Па­між традыцыямі і навацыямі

№ 35 (1526) 27.08.2021 - 03.09.2021 г

У мас­тац­кіх ВНУ і ся­рэд­ніх спе­цы­яль­ных уста­но­вах ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва за­вяр­шы­лі­ся ўступ­ныя іспы­ты. На пры­кла­дзе ста­ліч­най “Гле­баў­кі” — Дзяр­жаў­на­га мас­тац­ка­га ка­ле­джа імя Аляк­сея Гле­ба­ва мож­на зра­біць пэў­ныя вы­сно­вы ад­нос­на сён­няш­ня­га ста­ну на­ша­га мас­тац­тва і год­ных блі­жэй­шых пер­спек­тыў.

/i/content/pi/cult/865/18368/27.jpgУ Ка­ле­джы імя Гле­ба­ва (тыя, хто там ву­чыў­ся за са­вец­кім ча­сам, звык­ла ўзгад­ва­юць яго як ву­чэ­ль­ню) на­ву­ча­юць па ча­ты­рох спе­цы­яль­нас­цях. Гэ­та “Жы­ва­піс”, “Ды­зайн”, “Ску­льп­ту­ра”, “Дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное мас­тац­тва (ке­ра­мі­ка)”. Ся­рэд­ні кон­курс па ўсіх спе­цы­яль­нас­цях і фор­мах на­ву­чан­ня склаў 3, 8 ча­ла­ве­ка на мес­ца. Най­бо­ль­шы по­пыт мае спе­цы­яль­насць “Ды­зайн” — 17, 8 ча­ла­ве­ка на мес­ца на на­ву­чан­не за кошт бю­джэт­ных срод­каў. Пры гэ­тым трэ­ба браць да ўва­гі, што ў на­шай кра­іне не рых­ту­юць-ды­зай­не­раў — пед­аго­гаў з вы­шэй­шай ад­ука­цы­яй. А гэ­та ства­рае цяж­кас­ці з пад­бо­рам пед­ага­гіч­ных кад­раў і, зра­зу­ме­ла, з за­ха­ван­нем вы­со­ка­га ўзроў­ню пад­рых­тоў­кі на­ву­чэн­цаў.

А вось са­мы ніз­кі кон­курс па спе­цы­яль­нас­ці “Ску­льп­ту­ра”. То­ль­кі адзін-два ча­ла­ве­ка на бю­джэт­нае мес­ца. Гэ­та мож­на тлу­ма­чыць той ака­ліч­нас­цю, што мас­тац­кі шко­лы як ба­за­вая сту­пень усёй мас­тац­кай ад­ука­цыі па гэ­тай спе­цы­яль­нас­ці не рых­ту­юць.

Каб вы­пра­віць сі­ту­ацыю, па­спры­яць ці­ка­вас­ці да пра­фе­сіі ску­льп­та­ра ка­ле­джам рас­пра­ца­ва­ны ка­та­лог “Гле­баў­ка — Мін­ску”, дзе расп­авя­да­ецца пра зна­ка­мі­тых вы­пус­кні­коў-ску­льп­та­раў і пра іх тво­ры, што ўпры­гож­ва­юць го­рад. Да­рэ­чы, у вы­шэй­шых на­ву­ча­ль­ных уста­но­вах мас­тац­тва па­добныя пра­бле­мы. Ды­зайн, на які ка­лі­сь­ці па­сту­па­лі тыя, у ка­го бы­лі ма­лыя шан­цы па­тра­піць на мас­тац­кі фа­ку­ль­тэт, сён­ня бо­льш за­пат­ра­ба­ва­ны, бо­льш пры­ваб­ны для абі­ту­ры­ентаў, чым тры­яда жы­ва­піс-гра­фі­ка-ску­льп­ту­ра. Ча­му­сь­ці ра­бо­та за кам’юта­рам — га­лоў­ным інстру­мен­там ды­зай­не­ра, успры­ма­ецца бо­льш прэс­тыж­най і гра­ша­ві­тай, чым па­тра­бу­ючая знач­ных фі­зіч­ных вы­сіл­каў пра­ца мас­та­ка ў тра­ды­цый­ным раз­умен­ні гэ­тай пра­фе­сіі.

/i/content/pi/cult/865/18368/28.jpgСё­ле­та ка­ледж упер­шы­ню на­бі­раў на­ву­чэн­цаў на спе­цы­яль­насць “Мас­тац­кая ке­ра­мі­ка”. Ке­ра­міс­ты, трэ­ба ду­маць, змо­гуць не­йкім чы­нам за­поў­ніць дзя­лян­ку, якую з пэў­ных пры­чын па­кі­да­юць ску­льп­та­ры. А па­ўста­ла гэ­та ідэя з рэ­алі­за­цыі пра­екта “Ка­лей­дас­коп ра­мёс­тваў на­шай ра­дзі­мы”. Пра­ект спры­яў ці­ка­вас­ці мо­ла­дзі да тра­ды­цый бе­ла­рус­кай ке­ра­мі­кі. Доб­ры пры­клад крэ­атыў­на­га пад­ыхо­ду да вы­ра­шен­ня надзён­на­га пы­тан­ня. На­ву­ча­ль­ная ўста­но­ва са­ма фар­мі­руе сва­іх жа аб­іту­ры­ентаў.

Мін­скі дзяр­жаў­ны ка­ледж мас­тац­тваў з мо­ман­ту ўтва­рэн­ня пад­рых­та­ваў звыш 6000 спе­цы­яліс­таў для дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва. ха­рэ­агра­фіі, му­зы­кі ўво­гу­ле і для эстра­ды кан­крэт­на, рэ­жы­су­ры свя­таў і аб­ра­даў. Мяр­ку­ючы па ста­тыс­ты­цы, бо­ль­шасць вы­пус­кні­коў пра­цяг­ва­юць на­ву­чан­не ў бе­ла­рус­кіх ВНУ. Вы­ні­кі сё­лет­ніх уступ­ных іспы­таў: аб­іту­ры­ентаў най­бо­льш ці­ка­віць на­род­ны і эстрад­ны та­нец, эстрад­ныя спе­вы, дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное мас­тац­тва на гле­бе на­цы­яна­ль­ных тра­ды­цый. А вось рэ­жы­су­ра на­род­ных свя­таў ці­ка­віць не над­та… А ці да­ўно ме­на­ві­та гэ­та спе­цы­яль­насць лі­чы­ла­ся най­бо­льш за­пат­ра­ба­ва­най ў вяс­ко­вых і ра­ённых да­мах ку­ль­ту­ры. Ма­быць, што­сь­ці змя­ні­ла­ся ў са­мой са­цы­яль­най струк­ту­ры па­се­ліш­чаў за Мін­скай кальцавой да­ро­гай.

Па­ко­ль­кі ў ад­па­вед­нас­ці з гра­мад­скі­мі за­пы­та­мі ўсклад­ня­юцца на­ву­ча­ль­ныя пра­гра­мы, з’яўля­юцца но­выя прад­ме­ты і тэ­мы, па­ўстае пра­бле­ма но­вых аўды­то­рый і май­стэр­няў, но­ва­га аб­ста­ля­ван­ня і, зрэш­ты пад­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі вы­клад­чыц­кіх кад­раў. Пед­аго­гі му­сяць мець апты­ма­ль­ную на­груз­ку і кам­фор­тныя ўмо­вы пра­цы. На­ву­чэн­цы ма­юць па­трэ­бу ў тым, каб да кож­на­га з іх ста­ві­лі­ся інды­ві­ду­аль­на, бра­лі да ўва­гі асаб­лі­вас­ці іх ха­рак­та­раў і твор­чых па­мкнен­няў. Пры гэ­тым яны му­сяць атрым­лі­ваць вы­ве­ра­ныя ча­сам ве­ды і на­вы­кі. Заў­жды скла­да­на су­аднес­ці тра­ды­цыі і на­ва­цыі, дыс­цып­лі­ну і сва­бо­ду.

Сё­ле­та ка­ле­джу пе­ра­дадзе­ны бу­ды­нак, што на­ле­жаў На­цы­яна­ль­на­му бан­ку. У ім бу­дуць аб­ста­ля­ва­ныя кла­сы і май­стэр­ні д­ля на­ву­чан­ня па роз­ных ві­дах дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва.

Кож­ны, хто ву­чыў­ся спе­цы­яль­нас­ці, ве­дае, што з аб­аро­наю дып­ло­ма пра­бле­мы не за­канч­ва­юцца. То­ль­кі па­чы­на­юцца. І пер­шая ся­род іх — пы­тан­не са­цы­яль­най за­пат­ра­ба­ва­нас­ці прад­стаў­ні­ка твор­чай пра­фе­сіі.

Пы­тан­не ёсць. Бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што і ад­каз зной­дзец­ца.