Традыцыя з асаблівым сэнсам

№ 2 (1441) 11.01.2020 - 18.01.2020 г

9 студзеня 2020 года ў Палацы Рэспублікі прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва і прэміі “Беларускі спартыўны Алімп”, паведамляе афіцыйны сайт Кіраўніка дзяржавы. На гэтым грандыёзным мерапрыемстве Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, сказаў:

/i/content/pi/cult/779/16795/1.jpg“Уручэнне прэміі “За духоўнае адраджэнне” — выдатная традыцыя, якая надае калядным святам асаблівы сэнс. Гэты вечар мы прысвячаем нашым суайчыннікам — тым, хто зберагае і ўзбагачае нацыянальную культуру Беларусі, штогод здзіўляе нас неверагоднымі дасягненнямі.

Высокія імкненні людзей, якія зараз падымуцца на гэту сцэну, не суадносяцца з канонамі сучаснага прагматычнага свету, дзе ўсё прадаецца і купляецца, а мараль і справядлівасць не каштуюць нічога. Вялікую ідэю служэння грамадству і дзяржаве намінанты прэміі “За духоўнае адраджэнне” ставяць вышэй за матэрыяльныя выгоды. Сваімі справамі і ўчынкамі замацоўваюць у нашых сэрцах веру ў дабро і чысціню думак. Такі прыклад выклікае пачуццё гордасці за наш народ, які захаваў лепшыя нацыянальныя рысы: спагадлівасць і велікадушнасць, працавітасць і мэтанакіраванасць, сапраўдны патрыятызм./i/content/pi/cult/779/16795/2.jpg

Дзякуючы героям гэтага святочнага вечара цеплыню і пяшчоту адчулі многія беларускія дзеці, якія засталіся без бацькоўскага клопату і любові. Знайшлі спачуванне і падтрымку людзі, якія сутыкнуліся з цяжкай хваробай, апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Традыцыйна мы ўручаем прэмію святарам. Яны штодзённа здзяйсняюць духоўныя справы ў імя ўсіх нас. Шануем дзеячаў культуры, прафесійных артыстаў і мастакоў — стваральнікаў сапраўднага мастацтва, якое ўзвышае душу.

Адзначаем тых, хто ўзбагачае нацыянальную культурную скарбніцу, займаецца патрыятычным выхаваннем моладзі, узмацняе міжнародны аўтарытэт нашай краіны.

Сімвалічна, што напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі мы ўручаем прэмію “За духоўнае адраджэнне” Беларускаму грамадскаму аб’яднанню ветэранаў. Адзначым іх уклад у захаванне памяці аб подзвігу народа і актыўную гуманітарную дзейнасць.

А наша традыцыйная прэмія “Беларускі спартыўны Алімп” няхай натхняе айчынных спартсменаў на новыя здзяйсненні на будучых Гульнях у алімпійскім Токіа”.

Фота Максіма ГУЧАКА, БелТА

Калектыву Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь спецыяльная прэмія прысуджана за рэалізацыю творчых праектаў, якія пазітыўна прадстаўляюць нацыянальную культуру ў Беларусі і за мяжой, значны ўклад у выхаванне творчай моладзі