Сем нот, трыццаць год

№ 29 (1520) 17.07.2021 - 23.07.2021 г

“Славянскі базар” – гэта тры дзесяцігоддзі нашага музычнага, сцэнічнага і выяўленчага мастацтва. І яшчэ важны эпізод, ці нават этап у гісторыі нашага дызайну. Тут ёсць пра што паразважаць, што асэнсаваць, з чаго зрабіць высновы. Галоўнае – ёсць чым ганарыцца, бо Беларусь мае імпрэзу ва ўсіх адносінах адпавядаючую міжнароднаму класу. Напярэдадні юбілею выйшаў з друку Каталог фірмовага стылю і сцэнаграфіі фестывалю. Да выдання прычыніліся Цэнтр культуры “Віцебск” і Дырэкцыя Міжнароднага фестывалю мастацтваў “СЛАВЯНСКІ БАЗАР У ВІЦЕБСКУ”. Назву каталог мае паэтычную – “Вандроўка даўжынёю ў трыццаць год”. На вокладцы карабель з ветразем-валошкай. Як сімвал пройдзенага шляху і няспыннага руху.

/i/content/pi/cult/859/18239/14.jpg