Хо­бі — гэ­та ры­бал­ка, а твор­часць — зу­сім іншае

№ 36 (1527) 04.09.2021 - 10.09.2021 г

У Лід­скім ад­дзе­ле ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры ад­бы­ло­ся чар­го­вае па­ся­джэн­не сяб­роў клу­ба “Вы­то­кі”, якія сус­трэ­лі­ся з са­ма­быт­най мас­тач­кай Гро­дзен­шчы­ны Ган­най Пуй­дак.

/i/content/pi/cult/866/18386/pages-11-S.jpg– На аўтар­скай вы­ста­ве Ган­ны Іва­наў­ны пад на­звай “Ма­гіч­ныя тра­вы” дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное мас­тац­тва прад­стаў­ле­на ў двух кі­рун­ках: вы­шыў­ка ў тэх­ні­цы кры­жа і фла­рыс­ты­ка ў плос­кас­ці, — рас­па­вя­дае ма­лод­шы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Ма­ры­на Са­віц­кая. — Га­лоў­ная за­дум­ка экс­па­зі­цыі — па­каз пры­га­жос­ці пры­ро­ды...

А ўсё па­ча­ло­ся ў Ган­ны Іва­наў­ны з ран­ня­га дзя­цін­ства. Га­лоў­ным на­ва­та­рам ідэй і на­тхня­ль­ні­кам для яе бы­ла ма­ці, а пер­шым інстру­мен­там у пра­цы ста­ла ігол­ка. “Ма­ма ся­дзе­ла за крос­на­мі, а я вы­шы­ва­ла”, — згад­ва­ла май­стры­ха. Цяж­ка пе­ра­лі­чыць, ко­ль­кі са­ро­чак, сур­вэ­так ды руч­ні­коў упры­го­жа­ны яе ру­ка­мі.

Ве­ль­мі плён­ным для Ган­ны Іва­наў­ны быў час за­хап­лен­ня рос­пі­сам па шкле. Ён быў рас­паў­сю­джа­ны пад уплы­вам еўра­пей­скай мо­ды на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі ў 50-я гг. мі­ну­ла­га ста­год­дзя. Най­бо­льш па­пу­ляр­ны­мі ма­ты­ва­мі слу­жы­лі бу­ке­ты кве­так, ідэ­аліс­тыч­ныя сцэн­кі з вы­ява­мі лю­дзей і жы­вёл, за­ка­ха­ных пар, ра­дзей — біб­лей­скіх сю­жэ­таў. На га­то­вы рос­піс на­кла­да­ла­ся ка­ля­ро­вая фо­ль­га, та­му па­вер­хня зі­ха­це­ла і пе­рад­ава­ла пра­зрыс­тасць шкла.

– Час рос­пі­су для мя­не прый­шоў­ся на 60-я га­ды. Спры­яла хва­ля за­пат­ра­ба­ва­нас­ці ў на­шай мясц­овас­ці. Ад­на­вяс­коў­цы на­бы­ва­лі і ўпры­гож­ва­лі хат­ні інтэр’ер та­кі­мі кар­ці­на­мі. Асаб­лі­ва ўра­чыс­та вы­гля­даў рос­піс акла­даў у пра­вас­лаў­ных іко­нах, ка­лі яны ві­се­лі гру­пай, па­кры­тыя на­бож­ні­ка­мі, — пра­цяг­вае свой апо­вед Ган­на Іва­наў­на. — Мне ха­це­ла­ся ма­ля­ваць та­кія акла­ды на сва­іх ка­та­ліц­кіх. Па­чы­таць, як гэ­та зра­біць, і па­ву­чыц­ца не бы­ло ў ка­го. Ку­пі­ла пя­ро, асад­ку, туш, “Ле­нин­град­ские” фар­бы і праз па­мыл­кі са­ма­стой­на да­бі­ла­ся вы­ні­ку…

Ган­на Іва­наў­на на пра­ктыч­ным за­нят­ку з удзе­ль­ні­ка­мі клу­ба “Вы­то­кі” да­ла май­стар-клас рос­пі­су па шкле, падзя­ліў­шы­ся асноў­ны­мі сак­рэ­та­мі май­стэр­ства. З хат­няй ка­лек­цыі мас­тач­ка прад­ста­ві­ла гле­да­чам не­ка­ль­кі ра­бот з вы­ява­мі кве­так, ва­ры­янты акла­даў на іко­нах./i/content/pi/cult/866/18386/pages-11-S2.jpg

Шмат пы­тан­няў атры­ма­ла Ган­на Іва­наў­на пра фла­рыс­ты­ку. Гэ­та ве­ль­мі ста­ра­жыт­ны род за­нят­каў. Ён па­тра­буе на­вы­каў на­зі­ран­ня за на­ва­ко­ль­ным све­там, ве­даў па збо­ры і за­ха­ван­ні зё­лак, ве­дан­ня асноў ко­ле­раз­наў­ства і кам­па­зі­цыі.

– У мя­не тут шмат­га­до­вы во­пыт. Зёл­кі мож­на на­рых­тоў­ваць у лю­бую па­ру го­да, а вя­лі­кая ко­ль­касць ка­зу­рак ля­жыць на ўзбо­чы­нах да­рог, якія гі­нуць, трап­ля­ючы на шкло сус­трэч­ных ма­шын. Пра­ві­ль­на за­су­ша­ныя ма­ты­ль­кі і ка­зур­кі гар­ма­ніч­на да­паў­ня­юць і ажыў­ля­юць квет­ка­выя на­цюр­мор­ты. Пі­сь­мен­на скла­дзе­ныя кам­па­зі­цыі за­хоў­ва­юць ко­лер да шас­ці га­доў! На­сы­ча­насць бу­дзе па­во­ль­на за­ту­хаць, ка­лі ра­бо­ты ад­да­ліць ад пра­мых со­неч­ных пра­мя­нёў, — пра­цяг­вае га­вор­ку аўтар.

Да­рэ­чы, фла­рыс­тыч­ныя ра­бо­ты Ган­ны Іва­наў­ны зна­хо­дзяц­ца ва ўлас­ных ка­лек­цы­ях зна­та­коў мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі, Рас­іі, США, В’етна­ма і іншых дзяр­жаў.

У жыц­ці зда­ра­ецца так, што лю­дзі, атры­маў­шы мас­тац­кую ад­ука­цыю, не ма­юць пра­фе­сій­на­га рос­ту. У вы­пад­ку з на­шай ге­ра­іняй усё на­адва­рот. Не ма­ючы мас­тац­кай ад­ука­цыі, але па­ста­янна за­йма­ючы­ся са­ма­аду­ка­цы­яй, жан­чы­на са­ма ся­бе пад­ня­ла на вы­со­кі пра­фе­сій­ны ўзро­вень. На пы­тан­не, чым з’яўля­ецца для яе мас­тац­тва: хо­бі ці ра­бо­тай, ад­каз быў упэў­не­ны і ка­рот­кі: “Хо­бі для мя­не — ры­бал­ка, а за­нят­кі твор­час­цю — не­абход­насць май­го існа­ван­ня!”

Іры­на ДЫ­ДЫШ­КА,

ме­та­дыст ад­дзе­ла ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры Лід­ска­га ра­ённа­га цэнтр ку­ль­ту­ры
і на­род­най твор­час­ці.