Падчас сустрэчы былі абмеркаваны самыя розныя пытанні, у тым ліку супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і турызму КНР у рамках Камісіі, стан і перспектывы дзейсных кантактаў у музейнай сферы, у сферы кіно і тэлерадыёвяшчання, у галіне бібліятэчнай справы, выдавецкай дзейнасці ды многія іншыя.
Напрыканцы мерапрыемства адбылося падпісанне Пратакола трэцяга сумеснага пасяджэння Камісіі па культурным супрацоўніцтве Беларуска-Кітайскага Міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве.
Больш падрабязна пра тое, што абмяркоўвалася Камісіяй, пра далейшую рэалізацыю творчых планаў абедзьвюх краін, “К” раскажа ў бліжэйшых нумарах газеты.