Аўдыя & Відэа

№ 7 (1446) 15.02.2020 - 22.02.2020 г


/i/content/pi/cult/785/16921/8_3.jpgСтудзеньскія аўдыя / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць лідар гурта Znich/i/content/pi/cult/785/16921/8_9.gifАлесь ТАБОЛІЧ (A.) і аглядальнік газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).

АЎДЫЯ

Гурт Vuraj, міні-альбом “Kalyna”

А.: Сяржук Доўгушаў у беларускім фольк-руху фігура добра вядомая, самадастатковая і аўтарытэтная, якая карыстаецца не меншай павагай, чым Іван Кірчук. І працуе ён у досыць блізкiм ключы, што і этна-трыа “Троіца”. Дадзены міні-альбом — рэліз дыхтоўны, але мой мозг не “падарваў”. Гэта ўсё тая ж паўакустычная, шаманская, рытуальная музыка, якая, вядома, “разгайдае” аматараў такой творчасці, але асабіста мне хочацца ўбачыць ад Vuraj нейкіх новых крокаў — у тым жа кірунку, аднак у чымсьці нечаканых.

B.: Адны з лідараў айчыннай этна / фольк-сцэны выпусцілі два шыкоўных /i/content/pi/cult/785/16921/8_6.jpgтрэка — актуальныя апрацоўкі старадаўніх песень “Калына” і “Юр’я”. У першым (у стылі рок) здарыўся выдатны дуэт ідэолага Vuraj Сяржука Доўгушава — гэтага “нашага ўсё” ў сучаснай беларускай аўтэнтычнай музыцы — і Ганны Лутавай з полацкага гурта “Варган”, а ў другім — сумесным з калектывам “Бабіна лета” — слухача абавязкова накрые туга-кручына. Яшчэ дзве дарожкі міні-альбома — версіі тых жа твораў у выкананні Еўдакіі Зіновіч і Фёдара Булыгі (“Калына”) і згаданага вышэй ансамбля (“Юр’я”).

Ціма Беларускіх, альбом “Мая касета — твой першы дыск. Бок B”/i/content/pi/cult/785/16921/8_7.jpg

A.: Калі Корж з’яўляецца на сёння безумоўным лідарам айчыннай рэп-тусоўкі, альтэрнатыўнага хіп-хопа, які збірае вялікія пляцоўкі, то Беларускіх, несумненна, — працяг усяго таго, што робіць Макс, і асаблівай розніцы паміж двума выканаўцамі я не чую. Ну, а калі Ціма спрабуе спяваць, атрымліваецца гэта не вельмі добра. А вось у плане тэкстаў усё ў яго ідзе лепей — знайшоў ён свой вектар, якім зараз з артыстам ідзе вялікая аўдыторыя слухачоў.

B.: Колькі іранічных стрэл у свой час было выпушчана ў гурт “Ласковый май”, а сёння яго песню “Белыя ружы” некаторыя адносяць да класікі савецкай эстрады 1980-х, і хто яе толькі ні перапяваў. Магчыма, падобнае чакае і Ціму з яго, напрыклад, “Незабудкай”, — раптам і творчасць гэтага хлопца стануць называць беларускай песеннай поп-класікай канца 2010-х — пачатку 2020-х? Ва ўсялякім выпадку шматлікія фанаткі выканаўцы пад гэтым дакладна падпішуцца ўжо зараз. Яны і на дадзеным альбоме знойдуць над чым паплакаць, чаму захоплена піскнуць і падпець (скажам, кампазіцыя “Птушачка” для таго цалкам падыходзіць). І новая расліна ім тут прапанавана — трэк ”Дзьмухавец”. А наогул, жах, вядома — з пункту гледжання прыхільніка калектыву Rammstein.

ВІДЭА

Гурт Lovestory, кліп на песню

“Яшчэ адзін шанец”

/i/content/pi/cult/785/16921/8_5.jpgА.: Я моцна здзівіўся, калі пачуў Алеся Лютыча, які спявае на рускай мове. Можа, то даніна павагі яго рускамоўнай жонцы, гэтай мегакрутой барабаншчыцы? Сам праект заслугоўвае ўвагу і як саюз дзвюх творчых асоб, чые музычныя густы вельмі блізкія, і як тандэм двух закаханых сэрцаў. Любоўная гісторыя і распавядаецца ў песні і кліпе. Кампазіцыя — гатовы рок-хіт. А манахромныя відэа я заўсёды любіў, ды і цяпер тэндэнцыя такая — здымаць чорна-белыя ролікі. Іншае пытанне — ці атрымаецца? Тут — атрымалася.

B.: У складзе гэтага новаўтворанага праекта — “зорная” сямейная пара: фронтмэн гурта :B:N: Алесь Лютыч і барабаншчыца каманды Akute Vicky Fates. Песня — сімпатычны рокешнiк з вядучай роляй гітары, у якой хлопец тлумачыцца ў каханні дзяўчыне. Стыльны чорна-белы кліп — “фэйс ту фэйс” Лютыч і Вікі і яны ж пры выкананні сваіх інструментальных абавязкаў: саліруе ў відэа Алесь, а жонка яго эмацыйна рэагуе на энергічныя рухі цела мужа. Бадзёраць і кампазіцыя, і ролік.

Лера Яскевіч, кліп на песню “Месяц”

A.: У краіне вырасла прышпільная, харызматычная спявачка — з тых шэрагаў, дзе пазіцыянуюць сябе як новае пакаленне/i/content/pi/cult/785/16921/8_4.jpgбеларускай поп-музыкі. Але Леры ўсё ж трэба яшчэ лепш “пашукаць” у творчасці сваё, пакуль яна ў мяне асацыюецца з тым, што робяць Паліна Рэспубліка або Naviband. Чакаю ад Яскевіч большай праявы непаўторнасці.

Кліп выйшаў яркім, модным, маладзёжным. Тут шмат руху, усялякіх паваротаў сюжэту, рытму. Ролік — у трэндзе таго, што ў сваіх пастановачных відэа прапануе, напрыклад, Макс Корж, ён такі... рэпавы па стылістыцы. Аднак мяне “кіно” не зачапіла.

B.: Каб выкінуць з галавы былога каханага, што па нейкай прычыне кінуў дзяўчыну, у кліпе ёй спатрэбіліся бейсбольная біта і крук крана, на якім гэтага мярзотніка падвесілі верныя сябры гераіні відэа. Уласна, з некалі цёплых сустрэч парачкі, перажыванняў паненкі, часам вельмі агрэсіўных, і сэта гурта пад яе кіраваннем, ролік і складаецца. І эмоцыям верыш, значыць — і кліпу. У песні ж спяваецца пра тое, што месяц жыцця спатрэбіўся юнай прыгажуні для таго, каб пачуццё страты некалькі прытупілася. Асабіста для мяне сюрпрызам стала стылістыка, у якой вытрымана кампазіцыя — цалкам такі нармальны альтэрнатыўны рок.

Аўтар: Алег КЛІМАЎ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"