Прэзідэнт наведаў Цэнтр культуры

№ 34 (1421) 24.08.2019 - 31.08.2019 г

21 жніўня, падчас наведвання Іўеўскага раёна, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка пабываў і ў мясцовым Цэнтры культуры і вольнага часу. Пабываў і, як распавядае “К” дырэктар установы Святлана Ракець, быў прыемна здзіўлены.

/i/content/pi/cult/759/16408/6.JPG“У нас ёсць усё для нармальнай творчай працы, — дадала Святлана Аляксандраўна. — На першым паверсе знаходзяцца глядзельная зала на 300 месцаў, рабочыя кабінеты, цэнтр традыцыйнай культуры і рамёстваў, на другім — танцавальная зала, памяшканне народнага тэатра і пакоі для працы”.

Усе кантрольныя паказчыкі ўстанова выконвае, мае ў сваёй структуры адзінаццаць сельскіх аддзелаў (СДК і СК). Кожны аграгарадок прыдумаў і ажыццявіў сваё брэндавае мерапрыемства. “К” пісала пра Морынскую Залатую рыбку і Грыбную феерыю ў Юрацішках. Спіс адмысловых акцый можна доўжыць і доўжыць. А методыкай сілкуюць сельскіх калег супрацоўнікі Іўеўскага Цэнтра культуры і вольнага часу.

Кіраўніку дзяржавы спадабалася і матэрыяльная база. У 2002 годзе праведзена карэнная рэканструкцыя ЦКіД. А летась, напярэдадні абласных дажынак, з абласнога бюджэту былі выдаткаваны сродкі на бягучае абнаўленне Цэнтра культуры. Тады адрамантавалі фае, танцавальную залу, калідоры, механіку сцэны. Набыта было і светлавое абсталяванне.

Аляксандр Лукашэнка паглядзеў сцэну са спектакля мясцовага тэатральнага калектыву, выступленне народнага ансамбля “Чабарок”, пацікавіўся дзейнасцю рамеснікаў, пагаварыў з работнікамі культуры, выказаў упэўненасць, што духоўнае і матэрыяльнае ў Іўі будзе па-гаспадарску захавана і надалей.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"