Далучайцеся!

№ 15 (1454) 11.04.2020 - 17.04.2020 г

13 красавіка 2020 г. а 16 гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта ”Чытаем класіку разам“ распачынаецца анлайн-чытанне рамана У.Караткевіча ”Каласы пад сярпом тваім“, прымеркаванае да святкавання 90-годдзя з дня нараджэння класіка сучаснай беларускай літаратуры.

Падтрымаць акцыю адгукнуліся вядомыя артысты, культурныя і грамадскія дзеячы, журналісты і бізнэсоўцы Беларусі.

Кожны з удзельнікаў па чарзе на працягу двух тыдняў прачытае па адной з частак вядомага рамана, каб паказаць, што мы адзіны народ, мы побач і разам, мы шануем сваю культурную і памятаем гістарычную спадчыну, ганарымся тым, што мы БЕЛАРУСЫ.

Чытанне рамана, якое адбудзецца ў залах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, можна глядзець з 13 па 29 красавіка а 16 гадзіне на канале YouTube: https://www.youtube.com/channel/UCsLvZ2XX8Ppuh2uRlfYHbFQ/featured

альбо знайсці ў сацыяльных сетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Запрашаем далучацца да нашай анлайн-акцыі, пазначаючы хэштэг:

#чытаем_класіку_разам.