Сцэна са спектакля “Хто я?” на малой сцэне тэатра.
12 жніўня на малой сцэне тэатра паказалі спектакль “Хто я?” У пастаноўцы Андрэя Каралевіча. Гэта містычная, але адначасова філасофская драма Віктара Понізава “Аз есмь тварь” распавядае пра тое, што ніколі не позна азірнуцца назад і выправіць памылкі свайго мінулага. Спектакль камерны, на трох персанажаў, ролі якіх выконваюць Уладзімір Бажкоў, Юрый Шаланкоў і Іван Шчатко.

Вялікая сцэна: танцавальны марафон.
А 12 жніўня на вялікай сцэне Маладзёжнага адбыўся тэатральны танцавальны марафон. Пад час яго разгортваюцца падзеі вострасюжэтнага (але з элементамі камедыі і меладрамы) спектакля “Загнаных коней прыстрэльваюць, ці не так?”, які паставіў галоўны рэжысёр трупы Андрэй Гузій. За харэаграфію адказвала вядомы майстар Вольга Скварцова. А гралі і танчылі для публікі зоркі тэатра — Аляксандр Шароў, Дзмітрый Бойка, Андрэй Гладкі, Елізавета Ільеўская.
Фота аўтара