­ду­чы на­род­ны па­эт Бе­ла­ру­сі, вя­до­мы пад псеў­да­ні­мам Мак­сім Танк. На­ро­джа­ны ў 1912-м, у шко­ль­ныя га­ды, з 1923 да 1929-га, ён вы­му­ша­ны быў змя­ніць пяць роз­ных школ і гім­на­зій з поль­скай, рус­кай і бе­ла­рус­кай мо­ва­мі на­ву­чан­ня — рэч у тым, што рус­кія і бе­ла­рус­кія гім­на­зіі лік­ві­доў­ва­лі­ся поль­скі­мі ўла­да­мі ў вы­ні­ку вуч­нёў­скіх за­бас­то­вак, з да­па­мо­гай якіх мо­ладзь зма­га­ла­ся за сваё пра­ва на­ву­чац­ца на род­най мо­ве. Та­кая не­спра­вяд­лі­васць, у тым лі­ку, пры­вя­ла бу­ду­ча­га па­эта ў шэ­ра­гі зма­га­роў су­праць на­цы­яна­ль­на­га і са­цы­яль­на­га пры­гнё­ту — ён зра­біў­ся чле­нам Кам­са­мо­ла і Ка­му­ніс­тыч­най парт­ыі За­ход­няй Бе­ла­ру­сі і ў вы­ні­ку пра­вёў ка­ля двух га­доў у поль­скіх тур­мах. Ча­сам бе­ла­ру­сам да­во­дзі­ла­ся зма­гац­ца не то­ль­кі за сваю мо­ву ды са­ма­свя­до­масць, але і за ўлас­ны да­бра­быт ды маг­чы­масць за­бяс­пе­чыць ся­бе.

ЗА ПРА­ВА ГАС­ПА­ДА­РЫЦЬ НА СВА­ЁЙ ЗЯМ­ЛІ

На­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Мя­дзе­льс­ка­га му­зея на­род­най сла­вы Аляк­сей Ка­мо­лаў рас­па­вя­дае, што жы­ха­ры Мя­дзе­льш­чы­ны ў між­ва­енныя га­ды за­раб­ля­лі са­бе на жыц­цё са­мы­мі роз­ны­мі спо­са­ба­мі — сель­скай гас­па­дар­кай, ган­длем, мно­гія вы­му­ша­ныя бы­лі, не ма­ючы пра­цы ў род­ным краі, вы­язджаць на за­роб­кі ў чу­жыя краі — у За­ход­нюю Еўро­пу і Аме­ры­ку, на се­зон­ныя ра­бо­ты час­та вы­праў­ля­лі­ся ў Лат­вію. Дзя­ку­ючы та­му, што ў на­ра­чан­скім краі на­ліч­ва­ецца ка­ля па­ўсот­ні азёр, мно­гім уда­ва­ла­ся пра­кар­міць свае сем’і з да­па­мо­гай ры­ба­ла­вец­тва. Ад­нак у ся­рэ­дзі­не 1930-х га­доў поль­скі ўрад пры­няў шэ­раг за­ко­наў, якія прад­угле­джва­лі на­цы­яна­лі­за­цыю пры­род­ных рэ­сур­саў, у тым лі­ку пе­рад­ачу рэк і азёр у ве­дан­не ды­рэк­цыі дзяр­жаў­ных ля­соў. У вы­ні­ку во­ль­ная лоў­ля ры­бы на На­ра­чы бы­ла за­ба­ро­не­ная, а воз­ера пе­ра­йшло ў арэн­ду да па­меш­чы­ка Яблон­ска­га, і ры­ба­кам бы­ло пра­па­на­ва­на най­мац­ца да яго на пра­цу.

Мясц­овыя жы­ха­ры, якія спрад­век кар­мі­лі­ся аль­бо да­ра­мі воз­ера, аль­бо срод­ка­мі ад іх про­да­жу, бы­лі не­за­да­во­ле­ныя. У маі 1935 го­да рас­па­ча­лі­ся вы­ступ­лен­ні су­праць но­ва­га па­ра­дку ка­рыс­тан­ня воз­ерам — ся­ля­не з вё­сак Па­сын­кі і Ча­раў­кі рэ­за­лі сет­кі, па­стаў­ле­ныя па­меш­чыц­кі­мі пад­рад­чы­ка­мі, пе­ра­ва­роч­ва­лі чаў­ны з па­лі­цэй­скі­мі, якія імкну­лі­ся за­ду­шыць су­пра­ціў. Вя­до­ма, што, ка­лі ры­ба­кі вы­йшлі на воз­ера па-ра­ней­ша­му ла­віць ры­бу, а па­лі­цыя на ма­тор­най лод­цы на­кі­ра­ва­ла­ся ад­абраць у іх улоў, жон­кі ры­ба­коў па­мкну­лі­ся ў ва­ду і пе­ра­ку­лі­лі лод­ку з па­лі­цэй­скі­мі. Ві­на­ва­тых у “бес­па­рад­ках” ка­ра­лі роз­ны­мі тэр­мі­на­мі зня­во­лен­ня ў тур­мах За­ход­няй Бе­ла­ру­сі.

Улет­ку 1935 го­да бунт на­ра­чан­скіх ры­ба­коў вы­ра­шы­ла пад­тры­маць Ка­му­ніс­тыч­ная парт­ыя За­ход­няй Бе­ла­ру­сі, якая на­кі­ра­ва­ла сю­ды для арга­ні­за­цыі зма­ган­ня сва­іх інструк­та­раў — Аляк­сан­дру Шчас­ную і Аляк­сан­дра Баг­дан­чу­ка. У вы­ні­ку ў жніў­ні быў ство­ра­ны за­бас­то­вач­ны ка­мі­тэт, які пры­няў ра­шэн­не па-ра­ней­ша­му во­ль­на ла­віць ры­бу, не да­пус­каць на воз­ера штрэй­кбрэ­хе­раў і па­тра­ба­ваць вы­зва­лен­ня арыш­та­ва­ных та­ва­ры­шаў. Агу­лам у вы­ступ­лен­нях удзе­ль­ні­ча­лі ка­ля пя­ці ты­сяч ры­ба­коў. Яны ад­маў­ля­лі­ся пра­ца­ваць на аран­да­та­ра і па­тра­ба­ва­лі ўза­мен за за­ба­ро­ну рыб­най лоў­лі атры­маць зя­ме­ль­ныя надзе­лы.

ПА­МЯЦЬ АБ ПА­ЎСТАН­НІ

На пе­ра­мо­вы з ры­ба­ка­мі пры­язджа­лі па­вя­то­вы ста­рас­та з Па­ста­ваў і на­ват ві­лен­скі ва­яво­да. У вы­ні­ку бун­таў­ні­кі да­маг­лі­ся пэў­ных сас­ту­пак — удзе­ль­ні­кі за­бас­то­вач­на­га ка­мі­тэ­та на­ват бы­лі за­про­ша­ныя ў Вар­ша­ву, дзе іх пры­ня­лі прад­стаў­ні­кі ка­бі­не­та мі­ніс­траў. Зма­ган­не на­ра­чан­скіх ры­ба­коў за во­ль­нае ры­ба­ла­вец­тва цяг­ну­ла­ся ажно да па­чат­ку Дру­гой сус­вет­най вай­ны. Ад­мет­на, што да ба­ра­ць­бы на­ра­чан­цаў за свае пра­вы да­лу­чы­лі­ся так­са­ма ры­ба­кі іншых на­ва­ко­ль­ных азёр, і хва­ля пра­тэс­таў да­ка­ці­ла­ся на­ват да поль­ска­га Па­мор’я.

Мак­сім Танк так ура­зіў­ся гэ­ты­мі падзе­ямі, што на­пі­саў у 1937 го­дзе па­эму “На­рач”, у якой рас­па­вёў аб ба­ра­ць­бе сва­іх зем­ля­коў. З-за цэн­зур­ных аб­ме­жа­ван­няў твор у тыя га­ды не мог быць апуб­лі­ка­ва­ны цал­кам. То­ль­кі ў 1940 го­дзе па­эту ўда­ло­ся ўзна­віць по­ўны тэкст па­эмы, уклю­ча­ючы фраг­мен­ты, якія ра­ней маг­лі вы­клі­каць не­за­да­во­ле­насць цэн­зу­ры. Вы­ступ­лен­ні на­ра­чан­цаў бы­лі не то­ль­кі апя­яныя ў лі­та­ра­ту­ры, але і ўве­ка­ве­ча­ныя ў жы­ва­пі­се — мас­та­ка­мі Ві­та­лём Цвір­кам і Кас­ту­сём Ха­ра­шэ­ві­чам.

У экс­па­зі­цыі мя­дзе­льс­ка­га му­зея сён­ня мож­на знай­сці якар і ры­ба­ла­вец­кія сет­кі між­ва­енна­га ча­су, пад­ня­тыя з дна На­ра­чы, здым­кі кі­раў­ні­коў і актыў­ных удзе­ль­ні­каў вы­ступ­лен­ня ры­ба­коў, ары­гі­на­лы іх успа­мі­наў і свед­чан­няў аб тых падзе­ях. По­бач — ма­тэ­ры­ялы аб жыц­ці Мя­дзе­льш­чы­ны ў між­ва­енныя га­ды, да­ку­мен­ты аб дзей­нас­ці ў на­ра­чан­скім краі Ка­му­ніс­тыч­най парт­ыі і Кам­са­мо­ла За­ход­няй Бе­ла­ру­сі. Асоб­ны стэнд пры­све­ча­ны і Мак­сі­му Тан­ку — тут мож­на па­ба­чыць пе­рад­адзе­ныя ім аса­біс­тыя да­ку­мен­ты і кні­гі з яго аўтог­ра­фа­мі. А зу­сім не­па­да­лёк ад му­зея, на га­лоў­най плош­чы Мя­дзе­ла — по­мнік на­род­на­му па­эту, уста­ля­ва­ны ў 2014 го­дзе.

РОД­НАЯ ШКО­ЛА/i/content/pi/cult/867/18399/pages-5-2.jpg

З Мя­дзе­ла на­кі­роў­ва­емся блі­жэй да ма­лой ра­дзі­мы пес­ня­ра на­ра­чан­ска­га краю, у агра­га­ра­док Сват­кі — у мясц­овай шко­ле з 2014 го­да дзей­ні­чае лі­та­ра­тур­на-кра­язнаў­чы му­зей імя Мак­сі­ма Тан­ка. Рэч у тым, што не­ка­лі бу­ду­чы па­эт і сам ву­чыў­ся ў ста­рой сват­каў­скай шко­ле, і ме­на­ві­та тут яму ў ру­кі ўпер­шы­ню тра­пі­ла кні­га на род­най мо­ве — “Бе­ла­рус­кі ка­лян­дар” на 1925 год. Кі­раў­нік му­зея Свят­ла­на Шы­ль­ко рас­па­вя­дае, што асаб­лі­вы го­нар для ства­ра­ль­ні­каў экс­па­зі­цыі ўяў­ляе са­бой ра­да­вод­нае дрэ­ва на­род­на­га па­эта, скла­дзе­нае вуч­ня­мі шко­лы пад кі­раў­ніц­твам на­стаў­ні­каў па­вод­ле архіў­ных ма­тэ­ры­ялаў і свед­чан­няў су­час­ні­каў ды сва­якоў пес­ня­ра. Акра­мя та­го, у му­зеі за­хоў­ва­юцца аса­біс­тыя да­ку­мен­ты Мак­сі­ма Тан­ка — тут мож­на па­ба­чыць ары­гі­на­лы па­свед­чан­няў аб над­анні па­эту зван­ня Ге­роя Са­цы­яліс­тыч­най Пра­цы і пры­су­джэн­ні яму Ле­нін­скай прэ­міі, атры­ма­най за збор­нік “На­ра­чан­скія со­сны”, а так­са­ма аб над­анні зван­ня на­род­на­га па­эта Бе­ла­ру­сі.

За­хоў­ва­ецца тут і мнос­тва кніг з аўтог­ра­фа­мі Мак­сі­ма Тан­ка, якія ён аса­біс­та пе­рад­аваў у шко­ль­ную біб­лі­ятэ­ку і кра­язнаў­чы му­зей, які дзей­ні­чаў з 1982 го­да. У му­зеі пра­ве­дзе­ная вя­лі­кая ра­бо­та па збо­ры свед­чан­няў су­час­ні­каў па­эта на яго ма­лой ра­дзі­ме. Мно­гія ко­ліш­нія на­стаў­ні­кі сват­каў­скай шко­лы бы­лі зна­ёмыя з Мак­сі­мам Тан­кам, сус­тра­ка­лі­ся з ім пад­час яго­ных час­тых ві­зі­таў у род­ныя мясц­іны. Усе ту­тэй­шыя жы­ха­ры пры­гад­ва­юць па­эта доб­рым сло­вам, свед­чаць, што ён быў ве­ль­мі сціп­лым і спа­гад­лі­вым ча­ла­ве­кам, за­ўжды зна­хо­дзіў час, каб па­ра­змаў­ляць з зем­ля­ка­мі, да­ве­дац­ца аб іх жыц­ці і кло­па­тах.

Мак­сім Танк час­та лю­біў ад­па­чы­ваць з сям’ёй на На­ра­чы, дзе меў да­чны до­мік, а су­се­дзя­мі яго­ны­мі бы­лі яшчэ два зна­ка­мі­тыя сяб­ры-лі­та­ра­та­ры — па­эт Аркадзь Ку­ля­шоў і пра­за­ік Мі­хась Лы­нь­коў. Сяб­ра­ваў па­эт і з на­стаў­ні­кам сват­каў­скай шко­лы Мі­ка­ла­ем Па­шке­ві­чам, які ла­дзіў з вуч­ня­мі лі­та­ра­тур­ны гур­ток, у па­ся­джэн­нях яко­га ў роз­ныя ча­сы пры­ма­лі ўдзел Янка Брыль, Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч, Іван На­ву­мен­ка, Ва­сіль Бы­каў — апош­ні, да­рэ­чы, пры­свя­ціў па­мя­ці на­стаў­ні­ка, па­мер­ла­га ў 1972 го­дзе, сваю апо­весць “Аб­еліск”.

НА­ВЕЧ­НА НА МА­ЛОЙ РАДЗІ­МЕ

Са Сва­так на­рэш­це на­кі­роў­ва­емся ў род­ную вёс­ку Мак­сі­ма Тан­ка, Пі­ль­каў­шчы­ну — да­клад­ней, на ху­тар Хве­дар­цы, што не­па­да­лёк ад яе, на­зва­ны так па іме­ні дзе­да па­эта, Хве­да­ра Скур­ко, які не­ка­лі на­быў гэ­ты ўчас­так зям­лі. Ба­ць­кі Мак­сі­ма Тан­ка, Іван Фё­да­ра­віч і Дом­на Іва­наў­на, ме­лі яшчэ тра­іх дзя­цей — сы­на Фё­да­ра і да­чок Ве­ру ды Люд­мі­лу. Раз­ам з сям’ёй тут жыў і ба­ць­каў брат, Фа­дзей Скур­ко, які не меў улас­най сям’і, — ён быў ве­ль­мі на­чы­та­ным і да­свед­ча­ным ча­ла­ве­кам, на­ве­даў ба­га­та за­меж­ных кра­ін, ве­даў не­ка­ль­кі за­меж­ных моў, та­му моц­на па­ўплы­ваў на све­та­пог­ляд бу­ду­ча­га па­эта. Тут, у Хве­дар­цах, за­ха­ваў­ся яго род­ны дом — сён­ня ён так­са­ма на­ле­жыць сва­яку Мак­сі­ма Тан­ка. Драў­ля­ная ха­та, якой ужо бо­льш за сто га­доў, не так да­ўно за­йме­ла ста­тус гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці.

Не­па­да­лёк ад род­най ка­лыс­кі знай­шоў па­эт і свой апош­ні пры­ста­нак. Ня­гле­дзя­чы на ўсе зван­ні ды рэ­га­ліі, Танк з за­ўжды ўлас­ці­вай яму сціп­лас­цю па­жа­даў быць па­ха­ва­ным на ра­дзі­ме, по­бач з род­ны­мі і бліз­кі­мі. Спа­чы­вае Мак­сім Танк раз­ам з жон­кай Лю­боў­ю Аса­евіч на мо­гіл­ках су­сед­няй з Пі­ль­каў­шчы­най вёс­кі Но­ві­кі, у са­май ста­рой іх час­тцы, ся­род ма­ляў­ні­чых, па­кры­тых мо­хам і па­хі­ле­ных ча­сам над­ма­гіл­ляў. По­бач, уба­ку ад двух ве­ліч­ных ка­мен­ных кры­жоў, злу­ча­ных вян­ком, пад які­мі па­ха­ва­ныя па­эт і спа­да­рож­ні­ца яго жыц­ця, ля­жаць так­са­ма ба­ць­кі і на­шчад­кі па­эта. Мак­сім Танк і яго­ная жон­ка бы­лі ад­на­год­ка­мі і па­мер­лі так­са­ма ў адзін год, у 1995-м — па­эт не змог доў­га вы­тры­ваць без свай­го адзі­на­га на ўсё жыц­цё ка­хан­ня. Жыц­цё і смерць гэ­тых лю­дзей зра­бі­лі­ся сап­раў­дным сім­ва­лам лю­бо­ві і вер­нас­ці не то­ль­кі ад­но ад­на­му, але і свай­му на­ро­ду ды род­най зям­лі, без якой яны не ўяў­ля­лі свай­го існа­ван­ня і ў якую вяр­ну­лі­ся на веч­ны спа­чын.

 Мінск — Мя­дзел — Мінск