Кап­лі­ца ў па­мяць пра сі­вую да­ўні­ну

№ 36 (1527) 04.09.2021 - 10.09.2021 г

“Во­іны Бо­га пры­йшлі па мя­не…” — гэ­ты­мі сло­ва­мі па­чы­на­ла­ся ма­літ­ва пана-лат­ні­ка Яра­ша Раў­бі­ча, ге­роя ра­ма­на Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча “Ка­ла­сы пад сяр­пом тва­ім”, ка­лі ў ку­ль­мі­на­цыі тво­ра яго пры­йшлі за­бі­ваць бан­ды­ты. Кож­ны, хто чы­таў гэ­тыя сло­вы, упэў­не­ны, не мог не здры­га­нуц­ца. Але, зда­гад­ва­ючы­ся, што мно­гія па-мас­тац­ку пе­ра­апра­ца­ва­ныя воб­ра­зы “Ка­ла­соў…” ад­бы­ва­лі­ся рэ­аль­на, не кож­ны ве­дае, што пан Раў­біч быў пра­воб­ра­зам ба­гу­шэ­віц­ка­га шлях­ці­ца Ба­ляс­ла­ва Свен­тар­жэц­ка­га. Жор­сткі но­раў, уз­я­ты ад ма­ці, ба­га­ты ма­ёнтак, дзе маг­ло саб­рац­ца шмат гас­цей, пе­ра­жы­ван­ні ў су­вя­зі з па­ўстан­нем 1863 го­да… А вы­шэй­пры­ве­дзе­ная ма­літ­ва, якую паны-лат­ні­кі чы­та­лі то­ль­кі пе­рад смер­цю, па ду­шэў­на­му ўздзе­янню мо­жа ста­яць по­бач хі­ба з су­зі­ран­нем фа­мі­ль­най кап­лі­цы-па­ха­ва­ль­ні сям’і Ба­ляс­ла­ва ў Ба­гу­шэ­ві­чах, якая, ня­гле­дзя­чы на скла­да­ны лёс, усё ж ня­бла­га за­ха­ва­ла­ся.

/i/content/pi/cult/866/18388/pages-14-S.jpgАГРА­ГА­РА­ДОК З БА­ГА­ТАЙ ГІС­ТО­РЫ­ЯЙ

Агра­га­ра­док Ба­гу­шэ­ві­чы зна­хо­дзіц­ца ка­ля мя­жы Мін­скай і Ма­гі­лёў­скай аб­лас­цей у Бя­рэ­зін­скім ра­ёне. Упер­шы­ню вёс­ка згад­ва­ецца ў куп­чай 1501 го­да, але сля­ды пер­шых лю­дзей мі­лаг­рад­скай і за­ру­бя­нец­кай ку­ль­тур зной­дзе­ны на мясц­овым га­ра­дзіш­чы стром­ка­га бе­ра­га ра­кі Усы. Ме­на­ві­та тут і раз­мяш­ча­ецца кас­це­ль­ная кап­лі­ца Бо­жа­га Це­ла.

Пер­шы драў­ля­ны кас­цёл у Ба­гу­шэ­ві­чах збу­да­ва­лі паны Гор­скія ў 1644 го­дзе, та­ды як на тры га­ды ра­ней у Бе­ра­зі­но па­ўстаў ка­та­ліц­кі храм, за­кла­дзе­ны слын­ным Львом Са­пе­гай. Раз­ам з ся­ля­на­мі ў Ба­гу­шэ­ві­чах пра­жы­ва­ла шмат яўрэ­яў-ра­мес­ні­каў, як і ў іншых мяс­тэч­ках.

У па­чат­ку ХІХ ст. Ба­гу­шэ­ві­чы вы­ку­пае Та­дэ­вуш Свен­тар­жэц­кі, які бу­дуе тут ма­ёнтак і, улас­на, кас­це­ль­ную кап­лі­цу-па­ха­ва­ль­ню ў не­ага­тыч­ным сты­ле. Бу­да­ва­лі надзей­на: таў­шчы­ня сцен тут пры­клад­на мет­ро­вая. Пэў­на, і ма­ёнтак, які не за­ха­ваў­ся, быў су­аднос­на ўну­ша­ль­ны. Вя­до­ма, што кап­лі­цу за­вяр­шы­лі ле­там 1862 го­да.

ЛЁС ШЛЯХ­ЦІ­ЦА

Унук Та­дэ­ву­ша Анто­ні­еві­ча Свен­тар­жэц­ка­га, Ба­ляс­лаў Чэс­ла­ва­віч, з яко­га Ка­рат­ке­віч пі­саў свай­го ге­роя, у гэ­ты час пра­ца­ваў пі­са­рам у Мін­скім два­ран­скім дэ­пу­тац­кім схо­дзе. Меў вы­дат­ную ад­ука­цыю: скон­чыў Ві­лен­скі два­ран­скі інсты­тут, а за­тым Санкт-Пе­цяр­бур­гскі ўні­вер­сі­тэт. Сяб­роў­скія ста­сун­кі з улад­ны­мі лю­дзь­мі, атры­ма­ныя пад­час ву­чо­бы, да­зво­лі­лі пры­маць удзел у рас­пра­цоў­цы ўмоў Ся­лян­скай рэ­фор­мы. Тым ча­сам дух Асвет­ніц­тва, жы­ва пе­рад­адзе­ны У. Ка­рат­ке­ві­чам у “Ка­ла­сах пад сяр­пом тва­ім”, не да­зво­ліў яму ста­яць уба­ку лё­су род­на­га краю…

Сум­ная гіс­то­рыя паў­стан­ня пры­му­сі­ла Ба­ляс­ла­ва даць бой цар­скім вой­скам пад Юра­ві­ча­мі, па­сля па­ра­зы эміг­ра­ваць у Фран­цыю, ба­ра­ніць но­вую ра­дзі­му ў вай­не з Пру­сі­яй, слу­жыць у Алжы­ры, за­тым скон­чыць жыц­цё са­ма­губ­ствам у Ве­не­цыі ў 1888 го­дзе. За ўдзел сы­на ў паў­стан­ні ге­не­рал-гу­бер­на­тар Му­раў­ёў ад­даў за­гад сас­лаць ба­ць­коў Свен­тар­жэц­кіх, а іх ра­да­вы ма­ёнтак спа­ліць. Ад яго ця­пер за­ха­ва­ла­ся то­ль­кі пер­шая пры­ступ­ка ган­ка, якая ле­там цал­кам сха­ва­ная бур’яном. Не­кра­ну­тай па­кі­ну­лі то­ль­кі кап­лі­цу.

КАП­ЛІ­ЦА-СВЕД­КА

У 1869 кап­лі­ца бы­ла асве­ча­на як пра­вас­лаў­ная Свя­та-Да­ні­лаў­ская. На­зва бы­ла вы­бра­на не вы­пад­ко­ва: пад­час па­ўстан­ня ў ба­гу­шэ­віц­кай пра­вас­лаў­най цар­кве слу­жыў айцец Да­ні­іл Ка­на­па­се­віч, які не ўхва­ляў мя­цеж. Ба­цюш­ку па­ве­сі­лі. Па рас­по­ве­дах мясц­овай жы­хар­кі агра­га­рад­ка Ба­гу­шэ­ві­чы, пры­ха­джан­кі кас­цё­ла Бо­жа­га це­ла Тац­ця­ны Во­юш, за тое да­тыч­ных смер­ці свя­та­ра па­ўстан­цаў цар­скія вой­скі пад­ве­сі­лі за но­гі на бра­мах ма­ёнтка Свен­тар­жэц­кіх. Ме­на­ві­та гэ­тую дэ­таль па­ве­да­мі­ла Тац­ця­не Іва­наў­не яе сяб­роў­ка, якая чу­ла стра­шэн­ную пад­ра­бяз­насць ад сва­ёй ба­бу­лі.

Ля­цеў час, і кап­лі­ца ў Ба­гу­шэ­ві­чах зноў ста­ла ка­та­ліц­кай пад­час поль­скай інтэр­вен­цыі. А па­сля іх вы­гнан­ня, за Са­ве­та­мі, так і за­ста­ла­ся ва Усход­нім аб­ра­дзе. Пра­ўда, рэ­гу­ляр­на сю­ды на­вед­ваў­ся ксёндз з Бе­ра­зі­но, а на імшы пры­хо­дзі­лі лю­дзі з на­ва­кол­ляў. І то­ль­кі ў 1937-м кап­лі­цу за­чы­ні­лі. Мясц­овыя жы­ха­ры ба­чы­лі, як ад­сюль вы­кі­да­лі свя­тар­скія пры­ла­ды, а па кла­ві­шах фіс­гар­мо­ніі бе­га­лі дзе­ці. За­тым да ся­рэ­дзі­ны 1970-х тут быў кал­гас­ны склад для зер­ня. Сце­ны, на якіх бы­лі фрэс­кі, па­бя­лі­лі вап­най, якая іх зніш­то­жы­ла. У інтэр­нэ­це ёсць мер­ка­ван­не, што тут быў ко­лісь і клуб, але, як сцвяр­джае Тац­ця­на Во­юш, на тан­цы да­клад­на ха­дзі­лі не сю­ды, а ў бу­ды­нак ста­рой цар­квы.

Па­сля склад зер­ня пры­бра­лі, і тут ста­лі ад­бы­вац­ца мо­ла­дзе­выя “вя­чор­кі”. На ад­ной та­кой па­ся­дзел­цы, ка­лі адзін з ту­тэй­шых хлап­цоў вяр­таў­ся з арміі, а іншы ту­ды ад­праў­ляў­ся, іх кам­па­нія рас­па­лі­ла вог­ніш­ча на ста­ра­жыт­ным шы­коў­ным па­рке­це. Што і ка­заць, мясц­овыя жы­ха­ры доб­ра по­мняць, як га­рэ­ла кап­лі­ца. Не­зва­рот­на зніш­ча­ны і надзвы­чай­най пры­га­жос­ці драў­ля­ныя віт­ра­жы свя­ты­ні. Тац­ця­на Во­юш уз­гад­вае, што на іх бы­лі па-мас­тац­ку вы­ра­за­ны Хрыс­то­ва ві­наг­рад­ная ла­за і сім­вал Ба­га­ро­дзі­цы — ру­жа. Ад­бы­ло­ся гэ­та “сум­нае свя­та” пры­клад­на ў 1989 го­дзе. За­ста­лі­ся ад па­жа­ру то­ль­кі ве­лі­чэз­ныя ду­бо­выя ла­гі і сце­ны.

Тое, што кап­лі­ца вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся як па­ха­ва­ль­ня, — да­клад­на. Тут вя­лі­кі пад­му­рак і 4-мет­ро­вы пад­вал (як бач­на на фо­та), у якім ёсць ні­шы. У мі­ну­лым ту­ды вя­ла лес­ві­ца, ад яе за­ста­лі­ся то­ль­кі чы­гун­ныя па­рэн­чы, якія ця­пер ля­жаць на дне пад­ва­ла. Ка­лі ад­бы­ва­ла­ся рэ­стаў­ра­цыя, вы­яві­лі, што дзве ні­шы бы­лі за­му­ра­ва­ныя. Якраз два по­мні­кі яшчэ ў Са­вец­кі час ста­ялі по­бач з кап­лі­цай. Адзін з іх — бра­ту Ба­ляс­ла­ва, які ма­ле­нь­кім ута­піў­ся ў ра­цэ. Гэ­ты по­мнік ута­пі­лі ў ра­цэ хлоп­цы, якім ён пе­ра­шка­джаў гу­ляць у фут­бол. Да­рэ­чы, яшчэ ў час ма­ла­дос­ці Тац­ця­ны Во­юш ра­ка Уса бы­ла на­шмат бо­льш паў­на­вод­ная, чым ця­пер.

/i/content/pi/cult/866/18388/pages-14-S2.jpg

АД­НА­ЎЛЕН­НЕ

Кап­лі­ца бы­ла ў за­ня­па­дзе да 1999 го­да, ка­лі на яе звяр­нуў ува­гу пер­шы бя­рэ­зін­скі ксёндз Сяр­гей Ба­раў­нёў. З да­па­мо­гай спон­са­раў ён за­мя­ніў дах, ума­ца­ваў ста­рыя ла­гі і па­клаў на іх пад­ло­гу. Доб­раў­па­рад­ка­ван­не свя­ты­ні пра­цяг­нуў дру­гі ксёндз, Алег Мур­зіч. Пры ім рэ­гу­ляр­на пра­во­дзі­лі­ся су­б­отні­кі, і мож­на ска­заць, ця­пе­раш­няе на­ва­кол­ле ка­ля кап­лі­цы і яе чыс­ці­ня — яго за­слу­га. Ця­пе­раш­ні ксёндз Андрэй Фё­да­раў зра­біў тут зруч­ны га­нак і за­мя­ніў дзве­ры. Сён­ня ж гэ­ты свя­тар ад­дае ўсю ўва­гу бу­доў­лі но­ва­га хра­ма ў Бе­ра­зі­но.

Па ўспа­мі­нах Тац­ця­ны Во­юш, у 1999 го­дзе, ка­лі трэ­ба бы­ло рэ­гіс­тра­ваць ба­гу­шэ­віц­кую па­ра­фію, па­трэб­ны мі­ні­мум пад­пі­сан­таў за яе саб­ра­лі

да­во­лі хут­ка, про­ста пра­йшоў­шы­ся ў адзін ка­нец па ву­лі­цы вёс­кі. Та­ды лю­дзі бо­льш ці­ка­ві­лі­ся рэ­лі­гій­ным жыц­цём, чым ця­пер. За­раз асаб­лі­ва вя­лі­кая ко­ль­касць на­ро­да збі­ра­ецца тут на свя­та Бо­жа­га Це­ла, у го­нар яко­га асве­ча­на кап­лі­ца. А ў звы­чай­ныя ня­дзе­лі пры­хо­дзяць ка­ля дзе­ся­ці мясцо­вых вер­ні­каў. Ня­даў­на ў Ба­гу­шэ­ві­чах ад­чы­ні­ла­ся і не­вя­ліч­кая цар­ква, ды то­ль­кі ў агра­га­рад­ку лю­дзей не бо­ль­шае, і да Бо­га пры­хо­дзяць не­шмат­лі­кія.

Бы­лы ды­рэк­тар ба­гу­шэ­віц­кай шко­лы Аляк­сандр Лус­та рас­па­вёў, што ў Ба­ляс­ла­ва Свен­тар­жэц­ка­га за­стаў­ся на­шча­дак па лі­ніі ма­ці — Ян Кач­ма­рык, які пра­жы­вае ў поль­скім го­ра­дзе Урон­кі, не­да­лёк ад По­зна­ні. Ён пры­язджаў сю­ды не­адна­ра­зо­ва, за­па­ль­ваў лам­пад­кі, яшчэ ка­лі ра­мон­ту тут не бы­ло, і ве­ль­мі ма­рыў пе­ра­вес­ці прах Ба­ляс­ла­ва ў ад­ноў­ле­ную кап­лі­цу. Так­са­ма ма­рыў на­быць тут зям­лю і ад­крыць ту­рыс­тыч­ны аб’ект. Рас­па­вя­даў, што ў Па­ры­жы за­хоў­ва­ецца аб­раз Ма­ці Бо­жай Ба­гу­шэ­віц­кай і што ён ха­цеў бы вяр­нуць яго на гіс­та­рыч­ную ра­дзі­му. Пра­ўда гэ­та аль­бо не, але на­пэў­на то­ль­кі з Бо­жай да­па­мо­гай кап­лі­ца ў Ба­гу­шэ­ві­чах за­ха­ва­ла­ся. Яна сап­раў­ды вар­тая ўва­гі, і, хо­чац­ца ве­рыць, са­мыя дрэн­ныя ча­сы для яе ўжо мі­ну­лі.