На­род Кнігі, горад Літары

№ 37 (1528) 11.09.2021 - 17.09.2021 г

Ка­лі­сь­ці Ры­гор Ба­ра­ду­лін, ма­ючы на ўва­зе ро­лю, якую ад­ыгра­ла лі­та­ра­ту­ра ў фар­ма­ван­ні на­шай на­цыі, на­зваў бе­ла­ру­саў “на­ро­дам Кні­гі”. Тут ня­цяж­ка пра­вес­ці па­ра­ле­лі з ад­ным з этна­саў, які па­сля стра­ты сва­ёй ба­ць­каў­шчы­ны і вы­му­ша­на­га блу­кан­ня ся­род чу­жых на­ро­даў ста­год­дзя­мі за­хоў­ваў, пры­чым час­та ў агрэ­сіў­ным аль­бо ня­доб­ра­зыч­лі­вым ася­род­дзі, ду­хоў­ную еднасць праз тое, што тры­маў­ся мат­чы­най мо­вы і сва­ёй Кні­гі. Гэ­ты пры­клад учэ­піс­тай жыц­цяз­до­ль­нас­ці шмат для ка­го ў сус­вет­най гіс­то­рыі стаў на­тхня­ль­ным. Не­сум­нен­на, што і сён­ня бе­ла­рус­кае сло­ва ма­цуе на­цыю, з’яўля­ецца стрыж­ня­вым чын­ні­кам на­род­най еднас­ці. Ад­на­ўлен­ню бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­нас­ці сё­ле­та 30 год, а Дзень бе­ла­рус­ка­га пі­сь­мен­ства адзна­ча­ецца ў 28-ы раз. Свя­та амаль ра­вес­нік Не­за­леж­нас­ці. І гэ­та не­вы­пад­ко­вае су­па­дзен­не: па­лі­тыч­ны су­ве­рэ­ні­тэт па­тра­буе тры­ва­ла­га ду­хоў­на­га грун­ту.

/i/content/pi/cult/867/18398/pages-4-5-3.jpg

Пры­маў Дзень бе­ла­рус­ка­га пі­сь­мен­ства го­рад Ка­пыль. Асноў­ныя імпрэ­зы ад­бы­лі­ся ў ня­дзе­лю 5 ве­рас­ня. Але фак­тыч­на свя­та рас­па­ча­ло­ся яшчэ ра­ней і сім­ва­ліч­на су­па­ла з па­чат­кам на­ву­ча­ль­на­га го­да, з Днём ве­даў. У пер­шы дзень во­се­ні ў мін­скім Свя­та-Ду­ха­вым ка­фед­ра­ль­ным са­бо­ры ад­бы­ло­ся на­ба­жэн­ства, у ча­се яко­га ўдзе­ль­ні­кі XXVIII Між­на­род­най на­ву­ко­ва-асвет­ніц­кай экс­пе­ды­цыі “Да­ро­га да свя­ты­няў”, пры­мер­ка­ва­най да Дня бе­ла­рус­ка­га пі­сь­мен­ства, атры­ма­лі блас­ла­вен­не Па­тры­ярша­га Экзар­ха ўсяе Бе­ла­ру­сі. Па­сля ча­го па­лом­ні­кі, іх бы­ло ка­ля па­ўсот­ні — свя­та­ры, лю­дзі ку­ль­ту­ры, на­ву­кі і мас­тац­тва, — ад­пра­ві­лі­ся ў да­ро­гу з Жы­ват­вор­ным агнём ад Тру­ны Гас­под­няй. Пра­йшла экс­пе­ды­цыя праз 72 па­се­ліш­чы, ма­ючы кан­чат­ко­вым пун­ктам Ка­пыль.

На­пя­рэ­дад­ні ў ста­лі­цы ад­быў­ся між­на­род­ны круг­лы стол “Пі­сь­мен­нік і адзі­ная гу­ма­ні­тар­ная пра­сто­ра”. З пры­чы­ны ко­ві­ду імпрэ­за су­мяш­ча­ла інтэ­рак­тыў­ны і воч­ны фар­мат. Раз­ам з бе­ла­рус­кі­мі лі­та­ра­та­ра­мі ў дыс­ку­сіі бра­лі ўдзел прад­стаў­ні­кі Укра­іны, Рас­іі, Ня­меч­чы­ны, Ка­зах­ста­на, Уз­бе­кіс­та­на, Бал­га­рыі, Азер­бай­джа­на. А 4 і 5 ве­рас­ня свя­та пе­ра­йшло і ў Ка­пыль.

Той, хто быў хоць на ад­ным Дні пі­сь­мен­ства, лёг­ка ўя­віць са­бе, як свят­ка­ваў Ка­пыль. Рэ­жы­су­ра свя­та скла­ла­ся да­ўно, і тое, што ад­бы­ва­ецца што­год у роз­ных га­ра­дах, ад­роз­ні­ва­ецца хі­ба не­йкі­мі дэ­та­ля­мі. Аб­авяз­ко­ва на плош­чы ла­дзіц­ца сцэ­на і гля­дзе­ль­ная за­ла пад ад­кры­тым не­бам. По­бач — экс­па­зі­цыі бе­ла­рус­кай прэ­сы і кні­гад­ру­ку, дзі­ця­чай твор­час­ці і на­род­на­га мас­тац­тва. Са сва­імі вы­ста­ва­мі на свя­та пры­язджа­юць ста­ліч­ныя му­зеі. Заў­жды ла­дзіц­ца кір­маш, дзе мож­на на­быць і рэ­чы як су­ве­нір­на­га ха­рак­та­ру, так і пры­дат­ныя ў по­бы­це. Ку­ль­мі­на­цыя свя­та — кан­цэрт сі­ла­мі мясц­овых артыс­таў і ста­ліч­на­га твор­ча­га дэ­сан­ту.

Свя­та пі­сь­мен­ства — гэ­та маг­чы­масць па­пу­ля­ры­за­цыі су­час­най бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры. На пра­сто­ры свя­та бы­лі вы­лу­ча­ныя ла­ка­цыі, дзе пі­сь­мен­ні­кі, сто­ячы ля мік­ра­фо­на, рас­па­вя­да­лі пра свае кні­гі. Не ска­жу, што бы­ло шмат ці­каў­ных іх па­слу­хаць. Крыў­дна бы­ло за май­строў сло­ва. Раз­мо­ва пра лі­та­ра­ту­ру ва ўмо­вах кір­ма­шо­ва­га тлу­му не мо­жа быць плён­най, не атры­ма­ецца су­моў­я пі­сь­мен­ні­ка і чы­та­ча. Су­моў­е па­тра­буе ка­мер­най пра­сто­ры і, зрэш­ты, спе­цы­яль­на пад­рых­та­ва­най і ад­па­вед­на на­стро­енай аўды­то­рыі.

Мае ба­ць­кі бы­лі лі­та­ра­та­ра­мі, і я па­мя­таю за са­вец­кім ча­сам іхнія і іхніх ка­лег раз­ва­гі пра тое, што бю­ро пра­па­ган­ды лі­та­ра­ту­ры пры та­га­час­ным Са­юзе пі­сь­мен­ні­каў ро­біць ні­бы­та доб­рую спра­ву, ства­ра­ючы маг­чы­масць для лі­та­ра­та­раў за­ра­біць ся­кую-та­кую ка­пей­чы­ну праз вы­ступ­лен­ні ў ра­бо­чых ка­лек­ты­вах і вай­ско­вых час­тках. Але адзна­ча­лі, што ездзяць на тыя вы­ступ­лен­ні збо­ль­ша­га асо­бы да­лё­ка не пер­ша­га шэ­ра­гу, а якраз тыя, у ка­го кеп­ска раз­ыхо­дзяц­ца на­кла­ды. І яшчэ ка­за­лі, што ні Аляк­сандр Сяр­ге­евіч, ні Леў Мі­ка­ла­евіч, ні Фё­дар Мі­хай­ла­віч “у на­род” не ха­дзі­лі. Па­трэ­бы та­кой не ме­лі. Сам на­род да іх цяг­нуў­ся.

Пер­са­на­жы ў гіс­та­рыч­ных кас­цю­мах — звык­лы атры­бут та­кіх свят. Тут па­ба­чыш пан­енак і ка­ва­ле­раў у шля­хец­кіх стро­ях, чыё аб­ліч­ча вяр­тае нас у ча­сы Вя­лі­ка­га Княс­тва і Рэ­чы Па­спа­лі­тай, а так­са­ма чыр­во­на­армей­цаў — во­інаў Вя­лі­кай Айчын­най.

На ле­таш­нім Дні пі­сь­мен­ства ў Бя­лы­ні­чах агу­ль­нае за­мі­ла­ван­не вы­клі­ка­лі дзве дзяў­чын­кі, апра­ну­тыя анёл­ка­мі. Дык вось за год анёл­кі ні­бы­та пад­рас­лі, і ў Ка­пы­лі гра­ма­ду ві­та­лі ўжо да­рос­лыя анё­лы. І зноў бы­ло шмат жа­да­ючых сфа­таг­ра­фа­вац­ца з ня­бес­ны­мі істо­та­мі. Бы­лі яшчэ “жы­выя ску­льп­ту­ры” — но­вы эле­мент свя­точ­най пра­гра­мы. Ста­іць та­кая ску­льп­ту­ра, фар­ба­ва­ная пад брон­зу, не­ру­хо­ма, як по­мнік ці сал­дат ля маў­за­лея, а пра­хо­дзіш паўз яе — усмі­ха­ецца і ві­тае як сяб­ра. Ні­бы­та ме­на­ві­та ця­бе ча­ка­ла. На ра­ней­шых Днях я та­ко­га не ба­чыў.

Ку­ль­мі­на­цыя свя­та — кан­цэрт, зроб­ле­ны сі­ла­мі мясц­овых артыс­таў і ста­ліч­на­га твор­ча­га дэ­сан­ту./i/content/pi/cult/867/18398/pages-4-5-2.jpg

Свя­ты пі­сь­мен­ства ла­дзяц­ца па­вод­ле ўста­ля­ва­най рэ­жы­су­ры пры на­яўнас­ці ідэ­ала­гіч­на­га чын­ні­ка, звя­за­на­га з той ці іншай знач­най для дзяр­жа­вы падзеі. Гэ­тым раз­ам быў акцэнт на 17 ве­рас­ня. А ры­сы ўні­ка­ль­нас­ці кож­на­му Дню пі­сь­мен­ства над­ае тая ака­ліч­насць, што ў дні свя­та га­ра­ды ўпры­гож­ва­юцца но­вы­мі по­мні­ка­мі ці ма­ну­мен­та­ль­на-дэ­ка­ра­тыў­ны­мі кам­па­зі­цы­ямі, у якіх ува­саб­ля­юцца мясц­овая гіс­то­рыя і мясц­овыя тра­ды­цыі. Та­му по­мнік, які ўста­ля­ва­лі Зміт­ру Жы­лу­но­ві­чу, то­ль­кі пад­крэс­лі­вае доб­рыя тра­ды­цыі. Пі­сь­мен­нік тут ма­ла­ды хло­пец-ра­мес­нік, які яшчэ то­ль­кі бу­дзе кла­сі­кам на­цы­яна­ль­най лі­та­ра­ту­ры і тра­гіч­ным ге­ро­ем на­цы­яна­ль­най гіс­то­рыі Ціш­кам Гар­тным. Гэ­та адзін з двух твор­чых пра­ектаў, рэ­алі­за­ва­ных у го­ра­дзе з на­го­ды свя­та Бе­ла­рус­кім са­юзам мас­та­коў. Дру­гі пра­ект я на­зваў бы ве­ль­мі ці­ка­вым па за­ду­ме, але вы­ка­на­ным ва ўмо­вах экс­тры­му. Каб бы­ло бо­льш ча­су і срод­каў, атры­маў­ся бы, маг­чы­ма, уні­ка­ль­ны ва ўсіх ад­но­сі­нах мас­тац­кі твор, а так ма­ем про­ста якас­на зроб­ле­на аб’ект, што рэ­аль­на ўпры­го­жыў Ка­пыль. Я ка­жу пра Алею пі­сь­мен­ні­каў Ка­пы­льш­чы­ны ў га­рад­скім па­рку. Як рас­па­вя­даў аўтар пра­екта стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў Глеб От­чык, за­моў­шчы­кам Алея ба­чы­ла­ся шэ­ра­гам гра­ніт­ных па­мят­ных зна­каў з імё­на­мі зна­ка­мі­тых зем­ля­коў. Ні­бы­та і не кеп­ска, але на­гад­ва­ла б мо­гіл­кі. Са­юз мас­та­коў пра­па­на­ваў аль­тэр­на­ты­ву — лі­та­ры бе­ла­рус­ка­га алфа­ві­ту. А пры кож­най лі­та­ры — шы­ль­дач­ка з імё­на­мі лі­та­ра­та­раў, чые про­звіш­чы па­чы­на­юцца на гэ­тую лі­та­ру. Па­ко­ль­кі ўзгад­нен­не ідэі ішло не так хут­ка, як ха­це­ла­ся б, улас­на на вы­ка­нан­не за­ста­ло­ся ня­шмат ча­су. Та­му ад на­ме­ру зра­біць кож­ную лі­та­ру як ску­льп­ту­ру, ды яшчэ каб кож­ная ме­ла не­па­доб­ную да іншых плас­ты­ку, да­вя­ло­ся ад­мо­віц­ца. Быў аб­ра­ны адзі­ны для ўсіх шрыфт з шэ­ра­гу кла­січ­ных, і па­ста­ві­лі лі­та­ры на ад­но­ль­ка­выя па­ста­мен­ты. Усё ад­но атры­ма­ла­ся пры­го­жа, бо лі­та­ры сус­вет­на знач­ных алфа­ві­таў — гэ­та ўжо шэ­дэў­ры гра­фі­кі. За кож­най з іх доў­гая гіс­то­рыя эва­лю­цыі.

Спа­дар Глеб раз­гля­дае рэ­алі­за­ва­ны пра­ект як пі­лот­ны. Ужо сён­ня ён ду­мае пра тое, як аздо­біць ску­льп­ту­ра­мі ў вы­гля­дзе лі­тар пра­сто­ру ва­кол На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі — зра­біць у Мін­ску тое, на што пад­штур­хнуў Ка­пыль. Зра­зу­ме­ла, гэ­та бу­дзе іншы маш­таб, іншая плас­ты­ка, іншыя ма­тэ­ры­ялы. Шэ­раг вя­до­мых на­шых мас­та­коў га­то­выя хоць за­раз за­няц­ца гэ­тым пра­ектам.

Ка­лі бе­ла­ру­сы — на­род Кні­гі, дык Ка­пыль сён­ня — го­рад Лі­та­ры. Гэ­тым ён і за­ста­нец­ца ў гіс­то­рыі Дзён пі­сь­мен­ства.

P.S.

Дні пі­сь­мен­ства ла­дзяц­ца ў нас што­год, і ге­агра­фія іх па­шы­ра­ецца. Цу­доў­на. Але пры гэ­тым сфе­ра ўжы­ван­ня бе­ла­рус­кай мо­вы ў на­шай кра­іне апош­нім ча­сам зву­зі­ла­ся і пра­цяг­вае драб­нець. Гэ­та кеп­ска. Маю пра­па­но­ву: на за­кан­чэн­ні кож­на­га Дня пі­сь­мен­ства агуч­ваць пла­ны на на­ступ­ны год па па­шы­рэн­ні вы­ка­рыс­тан­ня бе­ла­рус­кай мо­вы ў ку­ль­тур­ніц­кай пра­сто­ры і са­цы­яль­ных пра­кты­ках.

І каб праз год спра­ваз­да­чу зра­біць.

Мінск — Ка­пыль — Мінск

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"