Буквары народаў свету

№ 17 (1352) 28.04.2018 - 05.05.2018 г

Міжнародная выстава з такой назвай адкрылася 26 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Падзея прымеркавана да 400-годдзя выдання першай у свеце кнігі пад назвай

/i/content/pi/cult/689/15146/5.JPGУсім цікаўным паказалі каля 1400 буквароў на 587 мовах народаў Еўропы, Азіі, Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі і Акіяніі. Аснову экспазіцыі склала ўнікальная прыватная калекцыя латвійскага педагога і літаратара Юрыса Цыбульса.

Асаблівае месца займаюць беларускія кнігі для навучання грамаце XVI — ХХІ стст. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Розныя па складзе, графіцы, мастацкім афармленні, педагагічных прыёмах, яны прадэманстравалі пакручастую і насычаную падзеямі 400-гадовую гісторыю айчыннага буквара. Азнаёміцца з імі можна да 15 верасня.