Цэнтр умацоўваецца рэгіёнамі

№ 28 (1519) 09.07.2021 - 17.07.2021 г

6 ліпеня адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў Міністэрства. З дапамогай сродкаў відэасувязі, удзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.

На гэтай нарадзе аглядалі накірункі работы і праблемныя пытанні ўсіх абласцей краіны паасобку.

У Брэсцкай вобласці пільна рыхтуюцца да тэатральнага фэсту “Белая вежа”, ствараюць неабходныя ўмовы для годнай сустрэчы пэўных расійскіх і беларускіх труп. Міністр засяродзіў увагу прадстаўнікоў “Брэстрэстаўрацыі” на ліквідацыі ўсіх рамонтных праблем Брэсцкай абласной філармоніі ў бліжэйшай перспектыве. А ў горадзе Бяроза ідуць да лагічнага завяршэння ўсе раней намечаныя планы па стварэнню мемарыяла і абнаўленню экспазіцыі музея на месцы польскага канцэнтрацыйнага лагера, які быў тут у няпросты міжваенны перыяд.

У Магілёўскай вобласці на галоўным кантроле міністра — свята “Александрыя збірае сяброў”. Як далажылі Анатолію Маркевічу, усе квіткі на канцэрт прададзены. Адміністрацыя Магілёўскага аблвыканкама праз сучасныя сродкі відэасувязі таксама падзячыла Міністэрству культуры за выезд Купалаўскага тэатра ў Бабруйск 27 чэрвеня, дзе ўсе квіткі былі прададзены, што сведчыць пра вялікую цікавасць да абноўленай трупы і яе творчасці. А 17 ліпеня Магілёў прыме спартыўна-культурны фестываль “Вытокі”. З 6 па 12 верасня ў вобласці ўпершыню зладзяць фестываль лялечных тэатраў.

У Гомельскай вобласці чакаюць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку, які плануе здзейсніць рабочую паездку ў тым ліку ў аграгарадок Тіхінічы Рагачоўскага раёна, наведаць акрамя іншага і мясцовыя аб’екты культуры. Зараз у рэгіёне актыўна вядзецца рэстаўрацыя Юравіцкага манастыра, работы ідуць ужо ўнутры манастырскіх будынкаў. Далажылі Анатолію Маркевічу таксама аб якасна завершаным рамонце Добрушскага Дома кульутры, дзе, дарэчы, у будучым годзе адсвяткуюць Дзень беларускага пісьменства.

У Гродзенскім рэгіёне адбудзецца канцэрт гурта “AURA” у абласной філармоніі. На асаблівым кантроле ў міністра — рамонт палацава-паркавага комплексу ў Свяцку. Таксама Анатолій Маркевіч пацікавіўся рэстаўрацыйнымі планамі, звязанымі з гісторыка-архітэктурнымі аб’ектамі ў Гальшанах, Крэва, Навагрудку, сродкі з бюджэту на якія былі выдзелены раней.

Дакладчык з Віцебскай вобласці падзячыў усім абласцям за калектывы, якія прыехалі на фестывалі вобласці “Браслаўскія зарніцы”, “Звіняць цымбалы і гармонік”.

У Мінскай вобласці рыхтуюцца адзначыць свята “Вытокі” ў Салігорске, правесці Фестываль хлеба ў Нясвіжы, таксама адсвяткаваць Дзень пісьменства ў Копыле. 21 ліпеня ў Любане плануецца абласная калегія. На кантролі міністра — якаснае абнаўленне Мемарыяльнага комплексу “Хатынь”, рамонт музея Янкі Купалы ў Вязынцы, а таксама фестываль “Каласавіны” на Сталбцоўшчыне.

Арамя гэтага кожная вобласць зрабіла справаздачу па вакцынацыі супрацоўнікаў культуры, прагучала тэма падрыхтоўкі да вераснёўскіх “Дажынак”, да новага навучальнага года