На шляху да Нацыянальнай тэатральнай

№ 31 (1366) 04.08.2018 - 11.08.2018 г

Увосень у пяты раз вызначацца лаўрэаты Нацыянальнай тэатральнай прэміі. На тыдні Міністэрства культуры краіны абвясціла фіналістаў конкурсу.

/i/content/pi/cult/703/15405/nacpremia_opt.jpegЗаяўкі на ўдзел у ім падалі дзяржаўныя тэатры і прыватныя калектывы з усіх абласцей краіны. На першым этапе журы абірала сярод больш як сотні пастановак. У выніку ў другі этап прайшлі наступныя.

У секцыі тэатра драмы: “4510 па Фарэнгейце” (Гродзенскі абласны драматычны тэатр), “OEDIPUS” (Эдып) і “Метад” (Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр), “Бетон”, “Кар’ера доктара Рауса”, “Сіндром Медэі” (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі), “Шлюбны дагавор” (“ТрыТфармаТ”), “Ваша сястра — нявольніца” (Гомельскі абласны драматычны тэатр), “Вераніка вырашае памерці” (Камерны драматычны тэатр), “Ваўкі і авечкі” (Тэатр-студыя кінаакцёра), “Дзеці Ванюшына”, “Чалавек з Падольска” (Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр), “Жанчына мора”, “Смех у цемры”, “Ліпень” (Магілёўскі абласны драматычны тэатр), “Зямля Эльзы”, “Радзіва “Прудок”, “Запалкі”, “Рэвізор” (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), “Опіум” (Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “АРТ Карпарэйшн”), “Падводнікі” (Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага), “Кропкі на часавай восі” (Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча), “Тры сястры” (Драматычны тэатр Беларускай арміі).

У секцыі тэатра лялек: “Новая зямля” (Брэсцкі тэатр лялек), “Абяцанне на досвітку” (Гродзенскі абласны тэатр лялек), “Пансіён “BELVEDERE”, “Калядная гісторыя” (Беларускі дзяржаўны тэатр лялек), “Пліх і Плюх” (Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек), “Сестры Граі” (Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”), “Сіняя-сіняя” (Магілёўскі абласны тэатр лялек).

У секцыі музычнага тэатра: “Багема”, “Каханне і смерць”, “Ор і Ора”, “Тоска” (Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь), “Вішнёвы сад”, “Вясёлая ўдава”, “Трыстан і Ізольда” (Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр), “Непадалёк ад нормы”, “Жарсці па Цілю” (Тэатр Генадзя Гладкова “Тэрыторыя мюзікла”).

У секцыі спектакляў для дзяцей і юнацтва: “Лятучы карабель”, “Па шчупаковай волі” (Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр), “Калядная гісторыя” (Беларускі дзяржаўны тэатр лялек), “Старая чароўная казка” (Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр), “Ша ша з левага чаравіка” (Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек).

У секцыі эксперыментальных спектакляў: “Бетон” (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі), “ДэкаДанс/Арыгамі” (Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр), “OEDIPUS” (Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр), “Сёстры Граі” (Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”).

У секцыі спектакляў па творах сучасных беларускіх аўтараў: “Час сэканд хэнд” (Мінскі абласны драматычны тэатр), “Сцежка мая…” (Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы), “Ляцелі арэлі” (Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр), “Опіум” (“АРТ Карпарэйшн”), “Радзіва “Прудок” (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), “Скарына” (Магілёўскі абласны драматычны тэатр), “Кропкі на часавай восі” (Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча).

На фінальным этапе журы вызначыць пераможцаў у 21 намінацыі, у тым ліку — “Найлепшы спектакль малой формы” і “Найлепшы эксперыментальны спектакль”. Асабліва радуе, што вернуцца намінацыі “Найлепшая работа рэжысёра” і “Найлепшая работа сцэнографа”.

Аўтар: Настасся ПАНКРАТАВА
рэдактар аддзела газеты "Культура"