“Я — крэпасць...”

№ 25 (1360) 24.06.2018 - 30.06.2018 г

Больш за тысячу рэканструктараў з 11 краін — Аўстрыі, Беларусі, Ізраіля, Казахстана, Кітая, Латвіі, Расіі, Украіны, Чэхіі, Эстоніі і Японіі — прынялі ўдзел у VIII Міжнародным ваенна-гістарычным злёце “22 чэрвеня. Брэсцкая крэпасць”, прымеркаваным да 77-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

 

Заўзятары гісторыі былі задзейнічаны ў маштабнай рэканструкцыі абароны Брэсцкай крэпасці, якая адбылася ў Дзень усенароднай памяці ахвяр вайны адразу пасля жалобнага мітынгу 22 чэрвеня. У пастаноўцы, што аднавіла фрагменты галоўных баёў на адрэзку мяжы і на тэрыторыі ўмацавання, прынялі ўдзел больш за 500 чалавек.