З 19-га па 22-га верасня тры склады журы разам з гледачамі ацэньваюць выступленні, падзеленыя на два блокі. Сярод 27 выступоўцаў з 18 краін ёсць і беларусы. Нашы заяўлены з нумарамі “Пwаветраны палёт” пад кіраўніцтвам Яўгена Канановіча, “Рэтра-сілачы” ад братоў Багдана і Дзмітрыя Казаковых і “Паветраныя гімнасткі на трапецыі” ад Настассі Дончанка і Настассі Пуцята.
Дык хто павязе дадому цыліндр — новую канцэпцыю прыза Белдзяржцырк распрацаваў сумесна з Белмастацпромысламі — з пылаючай агнём саломкі? У нядзелю чакаем развязкі інтрыгі.
Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ